Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Deep Blue

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Deep Blue ўМузэі кампутарнай гісторыі.

Deep Blue (літаральнацёмна-сіні) —шахматны супэркампутар, распрацаваныIBM, які11 траўня1997 году перамог чэмпіёна сьветуГары Каспарава ў 6-партыйным матчы (дзьве перамогі супраць адной паразы, трынічыі).[1] Каспараў абвінаваціў IBM у махлярстве і патрабаваў перагуляць матч, але IBM адмовіла Каспараву і дэмантавала супэркампутар.[2] У першым матчы, які прайшоў у1996 годзе, Каспараў перамог папярэднюю вэрсію Deep Blue.

Распрацоўка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Праектшахматнага супэркампутара быў пачаты пад назвайChipTest ваЎнівэрсытэце Карнэгі — Мэлан, спадкаемцам якога стаў кампутарDeep Thought. Пасьля атрыманьня ступені ва ўнівэрсытэце стваральнік ChipTestФэн Сун Сю(en) і ўдзельнікі праекту Deep ThoughtТомас Анантараман іМюрэй Кэмпбэл перайшлі ў IBM Research, каб працягнуць працу над стварэньнем шахматнага кампутура, які б мог перамагчы чэмпіёна сьвету.[3] Сю і Кэмпбэл далучыліся да IBM восеньню 1989 году, Анантараман далучыўся пазьней.[4] Пазьней ён канчаткова пакінуў працоўную групу, яго месца для распрацоўкі праграмнага складніка заняў Артур Джозэф Хоўн (анг.Arthur Joseph Hoane.[5]

Пасьля матчу Каспарава з Deep Thought у 1989 годзе IBM зладзіла конкурс на найлешую назву новага кампутара — кампутар быў названыDeep Blue, што ёсьць спасылкай на мянушку IBM —Big Blue.[6] Пасьля сканчэньня працы над паменшанай вэрсіяй Deep Blue, Deep Blue Jr. (Deep Blue малодшы), зь якой згуляў гросмайстарДжоэл Бэнджамін, Сю і Кэмпбэл вырашылі наняць апошняга для распрацоўкідэбютнай кнігі для супэркампутара.[6]

У 1995 годзе прататып Deep Blue (названыDeep Thought II з маркетынгавых прычынаў) браў удзел у 8-м чэмпіянаце сьвету па кампутарных шахматах. Deep Blue згуляў з праграмайWchess, прызначанай для пэрсанальных кампутараў, унічыю. У 5-м раўндзе Deep Blue, гуляючы белымі, прайграў кампутарнай праграмеFritz 3 у 39 хадоў, пры гэтым Fritz працаваў на звычайным кампутары з працэсарамIntel Pentium 90 МГц. У выніку прататып Deep Blue атрымаў другое месца разам з праграмайJunior (Junior таксама быў праграмай для пэрсанальных кампутараў).[7]

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^William Saletan (11 траўня 2007) The triumphant teamwork of humans and computers (анг.)
  2. ^Hsu 2002. С. 265.
  3. ^Hsu 2002. С. 92-95.
  4. ^Hsu 2002. С. 107.
  5. ^Hsu 2002. С. 132.
  6. ^абHsu 2002. С. 126—127.
  7. ^ Deep blue had white and lost to Fritz in 39 moves (анг.)

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Гэта —накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі,пашырыўшы яго.
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Deep_Blue&oldid=1684844»
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp