Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Тым Візэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тым Візэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся17 сьнежня1981(1981-12-17)[1][2][3](43 гады)
Рост193 см
Вага117 кг
Пазыцыябрамнік
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
1999—2001Фартуна Кёльн[d]23 (0)
2001—2003Кайзэрсьляўтэрн II[d]15 (0)
2002—2005Кайзэрсьляўтэрн65 (0)
2005—2012Вэрдэр194 (0)
2012—2014Гофэнгайм10 (0)
Зборныя
2003—2005Нямеччына (да 21)[d]13 (0)
2008—2012Нямеччына6 (0)

Тым Візэ (па-нямецку:Tim Wiese;нар. 17 сьнежня 1981 году,Бэргіш-Глядбах,Нямеччына) —нямецкі футбаліст, брамнік. Занацыянальную зборную Нямеччыны правёў 6 матчаў.

Кар’ера

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Тым зьяўляецца выхаванцамлевэркузэнскага «Баеру», ён 10 гадоў выступаў за дзіцячыя й моладзевыя каманды гэтага клюбу. У дарослым футболе дэбютаваў у 2000 годзе ў складзе «Фартуны» зКёльну, у трэцім нямецкім дывізіёне.

«Кайзэрсьляўтэрн»

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У ходзе зімовага трансфэрнага акнасэзону 2001—2002 гадоў перайшоў у клюб найвышэйшага дывізіёну «Кайзэрсьляўтэрн», дзе спачатку гуляў за дублюючы склад у трэцім дывізіёне. Першапачаткова Візэ быў трэцім брамнікам пасьляГеорга Коха йРомана Вайдэнфэлера. Пасьля трансфэру Вайдэнфэлера ўдортмундзкую «Барусію» пачалася барацьба паміж Візэ й Кохам за права быць асноўным галкіпэрам каманды; Тым дэбютаваў уБундэсьлізе ў пачаткусэзона 2002—2003 гадоў, але, прапусьціўшы ў двух матчах чатыры мячы, ізноў саступіў месца Коху. Пасьля зімовага перапынку Візэ ўсё ж стаў асноўным галкіпэрам каманды й быў прызнаны адным з самых таленавітых маладых брамнікаў Бундэсьлігі. Візэ быў асноўным брамнікам клюбу ўсэзоне 2003—2004 гадоў, прапусьціўшы толькі два матчы (з-за чырвоных картак). Тым заставаўся асноўным брамнікам «Кайзэрсьляўтэрна» да канца лістапада 2004 году, калі саступіў сваё месца вэтэрануТомасу Эрнсту.

«Вэрдэр»

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Візэ пераехаў уБрэмэн ў 2005 годзе, меў магчымасьць выцесьніць з асноўнага складу пастарэлагаАндрэаса Райнке, але парваў крыжападобныя зьвязкі й цалкам прапусьціў першую палову сэзона. Дэбютаваў у Бундэсьлізе у складзе «Вэрдэра» ў гасьцявым матчы супраць «Штутгарту» ў лютым 2006 году, пасьля сур’ёзнай траўмы Райнке, і затым заставаўся асноўным брамнікам да канцасэзона 2005—2006 гадоў.

«Гофэнгайм»

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

2 траўня 2012 году Тым Візэ падпісаў кантракт з «Гофэнгаймам», якому ён дастаўся бескаштоўна, таму што ягоны кантракт з «Вэрдэрам» сканчаўся ўлетку 2012 году[4].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Тым Візэ дэбютаваў у складзезборнай Нямеччыны 19 лістапада 2008 году ў матчы супрацьзборнай Ангельшчыны (1:2), замяніўшы ў перапынкуРэнэ Адлера, на 84-й хвіліне таго матчу прапусьціў вырашальны гол адДжона Тэры.

Дасягненьні

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

«Вэрдэр»:

Міжнародныя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Нямеччына:

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^абвTim Wiese //Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^абвTIM WIESE //Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^абвTim Wiese //As (гішп.)Madrid:PRISA, 1967. — ISSN1888-6671
  4. ^Nationaltorwart Tim Wiese verstärkt die TSG. achtzehn99.de

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Тым_Візэ&oldid=2623121»
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp