У этрускім альфабэце, які ёсьць асновай лацінскага, гук /g/ абазначаўся літарай, падобнай па напісаньні зC. Да трэцяга стагодзьдзя да н. э. у лацінскай мове літара C пазначала й гук /k/, і гук /g/. Перажытак такога дваістага абазначэньня захаваўся ў традыцыі скарачаць рымскія імёны Гай і Гней якC. іCn., адпаведна.
Прыкладна ў трэцім стагодзьдзі да н. э. да літары C дадалі зьнізу вэртыкальную рысу, атрымаўшы новую літару. У пісьмовых крыніцах згадваецца вынаходнік літары G —Спурый Карвілій Руга[6], які вучыў каля 230 да н. э., — першы рымлянін-вольнаадпушчанік, які адкрыў платнуюшколу. Дзякуючы шырокаму прымяненьню рымлянамізасечак у вэртыкальнай рысы новай літары зьявілася гарызантальная засечка, якая разьвілася ў неадʼемны гарызантальны элемэнт сымбаля G. пры гэтым вэртыкальная рыса, наадварот, стала неабавязковым элемэнтам, у многіх сучасных шрыфтах не выкарыстоўваным. У рукапісным варыянце вэртыкальную рысу малявалі ў выглядзе хвосьціка ў літары C, як у адным з варыянтаў напісаньня грэцкай літарысыгмы —ↅ.