Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Травень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксамаМай (неадназначнасьць).
травень
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
2025 год
Усе дні

Тра́вень (май) — пятымесяцгоду ўгрэгарыянскім календары. Мае 31дзень.

Назва зьявілася яшчэ ў старажытнаславянскія часы, бо ў гэты час зьяўлялася зялёнаятрава. Вядомыя таксама назвыпесеньнік,грымотнік,траўнік. Пазьней пад уплывамбізантыйскай традыцыі месяц атрымаў назву «май» (лац.Maius) паводле імястаражытнарымскай багіні вясныМаі.

Назватравень існуе ўукраінскай (па-ўкраінску:травень), а таксама існавала ўстарапольскай мове (па-польску:trawień), а ўхарвацкайtravanj (саст.traven) азначаекрасавік.

У старажытнабеларускіх творах часьцей фіксавалася форма «май»[1], «маі»:


«М(е)с(е)ца мая, погебреиску ія’ръ, просто ма’и.

Но’и а’рху готуетъ божимъ повеле’нїемъ,
абы въ пото’пъ не зги’нулъ зъ своим поколеньемъ.
Мая 10 дня.

»

Андрэй Рымша«Храналёгія» (1581)

Праславянскае слова травень выяўленае ў творах старабеларускай мовы двойчы: уПолацкім ЭвангельліХІІІ ст. і слоўніку (1627)Памвы Бярынды[2].

У сучаснай беларускай літаратурнай мове амаль ад пачатку назва месяцу існавала ў форме «май». «Наша Ніва» пачатку XX стагодзьдзя ўжывала формутравень (май) толькі ў 1910—1912 гадах[3]. Больш шырокае ўжываньне слова травень займела за часамбеларусізацыі (1920—30-я гг.), пасьля чаго прызнаецца састарэлым. У афіцыйным ужытку слова травень аднаўляецца ў 1990-я гады[2].

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.:Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. —ISBN5-343-00151-3
  2. ^абУладзімер Куліковіч (3 траўня 2014) Беларускае слоўка. Май і травень. Минск-Новости. Праверана 9 сьнежня 2014 г.
  3. ^Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. — Мн.: 1967 Т. 2. — С. 138, 139.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Травень&oldid=2398808»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp