Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Carpe diem

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Carpe diem (па-лацінску: літаральна — «хапай (лаві) дзень») — лацінскі выраз, што паходзіць з паэзііГарацыюса. Азначае «карыстайся кожным днём»[1].

Упершыню выраз згадваецца ў «Одзе» І.11 «Да Леўканоі»:

Tu ne quaesieris, scire nefas, quem mihi, quem tibiТы выпытваць пакінь, грэх тое знаць, колькі табе ці мне,
finem di dederint, Leuconoe, nec BabyloniosЛеўканоя, багі судзяць жыцьця; і бабілёнскія
temptaris numeros. Ut melius, quidquid erit, pati.Лічбы ты не трывож: лепей нашмат зносіць усё як ёсьць.
Seu pluris hiemes, seu tribuit Iuppiter ultimam,І ці многа шчэ нам наканаваў зімаў Юпітэр, ці
quae nunc oppositis debilitat pumicibus mareТолькі тую, што б’е шумна цяпер хваляй тырэнскаю
Tyrrhenum: sapias, vina liques, et spatio breviСка́лы, — мудраю будзь, віны цадзі, хвіляй кароткаю
spem longam reseces. Dum loquimur, fugerit invidaРэж надзей даўжыню; прэч між размоў квапны ўцякае час.
aetas:carpe diem, quam minimum credula postero.Тохапай гэты дзень — веры няма дням, што ідуць за ім.

Пераклаў Антон Францішак Брыль[2]

У іншым беларускім перакладзеАлеся Жлуткі выраз пададзены як «лаві хвілю»[3].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Лацінскія прыказкі і крылатыя выразы(недаступная спасылка) Сайт катэдры клясычнай філялёгіі БДУ
  2. ^Пераклады Гарацыя Прайдзісьвет
  3. ^«Тутэйшыя» (зборнік), Менск Мастацкая літаратура, 1989 год
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Carpe_diem&oldid=2576325»
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp