Шайм | |
| Тамара Мартэ | |
![]() | |
| Дата нараджэньня | 28 лістапада1985 (39 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Трап,Івэлін,Францыя |
| Прафэсія | сьпявачка |
| Жанры | R&B,соўл,гіп-гоп,поп,электрапоп |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Супрацоўніцтва | K-Maro |
| Лэйблы | Up Music,Warner France |
| Узнагароды | |
| Сайт | shymofficiel.com |
Тамара Мартэ (па-француску:Tamara Marthe), таксама вядомая якШайм (франц.Shy'm; нарадзілася 28 лістапада 1985 году,Трап,Івэлін,Францыя) —француская сьпявачкамартыніцкага паходжаньня, працуе ў стыліпоп.
Тамара нарадзілася ў камунеТрап, якая знаходзіцца непадалёк адПарыжы, у сям’і выхадца зМартынікі й францужанкі. З раньніх гадоў захапілася музыкай і танцамі. Зьяўляючыся заўзятарам такіх музыкаў, як тоRed Hot Chili Peppers іБіёнсэй, Тамара расла пад музыкузук, то бок француска-карыбскага жанру, іR&B.
Дыплём аб сканчэньні школы яна атрымала ва ўзросьце семнаццаці гадоў. Падчас навучаньня яна рабіла дэма-запісы сваіх песьняў, аднак пазьбягаючы паказу іх грамадзкасьці. Пазьней яна адправілася ў Парыж, дзе паслала запісы ў гуказапісвальныя кампаніі. Менавіта ў гэты час рэпэрK-Maro выявіў ейны талент. Тамара набыла сцэнічны псэўданім Shy'm і пачала свой шлях да славы. Ейны псэўданім адбываецца ад зьліцьця словаў «сарамлівая» (франц.shy) і першай літары слова Мартыніка. Як яна сама кажа, яна сарамлівая дзяўчына, але ў значна меншай ступені, чым раней, калі сама думка пра знаходжаньне на сцэне яе паралізавала ад страху. Аднак ейны запал дазволілі ёй пераадолець сваю сарамлівасьць, і зараз яна задавальняючы адчувае сябе перад натоўпам[1].
У2005 годзе Шайм прыняла ўдзел у запісу трэку рэпэра K-Maro «Histoire de Luv» зь ягонага альбому «Million Dollar Boy». Песьня была запісаная ўМанрэалі. Праз год пасьля гэтага, у кастрычніку2006 году, Шайм выпусьціла свой першы сольны альбом «Mes Fantaisies», прадусарам, а таксама кампазытарам, якога стаўK-Maro[2]. Першы сынгл з альбому «Femme de couleur» дасягнуў 4 месца ў галоўным францускім чарце. У 2007 годзе Шайм стала спэцыяльным гасьцем папулярнай перадачыФорт Баярд.
Стыль Шайм ёсьць сумесьR&B іпоп-музыкі. У ейным першым альбоме «Mes Fantaisies» быў моцны ўплыў соўла. У другім альбоме, «Reflets», ужо прысутнічалі элемэнтытанцавальнай музыкі. Трэці альбом «Prendre l'air» мае большэлектроннай музыкі. Чацьверты альбом «Caméléon», які выйшаў 25 чэрвеня 2012 году, працягвае музычны малюнак песьняў Шайм.
У 2011 годзе Тамара брала ўдзел у другім сэзоне францускай вэрсіі перадачы «Танцы з зоркамі», дзе выступала разам з партнэрамМаксімам Дэрэмі, які да гэтага танчыў у перадачы разам зСафіяй Эсаідзі. Тамара разам з Максімам стала пераможцам сэзону.
| Год | Назва | Пазыцыя ўчартах | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Францыя | Бэльгія | Швайцарыя | Эўропа | |||||||||
| 2006 | «Mes Fantasies» | 6 | 19 | 49 | 11 | |||||||
| 2008 | «Reflets» | 4 | 13 | 55 | 9 | |||||||
| 2010 | «Prendre l'air» | 6 | 29 | 19 | 18 | |||||||
| 2012 | «Caméléon» | 1 | 3 | 4 | — | |||||||
| 2014 | «Solitaire» | 8 | 17 | 6 | - | |||||||
| 2015 | «À nos dix ans» | 3 | 7 | 10 | - | |||||||
| 2017 | «Héros» | 6 | 9 | 8 | — | |||||||
| 2019 | «Agapé» | 12 | 26 | 21 | - | |||||||
Шайм —сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэтыартыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |