Эсўатыні (да 2018 году —Сўазілэ́нд;Umbuso we Swatini,Kingdom of Eswatini) — невялікая краіна ўПаўднёвай Афрыцы. Ня мае выхаду дамора, мяжуе зПаўднёва-Афрыканскай Рэспублікай іМазамбікам. Назва краіны мае паходжаньне ад племенісўазі з групыбанту, якое засяляе гэтыя тэрыторыі.
У І тысячагодзьдзі на тэрыторыю сучаснага Эсўатыні прыбылібушмэны. У VII стагодзьдзі яны былі выцесьненыя народамбанту. У XVI стагодзьдзі тут была створаная племянная дзяржава народу сўазі. Гэтая краіна ваявала за незалежнасьць збурамі, а потым збрытанцамі.
У 1894 годзе тэрыторыя Эсўатыні ўвайшла ў склад брытанскага пратэктарату Брытанскай Паўднёваафрыканскай Рэспублікі. У 1903 годзе Вялікабрытаніяй былі анэксаваныя бурскія рэспублікі разам з Эсўатыні.
У 1929 годзе ўзьнікла першая сўазілэндзкая палітычная арганізацыя, мэтай дзейнасьці якой было атрыманьне незалежнасьці Эсўатыні. Мэта была дасягнутая ў 1968 годзе.
У 1973 годзе кароль прыпыніў дзейнасьць канстытуцыі, забараніў дзейнасьць палітычных партыяў і распусьціў парлямэнт. У 1978 годзе была прынятая канстытуцыя, якая ўсталёўвала ў краіне абсалютную манархію.
Пасьля сьмерці караляСабхуза ІІ у 1982 годзе, уладу атрымала каралеваДзелівэ. Але каралеўская сям’я не згадзілася з гэтым, разьвязаўшы грамадзянскую вайну.
Сытуацыя стабілізавалася ў 1986 годзе, калі каралём стаўМсўаці ІІІ. З 1989 году распачаўся працэс дэмакратызацыі краіны. У 1992 годзе кароль згадзіўся ўнесьці папраўкі ў канстытуцыю, была зьмененая сыстэма выбараў. У 1993 годзе адбыліся першыя з 1973 году шматпартыйныя выбары. У 2001 годзе былі спробы вярнуць былую канстытуцыю, аднак яны былі няўдалымі. Два гады пазьней зноў прайшлі выбары, у якіх перамогу атрымаўНародны Рух Імбакодва, які ў 2005 годзе забараніў дзейнасьць іншых партыяў.
Эсўатыні — гэтаканстытуцыйная манархія. Сучасная канстытуцыя была прынятая ў 1978 годзе, папраўкі былі ўнесеныя ў 1992 годзе. Згодна з канстытуцыяй, кіраўніком дзяржавы зьяўляеццакароль,выканаўчая ўлада належыцьураду, на чале зпрэм’ер-міністрам. Прэм’ер-міністра назначае кароль.Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнамупарлямэнту. Ніжняя палата складаецца з 65 дэпутатаў (10 назначаецца каралём, 55 выбіраецца на ўсеагульных выбарах), верхняя палата складаецца з 30 дэпутатаў (20 назначае кароль, 10 выбірае ніжняя палата). Дэпутаты парлямэнту выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін.
Дзейны карольМсўаці ІІІ кіруе краінай з 25 красавіка 1986 году. З 1976 году дзейнічае забарона на дзеяньне палітычных партыяў. Дазвол на дзейнасьць атрымала толькі партыяНародны Рух Імбакодва. На нелегальным становішчы існуе партыя Аб’яднаны дэмакратычны рух.
Эсўатыні дзеліцца на 4 акругі:
Геаграфія краіны вельмі разнастайная, ад гор уздоўж мяжы зМазамбікам, дасаваннаы на ўсходзе і трапічныхлясоў на паўночным захадзе. Самай вялікай ракой краіны зьяўляецца ракаЛусутфу. Кліматсубэкватарыяльны, вільготны. Пэрыяд дажджоў цягнецца зсакавіка дакрасавіка.
Будова эканомікі выглядае наступным чынам:прамысловасьць — 43%,паслугі — 41%,сельская гаспадарка — 16%.Беспрацоўе дасягае ўзроўню 40% працаздольнага насельніцтва. У краіне існуюць распрацаваныя радовішчы дыямэнтаў.
Сўазілэнд экспартуе ў асноўнымцукар,мяса,дрэва,дыямэнты,каменны вугаль.
Насельніцтва Эсўатыні складаецца зсўазі, і невялікай колькасьцізулусаў, эўрапейцаў і мазамбікцаў. Афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца сўазі і ангельская. Асноўная рэлігія — гэтахрысьціянства, якое вызнаецца ў спалучэньні зь мясцовымі верамі. Існуць невялікія абшчынымусульманаў.
У Эсўатыні самая маленькаяпрацягласьць жыцьця ў сьвеце — 34,1 году.
У краіне дзейнічае адзін зкаледжаў міжнароднай супольнасьці — Паўднёваафрыканскі.