Паводле плошчы Францыя зьяўляецца 42-й найбуйнейшай краінай у сьвеце, але самай вялікай краінай у Заходняй Эўропе іЭўрапейскім зьвязе і трэцяй паводле велічыні ўЭўропе ў цэлым. Насельніцтва краіны складае 66,6 млн чалавек, гэта 22-і паказчык паводле колькасьці насельніцтва ў сьвеце і 2-і ў ЭЗ. Францыя зьяўляецца ўнітарнай паўпрэзыдэнцкайрэспублікай са сталіцай уПарыжы, найбуйнейшым горадзе краіны і галоўным культурным і камэрцыйным цэнтры. Ідэалы нацыі выяўляюцца ўДэклярацыі правоў чалавека.
Францыя застаецца вялікай дзяржавай са значным культурным, эканамічным, вайсковым і палітычным уплывам як у Эўропе, гэтак і ва ўсім сьвеце[5]. Дзяржава мае пяты паводле велічыні ў сьвеце вайсковы бюджэт[6], трэці паказчык паводле велічыні запасаўядзернай зброі[7], і другі — па велічыні дыпляматычнага корпусу[8]. Францыя зьяўляецца разьвітой краінай і мае шостую паводле аб’ёму эканоміку ў сьвеце паводле намінальнагаСУП і восьмую паводле велічыніпарытэту пакупніцкай здольнасьці (у 2014 годзе)[9].
Францыя ў дагістарычны пэрыяд была месцам старажытных стаянакнэандэртальцаў ікраманьёнцаў. У эпохунэаліту на тэрыторыі Францыі існавала некалькі багатых помнікамі дагістарычных культураў. ДагістарычнаяБрэтань была культурна зьвязана з суседняйБрытаніяй, на ейнай тэрыторыі выяўлена вялікая колькасьцьмэгалітаў. У пэрыяд позьнягабронзавага і раньнягажалезнага веку тэрыторыю Францыі засялялікельцкія плямёныгалаў, паўднёвы захад сучаснай Францыі быў населеныібэрамі, плямёнамі невядомага паходжаньня. У выніку паэтапнага заваяваньня, якое было завершана ўI стагодзьдзі да н. э. ў вынікуГальскай вайныЮліюса Цэзара, сучасная тэрыторыя Францыі ўвайшла ў складРымскай імпэрыі як правінцыяГалія. Насельніцтва было раманізавана і да V стагодзьдзя размаўляла на народнайлатыні, якая стала асновай сучаснай францускае мовы.
У 486 годзе Галія была заваяванаяфранкамі пад кіраўніцтвамХлёдвіга. Тым самым была створана Францкая дзяржава, а Хлёдвіг стаў першым каралём дынастыіМэравінгаў. У VII стагодзьдзі ўлада караля істотна аслабла, а рэальнай сілай у дзяржаве завалодалі мажардомы, аднаму зь якіх,Карлу Мартэлу, удалося ў 732 годзе ўбітве пры Пуат’е разьбіць арабскае войска і прадухіліць заваяваньнеарабамі Заходняй Эўропы. Сын Карла Мартэла,Піпін Кароткі, стаў першым каралём дынастыіКаралінгаў, а пры сыне Піпіна,Карле Вялікім, францкая дзяржава дасягнула найвышэйшага росквіту за ўсю гісторыю і займала большую частку тэрыторыі цяперашняй Заходняй і Паўднёвай Эўропы. Пасьля сьмерці сына Карла Вялікага —Людовіка Пабожнага — ягоная імпэрыя была падзеленая на тры часткі. У 843 годзе паводлеВэрдэнскае дамовы было створана Заходне-Францкае каралеўства на чале зКарлам Лысым. Яно займала прыблізна тэрыторыю сучаснай Францыі. У X стагодзьдзі краіна стала называцца Францыяй.
Зьмена межаў Францыі з 985 па 1947 гады
Пазьней цэнтральная ўлада істотна паслабела. У IX стагодзьдзі Францыя рэгулярна падвяргалася набегамвікінгаў, у 886 годзе апошнія рабілі аблогу Парыжу. У 911 годзе вікінгі заснавалі герцагстваНармандыя на поўначы Францыі. Да канца X стагодзьдзя краіна была практычна цалкам раздробленая, а каралі ня мелі рэальнай улады за межамі сваіх фэадальных уладаньняў (Парыж і Арлеан). Дынастыю Каралінгаў у 987 годзе зьмяніла дынастыяКапэтынгаў, па імені першага ейнага караляГуга Капэта. Панаваньне Капэтынгаў характэрнае крыжовымі паходамі, рэлігійнымі войнамі ў самой Францыі, спачатку 1170 год адзначыўся рухамвальдэнсаў, а ў 1209—1229 гады прайшліАльбігойскія войны. Таксама за часам Капэтынгаў адзначана скліканьне парлямэнту, Генэральных штатаў, упершыню ў 1302 годзе, а таксамаАвіньёнскім палонам папаў, калірымскі папа быў арыштаваны ў 1303 годзе каралёмФіліпам IV Прыгожым, і папы былі вымушаныя заставацца ўАвіньёне да 1378 году. У 1328 годзе Капэтынгаў зьмяніла бакавая галіна дынастыі, вядомая як дынастыяВалюа. У 1337 годзе пачаласяСтогадовая вайна зАнгельшчынай, у якой спачатку посьпех быў у ангельцаў, якія здолелі захапіць істотную частку тэрыторыі Францыі, але ў рэшце рэшт, асабліва пасьля зьяўленьняЖанны д’Арк, у вайне наступіў пералом, і ў 1453 годзе ангельцы капітулявалі. Як і астатнія Эўропа, Францыя значна пацярпела адчорнай сьмерці, паводле зьвестак ад хваробы памёрла палова 17-мільённага насельніцтва Францыі[10].
Людовік XIV, «кароль-сонейка», які зрабіў Францыю лідэрам сусьветнае палітыкі
Да пэрыяду панаваньняЛюдовіка XI (1461—1483) адносіцца фактычная ліквідацыя фэадальнай раздробленасьці Францыі і ператварэньне краіны ў абсалютную манархію. У далейшым Францыя стала імкнулася гуляць прыкметную ролю ў Эўропе. Гэтак, з 1494 па 1559 гады яна вялаітальянскія войны зГішпаніяй за кантроль надІталіяй. У канцы XVI стагодзьдзя ў пераважна каталіцкай Францыі атрымаў распаўсюдпратэстантызмкальвінісцкага толку, пратэстанты ў Францыі называлісягугенотамі. Гэта выклікала рэлігійныя войны паміж каталікамі і пратэстантамі, пікам якіх у 1572 году сталаБарталямэеўская ноч у Парыжы — масавае забойства пратэстантаў. У 1589 годзе дынастыя Валюа перасеклася, іГенрых IV стаў заснавальнікам новай дынастыіБурбонаў.
Француская манархія дасягнула свайго росквіту ў XVII стагодзьдзі за часам панаваньняЛюдовіка XIV. Удзельнічаючы ў шматлікіх войнах, Францыя стала вядучай эўрапейскай сілай. Да таго ж у Францыі пражывала найбольшая ў Эўропе колькасьць насельніцтва і дзяржава мела вялікі ўплыў на эўрапейскую палітыку, эканоміку і культуру.Француская мова стала найбольш выкарыстоўваемай мовай удыпляматыі,навуцы,літаратуры і міжнародных справах, і заставалася такой да XX стагодзьдзя[11]. Францыя значна пашырыла сваю тэрыторыю дзякуючы заморскім уладаньням уАмэрыцы,Афрыцы іАзіі. Людовік XIV адмяніўНанцкі эдыкт, змусіўшы тысячы гугенотаў адправіцца ў выгнаньне.
ПрыЛюдовіку XV Францыя страцілаНовую Францыю і большасьць сваіх індыйскіх уладаньняў пасьля паразы ўСямігадовай вайне, якая скончылася ў 1763 годзе, аднак ейная кантынэнтальная тэрыторыя працягвала расьці дзякуючы далучэньню да краіныЛятарынгіі (1766) іКорсыкі (1770). Непапулярны кароль Людовік XV сваімі неабдуманымі фінансавымі, палітычнымі і ваеннымі рашэньнямі дыскрэдытаваў манархію і, магчыма, прывёў дзяржаву дафранцускай рэвалюцыі праз 15 гадоў пасьля сваёй сьмерці[12].
Людовік XVI, унук Людовіка XV, актыўна падтрымліваў высілкі амэрыканцаў да незалежнасьці ад Вялікабрытаніі, што было рэалізаванаПарыскай дамовай 1783 году. Прыклад Амэрыканскай рэвалюцыі, а таксама фінансавы крызіс, які пачаўся ў Францыі, сталі адным з чыньнікаў пачатку францускай рэвалюцыі.
Пасьля ўзяцьцяБастыліі 14 ліпеня 1789 году абсалютная манархія была скасаваная і Францыя стала канстытуцыйнай манархіяй. Праз Дэклярацыю правоў чалавека і грамадзяніна Францыя аб’явіла пра зьнішчэньне арыстакратычных прывілеяў і абвесьціла свабоду і роўныя правы для ўсіх мужчын, а таксама доступ да дзяржаўнай службы на аснове таленту і здольнасьцяў, а не нараджэньня. Улада караля была абмежавана, і Людовік XVI паспрабаваў зьдзейсьніць контрарэвалюцыю пры падтрымцы эўрапейскіх манархаў. Аднак спроба не ўдалася, аўтарытэт караля быў падарваны, ён быў катаваны, і Францыя сталарэспублікай 22 верасьня 1792 году.
Маючы ціск з боку іншых эўрапейскіх манархіяў, унутраных партызанскіх войнаў і контрарэвалюцыі, як тоВандэйскае паўстаньне, у маладой рэспубліцы пачаўся тэрор. Паміж 1793 і 1794 гадамі было пакарана сьмерцю ад 16 тысячаў да 40 тысячаў. У Заходняй Францыі грамадзянская вайна доўжылася з 1793 па 1796 гады, у гэты пэрыяд загінула ад 200 тысячаў да 450 тысячаў чалавек[13]. Аднак рэспубліка здолела выжыць і разграміць контрарэвалюцыю. У вынікуТэрмадарыянскага перавароту быў пакладзены канец панаваньнюРабэсп’ера і тэрору. Адмена рабства і мужчынскае ўсеагульнае выбарчае права, што было прынятыя за часам радыкальнай фазы рэвалюцыі, былі адмененыя наступнымі ўрадамі.
Пасьля нядоўгага часу кіраваньня ўрадаНапалеон Банапарт захапіў кантроль над рэспублікай, у 1799 годзе стаўшы першым консулам, а ў 1804 годзе імпэратарамФранцускай імпэрыі. Гэты пэрыяд гісторыі мае назоўНапалеонаўскія войны (1799-1815), калі Францыя ваявала адразу з кааліцыяй эўрапейскіх манархіяў. Пры гэтым напалеонаўскія войскі захапілі большую частку кантынэнтальнай Эўропы, а чальцы сям’іБанапартаў былі прызначаныя манархамі ў некаторых ізноў створаных каралеўствах[14].
Гэтыя перамогі прывялі да сусьветнай экспансіі францускіх рэвалюцыйных ідэалаў і рэформаў, як то ўсталяваньнемэтрычнае сыстэмы,Кодэкса Напалеона і Дэклярацыі правоў чалавека. Пасьля катастрафічнайрасейскай кампаніі Напалеон пацярпеў паразу і ў 1815 годзе манархіяБурбонаў была адноўлена. Каля мільёну французаў загінулі падчас напалеонаўскіх войнаў[14]. Першым каралём пасьля рэвалюцыі быўЛюдовік XVIII, братЛюдовіка XVI. Ад 1824 да 1830 году каралём Францыі быў іх малодшы братКарл X. Форма кіраваньня ў Францыі гэтага пэрыяду ўяўляла сабойканстытуцыйную манархію. Заканадаўчай галіной улады стала Палата дэпутатаў. Пасьля прызначэньняў каралёмультраманархістаў ва ўрад пачаласяЛіпеньская рэвалюцыя 1830 году, пачаўся пэрыядліпеньская манархіі. Новым каралём Францыі стаўЛюі-Філіп I. У 1831 годзе і ў 1834 годзе ў Ліёне адбыліся паўстаньні. У 1832 годзе ў Парыжы праводзіліся рэспубліканскія выступы.
2 сьнежня 1851 году Напалеон III Банапарт правёў дзяржаўны пераварот, шэраг урадоўцаў былі адхіленыя ад улады.2 сьнежня1852 году пасьля плебісцыту Напалеон III Банапарт быў абвешчаны імпэратарам. Гэты пэрыяд атрымаў назвудругой імпэрыі.
Ад 16 мая 2022 да 9 студзеня 2024 году прэм’ер-міністрам Францыі былаЭлізабэт Борн.
У Францыі прадстаўлены тры розныя тыпы рэльефу — высокія горы, старажытныя плято і раўніны. Асаблівасьці будовы паверхні краіны такія, што наяўнасьць некалькіх узьнятых тэрыторыяў не зьяўляецца перашкодай для сувязяў паміж раўнінамі.Пірэнэі,Альпы і Юра — горы альпійскай сыстэмы. Цэнтральны масіў, Армарыканскі масіў, Вагезы іАрдэны — разбураныя астаткі старажытных герцынскіх гор. Парыскі басэйн (Паўночна-Француская нізіна), Гаронская нізіна (Аквітанскі басэйн) і грабен Роны і Соны — раўніны з малымі амплітудамі вышыняў.
Над тэрыторыяй Францыі адбываецца бесьперапынная барацьба паміж масамі акіянічнага паветра з захаду, кантынэнтальнага — з усходу і міжземнаморскага — з поўдню. Клімат любой часткі краіны залежыць ад перавагі той або іншай тэндэнцыі, хоць адбіваецца таксама ўплыў вышыні і мясцовых умоваў.
Акіянічны ўплыў выяўляецца ва ўсталяваньні цёплага вільготнага надвор’я. Заходнія паветраныя масы, праходзячы над цёплымі водамі Паўночна-Атлянтычнага цячэньня (працягГальфстрыму), насычаюцца вільгацьцю. Над акіянам гэтае паветра ўлетку астуджаецца, а ўзімку награваецца. У выніку пры распаўсюджваньні заходніх паветраных мас рэдка назіраюцца экстрэмальныя тэмпэратуры. Напрыклад, уБрэсьце сярэдняя тэмпэратура студзеня 7 °C, ліпеня — 17 °C. Тут вільготна, за год налічаецца 185 дзён з ападкамі, а агульная сума ападкаў дасягае 840 мм. Большая частка ападкаў выпадае ў выглядзе зацяжнога дробнага дажджу. Неба звычайна зацягнута аблокамі, але сьнегапады і маразы бываюць рэдка.
Кантынэнтальны ўплыў суправаджаецца сухім надвор’ем з больш рэзкімі тэмпэратурнымі кантрастамі. Паветраныя масы, якія паступаюць з усходу з шырокіх унутраных частак Эўразіі, прыносяць мала вільгаці. Пры гэтым узімку ўсталёўваецца халоднае надвор’е, а ўлетку — гарачае. Напрыклад, у Страсбургу сярэдняя тэмпэратура студзеня −1 °C, і ўзімку пэрыяд з тэмпэратурамі ніжэй 0 °C звычайна складае 80 дзён, уключаючы ня менш 20 дзён са сьнегам. Аднак лета ў Страсбургу гарачае і часта душнае, характэрныя моцныя дажджы.
Міжземнаморскі ўплыў распаўсюджваецца на прыморскую зону шырынёй 160 км на поўдні Францыі. Зімы тут мяккія і вільготныя, хоць большая частка ападкаў выпадае ў выглядзе непрацяглых ліўняў, а ў прамежках паміж імі стаіць яснае надвор’е. Лета гарачае і сухое. Напрыклад, у Марсэлі сярэдняя тэмпэратура студзеня 7 °C, а ліпеня 22 °C, хоць днём тэмпэратура часам павышаецца да 38 °C. Сярэдняя гадавая сума ападкаў складае 580 мм, за год налічваецца 95 дзён з ападкамі. Містраль, халодны вецер, які часам дзьме з поўначы, асабліва ўзімку, прыносіць незвычайна халоднае надвор’е на міжземнаморскае ўзьбярэжжа Францыі.
Месцамі клімат істотна зьмяняецца з вышынёй — у такіх горных раёнах, як Вагезы, Юра, Цэнтральны масіў, Пірэнеі і Альпы. У цэлым з вышынёй тэмпэратура паніжаецца, а колькасьць ападкаў павялічваецца. У гарах нават у разгар лета днём бываюць нізкія тэмпэратуры і моцныя сьнегапады. Большая частка сьнегу ўвесну і ўлетку растае, але на вялікіх вышынях сьнег захоўваецца, там разьвітыяледавікі.Манблан пакрыты сьнегам круглы год.
У Францыі чатыры вялікія ракі —Сэна, Люара, Гарона і Рона, сярод іх найбольшай даўжынёй (1000 км) адрозьніваецца Люара. Буйныя марскія парты Гаўр, Нант, Бардо іМарсэль разьмешчаныя ў вусьцях гэтых рэк. Сэна дрэнуе Парыскі басэйн і ўпадае ў Атлянтычны акіян паблізу Гаўра. Яна адрозьніваецца раўнамерным разьмеркаваньнем сьцёку на працягу году, што спрыяе суднаходзтву, і злучаная каналамі зь іншымі рэкамі. Люара бярэ пачатак у Цэнтральным Францускім масіве, перасякае паўднёвую частку Парыскага басэйна і ўпадае ў Атлянтычны акіян каля Нанта. Узровень вады ў гэтай рацэ моцна вагаецца, таму часта бываюць паводкі. Гэта характэрна і для Гароны, якая пачынаецца ў Пірэнэях, перасякае Гаронскую нізіну і ўпадае ў Атлянтычны акіян каля Бардо. Рона бярэ пачатак у Швайцарыі і, выцякаючы з Жэнэўскага возера, трапляе на тэрыторыю Францыі. Яна злучаецца зь Сэнай паблізуЛіёна і ўпадае ў Міжземнае мора каля Марсэля. Рона адрозьніваецца хуткай плыньню і валодае вялікім гідраэнэргетычным патэнцыялам. На гэтай рацэ збудаваны шэраг гідраэлектрастанцый.
Сыстэма каналаў злучае паміж сабой асноўныя рэкі краіны, уключаючы ракуРэйн, па якой збольшага праходзіць усходняя мяжа краіны і якая зьяўляецца адным з найважных унутраных шляхоў зносінаў ў Эўропе. Рэкі і каналы маюць вялікае значэньне для эканомікі Францыі.
У Францыі захаваліся толькі рэшткі велічных лясоў, якія некалі пакрывалі раўніны і нізкія горы. Большая частка раўнін разараная, а ўчасткі лесу прымеркаваныя да бяднейшых глеб. Аднак раўнінныя раёны Францыі зусім не пазбаўленыя дрэваў: уздоўж дарог і каналаў звычайна цягнуцца лесапасадкі. Яны асабліва тыповыя для краявідаў Нармандыі і Брэтані.
У гарах блізу сьнегавай лініі распаўсюджаныя аголеныя скальныя субстраты з імхамі і лішайнікамі. Далей уніз па схілах, але ўсё жа вышэй верхняй мяжы лясоўальпійскія лугі выкарыстоўваюцца для пашы авечак і буйной рагатай жывёлы. Ніжэй верхняй мяжы лесу больш высокі пояс прадстаўлены хвойнымі лясамі зхвоі, лістоўніцы, піхты і елкі, ля самай межы іх рост тармозіцца і пераважае крывалесьсе, але з паніжэньнем вышыні дрэвы становяцца вышэй і зграбней. Хвойныя лясы зьмяняюцца шырокалісьцевымі з дуба, бука і каштана.
Найбольш своеасаблівая расьліннасьць міжземнаморскага ўзьбярэжжа, дзе могуць існаваць толькі расьліны, здольныя пераносіць працяглую летнюю засуху. Замест лясоў тут растуць ізаляваныя невысокія дрэвы і хмызьнякі, паміж якімі сустракаюцца выхады карэнных парод. Самыя характэрныя дрэвы — масьліна, коркавы дуб і алепская хвоя.
Жывёльны сьвет Францыі моцна зьбеднены ў выніку гаспадарчай дзейнасьці чалавека. Тым ня менш тут дзікая фаўна захавалася лепш, чым у суседніх краінах. Сустракаюцца сярэднеэўрапейскія, міжземнаморскія і альпійскія віды жывёлаў, асабліва шмат іх у запаведніках і нацыянальных парках. Напрыклад, у Заходне-Пірэнэйскім парку жывуць бурыя мядзьведзі і сарны, у Нацыянальным парку Вануаз у Савоі — горныя казлы.
З драпежных жывёлаў на тэрыторыі Францыі распаўсюджаныя лісіца, барсук, выдра, а на поўдні — генэта. З грызуноў характэрныя вавёркі, пацукі і мышы. У паўднёвых раёнах шмат кажаноў. Месцамі захаваліся зайцы, а з капытных у асобных буйных лясных масівах сустракаюцца высакародны алень,эўрапейская казуля,дзік і бабёр. На в. Корсыка ў гарах водзяцца муфлёны, або дзікія бараны (ад якіх, верагодна, утварыліся хатнія авечкі).
Вельмі багаты і разнастайны сьвет птушак. У гарах Францыі захаваліся буйныя птушыныя драпежнікі. Выключным багацьцем вадаплаўных і іншых птушак адрозьніваецца раён Камарг у дэльце Роны.
Рыбныя рэсурсы Францыі моцна зьбяднелыя. Большую частку ўлову ў рэках і азёрах складае стронга, якую разводзяць штучна. У Біскайскім заліве вядзецца здабыча сардзінаў, камбалы і селядцоў, а таксама амараў, крэветак і малюскаў.
Сыстэма палітычных ўстаноў сучаснай Францыі вызначанаКанстытуцыяй V Рэспублікі, прынятай 4 кастрычніка 1958 году. Некаторыя асобныя пункты Канстытуцыі пазьней пераглядаліся:
у 1962 было прынята вырашэньне аб абраньні прэзыдэнта Францускай Рэспублікі шляхам агульных прамых выбараў;
у 1993 годзе быў прыняты новы акт на прадмет крымінальнай адказнасьці сябраў ураду;
у 1995 годзе былі прыняты пастановы аб агульным паседжаньні Парлямэнта і пашырэньні кола ўдзельнікаў рэфэрэндума;
у 1998 годзе былі прыняты пераходныя палажэньні аб статусеНовай Каледоніі;
у 1999 годзе быў утвораны Эканамічны і фінансавы зьвяз, было прынята палажэньне аб роўным доступе мужчын і жанчын да выбарчых мандатаў і выбарчых пасад, а таксама была прызнана юрысдыкцыя/такая ўстанова, якМіжнародны суд па крымінальных справах;
у 2000 годзе паўнамоцтвы прэзыдэнта Францыі былі скарочаныя.
Канстытуцыйны савет Францускай Рэспублікі складаецца зь дзевяці сябраў. Яго функцыя — сачыць за правільным правядзеньнем выбараў і за адпаведнасьцюКанстытуцыіарганічных законаў, а таксамападканстытуцыйных законаў.
Кіраўнік дзяржавы абіраецца на пяць гадоў шляхам прамога ўсеагульнага галасаваньня (пяцігадовы тэрмін прэзыдэнцкага мандату быў вызначаны рэфэрэндумам 27 верасьня 2000 году).
На дадзены момант пятым прэзыдэнтам Францыі зьяўляеццаЭманюэль Макрон, які замяніўФрансуа Алянда на гэтай пасадзе. Адпаведна Артыкулу 8Канстытуцыі, прэзыдэнт прызначае прэм’ер-міністра і, па прапанове апошняга, чальцоў ураду.
Адпаведна Артыкулу 16Канстытуцыі, прэзыдэнт кіруеНарадай міністраў, ратыфікуе законы, а таксама выконвае абавязкігалоўнага кіраўніка арміі. Прэзыдэнт мае права распусьціцьНацыянальны сход і, у выпадку сур’ёзнага палітычнага крызісу, прыняць надзвычайныя паўнамоцтвы.
Пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра ўрад вызначае і праводзіць палітыку францускай нацыі.
Урад адказвае за сваю дзейнасьць перад Парлямэнтам (артыкул 20 Канстытуцыі).
Прэм’ер-міністар ажыцьцяўляе кіраваньне дзейнасьцю ўрада і забясьпечвае выкананьне законаў (артыкул 21 Канстытуцыі). 9 студзеня 2024 году на пасаду прэм’ер-міністра прызначаны Габрыэль Аталь.
Парлямэнт Францускай Рэспублікі мае дзьвюхпалатную структуру і складаецца з Сэнату і Нацыянальнага сходу. Па-за функцыяй кантролю над урадам, абедзьве палаты распрацоўваюць і галасуюць за тыя ці іншыя законы. У выпадку нязгоды палат адна з адной канчатковае вырашэньне выносіць Нацыянальны сход.
Сэнат
Сэнатары цяперашняга Сэнату былі абраныя на ўскосных усеагульных выбарах ў 2003 годзе на 6 гадоў (раней Сэнат абіраўся на 9-гадовы тэрмін). Кожныя тры гады Сэнат напалову абнаўляецца. Апошняе ўзнаўленьне мела месца ў верасьні 2017 году.
Нацыянальны сход
Нацыянальны сход складаецца з дэпутатаў, якія абіраюцца на прамых усеагульных выбарах на 5 гадоў. Апошнія выбары ў Нацыянальны сход адбыліся ў чэрвені 2022 году.
Француская Рэспубліка складаецца змэтраполіі, 5 заморскіх дэпартамэнтаў, 4 адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэньняў і 1 адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэньняsui generis.
Францыя — сувэрэнная ўнітарная дэмакратычная рэспубліка. Дзейная канстытуцыя, прынятая 4 кастрычніка 1958 году, усталёўвае рэспубліканскую прэзыдэнцка-парлямэнцкую форму кіраваньня (Канстытуцыя Францускай Рэспублікі, разьдз. 2). Галава дзяржавы — прэзыдэнт, якія абіраецца на 5 год. Галава ўраду — прэм’ер-міністар. Рада міністраў прызначаецца прэзыдэнтам па ўзгадненьні з прэм’ер-міністрам. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, які абіраецца ўсеагульным галасаваньнем.
Заканадаўчая ўлада ў Францыі належыць парлямэнту, які ўключае ў сябе дзьве палаты — Сэнат і Нацыянальны сход. Сэнат Рэспублікі складаецца з 348 сэнатараў, 305 зь якіх прадстаўляюць мэтраполію, 9 — заморскія тэрыторыі, 5 — тэрыторыі Францускай супольнасьці і 12 — францускіх грамадзянаў, якія пражываюць за мяжой. Сэнатары абіраюцца на дзевяцігадовы тэрмін калегіяй выбарнікаў, якая складаецца з дэпутатаў Нацыянальнага сходу, генэральных саветнікаў і дэлегатаў ад муніцыпальных саветаў, пры гэтым Сэнат абнаўляецца на адну траціну кожныя тры гады.
Нацыянальны сход складаецца з 577 дэпутатаў, 555 зь якіх прадстаўляюць мэтраполію, а 22 — заморскія тэрыторыі. Дэпутаты Нацыянальнага сходу абіраюцца наўпроставым галасаваньнем на пяцігадовы тэрмін.
У Пятай рэспубліцы прэм’ер-міністар адказвае за бягучую ўнутраную і эканамічную палітыку, а таксама мае права выдаваць указы галоўнага характару. Ён лічыцца адказным асабіста за палітыку дзяржавы.
Прэм’ер-міністар прызначаецца прэзыдэнтам рэспублікі. Зацьвярджэньне яго кандыдатуры Нацыянальным сходам не патрабуецца, але праз тое, што Нацыянальны сход мае права ў любы момант аб’явіць ураду вотум недаверу. Звычайна прэм’ер прадстаўляе адну партыю, якая мае большасьць месцаў у НС. Прэм’ер-міністар складае сьпіс міністраў свайго кабінэта і прадстаўляе яго на зацьвярджэньне прэзыдэнту.
Сыстэма мясцовых органаў самакіраваньня ў Францыі будуецца ў адпаведнасьці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Яны прадстаўленыякамунамі,дэпартамэнтамі ірэгіёнамі, дзе зьяўляюцца выбранымі органамі.
Камуна налічвае каля 36 тыс. чалавек, кіруецца муніцыпальнай радай і мэрам, які зьяўляецца органам выканаўчай улады. Рада кіруе справамі камуны, прымае рашэньні па пытаньнях, якія закранаюць інтарэсы яе грамадзянаў па ўсіх сацыяльных праблемах: распараджацца маёмасьцю, ствараць неабходныя слуюбы.
Дэпартамэнт зьяўляецца асноўнай адзінкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Францыі. Яны прадстаўленыя ў ліку 96 унутраных і так званых заморскіх дэпартамэнтаў. Да ўвядзеньня дэпартамэнцкай Рады адносіцца прыняцьце мясцовага бюджэту і кантроль за яго выкананьнем, арганізацыя дэпартамэнцкіх службаў, кіраваньне маёмасьцю. Выканаўчым ораганм дэпартамэнту зьяўляецца старшыня генэральнай рады.
Найбуйнейшай адзнкай у адміністрацыйным падзеле краіны зьяўляецца рэгіён. У кожным рэгіёне заснаваныя эканамічныя і сацыяльныя камітэты і рэгіянальны камітэт па займах. У рэгіёне дзейнічае свая рахункавая палата. Рэгіянальная рада абірае свайго старшыню, які зьяўляецца выканаўчай уладай у рэгіёне.
У цэлым Францыя зьяўляецца адной зь нешматлікіх краінаў, у складзе ўзброеных сілаў якой ёсьць амаль поўны спэктар сучаснай зброі і вайсковай тэхнікі ўласнай вытворчасьці — ад стралковай зброі да ўдарных атамных авіяносцаў.
Францыя таксама зьяўляецца краінай-уладальніцай ядзернай зброі. Афіцыйна пазыцыяй францускага ўраду было стварэньне «абмежаванага ядзернага арсэналу на мінімальна неабходным узроўні». На сёньняшні дзень гэты ўзровень складае чатыры атамныя падводныя лодкі і каля ста самалётаў зь ядзернымм ракетамі.
У рэспубліцы дзейнічае кантрактная сыстэма прахаджэньня службы і адсутнічае воінская павіннасьць. Вайсковы пэрсанал, якія ўключае ў сябе ўсе падразьдзяленьні, складае каля 270 тыс. чалавек. Пры гэтым паводле рэформы, запачаткаванай прэзыдэнтам рэспублікі Нікаля Сарказі, з арміі павінна быць звольнена 24% служачых, у асноўным на адміністрацыйных пасадах.
25 студзеня 1992 году ўрады Беларусі і Францыі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні. У сакавіку 1992 году ў Парыжы адчынілі Амбасаду Беларусі ў Францыі. У траўні 1992 году ў Менску адчынілі Амбасаду Францыі ў Беларусі.
Францыя зьяўляецца чальцомгрупы Васьмі, вядучых прамыслова разьвітых краінаў, яна ёсьць сёмай паводле велічыні ў сьвеце і другой у ЭЗ эканомікай паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці[9]. Францыя далучылася даЭўразоны ў 1999 годзе.Эўра цалкам замяніўфранцускі франк (₣) у 2002 годзе[16].
Францыя мае зьмешаную эканоміку, якая спалучае ў сабе вялікую колькасьць прыватных прадпрыемстваў[17] з істотнай дзелю дзяржаўных прадпрыемстваў і дзяржаўнага ўмяшаньня ўэканоміку. Урад захоўвае значны ўплыў на ключавыя сэгмэнтах у інфраструктурных сэктарах, маючы большасьць ва ўласнасьці начыгунку, сфэру электрычнасьці,авіяцыі,ядзернай энэргетыкі ітэлекамунікацыяў[18]. У 2023 годзе наатамныя электрастанцыі прыпадала 69 % вытворчасьціэлектраэнэргіі ў Францыі[19]. Урад павольна праводзіць акцыянаваньне дзяржаўнага сэктара і распрадае актывы ў кампаніяхFrance Telecom,Air France, а таксама ў страхавых, банкаўскіх кампаніях і кампаніях абароннай прамысловасьці[18]. Францыя займае важную пазыцыю ў аэракасьмічнай прамысловасьці на чале з эўрапейскім кансорцыюмамAirbus, і мае свой уласны нацыянальны касмадром ўФранцускай Гвіяне.
Паводле зьвестакСусьветнай гандлёвай арганізацыі, у 2009 годзе Францыя была шостым паводле велічыні ў сьвеце экспартэрам і чацьвёртым паводле велічыні імпартэрам прамысловых тавараў[20]. У 2008 годзе Францыя была трэцяй паводле велічыні краінай, якая атрымлівае прамыя замежных інвэстыцый сярод усіх краінаўАЭСР. Паводле гэтага паказчыку Францыя за 2008 год атрымала 118 млрд даляраў, саступіўшы толькіЛюксэмбургу і ЗША[21]. У тым жа годзе францускія кампаніі інвэставалі каля 220 млрд даляраў за межамі Францыі, такім чынам, вывеўшы Францыю на другую пазыцыю сярод краіныў АЭСР паводле велічыні прамых інвэстыцыяў пасьля ЗША[21].
На кастрычнік 2011 г. Францыя трымала ў стратэгічным запасе 17 млн тонаўнафты і нафтапрадуктаў[22].
З насельніцтвам у 68 мільёнаў чалавек паводле зьвестак на 2023 год Францыя зьяўляецца 21-й у сьвеце краінай паводле колькасьці насельніцтва і трэцяй паводле колькасьці насельніцтва ў Эўропе[18]. Хоць францускі народ гістарычна мае кельцкае, лацінскае, аквітанскае і германскае паходжаньні, на сёньня ён ўяўляе сабой сумесь некалькіх іншых этнічных групаў, галоўным чынам дзякуючы буйнамаштабнай іміграцыі за апошнія паўтара стагодзьдзя. У Францыі налічваецца 73 гарадзкія зоны, у кожнай зь якіх жывуць больш за 100 тысячаў чалавек. Пяць найбуйнейшых гарадзкіх зон:
У Сярэднявеччы і да канца XIV стагодзьдзя француская філязофія была вядучай у Эўропе, таму што амаль усе выдатныя філёзафы навучаліся або выкладалі, па меншай меры некаторы час, уПалятыне ў Парыжы абоПарыскім унівэрсытэце, які быў заснаваны ў 1206 годзе. Француская філязофія вядомая ва ўсім сьвеце дзякуючы свайму арыгінальнаму стылю і тэматыцы. Для яе характэрна яснасьць мысьленьня, майстэрскае вар’іраваньне выразаў і ўражлівыя вобразы, якія спалучаюцца зь незвычайнай філязофскай сур’ёзнасьцю і вастрынёй, цесная сувязь з грамадзкім і палітычным жыцьцём нацыі[23]. Спэцыфіка францускай філязофіі абумоўлена ейнай мовай, надае ёй паэтычнасьць і мастацкасьць.
Француская музыка вядомая з часоўКарла Вялікага, але кампазытары сусьветнага маштабу:Жан-Батыст Люлі,Люі Купэрэн,Жан-Філіп Рамо — зьявіліся толькі ў эпохубарока. Росквіт францускай клясычнай музыкі наступіў у XIX стагодзьдзі. Эпохарамантызму прадстаўленая ў Францыі твораміГектара Бэрліёза. У XX стагодзьдзі клясічная музыка Францыі разьвіваецца ў агульным рэчышчы сусьветнай музыкі. У 1920-х гадах у Францыі распаўсюдзіўсяджаз, найбуйнейшым прадстаўніком якога стаў Стэфан Грапэлі. У другой палове XX стагодзьдзя ў Францыі атрымала распаўсюджаньне звычайная эстрадная музыка, выканаўцамі якой былі, напрыклад,Мірэй Мат’ё,Даліда,Джо Дасэн,Патрысія Каас,Мілен Фармэр,Ляра Фабіян,Грэгары Лемаршаль.
Weber Eugen, Bisson T.N., Blondel Jean F.P., Elkins Thomas Henry, Bachrach Bernard S., Fournier Gabriel, Wright Gordon, Flower John E., Popkin Jeremy David, Higonnet Patrice Louis-René, Tuppen John N., Bernard François, Woloch Isser, Drinkwater John Frederick, Shennan J.H. (18 ліпеня 2024) France (анг.) Encyclopedia BritannicaПраверана 20 ліпеня 2024 г.