Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Google Chrome OS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта артыкул пра апэрацыйную сыстэму. Калі вам патрэбны артыкул пра браўзэр, глядзіце артыкулGoogle Chrome.
Chrome OS
Выява лягатыпу
Распрацоўнік
«Гугл» (ЗША)
Выпускі
СямействаАСUnix-like
Апошні стабільны рэліз[+/−]
Мовы праграмаваньняC++, Java
Пакетны мэнэджарdpkg /APT[1][2]
Плятформыx86,ARM
ТыпядраМаналітнае (Linux)
ЛіцэнзіяBSD license
Бягучы стан

Chrome OS —апэрацыйная сыстэма з адчыненымкрынічным кодам, распрацаваная амэрыканскай карпарацыяй «Гугл» для працы з вэб-прыладамі[3].

Пра сыстэму было абвешчана 7 ліпеня 2009 году і заяўлена пра выхад сыстэмы нанэтбуках у другой палове 2010 году.[4]. У падмурак апэрацыйнае сыстэмы закладзенае ядроLinux. Інтэрфэйс — мінімалістычны, успадкаваны адбраўзэра Chrome. Праз мажлівасьць працы толькі з вэб-прыладамі, прадукт арыентаваны на людзей, якія больш за ўсё карыстаюццаСецівам.

Пазыцыяваньне на рынку

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Галоўнай асаблівасьцю будзе дамінаваньневэб-дастасункаў над звычайнымі функцыямі апэрацыйнае сыстэмы. Галоўная роля тут адводзіцца браўзэру. Стратэгія стварэньня новага прадукту мае на ўвазе архітэктуру, якая будзе непатрабавальнай да апаратных рэсурсаў кампутара, які будзе выкарыстоўвацца для выхаду ў Сеціва. Тэндэнцыя наданьня большай увагі рэсурсам Сеціва праглядаецца і ў іншых прадуктах Google і адпавядае ідэалёгіі «Cloud computing».Google паведамляе, што асноўнымі асаблівасьцямі новае апэрацыйнае сыстэмы з пункту гледжаньня шараговых карыстальнікаў будуць:

  • хуткасьць: запампоўкі, выхаду ў Сеціва, атрыманьня электронных лістоў і г. д.;
  • моцная інтэграцыя з інтэрнэт-сэрвісамі;
  • надзейнасьць працы;
  • бясьпека ў аўтаматычным рэжыме;
  • лёгкасьць у карыстаньні.

Chrome OS задумана як практычная рэалізацыя канцэпцыяў SaaS і DaaS, якая зьяўляецца даступнай для шырокага кола карыстальнікаў. Гэта здымае з карыстальніка неабходнасьць выкананьня функцыяў сыстэмнага адміністратара, такіх як атрыманьне новых дыстрыбутываў, усталяваньня і абнаўленьня дастасункаў. Страта ноўтбука (нэтбука) стане меней крытычнай, бо атрымаць доступ да зьвестак можна будзе зь любога іншага кампутара з Chrome OS праз лагін і пароль ад акаўнту Google. Аднак, пры крадзежы паролю, злодзеі змогуць невідочна для карыстальніка атрымаць доступ да ягоных зьвестак. Chrome OS ня будзе пасаваць для карыстальнікаў дастасункаў, якія патрабуюць вялікую колькасьць рэсурсаў. Таксама не плянуецца падтрымка распаўсюджаных сёньня дастасаваньняў на звычайных жорсткіх дысках (не SSD). Шмат якія карыстальніцкія асаблівасьці будучай апэрацыйнай сыстэмы дэманструе яе прататып — ОС Chromium.

Дызайн новай АС будзе вытрыманы ў мінімалістычным стылі, у духу браўзэра Google Chrome.

Апаратная падтрымка і распрацоўка

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Google Chrome OS пазыцыянуецца як апэрацыйная сыстэма для розных дастасаваньняў — ад маленькіх нэтбукаў да поўнапамерных настольных сыстэм і падтрымлівае x86- и ARM-архітэктуры працэсараў.

У цяперашні час каманда Google Chrome OS працуе са шматлікімі тэхналягічнымі кампаніямі з мэтай праектаваньня і распрацоўкі дастасаваньня, якое дало б высокую якасьць працы карыстальнікаў. Сярод іх такія кампаніі, як Acer, Adobe, ASUS, Freescale Semiconductor, Hewlett-Packard, Lenovo, Qualcomm, Texas Instruments, Toshiba, NVIDIA. Таксама ў распрацоўцы прымае ўдзел кампанія Intel, супрацоўніцтва зь якой пачалося «за некаторы час» да афіцыйнага анонса. Dell таксама разглядае магчымасьць тэставаньня Chrome OS.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  1. Adding a New Package (The Chromium Projects) //Chromium.org (анг.)
  2. Package Management (The Chromium Projects) //Sites.google.com (анг.)
  3. Mediati, Nick (2009-07-07)Google Announces Chrome OS // PC World (анг.)
  4. Ahmed, Murad (2009-07-08),Google takes on Microsoft with Chrome operating system // Times Online (анг.)
Заснавальнік/гендырэктар:Лэры Пэйдж Выканаўчы старшыня:Сундар Пічаі Заснавальнік:Сяргей Брын
Іншыя дырэктары:Джон Доэр ·Джон Гэнэсі 
Эн Мэтар Пол Атэліні Рэм Шрырэм ·Шырлі Цілмэн Старэйшыя дарадцы:Альбэрт Гор  Rajen Sheth
Рэкляма
Узаемадзеяньне
Праграмнае
запесьпячэньне
Плятформы
Прылады для разробкі
Публікацыя
Пошук (PageRank)
Зачыненыя
Глядзіце таксама
Гадавы прыбытак:$21.80млрд (ФГ 2008,31% з 2007) Працоўныя: 19 786 штатных (30 ліпеня 2009) Біржы: (NASDAQ:GOOG,LSE:GGEA ) Дэвіз:Ня будзь злосным Сайт:google.com
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Google_Chrome_OS&oldid=2656079»
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp