Этыёпія (па-амхарску:ኢትዮጵያ) — краіна на паўночным усходзеАфрыкі ў раёнеАфрыканскага рогу. Мяжуе на поўначы зЭрытрэяй, на ўсходзе зДжыбуці іСамалі, на поўдні зКеніяй, на захадзе зСуданам іПаўднёвым Суданам. Выйсьця да мора ня мае. Насельніцтва краіны складае больш за 102 мільёнамі жыхароў[1], Этыёпія зьяўляецца самай населенай краінай сьвету, сярод тых, што ня маюць выхаду да мора ці акіяну, а таксама другой паводле колькасьці насельніцтва на афрыканскім кантынэнце пасьляНігерыі. Агульная плошча краіны складае 1,1 млн км².Адыс-Абэба зьяўляецца сталіцай і найбуйнешым горадам краіны[2].
Тэрыторыя Этыёпіі разглядаецца некаторымі навукоўцамі як вобласьць, зь якой сучасныя людзі рушылі наБлізкі Ўсход і далей[3][4]. На думку лінгвістаў, першыя людзі, якія размаўлялі наафразійскіх мовах, паходзілі з гэтага рэгіёну[5]. Гісторыю краіны можна прасачыць са старажытных часоў і большую частку сваёй гісторыі Этыёпія зьяўлялася манархіяй. У першыя стагодзьдзі нашае эры старажытнае каралеўстваАксум існавала на месцы сёньняшняй Этыёпіі[6]. Каля 1137 году ўтварылася Этыёпская імпэрыя. У канцыкаляніяльнага падзелу Афрыкі ў XIX стагодзьдзі Этыёпія была толькі адной з двух краінаў, якія захавалі свой сувэрэнітэт. Краіна некаторы час была акупаванаяІталіяй з 1936 па 1941 гады. Этыёпія таксама была першым афрыканскім чальцом уЛізе нацыяў іАрганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. У 1974 годзе этыёпскі імпэратарХайле Сэласіе быў зрынуты са свай пасады камуністычнім вайсковым урадам пры падтрымцыСавецкага Саюза. Камуністычны ўрад быў скінуты ў 1991 годзеЭтыёпскім народным рэвалюцыйным дэмакратычным фронтам, таксама левага кірунку, якія застаецца асноўнай кіруючай палітычнай кааліцыяй з тых часоў.
Этыёпія і Эрытрэя выкарыстоўваць старажытныэтыёпскі альфабэт, які зьяўляецца адным з самых старэйшых альфабэтаў у сьвеце, які выкарыстоўваюцца да гэтага часу[7]. Большасьць насельніцтва вызнаехрысьціянства, галоўным чынам зьяўляючыся вернікаміЭтыёпскай праваслаўнай царквы, у той час як каля траціны вызнаеіслам, зьяўляючыся ў асноўнымсунітамі. Да 1980-х гадох у Этыёпіі жыла значная колькасьцьэтыёпскіх габрэяў[8]. Этыёпія зьяўляецца шматмоўнай краінай з каля 80 этналінгвістычнымі групамі, чатыры найбуйнейшыя зь якіх ёсьцьарома,амхара,самалі ітыграі.
Этыёпія зьяўляецца краінай прыродных кантрастаў, з урадлівымі землямі на захадзе, лясамі і шматлікімі рэкамі з аднаго боку, і адным з самых гарачых пунктаў на Зямлі ў паселішчыДалол на поўначы краіны.Этыёпскае нагор’е зьяўляецца найбуйнейшым бесьперапынным горным ланцугом у Афрыцы, а пячорыСоф-Амар утрымліваюць самую вялікую пячору на кантынэнце. Клімат ёсьцьтрапічным, гарачым і сэзонна вільготным,пустэльны іпаўпустэльны на поўначы і ўсходзе краіны. Этыёпія таксама мае найбольшую колькасьць аб’ектаўСусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Афрыцы[9]. Акрамя таго, гэтая дзяржава зьяўляецца адной з заснавальніц і чальцом ААН,G-24,Руху недалучэньня,G-77 іАрганізацыі афрыканскага адзінства. Сталіца краіны Адыс-Абэба ёсьць месцам разьмяшчэньня штаб-кватэрыАфрыканскага зьвязу,Панафрыканскай палаты гандлю і прамысловасьці, Эканамічнай камісіі ААН для Афрыкі, афрыканскіх рэзэрвовых сілаў і многіх з глябальных грамадзкіх арганізацыяў скіраваных на Афрыку. У 1970-х і 1980-х гадох Этыёпія перажыла сэрыю грамадзянскіх канфліктаў і камуністычных чыстак, якія перашкодзілі разьвіцьцю ейнай эканоміцы. Краіна аднавілася і зараз мае самую вялікую эканомію па СУП ваЎсходняй Афрыцы[10][11].
Этыёпія — найстарэйшая незалежная дзяржава Афрыкі. Да 1974 году —манархія. У 1974 годзе да ўлады прыйшлі рэвалюцыйна настроеныя вайскоўцы на чале зМэнгісту Хайле Марыямам. У 1978—1979 гг. войскі Этыёпіі пры дапамозеКубы іСССР адбілісамалійскае ўварваньне на ўсход краіны[12]. У 1991 годзе ў выніку шматгадовай узброенай барацьбы іх зьмяніў цяперашні ўрад, створаны Рэвалюцыйна-дэмакратычным фронтам этыёпскіх народаў (РДФЭН). У тым жа годзе адбылася фактычнае аддзяленьне ад Этыёпіі правінцыіЭрытрэя, стаўшай у 1993 годзе незалежнай дзяржавай.
Штаб-кватэра міністэрства фінансаў і эканамічнага разьвіцьця Этыёпіі.
Першыя шматпартыйныя выбары адбыліся ў траўні 1995 году, перамогу ў якіх атрымала партыяРДФЭН. Прэзыдэнт пераходнага ўраду, лідэр партыі РДФЭН,Мэлес Зэнаві, стаў прэм’ер-міністрам, аНэгаса Гідада быў абраны прэзыдэнтам[13]. У траўні 1998 году пагранічная спрэчка з Эрытрэяй прывяла даэрытрэйска-этыёпскай вайны, якая працягвалася да чэрвеня 2000 году і каштавала абедзьвюм краінаў каля $1 млн у дзень[14]. Гэта аказала нэгатыўны ўплыў на эканоміку Этыёпіі, але ўзмацніла кіруючую кааліцыю[15].
Вынікі трэціх шматпартыйных выбараў у Этыёпіі, якія прайшлі 15 траўня 2005 году, аказаліся даволі спрэчнымі, а некаторыя апазыцыйныя рухі абвінавацілі кіроўную ўладу ў махлярстве. Не зважаючы на тое, штоЦэнтар Картэра быў задаволены працэсам падрыхтоўкі да выбараў, падзеі, што рушылі за плебесцытам, выклікалі абурэньне міжнароднай установы. Назіральнікі адЭўрапейскага Зьвязу выказалі падтрымку кампаніі РДФЭН, але таксама зазначылі парушэньні ў падліку галасоў і публікацыі вынікаў[16]. Апазыцыйныя партыі атрымалі больш за 200 месцаў у парлямэнце, што было значна больш за мінулыя 12 месцаў на выбарах 2000 году. У той час як большасьць прадстаўнікоў апазыцыі атрымалі мандаты, некаторыя лідэры апазыцыйных партыяў адмовіліся заняць свае месцы ў парлямэнце і былі абвінавачаныя ў распальваньні гвалту пасьля выбараў і былі заключаныя ў турму.
Кааліцыя апазыцыйных партыяў была створаная ў 2009 годзе з мэтай перамогі над РДФЭН у парлямэнцкіх выбарах 2010 году. Мэлес, які знаходзіўся ва ўладзе з 1991 году, апублікаваў свой 65-старонкавы маніфэст ў Адыс-Абэбе 10 кастрычніка 2009 году. Па выніках апазыцыя атрымала большасьць галасоў, але РДНЭФ спыніла падлік галасоў на некалькіх дзён, што выклівала абурэньне апазыцыі. Мэлес памёр 20 жніўня 2012 году ўБрусэлі, дзе ён лячыўся ад нявызначанага захворваньня[17]. Намесьнік прэм’ер-міністраХайлемарыям Дэсалень быў прызначаны новым прэм’ерам краіны да правядзеньня новых выбраў у 2015 годзе[18], але пасьля іх застаўся на сваёй пасадзе[19].
5 жніўня 2016 году ў краіне ўспыхнулі хваляваньні і дэманстрацыі, дзясяткі дэманстрантаў былі расстраляныя і забітыя паліцыяй. Пратэстоўцы патрабавалі спыніць парушэньні правоў чалавека, вызваліць палітычных зьняволеных і больш справядлівага пераразьмеркаваньня багацьцяў[20][21]. Пасьля гэтых пратэстаў, Этыёпія аб’явіла надзвычайнае становішча, якое было адменена ў жніўні 2017 году[22]. Новае надзвычайнае становішча было аб’яўлена ўрадам 16 лютага 2018 году пасьля адстаўкі прэм’ера Дэсаленя[23]. Хайлемарыям зьяўляецца першым кіраўніком у сучаснай гісторыі Этыёпіі, які сам сышоў у адстаўку, у той час як ягоныя папярэднікі, ці памерлі, займаючы кіроўныя пасады, ці былі скінутыя[24]. Ягоны пераемнікАбій Агмэд Алі зрабіў гістарычны візыт у Эрытрэю ў 2018 годзе, паставіўшы кропку ў працяглам канфлікце паміж краінамі[25].
Прынятай у 1994 годзе Канстытуцыяй усталяваны фэдэратыўны дзяржаўны лад краіны і замацаваныя асноўныя дэмакратычныя прынцыпы разьвіцьця грамадзтва. Кіруючая з 1991 году кааліцыя — Рэвалюцыйна-дэмакратычны фронт этыёпскіх народаў. Лідэр Фронту —Мэлес Зэнаўі. Парлямэнт (Фэдэральны сход) складаецца з Рады народных прадстаўнікоў (валодае заканадаўчай уладай) і Рады Фэдэрацыі (у яе веданьні — тлумачэньне Канстытуцыі і прыняцьце рашэньняў, зьвязаных з рэалізацыяй права рэгіёнаў на самавызначэньне). Прэзыдэнт і Прэм’ер-міністар абіраюцца парлямэнтам. Прэзыдэнту адводзяцца прадстаўнічыя функцыі. Рэальная ўлада ў краіне належыць прэм’ер-міністру.
Этыёпія — самая высокагорная краіна афрыканскага кантынэнта. Значную частку яе тэрыторыі займае Этыёпскае нагор’е, якое распасьціраецца з поўначы на поўдзень Этыёпіі. Самая высокая частка нагор’я — паўночная. Тут разьмешчаныя найвышэйшыя кропкі краіны — Рас-Дашэн (4620 м) і Талё (4413 м). На ўсходзе нагор’е рэзка абрываецца ў западзіну Афар — адну з самых нізкіх кропкаў Афрыкі.
Заходняя частка Этыёпскага нагор’я мае больш палогі рэльеф і апускаецца да суданскай граніцы невялікімі ступенямі. Раўніны таксама займаюць значную частку тэрыторыяў Этыёпіі. Самая буйная знаходзіцца на ўсходзе краіны. Месцамі яна пераходзіць у плято вышынёй больш за 1000 м. Гэта адна з самых засушлівых часткаў Этыёпіі. Таксама невялікія раўніны, заціснутыя паміж горнымі хрыбтамі, разьмешчаныя на поўначы і захадзе краіны.
Уся тэрыторыя Этыёпіі разьмешчаная ў субэкватарыяльным і экватарыяльным кліматычных пасах. На той факт, што большая частка краіны разьмешчана на Этыёпскім нагор’і, тлумачыць больш мяккі і вільготны клімат Этыёпіі. Тэмпэратуры тут круглы год +25…+30 і выпадае дастатковая колькасьць ападкаў.
Этыёпія ўваходзіць у лік найбяднейшых краінаў сьвету. Падмурак эканомікі краіны складае сельская гаспадарка, якая забясьпечвае амаль палову CУП і 85% валютных паступленьняў.
Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры —кава,зерневыя,алейныя,бабовыя. Ужывёлагадоўлі пераважае гадоўлю буйнарагатага быдла, а таксамаавечак,коз,вярблюдаў. Прыватны сэктар дае каля 90% прадукцыі. Краіна залежыць ад імпарту прадуктаў харчаваньня і замежнай харчовай дапамогі. Урад прадпрымае высілкі па інтэнсыфікацыі сельскай гаспадаркі на базе разьвіцьця малойірыгацыі.
Дзейнічаюць два міжнародныяаэрапорты,чыгунка, якая злучаеАдыс-Абэбу са сталіцай суседняй дзяржавыДжыбуці, праз порт якой зьдзяйсьняецца 90% вонкавагандлёвага грузазвароту краіны. Працягласьць шашэйных дарог — 16,5 тыс. км, зь якіх толькі 9 тыс. км — могуць выкарыстоўвацца цэлы год.
Насельніцтва складаецца з каля 100 народнасьцяў, найболей буйныя зь іх —арома (40%),амхара (29%) ітыграі (15%). У Адыс-Абэбе пражывае больш за 3,5 млн жыхароў.
Асноўныя рэлігіі якую вызнае палова насельніцтва — блізкае даправаслаўяхрысьціянства монафізыцкага толку.Іслам суніцкага кірунку вызнае каля 47% насельніцтва.
Дзяржаўнае сьвята — Дзень перамогі дэмакратычных сілаў — 28 траўня.
Сеткасродкаў масавай інфармацыі ўключае дзяржаўную тэлерадыёкампанію, два інфармацыйныя агенцтвы, шматлікія друкаваныя выданьні, у асноўным прыватныя, наангельскай,амхарскай і іншых мясцовых мовах.
^Zarins, Juris (1990). «Early Pastoral Nomadism and the Settlement of Lower Mesopotamia». Bulletin of the American Schools of Oriental Research. 280 (280): С. 31—65. doi:10.2307/1357309.
^Henze, Paul B. (2005) «Layers of Time: A History of Ethiopia»,ISBN1-85065-522-7.
^Мікола Дзябёла. Мікалай Іванчанка: «Вельмі цяжка было растлумачыць этыёпам, што такое сацыялізм» //Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2003. — № 65-66 (24749-24750). — С. 5. —ISSN1990-763x.