Тога — гэтарэспубліка. Паводле канстытуцыі1992 году кіраўніком дзяржавы зьяўляеццапрэзыдэнт, які выбіраецца агульным галасаваньнем на пяцігадовы тэрмін.Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (Народнаму Сходу), які складаецца з 81 дэпутата. Тэрмін іх паўнамоцтваў — пяць гадоў.Выканаўчая ўлада належыцьураду іпрэм’ер-міністру, якія назначаюцца прэзыдэнтам.
Тога разьмяшчаецца ў Заходняй Афрыцы, на ўзьбярэжжыГвінэйскай затокі. На ўсходзе мяжуе з Бэнінам, на захадзе з Ганай, на поўначы з Буркіна-Фасо. Большая частка паверхні краіны занятая гарамі і ўзвышшамі. Узьбярэжжа прадстаўлена нізінай, якая на поўнач паступова ўздымаецца. У паўднёва-заходняй частцы краіны знаходзяццагоры Тога. На ўзьбярэжжы Тога знаходзяцца шматлікія лагуны. Сярэдняя тэмпэратура складае ад 23 °C да 32 °C. Кліматтрапічны. Расьліннасьцьсаванная.
Эканоміка краіны слаба разьвітая. Асновай эканомікі застаеццасельская гаспадарка, якая забясьпечвае 34% нацыянальнага прыбытку і дае працу 69% працаздольнага насельніцтва.
На тэрыторыі Тога знаходзяцца вельмі вялікія радовішчыфасфатаў. Іх здабыча складае 2,1 млн тонаў у год. Ёсьць таксама івапняк,мармур,соль.Электрычнасьць выпрацоўваецца зводных рэсурсаў.Прамысловасьць забясьпечвае толькі 20,4% нацыянальнага прыбытку. Складаецца толькі зь некалькіх прадпрыемстваў лёгкай і будаўнічай прамысловасьці.
Транспартная сетка разьвітая вельмі слаба. Агульная даўжынячыгункі складае 568 км. Даўжыня аўтамабільных дарогаў складае 7,9 тыс. км, зь якіх 2,5 тыс зь цьвёрдым пакрыцьцём (у асноўным вакол Ломэ).