Слон — буйнаяжывёла, якая адносіцца да клясысысуноў і сям’іслановыхі. Традыцыйна вылучаюць два віды, як тоафрыканскі слон (лац.Loxodonta africana) іазіяцкі слон (лац.Elephas Maximus), хоць некаторыя дадзеныя сьведчаць аб тым, штосаванавы афрыканскі слон ілясны афрыканскі слон зьяўляюцца асобнымі відамі. Сланы раскіданыя па ўсёйАфрыцы на поўдзень адСахары, а таксама іхны арэал маецца ўПаўднёвай іПаўднёва-Ўсходняй Азіі. Слановыя зьяўляюцца адзінай захавалай сям’ёй у парадкухобатных, бо іншыя на сёньня зьяўляюцца вымерлымі, як то парадкімамантавыя ймастадонты. Слон зьяўляецца найбуйнейшай сучаснай наземнай жывёлай, то бок самец афрыканскага слону можа дасягаць вышыні да 4 мэтраў і важыць пры гэтым да 7 тонаў. Усе сланы маюць некалькі адметных асаблівасьцяў, найбольш прыкметнай зь якіх зьяўляецца доўгіхобат, які выкарыстоўваецца для многіх мэтаў, у прыватнасьці для захопу аб’ектаў. У дадатак да гэтага разцы слану зь цягам эвалюцыі вырасьлі ўбіўні, якія служаць у якасьці інструмэнта для пераносцы аб’ектаў, для капаньня зямлі й выкарыстоўваецца сланом у якасьці зброі. Вялікія вушы слана дапамагаюць яму кантраляваць тэмпэратуру свайго цела. Афрыканскія сланы маюць вялікія вушы й увогнутую сьпіну ў той час як азіяцкія сланы маюць меншыя вушы й выпуклую сьпіну.
Сланы зьяўляюццатраваеднымі жывёламі й часьцяком жывуць у розных асяродзьдзях, як то ўсаванне,лесе,пустэльні цібалоце, аднак аддаюць перавагу месцам каля крыніцы вады. Іншыя жывёлы, як правіла, трымаць дыстанцыю ад сланоў, драпежнікі, як тоільвы,тыгры,гіены йдзікія сабакі звычайна нацэлены толькі на яшчэ малых сланоў. Самкі, як правіла, жывуць у сямейных групах , якія могуць складацца з адной самкі зь ейнымі дзіцятамі альбо некалькіх самак з нашчадкамі. Такія групы, ачоленыя адной з самкаў вядомыя якматрыярхат.
Слон —сховішча мультымэдыйных матэрыялаў