Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Хмара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аблокі

Хма́ра — назіраемыя ўатмасфэры, скупківадзянога пара скандэнсаваныя ў кроплі ці крышталікілёду, якія знаходзяцца на некаторай вышыні. Ахалоджаньне зьмяншае здольнасьць паветра да затрыманьня вадзянога пара. Далейшае ахалоджаньне ніжэй тэмпэратуры кроплі расы выклікаекандэнсацыю. Павялічэньне хмаравых элемэнтаў і ўзрастаньні іх хуткасьці падзеньня, яны выпадаюць на паверхню ў выглядзеападкаў.

Звычайна хмары зьяўляюцца ўтрапасфэры. Трапасфэрныя хмары падзяляюцца на розныя віды згодна зь міжнароднай клясыфікацыяй хмараў. Рэдка сустракаюцца хмары на вышынях ад 20 да 80 км.

Утварэньне

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Утвараюцца хмары пры кандэнсацыі вадзяной пары ў стане насычэньня наядрах кандэнсацыі. Дыямэтар кропель — каля некалькіх мікронаў, маса вады ў 1 м³ паветра хмары — ад долі грама да некалькіх грамаў. Каля зямной паверхні яны ўтвараюцьтуман. Узбуйненьне прадуктаў кандэнсацыі выклікаеатмасфэрныя ападкі (дождж, сьнег, град).

Узьнікненьне аблокаў — вынік адыябатычнага ахалоджваньня паветра пры ягоным пад’ёме, радзей — вынік ахалоджваньня ад падсьцільнай зямной паверхні і турбулентнага перамешваньня паветра. Пад’ём паветра, неабходны для ўтварэньня хмараў, адбываецца пры канвэкцыі ў атмасфэры (канвэкцыйныя воблакі), пры ўзыходзячым сьлізгальным пад’ёме паветра на франтах атмасфэрных (франтальныя воблакі), пры хвалевых рухах у атмасфэры й іншыя. Большая частка аблокаў засяроджана ўтрапасфэры, але зрэдку назіраюцца ўстратасфэры (пераважнаперламутравыя воблакі) і ўмэзасфэры (серабрыстыя воблакі).

Клясыфікацыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Клясыфікацыя аблокаў

Паводле міжнароднай клясыфікацыі хмары ў залежнасьці ад іхнай ніжняй мяжы адносяцца да аднаго з трох ярусаў — верхняга, сярэдняга або ніжняга. Паводле зьнешняй будовы і разьмяшчэньня на ярусах хмары маюць 10 асноўных формаў: у верхнім ярусеперыстыя воблакі,перыста-слаістыя воблакі іперыста-кучавыя воблакі (на вышыні больш за 6 км), у сярэднім —высокакучавыя воблакі івысокаслаістыя воблакі (на вышыні 2—6 км), у ніжнім —слаіста-кучавыя воблакі,слаістыя воблакі іслаіста-дажджавыя воблакі (вышыня іхнай ніжняй мяжы менш за 2 км). Вылучаюць таксама воблакі вэртыкальнага разьвіцьця —кучавыя воблакі ікучава-дажджавыя воблакі з вэртыкальнымі памерамі аднаго парадку з гарызантальнымі, іхныя асновы звычайна знаходзяцца ў ніжнім ярусе, а верхнія часткі могуць дасягаць сярэдняга ці верхняга яруса.

Паводле міжнароднай клясыфікацыі хмары падзяляюцца на:

  • перыстыя (Cirrus)
  • перыста-кучавыя (Cirrocumulus)
  • перыста-слаістыя (Cirrostratus)
  • высока-кублаватыя (Altocumulus)
  • высока-слаістыя празрыстыя (Altostratus translucidus)
  • слаіста-дажджавыя (Nimbostratus)
  • слаістыя (Stratus)
  • кублаватыя (Cumul)
  • кублавата-дажджавыя (Cumulonimbus)
  • серабрыстыя

Воблачнасьць

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Сукупнасьць аблокаў называеццавоблачнасьцю. Воблакі ўкрываюць каля паловы нябеснай сфэры наЗямлі і зьмяшчаюць каля 109 тон вады. На працягу году розныя тыпы аблокаў маюць розную паўтаральнасьць.

Воблакі ўплываюць на фармаваньненадвор’я і ападкаў, на цеплавы рэжым паветра, сушы і мора, зьяўляюцца зьвяном кругазвароту вады на Зямлі. Яны могуць перамяшчацца на тысячы кілямэтраў, пераносіць і пераразьмяркоўваць вялізныя масы вады.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Хмара&oldid=2454665»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp