Фа́рба — агульнае найменьне для групыкаляровыхфарбавальных рэчываў, прызначаных дзеля непасрэднага выкарыстаньня ў той ці іншайпобытавай сфэры. Звычайна гэта пігмэнтаванаявадкасьць або звадкаваная ці цьвёрдаямастыка, якая пасьля нанясеньне на паверхню тонкім слоем высушвацца і застаецца ў выглядзе цьвёрдай плёнкі. Часьцей за ўсё фарба выкарыстоўваецца дзеля абароны, зьмены колеру або захаваньня тэкстуры. Фарбу можна вырабляць як у розных колерах, гэтак у розных тыпах. Часьцей за ўсё пад словам «фарбы» маюць на ўвазесуспэнзііпігмэнтаў ці іхняй сумесі з напаўняльнікамі, у сувязным —пакосту,ПВА-эмульсіі,латэксах ці іншыхплёнкаўтваральных рэчывах. Фарбы наносяць непасрэдна на наяўныматэрыял ці нагрунт.
Фарба звычайна захоўваецца, прадаецца і наносіцца на паверхню ў выглядзе вадкасьці, але большасьць тыпаў высушвюцца пасьля нанясеньня. Звычайна фарбы маюць алейную ці водную аснову, кожная зь якіх мае розныя характарыстыкі. Фарбавыярашчыньнікі адрозьніваюцца ад тыпу асновы. Паводле хімічнага складу пігмэнты і вырабленыя зь іх фарбы падзяляюцца намінэральныя, як то неарганічныясолі ціаксыды мэталаў, і арганічныя, як то складаныя злучэньні, галоўным чынам расьліннага ці жывёльнага паходжаньня. Абодва тыпы могуць быць натуральнымі і штучнымі, то бок сынтэтычнымі. Афарбоўваныя пакрыцьці можна дадаткова апрацавацьлакам.
Валожын А. І. Фарбы //Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 323. — 576 с. — 10 000 ас. —ISBN985-11-0263-6 (Т. 16)