Цэлестын нарадзіўся ўТаскане, у юнацтве вучыўся ўАбэляра. У 1128 годзе быў узьведзены ў сан кардынала. У лістападзе 1138 году сумесна з двума кардыналамі, у тым ліку сваім будучым пераемнікамЛюцыюсам II, удзельнічаў ад імяІнакенцыюса II у дыспуце супраць трох прыхільнікаўАнаклета II, але жаданага выніку, то бок перакананьняРоджэра II перастаць падтрымліваць антыпапу, не дасягнуў. У 1140 годзе быў легатам Інакенцыюса II уФранцыі.
Цэлестын II зьяўляецца першым у чарадзе папаў, якія фігуруюць у гэтак званым «прадказаньні аб папах», апублікаваным у 1595 годзе, якія, аднак, першапачаткова прыпісваеццаМалахію.