Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Android

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пра мабільны тэлефон ад Google глядзіце артыкулNexus One.
Android

Галоўны экран Android 10
Распрацоўнік
Гугл (г.Маўнтын-Вію,штатКаліфорнія,ЗША)
Выпускі
СямействаАСЛінукс
Першы выпуск20 верасьня2008 (16 гадоў таму)
Апошні стабільны рэліз14 (4 кастрычніка 2023)
Мовыбеларуская і звыш 100 іншых
Мовы праграмаваньняC, C++, Kotlin, XML Schema, Java, Rust
ТыпядраМаналітнае (Ядро Лінукс)
СтандартныінтэрфэйсГрафічны
ЛіцэнзіяЛіцэнзія Апачы 2.0,
GPL 2.0 (для ядра Linux)
Вэб-сайтwww.android.com
Бягучы стан
Android 4.0 (Galaxy Nexus)
Samsung Galaxy

Android (па-беларуску:Андро́ід) —апэрацыйная сыстэма, пабудаваная на ядрыLinux. Першапачаткова была разробленая кампаніяй Android Inc., але пазьней купленаяGoogle Inc. Сыстэма дазваляе распрацоўшчыкам рабіць праграмы, напісаныя наJava, кіруючы прыладай-гостэрам праз адмысловыя ўбудаваныя бібліятэкі.[1]. З 2017 году «Андроід 7» займеў перадусталяваны беларускамоўны інтэрфэйс.

Першая дыстрыбуцыя Android была апублікаваная 5 лістапада 2007 году адначасова з утварэньнемOpen Handset Alliance, кансорцыюму 52[2] вытворцаўапаратнага іпраграмнага забесьпячэньня, кампаніяўтэлеком-сэктару, які абвясьціў сваёй мэтай удасканаліць адкрытыя стандарты длямабільных прыладаў. Большасьць коду Android распаўсюджваеццаGoogle на ўмовахвольнаеліцэнзіі Апачы задкрытым выточным кодам.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

З 2012 году існаваў саматужны пераклад інтэрфэйса на беларускую[3]. Да красавіка 2014 году беларускі пераклад інтэрфэйсу, які пачаў праграмістАлесь Булойчык, загрузілі звыш 1000 чалавек. Для яго ўсталёўкі патрабаваліся правы рут-карыстальніка[4]. З 2017 году «Андроід 7» займеў перадусталяваны беларускамоўны інтэрфэйс.

Набыцьцё Google

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2005 годуGoogle набыла невялікі стартап Android, Inc., разьмешчаны ўПала-Альта, Каліфорнія (ЗША)[5] Сузаснавальнікі Android перайшлі на працу ў Google, сярод іх быліЭндзі Рубін (сузаснавальнікDanger)[6] іРыч Майнэр (сузаснавальнік Wildfire Communications, Inc.)[7]. У той час было вядома няшмат пра распрацоўкі Android, Inc., акрамя таго, што гэта было праграмнае забесьпячэньне для мабільных тэлефонаў.[5] Гэта стала падставай для зьяўленьня чутак пра жаданьне Google заняць месца на рынкумабільных тэлефонаў.

Open Handset Alliance

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Open Handset Alliance

5 лістапада 2007 году быў заснаваны кансорцыюм з мэтай распрацоўкіадкрытых стандартаў у галіне мабільнай тэлефаніі, у які першапачаткова ўвайшліTexas Instruments,Broadcom Corporation,Google,HTC, «Інтэл»,LG,Marvell Technology Group,Motorola,Nvidia,Qualcomm, «Электроніка Самсунг»,Sprint Nextel іT-Mobile.[8] Разам з аб’яўленьнем пра заснаваньне OHA было аб’яўлена і пра першы прадукт — Android — мабільную плятформу на асновеLinux галіны 2.6.[8]

9 сьнежня 2008 году было аб’яўлена пра далучэньне 14 новых чальцоў да праекту Android, у складзе якіх быліPacketVideo,ARM Holdings,Atheros Communications,Asustek Computer Inc,Garmin Ltd,Softbank, «Соні-Эрыксан» ,Toshiba Corp іVodafone Group Plc.[9][10]

Ліцэнзаваньне

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

21 кастрычніка 2008 году Android быў ліцэнзаваны вольнай ліцэнзіяй ПЗ з адкрытым крынічным кодам. Google выклала ў сьвет усе крынічныя коды (у тым ліку сеткавы стэк і стэк тэлефаніі)[11] пад ліцэнзіяйApache License.[12]

Згодна ліцэнзіі Апачы вытворцы мабільных тэлефонаў могуць дадаваць прапрыетарныя бібліятэкі і дастасаваньні, не аддаючы іх супольнасьці.

Апаратнае забесьпячэньне

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Сьпіс прыладаў з Android

Першымтэлефонам з Android у якасьці апэрацыйнае сыстэмы стаўT-Mobile G1, які зьявіўся ў 2008 годзе.[13]

Крытыка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 2017 году нью-ёрскі бізнэс-сайт «Кварц» паведаміў, што перадусталяваная праграма «Сэрвісы Гугл Плэй» у фонавым рэжыме перасылала ў «Гугл» зьвесткі пра базавыя станцыі, якія выкарыстоўваліся для сотавай сувязі. У адказ «Гугл» патлумачыў, што цягам 11 месяцаў зьбіраў адрасы тых сотавых станцыяў, каб паскорыць дастаўку паведамленьняў. Прадстаўнікі «Гугла» цьвердзілі, што месцавызначэньне сотавых станцыяў аўтаматычна выдалялася, бо не сынхранізавалася на сэрвэры. Таксама ў «Гугле» паабяцалі скасаваць перасылку месцавызначэньня пры наступным абнаўленьні АС «Андроід»[14].

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Google’s Android parts ways with Java industry group //CNET News  (анг.)
  2. ^OHA Members  (анг.)
  3. ^Алесь Булойчык (17 сакавіка 2012) Андроід па-беларуску Гульня. ГуглПраверана 29 траўня 2012 г.
  4. ^Яраслаў Лыскавец. Навошта праграмісту «Ў» //Чырвоная зьмена. — 10 красавіка 2014. — № 7 (15742). — С. 3.
  5. ^абGoogle Buys Android for Its Mobile Arsenal,BusinessWeek  (анг.)
  6. ^I, Robot: The Man Behind the Google Phone,The New York Times  (анг.)
  7. ^ Introducing the Google Phone (анг.). The Boston Globe. Архіўная копія
  8. ^абIndustry Leaders Announce Open Platform for Mobile Devices (прэс-рэліз)  (анг.)
  9. ^More mobile phone makers back Google’s Android,Reuters  (анг.)
  10. ^Google’s Android Gains More Powerful Followers,BusinessWeek  (анг.)
  11. ^Google Open-Sources Android on Eve of G1 Launch,eWeek.com  (анг.)
  12. ^Android is now available as open source,Android Open Source Project  (анг.)
  13. ^ T-Mobile Unveils the T-Mobile G1 — the First Phone Powered by Android (анг.). HTC. Архіўная копія
  14. ^Тэлефоны «Андроід» без дазволу адпраўляюць дадзеныя карыстальніка ў «Гугл» // Газэта «Новы час», 23 лістапада 2017 г. Праверана 24 сакавіка 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Заснавальнік/гендырэктар:Лэры Пэйдж •Выканаўчы старшыня:Эрык Шміт  •Заснавальнік:Сяргей Брын
Іншыя дырэктары:Джон Доэр ·Джон Гэнэсі •
Эн Мэтар •Пол Атэліні •Рэм Шрырэм ·Шырлі Цілмэн •Старэйшыя дарадцы:Альбэрт Гор • Rajen Sheth
Рэкляма
Узаемадзеяньне
Праграмнае
запесьпячэньне
Плятформы
Прылады для разробкі
Публікацыя
Пошук (PageRank)
Зачыненыя
Глядзіце таксама
Гадавы прыбытак:$21.80млрд (ФГ 2008,31% з 2007) •Працоўныя: 19 786 штатных (30 ліпеня 2009) •Біржы: (NASDAQ:GOOG,LSE:GGEA ) •Дэвіз:Don't be evil •Сайт:www.google.com
Агляд
Ядро
Архітэктуры
Кампанэнты
Кіраваньне працэсам
Канцэпцыі
Альгарытмы
плянаваньня
Кіраваньне памяцьцю і
абаронарэсурсаў
Доступ дасховішча і
файлавыя сыстэмы
Сьпіс
Іншае
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Android&oldid=2516703»
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp