Сталі́ца —горад, у якім знаходзіцца найвышэйшаяўлададзяржавы (манарх/прэзыдэнт,парлямэнт,урад,вярхоўны суд). Назва «сталіца» паходзіць ад стараславянскага слова «столец», якое азначае «месца для сядзеньня,трон».
Адным з выключэньняў гэтага азначэньня зьяўляюццаНідэрлянды, дзеАмстэрдам мае чын сталіцы дзяржавы, аГаага зьяўляецца месцам, дзе зьбіраецца парлямэнт і знаходзіцца каралеўскі двор.
Сталіцай таксама называюць месцы знаходжаньня мясцовыхуладаў (абласьцей,правінцыяў,штатаў і г. д.).
У больш шырокім значэньні сталіца — гэта цэнтар нейкай дзейнасьці, напрыклад «культурная сталіца», «навуковая сталіца» і г. д.
Існуе тры віды сталіцаў:
Сталіца таксама можа выдзяляцца ў самастойную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку (Вена,Аўстрыя;Бэрлін,Нямеччына;Масква,Расея;Пэкін,КНР, а таксамаМенск,Беларусь), часам з асобым рэжымам кіраваньня (так, амэрыканская сталіца Вашынгтон утварае фэдэральную акругу, якая не ўваходзіць ні ў адзін штат).
У некаторых краінах пры існаваньні афіцыйнай сталіцы фактычна ёй зьяўляецца іншы горад (уБалівііЛя-Пас заместСукрэ; уНідэрляндахГаага заместАмстэрдаму; у Расеі, у сувязі зь пераводам Канстытуцыйнага Суда ўСанкт-Пецярбург, апошні будзе выконваць частку сталічных функцый). У некаторых краінах (Ватыкан,Науру) афіцыйна вызначанай сталіцы няма.
Некаторыя дзяржавы на пачатку сваёй гісторыі не мелі сталіц. Напрыклад уВугоршчыны,Эстэргам, традыцыйнае месца каранацыі вугорскіх валадароў пачынаючы зІштвана І, быў толькі адной з многіх каралеўскіх рэзыдэнцыяў, аБуда была абвешчана сталіцай уXVI стагодзьдзі. УГішпаніі працяглы час таксама сталіцы не было,Бургас быў толькі месцам каранацыі кастыльска-ліёнскіх каралёў, двор вандраваў па краіне, часьцей за ўсё спыняючыся ўВальядалідзе,Мадрыд быў абвешчаны сталіцай у1561 годзе. Сталіцы знаходзіліся там дзе быў валадар дзяржавы й вандравалі па й краіне разам зь ім і яго дваром. Прыкладна так, верагодна, было на пачатковым этапе існаваньняВКЛ да таго часу пакульГедзімін не абвясьціў сталіцайВільню.
Распаўсюджанай практыкай зьяўляецца перанос сталіцы, выкліканы часьцей за ўсё перанаселенасьцю й гіпэртрафіраваным дамінаваньнем сталічнага горада над астатняй краінай, альбо яго нявыгадным геаграфічным разьмяшчэньнем, альбо з прычыны наяўнасьці прамой ваеннай пагрозы сталіцы, альбо для прысьпяшэньня разьвіцьця тэрыторый, дзе ствараецца новая сталіца, альбо для вызваленьня ад старых традыцый грамадзкага жыцьця й дзяржаўнага кіраваньня.
За апошняе дзесяцігодзьдзе былі перанесены сталіцыКазахстана (зАлматы ўАстану, 1997),М’янмы (зЯнгона (Рангуна) ўНайп’іда, 2005),Малайзыі (зКуала Лумпура ўПутраджаю, 2005),Палаў (зКорар у Мелекеок, 2006). Да канца 2007 павінна пачацца будаўніцтва новай сталіцыПаўднёвай Карэі ў 160 км адСэулу ў правінцыі Чхунчхон-Пукто, што дазволіць аднесьці месцазнаходжаньне паўднёвакарэйскага кіраўніцтва ад патэнцыйна небясьпечнай лініі міжкарэйскага разьмежаваньня па 38-й паралелі.
Перанос сталіцы можа быць часовым, з-за акупацыі ці пагрозы акупацыі існуючай сталіцы (так,Коўна быў сталіцайЛетувы падчас польскай акупацыіВільні ў міжваенны пэрыяд;Куйбышаў часткова выконваў функцыі адміністрацыйнай і дыпляматычнай сталіцыСССР у гадыНямецка-савецкай вайны) альбо пры немагчымасьці знаходжаньня сталіцы ў пэўным месцы па іншых прычынах (Назрань заставалася адміністрацыйным цэнтрамІнгушэтыі на час будаўніцтва горадаМагас, абвешчанага сталіцай пры ўтварэньні рэспублікі;Тайвань лічыцьТайбэй часовай усекітайскай сталіцай заместПэкіну).