Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

foobar2000

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
foobar2000
РаспрацоўкаПэтэр Паўлоўскі
Апошняя вэрсія1.5.4[1] (11 траўня 2020 г.;4 гады таму)
АСWindows
Тыпаўдыё-плэер
ЛіцэнзіяЯдро:прапрыятарная
SDK:BSD
Афіцыйная старонкаwww.foobar2000.org

foobar2000 — бясплатны аўдыё-плэер для апэрацыйнай сыстэмыMicrosoftWindows (з вэрсіі 0.9 падтрымліваюцца толькі Windows 2000 і больш позьнія рэлізы), распрацаваны польскім праграмістам Пэтэрам Паўлоўскім, былым супрацоўнікам кампаніі Nullsoft. Мае невялікі памер і мінімалістычны выгляд. Уключае ў сябе мноства функцыяў для падтрымкі мэта-дадзеных і высакаякаснага выкананьня гуку. Акрамя гэтага foobar2000 мае мэдыя-бібліятэку для хуткага доступу да музычных файлаў, убудаваны канвэртар паміж рознымі фарматамі файлаў, модуль запісу кружэлак. Адной з галоўных функцыяў плэеру зьяўляецца магчымасьць падключаць плягіны зь вялікай колькасьцю дадатковых магчымасьцяў.

Праграмны інтэрфэйс мае толькі ангельскую мову. Акрамя таго, аўтар праграмы не зьбіраецца дадаваць падтрымку іншых моваў. Як і не зьбіраецца рабіць вэрсіі праграмы пад іншыя апэрацыйныя сыстэмы.

Асноўныя магчымасьці праграмы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Поўная падтрымкаUnicode
  • ПадтрымкаReplayGain
  • Пашыраныя магчымасьці апрацоўкі і рэдагаваньня файлавай інфармацыі
  • Неабмежаваныя магчымасьці наладкі выгляду плэйлістоў (з дапамогай плягіну Columns UI)
  • Падтрымка некалькіх плэйлістоў у адным вакне
  • Наладка«гарачых клявішаў» клявіятуры
  • Убудаваная музычная бібліятэка
  • Падтрымкаінтэрнэт-радыё

Аўдыё-фарматы, якія падтрымлівае foobar2000

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Убудаваная падтрымка файлаў наступных фарматаў: MP3, Ogg Vorbis, MP2, AAC, WAV, AIFF, Musepack, VOC, SND, MP4, WMA, FLAC, WavPack, Speex, AU
  • Праз плягіны: TTA, Мonkey’s Audio, ALAC, Mod, SPC, TFMX, Shorten, OptimFROG, LPAC, AC3, PSF, NSF, XID, XA, Matroska ды іншыя.

Акрамя таго, foobar2000 можа граць музыку, запакаваную ў архівыRAR, ZIP і7-Zip.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^foobar2000: News (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Foobar2000сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Афіцыйныя сайты

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Іншыя старонкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Foobar2000&oldid=2337870»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp