«Брытанская вяшчальная карпарацыя» (БВК;анг.British Broadcasting Corporation, BBC) — дзяржаўная тэлерадыёкампаніяВялікабрытаніі, заснаваная ў кастрычніку 1922 г. у Лёндане 6 прыватнымі прадпрыемствамі пад назовам «Брытанская вяшчальнаякампанія». 1 студзеня 1927 г. урад Брытаніі выкупіў прадпрыемства і надаў яму сучасны назоў. Замежнае вяшчаньне са сьнежня 1932 г. праводзіцьСусьветная служба Бі-Бі-Сі. Паводле каралеўскага статуту, брытанскі манарх прызначае 12 папячыцеляў на параду міністраў ураду Брытаніі. У сваю чаргу папячыцелі абіраюць кіраўніка карпарацыі, дзейнасьць якой фінансуецца ў Брытаніі за коштпадатковых адлічэньняў з прыватных вытворцаў жывых тэлеперадачаў і адпаведных тэлепадпісчыкаў.
На 2016 г. «Брытанская вяшчальная карпарацыя» ўлучала:
9 унутрыдзяржаўныхтэлеканалаў: «БВК Адзін» (засн. 2 лістапада 1936 г.), «БВК Два» (засн. 20 красавіка 1964 г.), «БВК Тры» (сеціўны; засн. 9 лютага 2003 г. як «БВК Выбар»), «БВК Чатыры» (засн. 2 сакавіка 2002 г.),«Дзіцячы БВК»(en) (засн. 11 лютага 2002 г.),«Сі-Бібіс»(en) (засн. 11 лютага 2002 г.),БВК Альба(en) (засн. 19 верасьня 2008 г. нагэльскай дляШатляндыі), «БВК-Навіны» (9 лістапада 1997 г.), «БВК-Парлямэнт» (засн. у студзені 1992 г. прыватна як Парлямэнцкі канал, выкуплены БВК 23 верасьня 1998 г.);
10 агульнадзяржаўных: «БВК Радыё 1» (засн. 29 ліпеня 1945 г. як Лёгкая праграма БВК), «БВК Радыё 2» (засн. 30 верасьня 1967 г.), «БВК Радыё 3» (засн. 29 верасьня 1946 г. як Трэцяя праграма БВК), «БВК Радыё 4» (засн. 1 верасьня 1939 г. як Айчынная праграма БВК), «БВК Радыё 5 Ужывую» (засн. 27 жніўня 1990 г. як «БВК Радыё 5»), «БВК Радыё 5 Ужывую Спорт-Экстра» (засн. 2 лютага 2002 г.), «БВК Экстра» (засн. 16 жніўня 2002 г.), «БВК 6 Музыка» (засн. 11 сакавіка 2002 г.), «БВК 4 Экстра» (засн. 15 жніўня 2002 г. як «БВК7»), «БВК Азіяцкая сець» (засн. 1996 г.);
5 краёвых: «БВК Радыё гэльцаў» (на гэльскай мове для Шатляндыі; засн. 5 кастрычніка 1979 г. як «БВК Радыё вострава»), «БВК Радыё Шатляндыя» (засн. 23 верасьня 1978 г.), «БВК Радыё Кімру» (навалійскай мове дляЎэйлза; засн. 3 студзеня 1977 г.), «БВК Радыё Ўэйлз» (засн. 13 лістапада 1978 г.), «БВК РадыёОльстэр» (засн. у студзені 1975 г.);
40 мясцовых у Ангельшчыне, першую зь якіх запусьцілі ўЛэстэры 8 лістапада 1967 г.;
3 тэлеканалы для замежжа: «Сусьветныя навіны БВК» (засн. 11 сакавіка 1991 г. як Тэлебачаньне «Сусьветнай службы Бі-Бі-Сі»), «Арабскае тэлебачаньне БВК» (засн. 11 сакавіка 2008 г. на арабскай мове), «Пэрсыдзкае тэлебачаньне БВК» (засн. 14 студзеня 2009 г. напэрсыдзкай мове).
1 студзеня 1927 г. урад Брытаніі выкупіў прадпрыемства і надаў сучасны назоў «Брытанская вяшчальнаякарпарацыя» («БВК»). У лістападзе 1929 г.Джон Бэрд пачаў досьледнае чорна-белае тэлевяшчаньне на частасьцях «БВК» у Лёндане, што мела 30-радковае разрозьненьне. 15 сакавіка 1932 г. «БВК» пераехала на сучасную сядзібу ўВяшчальны дом(en). 25 сьнежня 1932 г., наРаство Хрыстова, брытанскі карольГеорг V (1910—1936) стаў першым манархам Брытаніі, які выступіў на радыё «БВК». На заморскія ўладаньні зварот перадавала радыё«Імпэрская служба Бі-Бі-Сі», якую заснавалі 19 сьнежня 1932 году. 2 лістапада 1936 г. у лёнданскімпалацы Аляксандры «БВК» пачала штодзённае чорна-белае тэлевяшчаньне з мэханічным 240-радковым разрозьненьнем, распрацаваным Бэрдам, і з электронным 405-радковым разрозьненьнем, распрацаваным у 1934 г. на прадпрыемстве«Электронная і музычная прамысловасьці»(en) (Лёндан). З 1937 г. пакінулі толькітэлебачаньне з элетронным разрозьненьнем. У студзені 1938 г. «БВК» наняла эгіпецкага радыёжурналіста Ахмада-Камаля Эфэндзі для стварэньня вяшчаньня на арабскай мове. 29 студзеня 1942 г. адбыўся першы выпуск радыёперадачы«Дыскі незаселенага вострава»(en), якую да 1985 г. вёўРой Пламлі(en). 7 чэрвеня 1946 г. аднавілі тэлевяшчаньне пасьля перапынку з 1 верасьня 1939 г., які пачаўся ў сувязі зДругой сусьветнай вайной. «БВК» заставалася адзіным тэлевяшчальнікам у Брытаніі да верасьня 1955 году.
19 ліпеня 1948 г. «БВК» упершыню пачала 68,5 гадзіны жывога тэлевяшчаньня з 14-хлетніх Алімпійскіх гульняў, што праходзілі ў Лёндане да 14 жніўня. Паказ ажыцьцяўляўся для амаль 100 тыс. дамоў Брытаніі, якія мелітэлевізары пераважна памерам 25 см на 20 см. 12 лютага 1950 г. уТоркі(en) (графстваДэван, Ангельшчына) «БВК» стала адным з 23 дзяржаўных вяшчальнікаў, якія заснаваліЭўрапейскі вяшчальны саюз (Жэнэва,Швайцарыя). У 1952 г. на «БВК» распрацавалі электронны апарат відэазапісу, які дазваляў запісаць да 15 хвілінаў відэа. У красавіку 1958 г. у лёнданскім раёнеПэдзінгтан заснаваліРадыёгукавую майстэрню БВК(en) для вытворчасьці гукавых эфэктаў іэлектронай музыкі. 16 кастрычніка 1958 г. пачаўся выпуск дзіцячай тэлеперадачы«Сіні Пётар»(en) (сьцяг адплыцьця), якая працягвала выходзіць на 2016 год. 29 чэрвеня 1960 г. у лёнданскім раёне Гэмэрсьміт адчыніліТэлевізійны цэнтар БВК(en), які выкарыстоўваўся да 31 сакавіка 2013 году. 20 красавіка 1964 г. заснавалі тэлеканал«БВК2»(en) (анг. BBC2), які першым у Эўропе 1 ліпеня 1967 году перайшоў на каляровае вяшчаньне. У чэрвені 1967 г. «БВК» упершыню ажыцьцявіла жывое тэлевяшчаньне праз амэрыканскіспадарожнік«Тэлстар»(en) (бел.Тэлезорка).
У студзені 1970 г. «БВК» заключыла дамову аб супрацы зАдчыненым ўнівэрсытэтам(en) (Мілтан-Кінз(en), графстваБэкінгэмшыр(en)), што дазволіла стварыць ранішнія і вечаровыя перадачы на аснове пісьмовых падручнікаў длядыстанцыйнага навучаньня. У верасьні 1974 г. на тэлебачаньні «БВК» запусьцілі першытэлетэкстСіфэкс(en), які працягваў выкарыстоўвацца да 23 кастрычніка 2012 году. 9 лістапада 1997 г. запусьцілі кругласодневы тэлеканал«БВК Навіны 24»(en). У сьнежні 1997 г. запусьцілі ўласнывэб-сайт. 23 верасьня 1998 г. адчынілі першы лічбавы тэлеканал «БВК Выбар», які 9 лютага 2003 г. стаў называцца«БВК Тры»(en). 11 сакавіка 2008 г. заснавалі тэлеканал«Арабскае тэлебачаньне БВК»(en) на арабскай мове для замежнага вяшчаньня. 14 студзеня 2009 г. адчыніўся адпаведны тэлеканал«Пэрсыдзкае тэлебачаньне БВК»(en) для вяшчаньня наАўганістан,Іран,Таджыкістан і Ўзбэкістан. 20 чэрвеня 2011 г. упершыню ажыцьцявілі жывытрохвымерны паказ 125-гаЎімбэлданскага турніра па тэнісе, што праводзіўся ў Лёндане да 3 ліпеня.
У 2015 г. даход «Брытанскай вяшчальнай карпарацыі» склаў 4805,1 млнфунтаў стэрлінгаў, зь іх£3735,4 млн (78%) склаліпадатковыя адлічэньні з прыватных вытворцаў жывых тэлеперадачаў і адпаведных тэлепадпісчыкаў у Брытаніі. Рэшту (£1069,7 млн; 22%) склалі продажы ўласных перадачаў за мяжой. Выдаткі на дзейнасьць склалі £4914,3 млн, што прывяло да апэрацыйных стратаў у £109,2 млн. За 2015 г. на 9 тэлеканалаў «БВК» выдаткавала £2367,8 млн (48%), зь іх на тэлеканал «БВК Адзін» (анг. BBC One) пайшлі £1433,6 млн (29%; 61% выдаткаў на тэлеканалы). На 55 унутрыдзяржаўных радыёстанцыяў (10 агульнадзяржаўных, 5 краёвых і 40 мясцовых у Ангельшчыне) выдаткавалі 652,5 млн (13%), зь іх найбольш пайшло на«БВК Радыё 4»(en) — £115,7 млн (2%; 18% выдаткаў на радыё). На вэб-сайт у 2015 г. выдаткавалі £201 млн (4%). Радыё «Сусьветная служба Бі-Бі-Сі» атрымала £253,6 млн (5%)[3].