| Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі. |
3G, тэхналёгіі мабільнай сувязітрэцяга пакаленьня — набор паслуг, якія аб’ядноўваюць як высакахуткасны мабільны доступ з паслугамісеткіІнтэрнэт, так і тэхналёгіюрадыёсувязі, якая стварае канал перадачыінфармацыі.
Мабільная сувязь трэцяга пакаленьня будуецца на аснове пакетнай перадачы інфармацыі. Для рэалізацыісыстэм трэцяга пакаленьня распрацаваныя рэкамэндацыі па глябальных уніфікаваных стандартах мабільнай сувязі: забесьпячэньне якасьці перадачы прамовы, параўнальнага зь якасьцю перадачы ў правадных сетках сувязі; забесьпячэньне бясьпекі, параўнальнай зь бясьпекай у правадных сетках; забесьпячэньне нацыянальнага і міжнароднагароўмінгу; падтрымка некалькіх мясцовых і міжнародных апэратараў; эфэктыўнае выкарыстаньне спэктручастасьцяў; пакетная і канальная камутацыя; падтрымка шматузроўневых сотавых структур; узаемадзеяньне з сыстэмамі спадарожнікавай сувязі; паэтапнае нарошчваньне хуткасьці перадачы зьвестак да 2 Мбіт/с. Нягледзячы на тое, што канчатковая мэта для ўсёйіндустрыі тэлекамунікацыяў — стварыць адзінае сусьветнае асяродзьдзе мабільнай сувязі, якая падтрымлівае шырокапалосныя сыстэмы і забясьпечвальную глябальнуюмабільнасьць, у выніку, хутчэй за ўсё, паўстане некаторае сямействастандартаў, якія будуць забясьпечваць паслугі трэцяга пакаленьня.
Сеткі трэцяга пакаленьня 3G працуюць на частасьцях дэцымэтровага дыяпазону каля 2 ГГц, перадаючы зьвесткі з хуткасьцю 2 Мбіт/с. Яны дазваляюць арганізоўваць відэатэлефонную сувязь, глядзець на мабільным тэлефоне фільмы і тэлепраграмы і г. д. У сьвеце суіснуюць два стандарты 3G:UMTS (абоW-CDMA) іCDMA2000.UMTS распаўсюджаны ў асноўным у Эўропе, CDMA2000 — у Азіі іЗША. Па зьвесткахWireless Intelligence, на канец лістапада 2006 г. у сьвеце налічалася 364 млн абанэнтаў 3G, зь іх 93,5 млн былі падлучаныя да сетакUMTS і 271,1 млн — да СDMA2000. Найбуйнейшы апэратар — японскіNTT DoCoMo (53 млн абанэнтаў у сакавіку 2008 году).
Тэрмін 3G выкарыстоўваецца для апісаньня сэрвісаў мабільнай сувязі стандарту наступнага (трэцяга) пакаленьня, якія забясьпечваюць больш высокую якасьцьгуку, а таксама высакахуткасны доступ у інтэрнэт і мультымэдыйныя сэрвісы. Мабільныя сеткі трэцяга пакаленьня (3G) адрозьніваюцца ад сетак другога пакаленьня (2G) значна большай хуткасьцю перадачы зьвестак, а таксама шырэйшым наборам і высокай якасьцю паслуг.
Хоць існуе шмат розных інтэрпрэтацыяў таго, што ўяўляе сабой 3G, адзіным азначэньнем, прыманым унівэрсальна, зьяўляецца азначэньне, апублікаванае Міжнародным Інстытутам Электрасувязі (ITU). ITU працуе з прамысловымі арганізацыямі па ўсім сьвеце, вызначае і сьцьвярджае тэхнічныя патрабаваньні і стандарты, а таксама правілы выкарыстаньня спэктру для сыстэм 3G у рамках праграмыIMT-2000 (International Mobile Telecommunications-2000). IMT-2000 — гэта рэкамэндацыі, распрацаваныя Міжнародным Інстытутам Электрасувязі (ITU), датычныя пытаньняў выкарыстаньня частаснагаспэктру і тэхнічных асаблівасьцяў для ўсяго сямейства стандартаў 3-га пакаленьня. Рэкамэндацыі апісваюць шляхі эвалюцыі існых у сьвеце стандартаў 2-га пакаленьня ў стандарты 3-га пакаленьня. ITU патрабуе, каб сеткі IMT-2000 (3G), акрамя іншых уласьцівасьцяў, забясьпечвалі палепшаную ёмістасьць сыстэмы іэфэктыўнасьць выкарыстаньня спэктру для сыстэм 2G і падтрымлівалі сэрвісы перадачы зьвестак зь мінімальнай хуткасьцю 144 кбіт/с, пры выкарыстаньні ў мабільным рэжыме (не ў памяшканьнях), і максымум 2 Мбіт/с у не мабільных умовах (у памяшканьнях).
Засноўваючыся на гэтых патрабаваньнях, у 1999 годзе ITU ухваліў пяць радыёінтэрфэйсаў для стандартаў IMT-2000, як частка рэкамэндацыяў ITU-R M.1457. CDMA2000 — гэта адзін зь пяці згаданых стандартаў. Ён таксама вядомы пад назвайIMT-CDMA Multi Carrier у клясыфікацыі ITU.
CDMA2000 3G прапаноўвае практычна зьдзяйсьняльнае рашэньне для любога існага на рынку мабільнага абоPCS апэратара — а таксама апэратараў, якія ўжо маюць новую ліцэнзію 3G. CDMA2000 быў распрацаваны такім чынам, што любы бесправодны носьбіт, незалежна ад інтэрфэйсу, частасьці або стандартаў базавай сеткі, можа атрымаць карысьць зь яго спэктральнай эфэктыўнасьці. З улікам спэцыфікі існых у сьвеце на сёньняшні дзень сетак мабільнай сувязі, былі распрацаваныя варыянты міграцыі гэтых сетак у сеткі трэцяга пакаленьня.
У працяг апісаньня пераваг сетак трэцяга пакаленьня, можна сьцьвярджаць, што акрамя паслуг інтэрнэт-доступу і відэаканфэрэнц-сувязі, кліенты 3G змогуць скарыстацца выдаленым доступам да карпаратыўнай сеткі. Трэцяе пакаленьне мабільнай сувязі ў корані зьменіць такое паняцьце, як мабільная праца. Супрацоўнік зможа выконваць свае задачы ў любым месцы, нават не выходзячы з хаты.
Важным элемэнтам паслуг 3G стане мабільная электроннаякамэрцыя, калі аплаціць тавары і паслугі можна будзе праз мабільны тэлефон. Ён тым самым ператворыцца ў віртуальныкашалёк. Акрамя таго, распрацоўнікі разглядаюць магчымасьць запуску такой паслугі, як дыстанцыйнаямэдыцынская дыягностыка. IMT-2000 забясьпечвае:
- высокую хуткасьць перадачы зьвестак як усярэдзіне памяшканьняў, так і на адкрытай мясцовасьці;
- сымэтрычную і асымэтрычную перадачу зьвестак;
- падтрымку канальнай і пакетнай камутацыі для забесьпячэньня такіх сэрвісаў, як Internet Protocol (IP) іReal Time Video;
- высокая якасьцьголасу, якая не саступае якасьці голасу пры перадачы па правадной лініі;
- вялікую кампактнасьць спэктру і больш эфэктыўнае яго выкарыстаньне;
- магчымасьць глябальнагароўмінгу.
Праграма IMT-2000 грунтуецца на шэрагу прыкмет, якія вызначаюць прынцыпы пабудовы сыстэм 3-га пакаленьня і іх архітэктуру. Ужо на першым этапе разгортваньня яны павінны забясьпечваць пэўныя значэньні хуткасьці перадачы для розных ступеняў мабільнасьці абанэнта (гэта значыць розных хуткасьцяў яго руху) у залежнасьці ад велічыні зоны пакрыцьця:
- да 2,048 Мбіт/с пры нізкай мабільнасьці (хуткасьць меней 3 км/г) і лякальнай зоне пакрыцьця;
- да 144 кбіт/с пры высокай мабільнасьці (да 120 км/г) і шырокай зоне пакрыцьця;
- да 64 (144) кбіт/с пры глябальным пакрыцьці (спадарожнікавая сувязь).
Сёньня ў сьвеце існуюць дзьве асноўныя канкуруючыя канцэпцыі 3G:UMTS (Universal Mobile Telecommunications Systems — унівэрсальная мабільная тэлекамунікацыйная сыстэма), якая падтрымоўваецца эўрапейскімі краінамі, і CDMA 2000 (Code Division Multiple Access — мультыдоступ з кодавым падзелам каналаў), прыхільнікамі якой традыцыйна зьяўляюцца азіяцкія краіны і ЗША. У прынцыпе гэтыя дзьве тэхналёгіі выкарыстоўваюць два розных падыходы да арганізацыі сетак 3G: рэвалюцыйны (UMTS) і эвалюцыйны (разнавіднасьці CDMA — CDMA2000, CDMA2000 IX, CDMA2000 IX EvDo). Эвалюцыйны шлях прадугледжвае захаваньне частасьцяў і паступовы пераход да новых тэхналёгіяў шляхам нарошчваньня тэхнічных магутнасьцяў апэратара. UMTS — цалкам новы стандарт, у той час як варыянты CDMA, прапанаваныя для 3G, зьяўляюцца разьвіцьцём тэхналёгіі другога пакаленьня cdmaOne (IS-95).
У цяперашні час сеткі 3G ужо працуюць у Азіі, ЗША, у той час як у Эўропе існуе пакуль толькі ў тэставых варыянтах. Найболей уражлівых посьпехаў у вобласьці 3G на сусьветным фоне дамагласяЯпонія. Па стане на 2008 г. у Японіі працуюць чатыры апэратара, якія падаюць паслугі трэцяга пакаленьня, — гэтаNTT DoCoMo,KDDI AU,SoftBank іEMobile. Выкарыстаючы CDMA2000 і WCDMA тэхналёгіі, першыя сусьветныя камэрцыйныя 3G сеткі ўжо абслугоўваюць мільёны абанэнтаў. Да канца кастрычніка 2002 году,KDDI падлучыў 3,9 мільёна абанэнтаў CDMA2000,NTT DоСоМо — 149,000 абанэнтаўFOMA (WCDMA). Таксама да канца кастрычніка агульная колькасьць абанэнтаў у Карэі склала больш за 15 мільёнаў абанэнтаў CDMA2000. Паводле зьвестак на 16 сьнежня 2002 году ў сьвеце запушчаныя 32 сеткі трэцяга пакаленьня ў 16 краінах.
Сеткі мабільнай сувязі сёньняшняга дня першапачаткова прызначаліся і распрацоўваліся для перадачы гутарак, маўленчагатрафіку. Для таго, каб перадаваць вялікія аб’ёмы зьвестак досыць хутка і нядорага, неабходныя палепшаныя радыёінтэрфэйсы, здольныя забясьпечваць больш высокія па хуткасьці шырокапалосныя злучэньні шматлікім карыстачам адначасова.Шырокапалосная радыётэхналёгія была аптымізаваная для мультымэдыйных сэрвісаў і высакахуткаснага доступу ўІнтэрнэт. Новая тэхналёгія таксама будзе адрозьнівацца высокаэфэктыўным выкарыстаньнемспэктру, даючы магчымасьць зрабіць вялікую частку спэктру даступнай да выкарыстаньня.Радыёдоступ для сетак трэцяга пакаленьня будзе забясьпечвацца двума шляхамі: укараненьнем новай шырокапалоснай радыётэхналёгіі, што дазволіць выкарыстаць сталыя даступнымі новыя вобласьці спэктру; а таксама эвалюцыяй існай радыётэхналёгіі для забесьпячэньня новых магчымасьцяў, у першую чаргу — для павелічэньня хуткасьцяў. Паводле рэкамэндацыяў міжнароднага тэлекамунікацыйнага зьвяза (ITU) для стандарту IMT-2000, для сэрвісаў наступнага пакаленьня вызначаныя хуткасьці перадачы зьвестак у 2 Мбіта/с (у памяшканьні) і больш. Ва ўмовах вялікіх адкрытых прастор, напрыклад, на пэрыфэрыйных вуліцах, пры паездках у цягніку або ў аўтамабілі, IMT-2000 прадугледжвае хуткасьць перадачы зьвестак да 384 кбіт/с. Шматпалосныя, шматрэжымныятэлефоны ўжо прадэманстравалі, якім чынам інавацыйны дызайн тэрміналаў можа рабіць частату радыёдоступу безадноснай для карыстачоў паслуг мабільнай сувязі. Падобным жа чынам, тэлефоны, якія могуць працаваць як зь сеткамі другога пакаленьня, так і зь сеткамі трэцяга пакаленьня, будуць забясьпечваць празрысты доступ да сэрвісаў, якія прадстаўляюцца ў розных радыёсетках. 3G-сэрвісы могуць «убудоўвацца» ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі рынка — напрыклад, у выглядзе «накладзенай» сеткі.
Укараненьне тэхналёгій 3G не азначае простую стандартызацыю новагарадыёінтэрфэйсу. Новыя тэхналёгіі і эвалюцыйныя стратэгіі для распаўсюджваньня тэхналёгій 3G неабходныя для ўсіх узроўняў сеткі.
Калі распрацоўваліся стандарты мабільнай сувязі, якія функцыянуюць у цяперашні час, яны былі дастасавальныя, у асноўным, непасрэдна да пэўнай сеткі, і адразу да ўсіх яе функцыянальных блёках — адзін стандарт для ўсёй сеткі. СеткаGSM выкарыстае тэлефоны GSM,радыёсувязь і цэнтральныя ўзроўні сеткі. Практычна тое ж самае можна сказаць абTDMA (лічбавы мабільны стандартANSI-136) іcdmaOne (ANSI-95, лічбавы мабільны стандарт, заснаваны наCDMA). У выпадку 3G быў прыняты іншы падыход. Існуе адзін працэс стандартызацыі для радыёсеткі і іншы для магістральнай базавай сеткі (Core Network). Вось чаму, калі прамысловасьць кажа аб шырокапалосных тэхналёгіях радыёперадачы (Radio Transmission Technologies, RTTs) — у дачыненьні да 3G, абмяркоўваецца толькі радыёкамунікацыйная частка сеткі. Магістральная базавая сетка распрацоўваецца і стандартызуецца раўналежна, і ў шматлікіх выпадках будзе ўяўляць сабой варыянт эвалюцыянаванных цяперашніх базавых сетак. Прыведзенаядыяграма (?) дэманструе, як будзе выглядаць сетка трэцяга пакаленьня. Тамака прадугледжаная базавая сетка, якая мае транспартныя «трубкі» для інфармацыйных струменяў, вузлы, накіроўвалыя рух, і вузлы, у якіх разьмешчаныя сэрвісы. Базавая сетка будзе таксама мець злучэньні зь іншымі праваднымі і мабільнымі сеткамі, забясьпечваючы ўзаемасувязь з глябальнымі тэлекамунікацыйнымі сеткамі. Да гэтай базавай сеткі будзе далучаная мабільная радыёсетка, забясьпечвальная шырокапалосны інтэрфэйс для карыстачоў.
Стратэгіі для міграцыі да функцыяналу 3G — адштурхваючыся ад цяперашніх сетак GSM, cdmaOne і TDMA — прадугледжваюць пашырэньне старых і пабудова новых шырокапалосных радыёсетак, якія будуць здольныя падзяляць звычайную базавую сетку. Гісторыя і камэрцыйныя рэаліі дыктуюць, што 3G павінна ахапляць шырокі спэктар радыёчастасьцяў і тэхнік, камутуючых плятформаў і тэхналёгій перадачы. Калі стандарты будуць канчаткова прынятыя, у фокусе ўвагі апынуцца хутчэй сэрвісы і прыкладаньні, чым тэхналёгіі, выкарыстоўваныя для іх распаўсюджваньня.
Чакаецца цэлае «сямейства стандартаў» для сетак трэцяга пакаленьня. Шэраг прапаноў для стандарту IMT-2000 3G быў прадстаўлены для разгляду ITU на працягу 1998 году. З гэтага часу прамысловасьць і органы стандартызацыі скаардынавалі свае высілкі, каб разгледзець плюсы й мінусы ўсіх гэтых прапаноў для стандарту IMT-2000 і ўсталяваць набор патрабаваньняў. Operators Harmonization Group (OHG) — група найбуйнейшых апэратараў ва ўсіх частках сьвету — згуляла ключавую ролю ў гэтым працэсе і ў выніку ўхваліла набор стандартаў у траўні 1999 году.
Гэтае сямейства стандартаў уключае адзін стандарт, заснаваны наGDMA, з трыма магчымымі рэжымамі: Multi-Carrier (Mc), Direct Spread (DS) і Time Division Duplex (TDD), а таксама адзін стандарт, заснаваны на TDMA — EDGE. Радыёстандарты могуць камбінавацца з рознымі базавымі сеткавымі стандартамі (GSM MAP або ANSI-41) і функцыянаваць у розных палосах частасьцяў. Рэжым Multi-Carrier (Mc) таксама завуць cdma2000 Mc; а рэжым Direct Spread (DS) таксама завуць WCDMA. Стандарт UMTS пакрывае WCDMA, TDD і GSM/MAP. У 1992 годзе канфэрэнцыяй World Administrative Radio Conference (WARC) быў прызначаны новы радыёспэктар у 230 МГц для наземных і спадарожнікавых сэрвісаў. У рамках гэтага рашэньня ITU адхіліў 155 МГц у 2 ГГц паласе для наземных сэрвісаў 3G, як паказана на схеме. Гэты спэктар быў разьмешчаны ў Эўропе і Японіі на двух 2 ГГц палосах, блізкіх да рэкамэндаваных ITU, у пляне выкананьня гэтых патрабаваньняў.
- 300 МГц — 600 МГц — NMT 450 Nordic Mobile Telephone System TV Terrestrial Television (наземная тэлесетка), аналягавая і лічбавая
- 600 МГц — 1.5 ГГц — GSM900 Global System for Mobile Communications GPRS General Packet Radio Service CT-1 Cordless Telephone GPS Global Positioning System
- 1.5 ГГц — 3 ГГц — GSM1800 Global System for Mobile Communications DECT Digital Enhanced Cordless Telephone System 3G UMTS Univeral Mobile Telecommunications System WLAN Wireless Local Area Network Bluetooth Microwave Oven
- 3 ГГц — 6 ГГц — Hiperlan High Performance Local Area Network FWA Fixed Wireless Access
29 студзеня 1998 году чальцы European Telecommunications Standards Institute (ETSI) дасягнулі згоды ў стаўленьні стандарту мабільнай сувязі трэцяга пакаленьня (3G). Гэты стандарт — унівэрсальная мабільная камунікацыйная сыстэма (Universal Mobile Communications System), рашэньне для яе завеццаUTRA (UMTS Terrestrial Radio Access), і яно засноўваецца на абодвух прапановах — на W-CDMA (шырокапалосным Code Division Multiple Access) і TD-CDMA (Time Division Multiple Access CDMA). W-CDMA будзе выкарыстоўвацца для шырокага спэктру прыкладаньняў, тады як TD-CDMA будзе выкарыстоўвацца пераважна для памяшканьняў, калі не патрабуецца забесьпячэньне высокай мабільнасьці. Гэты стандарт, як чакаецца, створыць новую нішу на сусьветным рынку і стане найболей шырока выкарыстоўваным стандартам для сетак трэцяга пакаленьня.
У мабільнай тэлефаніі пратаколы трэцяга пакаленьня падтрымліваюць значна больш высокія хуткасьці перадачы зьвестак, якія вымераюцца ў Мбітах/с, і прызначаныя ня толькі для перадачы голасу, але і для іншых прыкладаньняў. Тэставыя ўзоры сетак трэцяга пакаленьня стартавалі ў Японіі ў 2001 годзе. Сеткі 3G, як чакаюцца, стартуюць у Эўропе і ў некаторых краінах Азіі/Ціхаакіянскага ўзьбярэжжа на працягу 2002—2003 гадоў, і пазьней — уЗША. 3G будзе падтрымліваць прыкладаньні, патрабавальныя істотнай шырыні паласы, такія як полнафарматнае відэа, відэаканфэрэнцыі і поўны доступ у інтэрнэт.
У Беларусі рашэньнем пытаньня па вылучэньні частасьцяў для сетак 3G займаецца адмысловая працоўная група ў рамках дзяржаўнай камісіі па радыёчастасьцях (ДКРЧ) яшчэ з восені 2007 году. Сама жа камісія павінна прапрацаваць пытаньне аб падаваньні GSM-апэратарам трох палос частасьцяў для разьвіцьця мабільных 3G-тэхналёгіяў (HSDPA/HSUPA) у Беларусі, пасьля чаго мабільныя апэратары змогуць пачаць пабудову неабходнай інфраструктуры.
Перш паведамлялася, што пытаньне па вылучэньні частасьцяў для тэхналёгіяў трэцяга пакаленьня GSM-апэратараў будзе вырашаны дзяржаўнымі органамі яшчэ да канца 2007 году. Да 2010 году адзіным 3G-апэратарам у Беларусі, які прадстаўляў паслугі высакахуткаснай бесправадной перадачы зьвестак па тэхналёгііEV-DO (на базеCDMA), заставаўся ТАА СП «БелСел» (ТМ DIALLOG). З 17 сакавіка 2010 году разгарнуў 3G-сетку апэратар Velcom. 31 жніўня 2010 годуСТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы» запусціў у Беларусі 3G-сетку з падрымкай тэхналогіі HSPA+.
30 траўня 2008Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь атрымала даручэньне падрыхтаваць дакумэнты для правядзеньня конкурсу на атрыманьне ліцэнзій для аказаньня паслуг мабільнай сувязі трэцяга пакаленьня (тэхналёгія 3G).[1]
9 кастрычніка 2008 Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі накіравала на сьцьвярджэньне ва ўрад умовы правядзеньня конкурсу на права аказаньня паслуг мабільнай сувязі трэцяга пакаленьня 3G. Варта адзначыць, што раней у Мінсувязі разьлічвалі абвясьціць конкурс на права пабудовы сетак сотавай сувязі 3G у верасьні й завяршыць яго да 1 сьнежня 2008 году. Пры гэтым у міністэрстве не выняткоўвалі, што сетка мабільнай сувязі трэцяга пакаленьня можа быць укаранёная ў Беларусі ў пачатку 2009 году. На першым этапе прадугледжваецца вылучэньне частасьцяў для стварэньня сетак трэцяга пакаленьня на тэрыторыіМенска іМенскага раёна. Мяркуецца вылучэньне трох палос радыёчастасьцяў па 5 МГц кожная.[2]
11 лістапада 2008 першы намесьнік міністра сувязі і інфарматызацыі БеларусіІван Рак паведаміў, што конкурс на права аказаньні паслуг мабільнай сувязі трэцяга пакаленьня не пасьпее мінуць да раней усталяванага тэрміну — 1 сьнежня. Па яго жа словах, конкурсныя дакумэнты, «па-ранейшаму, узгадняюць з дзяржорганамі» і затрымка зьвязаная з тым, што «інтэрасы занадта шматлікіх ведамстваў закранаюцца пры ўкараненьні гэтай тэхналёгіі, у першую чаргу сілавых ведамстваў».[3]
- 1 лістапада 2005 году кампаніяй ЗАТ «Енісейтэлекам» запушаная ў эксплюатацыю 3G-сетка —IMT-MC-450 (CDMA 2000 1x), пад брэндамWellcom. На этапе ўводу сетка складала пяць базавых станцыяў, разьмешчаных у розных раёнах г.Краснаярску.[4]
- 20 красавіка 2006 году пад брэндамWellcom кампаніяй ЗАТ «Байкалвэсткам» запушчаная ў камэрцыйную эксплюатацыю сотавая сетка —IMT-MC-450 (CDMA 2000 1x). На першым этапе ўводу сеткаCDMA 2000 1x уключала ў сябе 16 базавых станцыяў, якія забясьпечвалі пакрыцьцё ў гарадахІркуцк іШэлехаў, на прыгарадных тэрыторыях і частцы Байкальскага гасьцінца.[5]
- Зь сярэдзіны 2007 году на ўсёй тэрыторыі пакрыцьця сеткіWellcom запушчаны ў дзеяньне пратакол высакахуткаснай перадачы інфармацыіEV-DO, пад брэндамWellstar.
- У канцы 2006 годуФэдэральнае агенцтва сувязі (Рассувязь) абвясьціла аб правядзеньні трох конкурсаў на выдачу ліцэнзій 3G. Заяўкі на ўдзел падалі 13 кампаній.
- У красавіку 2007 году Рассувязь абвясьціла вынікі конкурсу; па яго выніках ліцэнзіі на права пабудовы сетак мабільнай сувязі трэцяга пакаленьня атрымалі кампаніі, уваходныя ў «вялікую тройку» расейскіх апэратараў мабільнай сувязі — «Мэгафон», «МТС» і «Вымпэлкам» (брэнд «Білайн»)[6].
- 2 кастрычніка 2007 году апэратар сотавай сувязі «Паўночна-Заходні філіял ААТ „Мэгафон“» запусьціў у эксплюатацыю ўСанкт-Пецярбургу першы ўчастак першай у Расеі камэрцыйнай сеткі (UMTS (IMT-2000/UMTS)).[7]
- 24 кастрычніка 2007 году Мэгафон аб’яўляе аб пачатку падаваньня паслуг мабільнай сувязі стандарту трэцяга пакаленьня ўСанкт-Пецярбургу і Ленінградзкай вобласьці.[8]
- Л. Рэйман зрабіў заяву, нягледзячы на сумневы апэратараў так званай «вялікай тройкі» (ААТ «МТС», ААТ «Вымпэлкам» і ААТ «Мэгафон») у тым, штомабільная сувязь трэцяга пакаленьня 3G запрацуе ў Маскве ў 2008 годзе, паколькі досыць складана знайсьці частасьці. Больш таго, міністар паведаміў, што ў 2008 г. сувязь 3G зьявіцца прыкладна ў 10 расейскіх гарадах.
- 28 траўня 2008 году ўСанкт-Пецярбургу МТС аб’яўляе аб пачатку падаваньня паслуг сотавай сувязі стандарту трэцяга пакаленьня ў Санкт-Пецярбургу і Ленінградзкай вобласьці.
- 2 чэрвеня 2008 году ўКазані ААТ «МТС» запусьціла сетку 3G у рэжыме тэставай эксплюатацыі.
- 18 чэрвеня 2008 году «Мэгафон» аб’яўляе аб пачатку падаваньня паслуг мабільнай сувязі стандарту трэцяга пакаленьня (3G) ва ўсіх рэгіёнах Паўночна-Захаду.[9]
- 9 ліпеня «Мэгафон» абвясьціў аб плянах запуску 3G на Паўночным Каўказе.
- 15 ліпеня 2008 году ўСочы кампанія МТС запусьціла ў камэрцыйную эксплюатацыю сетку 3G з падтрымкай тэхналёгііHSDPA.
- ААТ «Вымпэлкам» заявіла аб будаўніцтве сеткі 3G у Прыморскім краі. У сувязі з тым, што «Вымпэлкам» ня мае ліцэнзій GSM у Прымор’і, кампанія адразу пачне працу ў сеткі трэцяга пакаленьня. У цяперашні час вядзецца будаўніцтва сеткі. Пачатак камэрцыйнай эксплюатацыі заплянаваны на восень 2008 году.
- 1 жніўня 2008 году ўЕкацерынбургу ААТ «МТС» запусьціла сетку 3G у рэжыме тэставай эксплюатацыі.
- 4 жніўня 2008 году ўНіжнім Ноўгарадзе ААТ «МТС» запусьціла сетку 3G у рэжыме тэставай эксплюатацыі.
- 1 верасьня 2008 году ўЧалябінску ААТ «Вымпэлкам» запусьціла сетку 3G у рэжыме тэставай эксплюатацыі.
- 1 верасьня 2008 году ўСамары ААТ «Вымпэлкам» запусьціла сетку 3G у рэжыме камэрцыйнай эксплюатацыі.
- 11 верасьня 2008 году «МТС» запусьціў 3G уНовасыбірску ў рэжыме тэставай эксплюатацыі. Да канца верасьня 2008 году пачнецца камэрцыйная эксплюатацыя.
- 18 верасьня 2008 году кампанія «МТС» абвясьціла аб запуску ваЎладзівастоку першай наДалёкім Усходзе сеткі трэцяга пакаленьня ў тэставым рэжыме.[10]
У красавіку 2007 году кампанія «Uzdunrobita», даччынае прадпрыемства ААТ «МТС» уУзбэкістане, атрымала ліцэнзію на пабудову, эксплюатацыю і аказаньне паслуг сеткі 3G.
«Білайн» аб’яўляе аб атрыманьні 3G-ліцэнзіі ва Ўзбэкістане.
Ташкент, 13 лістапада 2007 году. Грамадзтва з абмежаванай адказнасьцю «Unitel» (даччынае падпадзяленьне ААТ «Вымпэлкам», якое прадстаўляе паслугі сотавай сувязі падгандлёвай маркай «Білайн» на тэрыторыі Ўзбэкістану) аб’яўляе аб атрыманьні ліцэнзіі на будаўніцтва, эксплюатацыю і аказаньне паслуг сеткі рухомай радыётэлефоннай сувязі стандарту IMT-2000/UMTS (3G) па ўсёй рэспубліцы Ўзбэкістан.
«Дзякуючы атрыманьню ліцэнзіі 3G наша кампанія зможа актыўна разьвіваць перадавыя тэхналёгіі, — адзначыў Генэральны дырэктар ААТ „Unitel“ Яўген Рубан. —Запуск сеткі трэцяга пакаленьня ва Ўзбэкістане істотна пашырыць магчымасьці нашых кліентаў, падаўшы доступ да самых сучасных паслуг сотавай сувязі».
1 лістапада 2007 году дзяржаўнае прадпрыемстваУкртэлекам запусьціла сетку мабільнай сувязі 3G пад брэндам «Utel»[11]. Сетка «Utel» працуе ў стандарце UMTS 2100 з надбудовайHSDPA (3,6G). 3G-пакрыцьцё апэратара ахапляе ўсе абласныя цэнтры, буйныя гарады і курорты Ўкраіны. На час будаўніцтва сеткі па-за зонай пакрыцьця 3G-сеткі абанэнтам «Utel» забясьпечваецца нацыянальны роўмінг у сетцы GSM «Украінскіх радыёсыстэм» («Beeline»)[12]. Пры гэтым кошт галасавых выклікаў і sms-паведамленьняў застаецца такім жа, што і ў зоне дзеяньня 3G-сеткі.