Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Сьвяты Рох

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рох
Roch
Рох
Рох
Сьвяты
Нарадзіўсякаля1293[1] або 1295
Памёр16 жніўня1327[1]
ШануеццаКаталіцкая царква
Кананізаваны 1629
Галоўная сьвятыняцарква Сан-Рока,Вэнэцыя,Італія
Дзень памяці16 жніўня
Патрон хворых на цяжкія захворваньні, пілігрымаў, хірургаў, свойскае скаціны,Манпэлье
Атрыбуты язва на назе, сабака з хлебам у роце, кій пілігрыма
Падзьвіжніцтва цудадзейныя ацаленьні

Сьвяты́ Рох,Рох з Манпэлье́ (па-лацінску:Rochus,па-француску:Roch,па-італьянску:Rocco); 1345—1350,Манпэлье,Францыя — 15—16 жніўня 1376, 1378 ці 1379, Манпэлье абоВагера,Італія; традыцыйна ўсталяваныя гады жыцьця — каля 1295 да 1327) —каталіцкі сьвяты, абаронца адчумы. Дзень памяці адзначаецца16 жніўня.

Жыцьцяпіс

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Паводле паданьня, сьвяты Рох нарадзіўся ўМанпэлье каля 1295 году ў сям’і мэра. Яшчэ пры нараджэньні ён быў адзначаны асаблівым знакам на грудзях у форме чырвонага крыжа. У 19-20-цігадовым узросьце юнак страціў абодвух бацькоў, пасьля чаго раздаў усю маёмасьць убогім і накіраваўся ўРым упілігрымку. Дасягнуўшы Італіі, Рох заўважыў, што ў краіне лютуе эпідэміячумы, пасьля чаго пачаў вандраваць па краіне, даглядаючы хворых і ацаляючы іхмалітвай і крыжам. Паведамлялася пра зьдзейсьненыя ім лекаваньні ўАквапэндэнтэ,Чазене,Рыміні,Навары,Рыме,Мантуі,Мадэне іПарме. Вяртаючыся на радзіму, Рох сам заразіўся чумой уП’ячэнцы, быў выгнаны зь места і накіраваўся паміраць у закінутую лясную халупку. Паводле паданьня, сабака шляхціча па імю Готхард прынесла яму хлеб, каб Рох не памёр ад голаду. Неўзабаве сьвяты ацаліўся ад чумы, а Готхард стаў ягоным памочнікам.

Пасьля гэтага сьвяты Рох вярнуўся на радзіму, дзе адмовіўся раскрыць сваё імя і быў увязьнены як шпіён паводле загаду ўласнага дзядзькі. Пасьля пяцігадовага пазбаўленьня волі ён сканаў16 жніўня1327 году. Па сьмерці ён быў апазнаны па знаку крыжа на грудзёх.

Шанаваньне

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Помнік сьв. Роху ў Ліпніках (Польшча)

Шырокае народнае шанаваньне сьвятога пачалося адразу ж пасьля ягонае сьмерці, хоць афіцыйна ён ня быў кананізаваны ўсутыч даXVII стагодзьдзя. У 1585 папаГрыгорыюс XIII зьмясьціў ягонае імя ў рымскіммартыралёгу. Канчаткова шанаваньне сьв. Роха было ўсталяванаепапамУрбанам VIII у1629 годзе. Сьвятому Роху маліліся, галоўным чынам, пра ацаленьне ад чумы. Культ, першапачаткова абмежаваны Манпэлье і паўночнай Італіяй, хутка распаўсюдзіўся ў Гішпаніі, Францыі, Нямеччыне і Нідэрляндах. УВільні паўстала рэлігійная суполкарохітаў(pl).

У жыцьці сьвятога «Vita Sancti Rochi», напісаным у 1478 годзе мэрамБрэшыі Франчэскам Дзіедам, прыведзены эпізод, паводле якога ў 1416 годзе, падчас правядзеньняКанстанцкага сабору, месту пагражала эпідэмія чумы. Пасьля маленьняў да сьвятога Роха і малітоўных працэсіяў эпідэмія абмінула места.

У1485 годзе вэнэцыянцы таемна вывезьлі мошчы сьв. Роха з Манпэлье ўВэнэцыю, якая, як галоўнае гандлёвае места, празь якое ішоў гандаль з Усходам, моцна пакутаваў ад сьмяротных эпідэміяў, у зьвязку з чым сьвяты Рох быў абвешчаны адным са сьвятых апекуноў места. У1508 годзе ў Вэнэцыі была пабудаванаяцарква Сан-Рока.

Сьвяты Рох уважаецца заступнікам хворых на чуму іхалеру, пакутуючых на хваробы ног і скуры; пілігрымаў, хірургаў; а таксама сабак і свойскае скаціны[2]. Сьвяты Рох — апякун францускага Манпэлье (у ягоны гонар названы мескі сабор, вуліца, сквер і чыгуначны вакзал) і некалькіх італьянскіх местаў.

Сьвяты Рох

Каталіцкая царква адзначае памяць сьвятога 16 жніўня. У шматлікіх местах па ўсім сьвеце ў гэты дзень ладзяцца маляўнічыя працэсіі.

Іконаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

На клясычнай выяве сьвяты Рох зазвычай паказаны маладым пілігрымам у лахманах, які паказвае на чумную язву на сваёй левай назе. Часта разам зь ім адлюстроўваюць сабаку, які трымае ў роце хлеб ці ліжа ягоную рану. Яшчэ адным характэрным іконаграфічным атрыбутам зьяўляецца кій пілігрыма.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^абVisuotinė lietuvių enciklopedija Online (лет.)
  2. ^Індэкс сьвятых. Сьв. Рох

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Сьвяты_Рох&oldid=2375497»
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp