Сэрбія альбоРэспубліка Сэрбія (па-сэрбску:Република Србија) — кантынэнтальнаядзяржава, якая знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй Эўропе (наБалканскім паўвостраве) і ў цэнтральнай Эўропе (Панонскай нізіне).
У складзе Рэспублікі Сэрбіі вылучаюцца наступныя вобласьці: уласна Сэрбія, аўтаномны крайВаяводзіна і аўтаномны крайКосава. Да чэрвеня 2006 году краіна была часткайСаюзнай Рэспублікі Югаславія (СРЮ) — канфэдэрацыйнага дзяржаўнага зьвязу Сэрбіі і Чарнагорыі, які называўся ранейЮгаславіяй. 17 лютага 2008 году Косава абвесьціла сябе незалежнай рэспублікай, праз два дні парлямэнт Сэрбіі абвесьціў дэклярацыю аб незалежнасьці Косава несапраўднай.
У 1991—1992 гадахСлавенія,Харватыя,Босьнія і Герцагавіна,Македонія выйшлі з складу СФРЮ, Сэрбія і Чарнагорыя захавалі фэдэральныя адносіны і 27 красавіка 1992 году абвесьціліХаўрусную Рэспубліку Югаславію. У выніку працэсу перабудовы міжрэспубліканскіх адносінаў 4 лютага 2003 году абвешчана новая дзяржаўная супольнасьцьСэрбія і Чарнагорыя, якая стала пераемніцай СРЮ. Пасьля правядзеньня ў Чарнагорыі 21 траўня 2006 году рэфэрэндуму па пытаньні аб яе дзяржаўнай самастойнасьці Народная Скупшчына Рэспублікі Сэрбіі 5 чэрвеня 2006 году пацьвердзіла, што паводле Дэклярацыі аб незалежнасьці Чарнагорыі (3 чэрвеня 2006) і артыкулу 60 Канстытуцыйнай хартыі дзяржсупольнасьці Сэрбіі і Чарнагорыі Рэспубліка Сэрбія зьяўляецца правапераемніцай Сэрбіі і Чарнагорыі на міжнародным узроўні.
У верасьні 1990 году была прынятая новая сэрбская канстытуцыя, якая заснавала аднапалатныпарлямэнт — Скупшчыну (250 месцаў), дэпутаты якой абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Ачольнік Рэспублікі Сэрбіі —прэзыдэнт, абіраецца на пяцігадовы тэрмін на ўсеагульных прамыхвыбарах. Вышэйшы орган выканаўчай улады — радаміністраў на чале з старшынём, які абіраецца парлямэнтам зь ліку прапанаваных прэзыдэнтам кандыдатураў. Старшыня фармуе ўрад, які зацьвярджаецца парлямэнтам.
28—29 кастрычніка 2006 году на рэфэрэндуме была прынятая новая Канстытуцыя Сэрбіі, якая замяніла асноўны закон 1990 году. 21 студзеня 2007 году адбыліся выбары ў парлямэнт краіны (250 дэпутатаў). Перамагла на выбарах нацыяналістычная Сэрбская радыкальная партыя (81 месца), разам з былой кіруючай Сацыялістычнай партыяй — у апазыцыі. Урад фармуюць лібэральныя партыі, што атрымалі больш за 50% месцаў у парлямэнце — партыя прэзыдэнта Б. Тадзіча, партыя прэм’ер-міністраВ. Каштуніцы і рух «G-17» міністра фінансаў краіны М. Дынкіча. Апошнія выбары дэпутатаў абдыліся ў 2012 годзе.
Частка тэрыторыі Сэрбіі, якая знаходзіцца за межамі дзьвюх аўтаномных акругаў, завеццаЦэнтральная Сэрбія і не ўяўляе сабой адміністрацыйную адзінку, знаходзячыся ў прамым падпарадкаваньні рэспубліканскіх уладаў.
Побач з тым, тэрыторыя Сэрбіі падзеленая на 29 акругаў і тэрыторыю м.Бялград. На тэрыторыі аўтаномнага краюВаяводзіна знаходзіцца 7 акругаў.
Колькасьць насельніцтва — 7,82 млн чалавек (2008, у 1991 — 9,79 млн чалавек) у тым ліку ва ўласна Сэрбіі — 5,82 млн, уВаяводзіне — 2 млн.
Сталіца Сэрбіі —Бялград (насельніцтва, разам з прадмесьцямі — 1482 тыс. чалавек у 2000, без прадмесьцяў — 936,2 тыс. у 1981). Іншыя буйныя месты Сэрбіі:Ніш,Крагуевац,Лэскавац,Чачак. Найбуйнейшыя гарады Ваяводзіны —Нові Сад,Субаціца,Зрэнянін. Такія гарады, як Нові Сад, разьмешчаныя ў гістарычнай правінцыіБанат.
У 1999 годзе мела месца буйная хваля эміграцыі альбанцаў з Косава (якія зрэшты неўзабаве пасьля таго вярнуліся), а ў 2000—2001 — эміграцыя косаўскіх сэрбаў.
У складзе насельніцтва пераважаюцьсэрбы (62%) іальбанцы (17%). У Сэрбіі пражываюць таксамачарнагорцы (5%),вугорцы (3%) і шэраг нацыянальных меншасьцяў. Да пачаткуваенных дзеяньняў у 1999 годзе сэрбы складалі 85% насельніцтва ўласна Сэрбіі, 54% у Ваяводзіне і 13% у Косаве; вугорцы і харваты — шматлікія меншасьці ў Ваяводзіне. Рэлігія (па попісе насельніцтва 2002 г., бяз Косава): праваслаўных — 6 371 584 чал. (85% насельніцтва), каталікоў — 410 976 чал. (5,5% насельніцтва), мусульманаў — 239 658 чал. (3,2%), пратэстантаў — 80 837 чал. (1,1% насельніцтва).