Харваты прыбылі на тэрыторю сучаснае краіны ў канцы VI стагодзьдзя. Да VII стагодзьдзя яны ўтварылі два герцагствы. Першым карэнным харвацкім кіраўніком, прызнаным папам, стаў князьБранімір, а першым каралём Харватыі ў 925 годзе стаўТоміслаў. За часам крызы пераемнасьці Харватыя ўтварыла асабістую унію зВугоршчынай у 1102 годзе. У 1527 годзе, сутыкнуўшыся з Асманскай навалай,Харвацкі сабар абраў аўстрыйскага кіраўнікаФэрдынанда I на пасад дзяржавы. Пасьля Першай сусьветнай вайны краіна ўваходзіла ў складКаралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, а потымКаралеўства Югаславія. З сканчэньнем Другой сусьветнай вайны агульнай дзяржавай, якая больш ня была каралеўствам, стаўЁсіп Броз Ціта. Толькі ў 1990-я гады Харватыя здолела здабыць незалежнасьць.
Тэрыторыя, вядомая сёньня як Харватыя, была заселеная яшчэ ў дагістарычны час. Закамянеласьці часоўнеандэртальцаў, якія датуюцца сярэднімпалеалітам, былі знойдзеныя ў паўночнай частцы краіны[8]. Значна пазьней гэты рэгіён засяліліілірыйцы ілібурны, а першыя грэцкія калёніі былі заснаваныя на астравахХвар[9],Корчула іВіс[10]. У 9 годзе нашай эры тэрыторыя сучаснай Харватыі ўвайшла ў складРымскай імпэрыі. ІмпэратарДыяклетыян быў ураджэнцам рэгіёну. Менавіта ён загадаў пабудаваць вялікі палац уСпліце, дзе жыў пасьля адрачэньня ад трону ў 305 годзе[11].
На працягу V стагодзьдзя апошні фактычны імпэратарЗаходняй Рымскай імпэрыіЮліюс Нэпас кіраваў невялікім каралеўствам у роднайДалмацыі пасьля ўцёкаў з Італіі ў 475 годзе[12]. Пэрыяд заняпаду былой імпэрыі скончыўся ўварваньняміавараў іхарватаў у канцы VI і першай палове VII стагодзьдзя і руйнаваньнем амаль усіх рымскіх гарадоў. Ацалелыя рымляне адступілі ў больш спрыяльныя месцы на ўзьбярэжжы, астравы і ў горы. ГорадДуброўнік быў закладзены такімі выжылымі жыхараміЭпідаўру[13]. У рэшце рэшт было ўтворанае герцагства Харватыя, якім кіраваўБорна, як пацьвярджаюць кронікіЭйнгарда, пачынаючы з 818 году. Паводле запісаў выяўляецца, што харвацкая дзяржава было ў васальнай залежнасьці адФранкіі на той час[14]. На поўнач ад герцагства існавала княстваНіжняя Панонія, якім у той час кіраваў князьЛюдавіт. Ягоныя землі займалі тэрыторыі паміж рэкаміДрава іСава. Гэтае ўтварэньне на працягу доўгай часткі гісторыі было цесна зьвязанае з харватамі і Харватыяй[15]. Паводле розных крыніцаўхрысьціянізацыя харватаў адбылася ў VII альбо IX стагодзьдзях[16]. Франскае панаваньне скончылася за часам панаваньняМіслава[17] альбо ягонага пераемнікаТрпіміра I[18]. Карэнная харвацкая каралеўская дынастыя была заснаваная герцагам Трпімірам I у сярэдзіне IX стагоддзя, які разграміў бізантыйскія і баўгарскія войскі[19]. Першым карэнным харвацкім кіраўніком, прызнаным папам, стаў князьБранімір, які атрымаў папскае прызнаньне ад папыЯна VIII 7 чэрвеня 879 году[20].
НеўзабавеХарвацкае каралеўства стала адной з наймацнейшых дзяржаваў рэгіёну, але ў 1102 годзе ў выніку дынастычнага крызісу краіна трапіла ў залежнасьць адВугорскага Каралеўства. У сярэдзіне XV стагодзьдзя вугорскі ўплыў на поўначы краіны зьмяніўся турэцкім, у той час як Далмацыя трапіла пад кантрольВэнэцыі. Пры гэтымДуброўніцкая рэспубліка заставалася ў асноўным незалежнай.
У 1526 годзе Харватыя ўклала зьвяз з імпэрыяйГабсбургаў дзеля процідзеяньняасманскай экспансіі. Асманскае прасоўваньне ў Харватыі працягвалася ажно дабітвы пры Сісаку ў 1593 годзе, першай рашучай перамогі, пасьля якой межы стабілізаваліся[21]. ПадчасВялікай турэцкай вайны 1683—1698 гадоўСлавонія была павернутая, але заходняяБосьнія, якая была часткай Харватыі да асманскай навалы, заставалася па-за кантролем Харватыі[21]. Сучасная мяжа паміж Харватыяй іБосьніяй і Герцагавінай ёсьць вынікам вайны тых часоў. Войны з Асманскай імпэрыяй выклікалі дэмаграфічныя зьмены. У XVI стагодзьдзі харваты з заходняй і паўночнай Босьніі,Лікі,Крбавы, міжрэччаУны іКупы, і асабліва з заходняй Славоніі, перасяляліся бліжэй да Аўстрыі. Сучасныя бургенляндзкія харваты ёсьць прамымі нашчадкамі тых засяленцаў[22]. Каб замяніць насельніцтва, якое бегла, Габсбургі заахвочвалі басьнійцаў несьці вайсковую службу на тэрыторыіВайсковай мяжы. На пачатку XVIII стагодзьдзя імпэратар Аўстрыйскай імпэрыі паабяцаў паважаць усе прывілеі і палітычныя правы каралеўства Харватыі, якая на той час была часткай імпэрыі, а каралеваМарыя Тэрэзія зрабіла значны ўнёсак, калі ўсталявала абавязковую адукацыю на харвацкіх землях. У пэрыяд з 1797 да 1815 годуІстрыя,Далмацыя іДуброўнік увайшлі ў склад Аўстрыйскай імпэрыі, такім чынам каралеўства Харватыі і ўзьбярэжная Харватыя былі аб’яднаныя пад адной каронай. 1830-я і 1840-я гады характарызаваліся рамантычным нацыяналізмам, які натхніў на харвацкае нацыянальнае адраджэньне, палітычную і культурную кампанію, якая выступала за адзінства паўднёвых славянаў у межах імпэрыі. Адной з асноўных мэтаў было стварэньне стандартнай мовы ў процівагувугорскай мове[23]. За часамВугорскай рэвалюцыі 1848 году Харватыя выступіла на баку Аўстрыі. БанЁсіп Елачыч дапамог перамагчы вугорцаў у 1849 годзе і распачаў палітыкугерманізацыі[24]. Па рэарганізацыі Аўстрыйскай імпэрыі ўАўстра-Вугоршчыну, Харватыя і Славонія былі аб’яднаныя і далучыліся да вугорскай частцы імпэрыі, у той час як Далмацыя засталася пад аўстрыйскай каронай. ГорадРыека атрымаў асобны статус. Па заваёве Босьніі і Герцагаваны Вайсковая мяжа была ліквідаваная, а ейныя харвацкія і славонскія часткі далучаныя да Харватыі ў 1881 годзе[21].
Ёсіп Броз Ціта (другі зьлева) кіраваў Югаславіяй ад 1944 па 1980 год.
У 1967 годзе харвацкія пісьменьнікі і лінгвісты апублікаваліДэклярацыю аб статусе і назве харвацкай стандартнай мовы з патрабаваньнем роўнага стаўленьня да сваёй мовы разам зь іншымі мовамі дзяржавы[27]. Дэклярацыя спрыяла нацыянальнаму руху, які дамагаўся пашырэньня грамадзянскіх правоў і пераразьмеркаваньня югаслаўскай эканомікі, кульмінацыяй якога сталаХарвацкая вясна 1971 году, якая была здушаная югаслаўскім кіраўніцтвам[28]. Тым ня менш,Канстытуцыя Югаславіі 1974 году надала фэдэральным адзінкам большую аўтаномію, таму фактычна Харвацкая вясна дасягнула сваёй мэты. Да таго ж гэтая канстытуцыя забясьпечыла юрыдычны падмурак незалежнасьці фэдэратыўных складнікаў пазьней[29]. Па сьмерці Ціта ў 1980 годзе палітычная сытуацыя ў Югаславіі пагоршылася. Нацыянальную напружанасьць узмацніліМэмарандум Сэрбскай акадэміі навук і мастацтваў 1986 году і гэтак званаяБюрактатычная рэвалюцыя 1989 годзе ўВаяводзіне,Косаве іЧарнагорыі[30][31]. У студзені 1990 году камуністычная партыя падзялілася паводле нацыянальнай прыкметы, і харвацкая фракцыя запатрабавала большая свабоды ў рамках фэдэрацыі[32]. У тым жа годзе ў Харватыі адбыліся першыя шматпартыйныя выбары, у выніку чаго перамогаФраньё Туджмана абвастрыла нацыянальную напружанасьць[33].
У 1991 годзе Харватыя абвесьціла незалежнасьць, прызнаную міжнароднай супольнасьцю ў 1991—1992 гадах, пачаласявайна за незалежнасьць, якая доўжылася да канца 1995 году. Абвяшчэньне незалежнасьці Харватыяй іСлавеніяй сталася пачаткам распаду СФРЮ. Канчаткова цэласнасьць краіны была адноўленая ў 1998 годзе. Большасьць крыніцаў ацэньвае колькасьць загінулых у вайне каля 20 тысяч чалавек[34][35]. Першымпрэзыдэнтам новай незалежнай Харватыі быўФраньё Туджман. Пэрыяд пасьля 2000 году характарызуецца дэмакратызацыяй, эканамічным ростам, структурнымі і сацыяльнымі рэформамі, але ў той жа час існаваньнем беспрацоўя, карупцыі і неэфэктыўнасьці дзяржаўнага кіраваньня[36]. У лістападзе 2000 году і сакавіку 2001 году парлямэнт зрабіў праўкі ў канстытуцыю, змяніўшы былую дзьвюхпалатную структуру да гістарычнай аднапалатную формы і скараціўшы паўнамоцтвы прэзыдэнта[37]. Харватыя далучылася да праграмыПартнэрства дзеля міру 25 траўня 2000 году[38] і стала сябрамСусьветнай гандлёвай арганізацыі 30 лістапада 2000 году. 29 кастрычніка 2001 году Харватыя склала Пагадненьне аб стабілізацыі і асацыяцыі зЭўрапейскім Зьвязам[39], і зрабіла афіцыйную заяўку на далучэньне да ЭЗ у 2003 годзе, атрымаўшы статус краіны-кандыдата ў 2004 годзе. Перамовы аб далучэньні адбыліся ў 2005 годзе[40]. 1 красавіка 2009 году Харватыя далучылася даАрганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы[41]. Хваля антыўрадавых пратэстаў у пачатку 2011 году выявіла агульную незадаволенасьць палітыкай і эканомікай[42]. На наступны год большасьць грамадзянаў краіны выказалася на рэфэрэндуме за далучэньне да ЭЗ, што афіцыйна адбылося 1 ліпеня 2013 году[43]. У 2013 годзе адбыўсярэфэндум аб пажыцьцёвым шлюбе мужчыны і жанчыны.
Гістарычны край Славонія пераважна раўнінны. Ён месьціцца паміж рэкамі Драва, Дунай і Сава (зьяўляецца часткайСярэднедунайскай нізіны). Дунай, другая паводле даўжыні рака Эўропы, працякае праз горадВукавар на скрайнім усходзе і ўтварае натуральную мяжу з сэрбскайВаяводзінай. На паўднёвы-захад ад Славоніі месьціцца горны ланцуг выпняковых Дынарскіх Альпаў, выцягнуты ўздоўж узьбярэжжа Адрыятычнага мора. Найвышэйшым пунктам краіны ёсьць гараЦынцар, якая сягае да 2085 мэтраў. У Істрыі так жа сама пераважае раўнінны рэльеф. Здараюццаземлятрусы. Берагавая лінія Адрыятычнага мора значна перарэзаная. Уздоўж берагоў маюцца шмат скалістых астраўкоў, якіх налічваецца ажно 1185, пры гэтым толькі 48 зь іх маюць сталае насельніцтва. Найвялікшымі з астравоў ёсьцьЦрэс іКрк, кожны зь якіх маюць плошчу блізу 405 км². Частка тэрыторыі на скрайнім поўдні ў навакольляхДуброўніку практычна ёсьць эксклавам. Гэты рэгіён зьвязаны з астатняй часткай тэрытарыяльнымі водамі, але аддзелены невялічкай берагавой паласой, якая належыцьБосьніі і Герцагавіны.Пэлешацкі мост лучыць гэты эксклаў з астатняй часткай Харватыі. Галоўныя рэкі — Сава, Драва, Дунай і Купа. Найвялікшае возера —Ўранска. Азёры славяцца сваімі адметнымі колерамі, пачынаючы ад блакітнаватага да мятна зялёнага, шэрага ці сіняга[44].
У Славоніі і Малай Харватыі пераважае мерна-кантынэнтальныклімат зь цёплым летам ад +20°С да +23°С і прахалоднай зімой ад -1°С да +3°С. Самымі халоднымі часткамі Харватыі ёсьць рэгіёныЛіка іГорскі Котар зь сьнежным кліматам на вышынях вышэй 1200 мэтраў. У Далмацыі і Істрыі маецца іншы міжземнаморскі субтрапічны клімат зь цёплым амаль без дажджоў летам (+25°С) і мяккай даждлівай зімой (+8°С). Узімку пераважае халодны паўночна-ўсходні вецер бура. У Дынарскіх Альпах клімат горны, зь мерным цёплым летам, мерна халоднай зімой і шматлікімі ападкамі. На ўсходзе і поўначы выпадае каля 700—1000 мм, на Адрыятычным узьбярэжжы — 800—1500 мм ападкаў штогод. Найменшыя ападкі былі зафіксаваныя на астравах і ўсходняй частцы Славоніі. Аднак у апошнім выпадку дождж падае звычайна ўвэгетацыйны сэзон. Максымальны ўзровень ападкаў назіраецца ў горных сьцягуДынара і ў Горскім Котары[45].
Найніжэйшая рэкордная тэмпэратура складала −35,5 °C і была зафіксаваная 3 лютага 1919 году ўЧакаўцы, а самая высокая тэмпэратура сягала +42,8 °C. Яе зафіксавалі 4 жніўня 1981 году ўПлочэ[46].
Харватую насяляюць каля 37 тысячаў вядомых відаў расьлінаў і жывёлаў, але іхняя фактычная колькасьць ацэньваецца ад 50 тысячаў да 100 тысячаў[47]. Больш за тысячу відаў эндэмічныя, асабліва ў горных рэгіёнах і астравах. З усіх відаў 1131 від знаходзяцца пад абаронай дзяржавы[48]. У паўночнай частцы краіны пераважаюцьдубовыя іліпавыя лясы; у Славоніі — лесастэпы істэпы; на Адрыятычным узьбярэжжы і астравах — субтрапічная расьліннасьць; у гарах — дубова-грабавыя,букавыя іхвойныя лясы. Апрацоўваемыя землі займаюць каля 25% тэрыторыі краіны, пасьвішчы — 22%. У лясах жывуцьвоўкі,мядзьведзі,алені,казулі,дзікі,лісы,фазаны,дзікія качкі.
Лес ахоплівае амаль 44% харвацкай зямлі. Харватыя мае 444 ахоўныя тэрыторыі, якія ахопліваюць 9% краіны. Сюды ўваходзяць восем нацыянальных паркаў, два рэзэрвацыі і дзесяць прыродных паркаў. Самы вядомы ахоўны раён і найстарэйшы нацыянальны парк у Харватыі —Плітвіцкія азёры, якія нават улучаны ў сьпіс аб’ектаўСусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Усе адмысловыя рэзэрвацыя, нацыянальныя і прыродныя паркі кіруюцца і абароняюцца цэнтральным урадам, у той час як іншыя ахоўныя рэгіёны знаходзяцца пад абаронай адміністрацыяў жупаніяй.
Банскія двары ёсьць месцам паседжаньняў ураду краіны.
Харватыя — унітарная канстытуцыйнаярэспубліка, якая карыстаепарлямэнцкую сыстэму. Як у вялікай колькасьці іншых дзяржаваў у Харватыі існуе падзел на заканадаўчую, выканаўчую і судовую ўлады[49]. Прэзыдэнт Харватыі ёсьць кіраўніком дзяржавы, які непасрэдна абіраецца на пяцігадовы тэрмін і абмежаваны канстытуцыяй дзьвюма кадэнцыямі. У дадатак да таго, што прэзыдэнт выконвае абавязкі вайскаводу ўзброеных сілаў, ён абавязаны прызначыць прэм’ер-міністра поруч з парлямэнтам і мае пэўны ўплыў на замежную палітыку[49].
Заканадаўчую ўладу мае аднапалатны парлямэнт званыХарвацкі сабар. Колькасьць дэпутатаў можа вагацца ад 100 да 160. Абіраюцца ўсеагульным народным галасаваньнем на тэрміну у чатыры гады. Заканадаўчыя паседжаньні ладзяцца з 15 студзеня па 15 ліпеня на пачатку год і з 15 верасьня па 15 сьнежня напрыканцы году[50]. Дзьвюма найбуйнейшымі палітычнымі партыямі краіны ёсьцьХарвацкая дэмакратычная садружнасьць іСацыял-дэмакратычная партыя[51]. Харватыя мае сыстэмукантынэнтальнага права, паводле якой крыніцай закону ў першую чаргу ёсьць пісьмовыя статуты, і судзьдзі служаць рэалізатарамі, а не стваральнікамі права. На яе на разьвіцьцё ў значнай ступені паўплывалі нямецкія і аўстрыйскія прававыя сыстэмы. Харвацкі закон падзелены на дзьве асноўныя сфэры — прыватнае і дзяржаўнае заканадаўства. Да таго, як былі скончаныя перамовы аб уступленьні ўЭўрапейскі Зьвяз, заканадаўства краіны было цалкам гарманізавана з законамі эўрапейскае супольнасьці[52].
Галоўнымі судамі ў краю ёсьць Канстытуцыйны суд, які кантралюе адпаведнасьць законаў канстытуцыі, а таксама Вярхоўны суд, які ёсьць галоўным апэляцыйным судом. Маюццца таксама адміністрацыйныя, акруговыя, гарадзкія суды, які разглядаюць справы ў адпаведных сфэрах і тэрыторыях[53].
Харватыя ўпершыню была падзеленая на паветы яшчэ ўСярэднявеччы[59]. Падзелы зьмяняліся зь цягам часу, адлюстроўваюць страты тэрыторыяў празасманскую навалу і наступнае вызваленьне тэрыторыяў. Адбітак таксама рабілі і зьмены палітычнага статусуДалмацыі,Дуброўніка іІстрыі. Традыцыйны падзел краіны быў адменены ў 1920-х гадах, калі ўКаралеўстве сэрбаў, харватаў і славенцаў і ягоным наступнікуКаралеўстве Югаславіі быў створаны свой уласны падзел на вобласьці[60]. За камуністычным часам адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел краю быў перагледжаны. Папярэднія рэгіёны былі скасаваныя, а краіна была падзеленая амаль на сто грамадаў.
Паводле стану на 1992 год, Харватыя падзялялася на 20жупаніяў і сталічны рэгіёнЗаграбу, апошні мае фактычна падвоены статус жупаніі і гораду. З тых часоў колькасьць жупаніяў і іхны склад не зьмяняўся, але межы рэгіёнаў некалькі разоў пераглядаліся. Апошнім разам граніцы між жупаніямі пераглядаліся ў 2006 годзе.
Паводле ацэнак на 2019 год колькасьць насельніцтва ў Харватыі складала 4,13 млн чалавек, дзякуючы чаму краіна займала 127-е месца ў сьвеце паводле згаданага паказьніка. У той жа час паводле шчыльнасьці насельніцтва Харватыя адная з самых маланаселеных дзяржаваў Эўропы, маючы 72,9 жыхароў на квадратны кілямэтар тэрыторыі[61]. Агульная працягласьць жыцьця на 2018 год складала 76,3 гадоў.
Агульны ўзровень нараджальнасьці сягае 1,41 дзяцей на жанчыны, стаючыся адной з найменшых у сьвеце, што значна ніжэйшы за ўзровень замяшчэньня ў 2,1. Пры гэтым у 1885 годзе гэты паказьнік складаў 6,18 дзяцей[62]. Сьмяротнасьць усё яшчэ перавышае нараджальнасьць з 1991 году[63]. У выніку Харватыя мае адно з самых найстарэйшых насельніцтваў у сьвеце, маючы сярэдні узрост 43,3 гады. Насельніцтва няўхільна павялічвалася з 2,1 мільёнаў у 1857 годзе да 1991 году, калі ягоная колькасьць дасягнула максымума у 4,7 мільёнаў чалавек[63]. Зьніжэньне колькасьці насельніцтва павялічылася як выніквайны за незалежнасьць. Гэтак у 1991 годзе каля 400 тысяч чалавек беглі з сваіх дамоў праз ваенные дзеяньні і гвалт[64].
Паводле справаздачыААН 2013 года, 17,6% насельніцтва Харватыі былі імігрантамі[65]. Паводле зьвестак 2021 году пераважную большасьць фармаваліхарваты (91,6%). Наступнымі этнічнымі грамадамі былісэрбы (3,2%),басьнійцы (0,62%),цыганы (0,46%) ды іншыя. Прыблізна 4 мільёны харватаў жывуць па-за мяжой[66].
Харватыя ня мае афіцыйнай рэлігіі, бо паводле канстытуцыі грамадзянам гарантуецца свабода рэлігіі. Усе рэлігійныя грамады роўныя перад законам, а духоўная сфэра аддзеленая ад дзяржавы. Паводле перапісу 2011 году 91,36% харватаў ідэнтыфікуюць сябехрысьціянскімі вернікамі. Зь іх найвялікшую групу складаюцькаталікі, на якіх прыпадае 86,28% насельніцтва. Маюцца дэнамінацыіправаслаўных (4,44%) іпратэстантаў (0,34%). Найбольшай рэлігіяй пасьля хрысьціянства ў краіне ёсьцьіслам (1,47%). Яшчэ 4,57% адзначылі што ня маюць рэлігійнай прыналежнасьці. Паводле апытанцы Эўрабаромэтру, якая ладзілася ў 2010 годзе, 69% насельніцтва лічаць, што Бог існуе[67].
Краіна мае выдатны ўзровеньпісьменнасьці, то бок 99,2% насельніцтва маюць ўмеласьць чытаць і пісаць[68]. Пачатковая адукацыя ў Харватыі пачынаецца з шасьці ці сямі гадоў. Дзеці мусяць адвучыцца ў васьмі клясах. Сярэдняя адукацыя забясьпечваеццагімназіямі і прафэсійнымі школамі. Паводле стану на 2019 год, у дзяржаве працавалі 2103 пачатковыя школы і 738 сярэдніх школаў, якія забясьпечвалі розныя формы сярэдняй адукацыі[69]. Пачатковая і сярэдняя адукацыя дасяжная на мовах вызнаных меншасьцяў, то бок заняткі могуць ладзяцца на чэскай, нямецкай, вугорскай, італьянскай і сэрбскай мовах[70]. Таксама ў краіне ёсьць мажлівасьць атрымаць музычную адукацыю і навучыцца мастацтву.
Харватыя мае восем дзяржаўных і два прыватныя ўнівэрсытэты[71]. Найстарэйшым ёсьцьЗадарскі ўнівэрсытэт, які паўстаў яшчэ ў 1396 годзе і працаваў да 1807 году. Пасьля доўгага часу адсутнасьці спадкаемца ўнівэрсытэту быў створаны нанова ў 2002 годзе[72]. Самым жа старажытным бесьперапынна дзейным унівэрсытэтам краіны ёсьць сталічныЗаграбскі ўнівэрсытэт, закладзены ў 1669 годзе. Ён жа ёсьць найстарэйшым дзейным унівэрсытэтам усёй паўднёва-ўсходняй Эўропы[73]. У краіне налічваюцца 15 політэхнічных установаў, зь якіх дзьве прыватныя, а таксама маюцца 30 найвышэйшых навучальных інстытуцыяў, зь якіх 27 ёсьць прыватнымі[71]. Усяго ў Харватыі працуюць 55 інстытутаў найвышэйшай адукацыі, дзе навучаліся больш за 157 тысячаў студэнтаў[74]. У дзяржаве дзеюць 205 кампаніяў, дзяржаўных установаў і некамэрцыйных арганізацыяў, якія займаюцца навуковымі дасьледаваньні і тэхналягічныя распрацоўкі. Гэтак агулам на гэтую сфэру ў 2008 годзе было выдаткавана 400 млн эўра.
Караблебудаўніцтва заўсёды было адной з значных галінаў прамысловасьці Харватыі.
Харватыя мае разьвітую рынкавуюэканоміку[75]. ЗьвесткіМіжнароднага валютнага фонду сьведчаць пра тое, штоСУП краіны склаў у 2011 годзе 80,3 млрддаляраў, ці 18 191 даляраў на чалавека. Агенцтва Эўрастат сьведчыць, што ў 2010 годзе ў Харватыі СУП на чалавека складае каля 61% ад сярэдняга значэньня паЭўрапейскім Зьвязе. Сярэдні заробак ў краіне склаў у ліпені 2012 году 5492 куны (912 даляраў) за месяц, аМіжнародная прафсаюзная арганізацыя ацэньвае беспрацоўе ў Харватыі на ўзроўні 9,1%.
У 2010 годзе большая частка эканомікі краіны складаецца з сэктара паслугаў (66%),прамысловасьць складае 27,2%,сельская гаспадарка — 6,8%. Прамысловасьць у асноўным прадстаўленая караблебудаўніцтвам, пераапрацоўкай ежы, фармацэўтыкай, інфармацыйнымі тэхналёгіямі, біяхіміяй і дрэваапрацоўкай. У 2010 годзе харвацкі экспарт склаў 64,9 млрд кунаў (8,65 млрд эўра), а імпарт 110,3 млрд кунаў (14,7 млрд эўра). Самым буйным зьнешнегандлёвы партнэрам краіны зьяўляецца Эўрапейскі Зьвяз, асабліваНямеччына,Італія іСлавенія.
Дуброўнік адзін з самых папулярных турыстычных гарадоў краіны.
Прыватызацыя і разьвіцьцё эканомікі краіны пачалося з фармаваньня новага ўраду Харватыі, і канчаткам грамадзянскай вайны 1991 году. Наступствам вайны стала значнае разбурэньне інфраструктуры, асабліва турыстычнай галіны. У 1993 годзе, у параўнаньні з 1989 годам СУП краіны скараціўся на 40,5%. У наш час каля 40% валавага прыбытку Харватыі забясьпечваюць прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасьці. Значнай праблемай застаецца карупцыйнасьць дзяржаўнай сыстэмы кіраваньня. У 2011 годзе Харватыя заняла 66 месца па ўзроўні карупцыі. Іншай буйной праблемай эканомікі краіны зьяўляецца буйныя замежныя запазычанасьці, якія складаюць на чэрвень 2020 году блізу 85,3% СУП краіны[76].
Турызм дамінуе ў харвацкім сэктары паслугаў і складае да 20% СУП. Паводле ацэнак, прыбытак ад турызму за 2019 год склаў 10,5 млрд эўра[77]. Турызм у сваю чаргу выступае як лякаматыў для некаторых іншых сфэрах, як то ён павелічвае раздробны гандаль, а таксама павелічвае сэзонную занятасьць насельніцтва. Турыстычная індустрыя хутка вырасла. Колькасьць турыстаў павялічылася ў чатыры разы пасьля здабыцьця незалежнасьці, сягнуўшы да паказьніку ў 11 млн наведвальнікаў штогод. Звычайна на курорты Харватыі прыязжаюць адпачываць грамадзянеНямеччыны,Славеніі,Аўстрыі,Італіі іПольшчы. На 2019 год у сярэднім турысты ў Харватыі бавілі час 4,7 дзён[78].
Большая частка турыстычнага бізнэсу канцэнтруюцца ўздоўж узьбярэжжа. Лічыцца, штоАпатыя стала першым курортным горадам. Упершыню места набыло папулярнасьць у сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Да 1890-х гадоў горад стаў адным з найбуйнейшых эўрапейскіх курортаў[79].
^Radović, Jasminka; Čivić, Kristijan; Topić, Ramona, eds. (2006).«Biodiversity of Croatia». State Institute for Nature Protection, Ministry of Culture.