Сара Чок (па-ангельску:Sarah Chalke; нарадзілася 27 жніўня 1976 году,Атава,Канада) — канадзкаяакторка, вядомая па сваіх ролях у тэлесэрыялах, як то доктар Эліёт Рыд ў тэлесэрыяле «Клініка», Рэбэка «Бэка» Конэр у «Разане» й Стэла Цынман у «Як я сустрэў вашу маму».
Кар’ера Сары Чок ў якасьці акторкі пачалася ва ўзросьце васьмі гадоў, калі яна пачала зьяўляцца ў розныхм’юзыклах. У 12 гадоў яна стала рэпартэрам канадзкага дзіцячага шоўKidZone. У 1993 годзе Сара атрымала ролю Бэкі Конэр у сэрыялеЛэсі Горансана «Разана», таксама Сара выканалакамэо ў ролі іншага пэрсанажа ў эпізодзе Roseanne «Halloween: The Final Chapter» (#178). Затым Сара на непрацяглы час вярнулася ўКанаду, дзе зьнялася ў тэлевізійнай драме «Nothing Too Good for a Cowboy» (1998—1999).
У 2001 годзе яна атрымала ролю доктара Эліёт Рыд у камэдыйным сэрыяле NBC «Клініка» (па-ангельску:Scrubs). Сара згуляла ў некалькіх фільмах, уключаючы «Эрнэст ідзе ў школу» й «Cake», а таксама ў дзевяці эпізодах сэрыялу «Як я сустрэў вашу маму». У 2008 годзе Чок стала прадстаўніцай лініі жаночай ніжняй бялізныHanes, што таксама ўключала сэрыю рэклямных ролікаў, рэжысэрам якіх стаў ейны калега па «Клініцы»Зак Браф[1].
Чок пашлюбавалася з адвакатам Джэймі Афіфі. У пары ёсьць сын, Чарлі Роўдс Афіфі, які нарадзіўся 24 сьнежня 2009 году[2][3]. Чарлі была дыягнаставанахвароба Кавасакі ва ўзросьце 2 гадоў[4].
Сара Чок —сховішча мультымэдыйных матэрыялаў