Тэі́зм (па-грэцку:Τέος —Бог) — у шырокім значэньні — вера ў Бога ці багоў;[1] у вузкім разуменьні — рэлігійна-філязофскі сьветапогляд, які сьцьвярджае, штосьвет быў створаны Богам, і што тварэц працягвае сваю дзейнасьць у сьвеце, які стварыў.[2] Упершыню тэрмін «тэізм» ужыўРальф Кэдварт (1617—1688) у сваёй працы «Ісьцінная інтэлектуальная сыстэма ўнівэрсуму». Да тэізму традыцыйна адносяць такія веравучэньні, якХрысьціянства,Юдаізм іІслам.[3]
Традыцыйнаехрысьціянства пераважна манатэістычнае. Яно вучыць, што «Бог з намі» (як перакладаецца габрэйскае імяІмануіл). Бог у асобеІсуса Хрыста прыйшоў у сьвет і пасьля свайго ўшэсьця ў асобеСьвятога Духу пачаў жыць сярод людзей.
Ня ўсе рэлігіі зьяўляюцца тэістычнымі. Рэлігіі, якдаасізм, пастулаты якіх не зыходзяць з існаваньня бога ці багоў, не зьяўляюцца тэістычнымі. Прыкладамі таксама могуць стацьбудызм і таксама некаторыя формыіндуізму.
Большасьць тэістаў вераць, што Бог зьяўляецца ўсёведным ды ўсюдыісным, хаця гэтая вера параджае пытаньні пра Бога, як адказнасьць за зло і пакуты ды інш. Некаторыя тэісты мяркуюць, што Бог усьведамляе, што ягоная ўсемагутнасьць абмежаваная.
Існуюць розныя напрамкі тэізму:
- Монатэізм: адзінабожжа, вера ў аднаго Бога,
- Політэізм: шматбожжа, вера ў шмат багоў, якія, ў асноўным, усьведамляюцца ў якасьці ўнутрана-сьветавых сілаў,
- Генатэізм дыманалатрыя: шматбожжа, вера ў шмат багоў, але пакланеньне толькі аднаму зь іх.