Этаты́зм (па-француску:étatisme — дзяржаўніцтва) —дзяржаўны лад, што вызначаецца дамінантным уплывам дзяржавы на палітычнае, эканамічнае або культурнае грамадзкае жыцьцё. Для этатысцкай эканамічнай сыстэмы характэрны моцны кантроль з боку дзяржавы і цэнтралізаванае эканамічнае плянаваньне. Для такіх мадэляў эканомікі ўжываецца таксама тэрмін «камандная эканоміка».
У 1896 годзе кіраўнік Міжнароднага чыгуначнага бюро (Бэрн,Швайцарыя)Нюма Дро (1844—1899) ў сваёй кнізе «Фэдэральнае народаўладзьдзе і дзяржаўны сацыялізм» (Жэнэва, 48 с.;па-француску:La démocratie fédérative et le socialisme d’état) назваўдзяржаўніцтвам нададзеную ўсацыялізме перавагу дзяржаве надсвабодай ды індывідуальнасьцю.