Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «СССР»)
рэспубліка
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
рас.Союз Советских Социалистических Республик
Сьцяг СССРГерб СССР
ДэвізПралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!
ГімнГімн Савецкага Саюзу

Мапа пасьля 1945 году
1922—1991 гады
Кароткая назваСавецкі Саюз
СталіцаМасква
Найбуйнейшы горад Масква
Афіцыйная моварасейская (дэ факта)
Мовы 14-і саюзных рэспублік:азэрбайджанская,армянская,беларуская,грузінская,казаская,кыргыская,латыская,летувіская,малдаўская,таджыцкая,туркмэнская,узбэцкая іэстонская
Афіцыйная рэлігіябязбожжа
Этнахаронімсаветы
Супольныя граніцыНарвэгія,Фінляндыя,Польшча,Чэхаславаччына,Вугоршчына,Румынія,Турэччына,Іран,Аўганістан,Кітай,Манголія,Паўночная Карэя
Форма ўрадуаднапартыйнаядыктатура
Ідэалёгіямарксізм-ленінізм
Заканадаўчы органВярхоўны Савет
Сябра ўАрганізацыя Варшаўскай дамовы,Рада эканамічнай узаемадапамогі
Плошча22 402 200 км² (1-ы)
Насельніцтва286 730 819 (1989;3-і)
Валютасавецкі рубель
Кіраўніцтва дзяржавы
ПрэзыдэнтМіхаіл Гарбачоў
СтаршыняСавету міністраўІван Сілаеў
Старшыня Вярхоўнага СаветуАнатоль Лук'янаў
Гісторыя
Удзел у канфліктахДругая сусьветная вайна,Карэйская вайна,Аўганска-савецкая вайна
1924Канстытуцыя
1956Дэсталінізацыя
Склад СССР

Саю́з Саве́цкіх Сацыялісты́чных Рэспу́блік (скар. СССР)[1] —дзяржава, якая існавала з 1922 па 1991 гады ўЭўропе іАзіі.

СССР займаў 1/6 частку заселенае сушы і быў найбуйнейшай паводле плошчы краінаю сьвету на тэрыторыі, якую да 1917 году займалаРасейская імпэрыя безьФінляндыі, часткіПольскага Царства і некаторых іншых тэрыторыяў (Карская вобласьць, цяперТурэччына), але зГаліцыяй,Закарпацьцем, часткаюЎсходняе Прусіі,Паўночнай Букавінай,Паўднёвым Сахалінам іКурыламі.

ПаводлеКанстытуцыі 1977 году, СССР абвяшчаўся адзінайсаюзнаю шматнацыянальнай ісацыялістычнаю дзяржаваю.

ПасьляДругое сусьветнай вайны СССР меў сухапутныя межы зАўганістанам,Вугоршчынаю,Іранам,Кітаем,КНДР (з 9 верасьня 1948 году),Манголіяй,Нарвэгіяй,Польшчай,Румыніяй,Турэччынай,Фінляндыяй,Чэхаславаччынай іТувой (па заканчэньні Другой сусьветнай вайны ўвайшла ў склад СССР як аўтаномная вобласьць РСФСР) і толькі марскія саЗША,Швэцыяй іЯпоніяй.

СССР быў створаны 30 сьнежня 1922 году шляхам аб’яднаньняРСФСР,Украінскае ССР,Беларускае ССР іЗСФСР.

Складаўся з саюзных рэспублікаў (у розныя гады ад 4 да 16), паводле Канстытуцыі якія зьяўлялісясувэрэннымі дзяржавамі[2]; за кожнаю саюзнаю рэспублікаю захоўвалася права вольнага выхаду з саюзу[3]. Саюзная рэспубліка мела права ўступаць у адносіны з замежнымі дзяржавамі, складаць зь імі дамовы і абменьвацца дыпляматычнымі і консульскімі прадстаўнікамі, удзельнічаць у дзейнасьці міжнародных арганізацыяў[4]. Сярод 50 краінаў-заснавальнікаўААН нароўні з СССР былі і дзьве яго саюзныя рэспублікі:БССР іУССР.

У склад некаторых рэспублік уваходзілі аўтаномныя ўтварэньні (Аўтаномныя Савецкія Сацыялістычныя Рэспублікі, аўтаномныя вобласьці, нацыянальныя (пасьля 1977 году — аўтаномныя) акругі), а таксама (не ва ўсіх)вобласьці ікраі; пры гэтым аўтаномныя акругі й аўтаномныя вобласьці ў РСФСР не ўваходзілі ў яе склад непасрэдна, уваходзячы ў яе праз край (напрыклад, Адыгейская аўтаномная вобласьць, якая ўваходзіла ўКраснадарскі край). Іншыя рэспублікі маглі падзяляцца на непасрэдна раёны, але мець у сваім складзе аўтаномныя ўтварэньні, складзеныя зь некалькіх раёнаў (напрыклад, Нахічэванская АССР і Нагорна-Карабаская аўтаномная вобласьць Азэрбайджанскай ССР). Іншыя рэспублікі маглі не зьмяшчаць аўтаномныя ўтварэньні і падзяляцца толькі на вобласьці (напрыклад,БССР), альбо на непасрэднараёны (рэспублікіБалтыі,Малдова).

ПасьляДругое сусьветнай вайны СССР, нароўні зЗША, быўзвышдзяржаваю[5]. Савецкі Саюз дамінаваў усусьветнай сыстэме сацыялізму, а таксама быў сталым чальцомРады Бясьпекі ААН.

Распад СССР характарызаваўся вострым супрацьстаяньнем паміж прадстаўнікамі цэнтральнае саюзнае ўлады і новаабранаю ўладаю на месцах (Вярхоўныя Саветы, прэзыдэнты саюзных рэспублікаў). У 1989—1990 гадах усе рэспубліканскія Вярхоўныя Саветы прынялідэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт, некаторыя зь іх — дэклярацыі незалежнасьці. 17 сакавіка 1991 году ў 9-ці з 15-ці рэспублікаў СССР быў праведзеныЎсесаюзны рэфэрэндум пра захаваньне СССР, на якім дзьве траціны грамадзянаў выказаліся за захаваньне абноўленага саюзу. Але саюзным уладам не атрымалася стабілізаваць сытуацыю. Заняўдалым дзяржаўным пераваротамдзяржаўнага камітэта па надзвычайным становішчы афіцыйна прызнаная незалежнасьць балтыйскіх рэспублікаў. ПасьляЎсеўкраінскага рэфэрэндуму пра незалежнасьць, дзе большасьць насельніцтва выказалася за незалежнасьць Украіны, захаваньне СССР як дзяржаўнага ўтварэньня стала фактычна немагчымым, пра што было заяўлена ўДамове пра стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў, падпісаным 8 сьнежня 1991 году кіраўнікамі трох саюзных рэспублікаў —Ельцыным ад РСФСР (Расейскае Фэдэрацыі),Краўчуком ад УССР (Украіны) іШушкевічам ад БССР (Рэспублікі Беларусь)[6]. Афіцыйна СССР спыніў сваё існаваньне 26 сьнежня 1991 году. У канцы 1991 годуРасейская Фэдэрацыя была прызнана дзяржаваю-прадаўжальнікам Саюзу ССР уміжнародна-прававых адносінах[7] і заняла яго месца ўРадзе Бясьпекі ААН[8].

Назва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Поўная назва Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік скарачалася да назвы Савецкі Саюз або СССР.Прыметнік «савецкі» мог пазначаць як нешта, што датычыцца да СССР, так і, у вузейшым сэнсе, што датычыцца да сыстэмырадаў. Таксама выкарыстоўваліся назвы Зьвяз Саве́цкіх Сацыялісты́чных Рэспу́блік, ЗССР і Зьвяз Ра́давых Сацыялісты́чных Рэспу́блік. Сярод іншага, назва ЗРСР сустракалася ў міжваенным беларускім друку 1918—1939 гадоў, бо па-за СССР паралельна ўжывалася форма, дзе, замест «савецкіх», было «радавых». Адпаведна казалі таксама й «Радавая Беларусь». Размоўна сустракалася і назва Савок.

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Маючы плошчу 22 400 000 квадратных кілямэтраў, Савецкі Саюз быў найбуйнейшай дзяржавай сьвету. Ён займаў шостую частку сушы, а сваімі памерамі быў супастаўны з памерамПаўночнае Амэрыкі. Эўрапейская частка складала чвэрць тэрыторыі краіны, і зьяўлялася яе культурным і эканамічным цэнтрам.Азіяцкая частка (даЦіхага акіяну на ўсходзе і да мяжы з Аўганістанам на поўдні) была значна меней населенае. Працягласьць Савецкага Саюзу складала больш за 10000 км з усходу на захад (праз 11 гадзінных паясоў), і амаль 7200 кілямэтраў з поўначы на поўдзень. На тэрыторыі краіны разьмяшчалася пяць кліматычных зонаў.

Савецкі Саюз меў самую працяглую мяжу ў сьвеце (больш за 60 000 км). Таксама Савецкі Саюз межаваў з ЗША, Аўганістанам, Кітаем, Чэхаславаччынаю, Фінляндыяю, Вугоршчынаю, Іранам, Манголіяю, Паўночнаю Карэяю, Нарвэгіяю, Польшчаю, Румыніяю і Турэччынаю (з 1945 па 1991 год).

Самаю доўгаю ракою Савецкага Саюзу былаОбІртышом). Самая высокая гара:Пік Камунізму (7495 м, цяпер пік Ісмаіла Самані) у Таджыкістане. Таксама ў межах СССР (сумесна з Іранам) знаходзілася найбуйнейшае ў сьвеце возера —Касьпійскае і самае вялікае і глыбокае ў сьвеце праснаводнае возера —Байкал.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Гісторыя СССР

Стварэньне СССР (1922—1923)

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўныя артыкулы:Дамова пра ўтварэньне СССР іМіжнародна-прававое прызнаньне СССР

29 сьнежня 1922 году на канфэрэнцыі дэлегацыяў ад зьездаў СаветаўРСФСР,УССР,БССР іЗСФСР была падпісанаДамова пра ўтварэньне СССР. Гэты дакумэнт быў зацьверджаны 30 сьнежня 1922I-м Усесаюзным зьездам Саветаў і падпісаны часткамі дэлегацыяў. Гэта дата і лічыцца датаю ўтварэньня СССР, хоцьСавет Народных Камісараў СССР (Урад) і наркаматы (міністэрствы) былі створаны толькі 6 ліпеня 1923 году.

Даваенны пэрыяд (1923—1941)

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўныя артыкулы:НЭП,Калектывізацыя,Індустрыялізацыя СССР, іГолад у СССР (1932—1933)
Асноўныя артыкулы:Сталінскі пэрыяд,Сталінізм, іСталінскія рэпрэсіі
Уладзімер Ленін — заснавальнік і першы кіраўнік СССР

З восені 1923 году, і асабліва пасьля сьмерціЎладзімера Леніна, у кіраўніцтве краіны разгарнулася вострая палітычная барацьба за ўладу. У кулюарнай барацьбе зь іншымі палітычнымі дзеячамі перамог Сталін і паплечнікі, у выніку чаго зацьвердзіліся аўтарытарныя мэтады кіраўніцтва, якія выкарыстоўвалісяЁсіфам Сталіным для ўсталяваньня рэжыму аднаасобнае ўлады, а былыя палітычныя супернікі ва ўладзе былі рэпрэсаваныя.

Зь сярэдзіны 1920-х гадоў пачалося згортваньненовай эканамічнае палітыкі (НЭП), а затым — правядзеньне фарсіраванаеіндустрыялізацыі ікалектывізацыі, у 1932—1933 гадах таксама быўмасавы голад.

Па зацятымфракцыйным змаганьні, да канца 1930-х гадоў прыхільнікі Сталіна цалкам падпарадкавалі сабе структурыкіравальнае партыі. У краіне стварылітаталітарную, строга цэнтралізаваную грамадзкую сыстэму. Апроч таго, кульмінацыі дасягнула савецкая ваяўнічая рыторыка — адкрытая прапаганда вайны знайшла адлюстраваньне ў зьнятым у 1937 годзе фільме «Великий гражданин» (у 1938 годзе экспэрымэнтальная тэлевізійная трансьляцыя гэтага фільму стала першай у гісторыі тэлевізіі СССР, а ў 1940 годзе калектыў фільму атрымаўСталінскую прэмію I ступені), дзе галоўны пэрсанаж пад аплядысмэнты поўнай залі агучваў мары прабудучую вайну: «Эх, гадоў праз дваццаць, па добрай вайне, выйсьці ды зірнуць на Савецкі Саюз — рэспублік гэтак з трыццаці-сарака. Чорт яго ведае, як добра!»[a][9].

У 1939 годзе былі складзеныясавецка-нямецкія дамовы 1939 году (у тым ліку так званыпакт Молатава-Рыбэнтропа), якія падзялілі сфэры ўплыву ўЭўропе, у адпаведнасьці зь якімі шэраг тэрыторыяў Усходняе Эўропы вызначаўся як сфэра інтарэсаў СССР. Азначаныя ў дамовах тэрыторыі (з выняткамФінляндыі) увосень таго ж году і ў наступным годзе спазналі зьмены. у пачаткуДругое сусьветнай вайны у 1939 годзе адбылося далучэньне да СССРЗаходняе Ўкраіны іЗаходняе Беларусі, якія ўваходзілі на той момант у складПольскае Рэспублікі; гэта тэрытарыяльная зьмена расцэньваецца па-рознаму: і як«вяртаньне»[10], і як«анэксія»[11]. Ужо ў кастрычніку 1939 году горадВільня ад Беларускае ССР быў перададзены тады яшчэ незалежнайЛетуве, а частка Палесься (напрыклад, ваколіцы горадуКамень-Кашырскі) — Украіне.

Пераемнік Леніна —Ёсіф Сталін
Прывітальная арка ўВысокім да ўдзельнікаўсупольнага нацысцка-савецкага параду ў Берасьці з усхваленьнем Сталіна інацысцкай сымболікай, верасень 1939 г.[12]
Прывітальная арка ўБерасьці з нацысцкай і савецкай сымболікай

У 1940 годзе ў склад СССР былі інкарпараваныяЭстонія,Латвія (гл., напрыклад,савецкая акупацыя Латвіі),Летува,Бэсарабія (анэксаванаяРумыніяю ў 1918 годзе,глядзіцеБэсарабія ў складзе Румыніі) іПаўночная Букавіна, створаныяМалдаўская (на тэрыторыі Бэсарабіі бяз поўдня плюс на тэрыторыі Прыднястроўя, якое ўваходзіла ў склад СССР ад часу яго ўтварэньня і зьяўлялася аўтаномнай рэспублікай ва УССР),Латвійская,Летувіская (уключаючы раёныБССР, якія пасьлядоўна ўвайшлі ў склад Летувіскае ССР у 1939—1940 гадох) іЭстонская ССР.Далучэньне Прыбалтыкі да СССР расцэньваецца рознымі крыніцамі як «добраахвотнае далучэньне» і як «анэксія».[13][14][15][16]

Афіцыйная падзяка СталінаГітлеру іРыбэнтропу: «Сяброўства народаўНямеччыны і Савецкага Саюзу, змацаванае крывёю, мае ўсе падставы быць працяглым і трывалым»[b].Праўда, 25.12.1939 г.[17]

У 1939 годзе СССР, як і незалежным на той момант краінам Балтыі, прапанаваў Фінляндыі пакт пра ненапад, алеФінляндыя, у адрозьненьне ад краінаў Балтыі, адмовілася. Пачатая СССР пасьля прад’яўленьня ўльтыматумусавецка-фінская вайна (30 лістапада 1939 — 12 сакавіка 1940) нанесла ўдар па міжнародным аўтарытэце краіны (СССР быў выключаны зьЛігі Нацыяў). У сувязі з параўнальна вялікімі стратамі і непадрыхтаванасьцюЧырвонае Арміі, вайна, якая зацягнулася, была скончана да разгромуФінляндыі; па яе выніках ад Фінляндыі да СССР адышоўКарэльскі пярэсмык, Прыладажжа, Сала з Куолаярві і заходняя часткапаўвостравуРыбацкі. 31 сакавіка 1940 году ўтварыласяКарэла-Фінская ССР (са сталіцаю ўПетразаводзку) з Карэльскае АССР і з атрыманых фінляндзкіх тэрыторыяў (апроч паўвострава Рыбацкага, што перайшоў у складМурманскае вобласьці). Паводле некаторых гісторыкаў, утварэньне КФССР ставіла на мэце выняткова стварэньне своеасаблівага пляцдарму для анэксіі Фінляндыі. У 1956 годзе КФССР была скасаваная, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад РСФСР як аўтаномная савецкая сацыялістычная рэспубліка, прытым зь яе назвы прыбралі слова «Фінская».

СССР у Другой сусьветнай вайне (1941—1945)

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Нямецка-савецкая вайна

22 чэрвеня 1941 годуНямеччына напала на Савецкі Саюз, парушыўшыДамову пра ненапад.Савецкім войскам атрымалася спыніць яе ўварваньне да канца восені 1941 году і перайсьці са сьнежня 1941 у контарнаступ, вызначальнай падзеяй якога сталаБітва за Маскву. Аднак у пэрыяд лета-восені 1942 суперніку атрымалася прасунуцца да Волгі, захапіўшы велізарную частку тэрыторыі краіны. Са сьнежня 1942 і ў 1943 адбыўся карэнны пералом у вайне шляхамСталінградзкай, а потым —Курскае бітваў. У пэрыяд з 1944 па травень 1945 савецкія войскі вызвалілі ўсю акупаваную Нямеччынаю тэрыторыю СССР, а таксама краіны Ўсходняе Эўропы, пераможна завяршыўшы вайну падпісаньнемАкту пра безумоўную капітуляцыю Нямеччыны.

Вайна прынесла вялікуюшкоду ўсяму насельніцтву Савецкага Саюзу, прывяла да страты 26,6 мільёнаў чалавек[18], ліквідацыі велізарнай колькасьці насельніцтва на занятых Нямеччынаю тэрыторыях, разбурэньню часткі прамысловасьці — з аднога боку; стварэньню значнага вайскова-прамысловага патэнцыялу ва ўсходніх рэгіёнах краіны, адраджэньню і жыцьця ў краіне, набыцьцю значных тэрыторыяў (у прыватнасьці, частка Ўсходняй Прусіі, Закарпацьце, поўдзень Сахаліну, Тува, Печанга), перамозе надфашызмам — зь іншай.

У 1941—1945 шэраг народаў былідэпартаваны зь месцаў свайго традыцыйнага пражываньня, што тлумачылася нібы суцэльным удзелам прадстаўнікоў гэтых народаў у калябарацыі падчас вайны. У 1944—1947 гг. у склад СССР увайшлі:

У той жа часБеластоцкая вобласьць і часткіБерасьцейскае абласьцейБССР, а таксама часткіЛьвоўскае іДрагабыцкай(uk) абласьцейУССР увайшлі ў склад Польшчы.

Паваенны пэрыяд (1945—1953)

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Савецкая ядравая балістычная ракета Р-12 на вайсковым парадзе на Чырвонай плошчы. 1950-я гг.

Пасьля перамогі ў вайне была ажыцьцёўлена дэмілітарызацыя эканомікі СССР, яе аднаўленьне ў раёнах, пацярпелых ад акупацыі. Да 1950 прамысловая вытворчасьць павялічылася на 73 % у параўнаньні з даваенным[19]. Сельская гаспадарка аднаўлялася павольнейшымі тэмпамі, зь велізарнымі цяжкасьцямі, памылкамі і пралікамі. Тым ня менш, ужо ў 1947 сытуацыя з харчом стабілізавалася, былі адмененыкарткі на прадукты харчаваньня і прамысловыя тавары, праведзенаГрашовая рэформа, якая дазволіла стабілізаваць фінансавае становішча.

У адпаведнасьці з рашэньняміЯлцінскай іПатсдамскай канфэрэнцыяў СССР усталяваў кантроль над адпаведнымі акупацыйнымі зонамі ў Нямеччыне і Аўстрыі ў 1945—1949 гадах. У шэрагу краінаў Усходняе Эўропы пачалося ўсталяваньнекамуністычных рэжымаў, з прычыны чаго быў створаны вайскова-палітычны блёк саюзных СССР дзяржаваў (сацыялістычны лягер,Варшаўская дамова). Адразу па заканчэньні сусьветнай вайны пачаўся пэрыяд глябальнае палітычнае і ідэалягічнае канфрантацыі паміж СССР ды іншымі сацыялістычнымі краінамі, з аднога боку, і краінамі Захаду, зь іншай, які ў 1947 годзе атрымаў назвухалоднае вайны, якая суправаджаласягонкаю ўзбраеньняў.

«Хрушчоўская адліга» (1953—1964)

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўныя артыкулы:Хрушчоўская адліга іXX зьезд КПСС
Максымальная тэрыторыя краінаў сусьветнай сацыялістычнай садружнасьці
Юры Гагарын — першы чалавек, які пабыў у космасе

НаXX зьезьдзе КПСС (1956)Мікіта Хрушчоў выступіў з крытыкаюкульту асобыЁсіфа Сталіна. Пачалася рэабілітацыя ахвяраў рэпрэсіяў, больш увагі стала надавацца падвышэньню ўзроўню жыцьця народу, разьвіцьцю сельскай гаспадаркі, жыльлёвага будаўніцтва, лёгкае прамысловасьці.

Палітычнае становішча краіны стала мякчэйшае. Шматлікія прадстаўнікі інтэлігенцыі ўспрынялі даклад Хрушчова як заклік да галоснасьці; зьявіўсясамвыд, якому дазвалялася толькі выкрываць «культ асобы», крытыка КПСС і існага ладу па-ранейшаму забаранялася.

Канцэнтрацыя навуковых і вытворчых сілаў, матэрыяльных сродкаў на асобных кірунках навукі і тэхнікі дазволіла ажыцьцявіць значныя дасягненьні: створана першая ў сьвецеатамная электрастанцыя (1954), запушчаны першыштучны спадарожнік Землі (1957), першыпілятаваны касьмічны карабель зьлётчыкам-касманаўтам (1961) і інш.

У вонкавай палітыцы гэтага пэрыяду СССР падтрымліваў выгодныя з пункту гледжаньня інтарэсаў краіны палітычныя рэжымы ў розных краінах. У 1956 годзе войска СССР удзельнічала ў прыгнечаньніпаўстаньня ў Вугоршчыне. У 1962 годзе рознагалосьсі паміж СССР іЗША ледзь не прывялі да ядзернай вайны (Кубінскі крызіс). Падтрымоўвалася ўтварэньнеКНР, а потым іКНДР.

У 1960 годзе пачаўсядыпляматычны канфлікт зКітаем, які раскалоў сусьветны камуністычны рух.

«Застой» (1964—1985)

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Пэрыяд застою
Брэжнеў іДжымі Картэр падпісваюць Дамову пра скарачэньне стратэгічных узбраеньняў, 1979

У 1964 годзе Хрушчоў быў адхілены ад улады. Новым першым сакратаром ЦК КПСС, фактычна кіраўніком дзяржавы, стаўЛеанід Брэжнеў. Пэрыяд 1970-х — 1980-х гадоў у крыніцах таго часу называўсяэпохаю разьвітога сацыялізму.

Падчас кіраваньня Брэжнева ў краіне будаваліся новыя гарады і мястэчкі, заводы і фабрыкі, палацы культуры і стадыёны; ствараліся ВНУ, адкрываліся новыя школы і лякарні. СССР выйшаў на перадавыя пазыцыі ў засваеньні космасу, разьвіцьці авіяцыі, атамнай энэргетыкі, фундамэнтальных і прыкладных навукаў. Вызначаныя дасягненьні назіраліся ў адукацыі, мэдыцыне, сыстэме сацыяльнага забесьпячэньня. Сусьветную вядомасьць і прызнаньне атрымала творчасьць вядомых дзеячаў культуры. Высокіх вынікаў на міжнароднай арэне дасягалі савецкія спартоўцы. У 1980 г. у Маскве прайшлаXXII летняя Алімпіяда.

Разам з гэтым адбыўся і рашучы заваротак у бок згортваньня рэшткаў адлігі. З прыходам Брэжнева да ўлады органы дзяржбясьпекі ўзмацнілі барацьбу зь іншадумствам — першым знакам гэтага быўпрацэс Сіняўскага — Даніеля. У 1968 годзе войска СССР увайшло ўЧэхаславаччыну з мэтаю прыгнечаньня тэндэнцыі палітычных рэформаў (глядзіцеПраская вясна). Як знак канчатковае ліквідацыі «адлігі» была ўспрынята адстаўкаТвардоўскага з паста рэдактара часопіса «Новы сьвет» напачатку 1970 г.

У 1975 годзе адбываеццапаўстаньне на «Вартавым» — узброеная праява непадпарадкаваньня з боку групы савецкіх вайсковых маракоў на вялікім супрацьлодкавым караблі (БПК)ВМФ СССР «Вартавы». Правадыром паўстаньня стаў зампаліт карабля, капітан 3-га рангу Валеры Саблін. З пачатку 1970-х гадоў са СССР ідзегабрэйская эміграцыя. Эмігравалі шматлікія вядомыя пісьменьнікі, акторы, музыкі, спартоўцы, навукоўцы.

У галіне вонкавае палітыкі Брэжнеў нямала зрабіў для дасягненьня палітычнае разрадкі ў 1970-х гадах. Былі складзены амэрыкана-савецкія дамовы пра абмежаваньне стратэгічных наступальных узбраеньняў (праўда, з 1967 году пачынаецца паскораная ўсталёўка міжкантынэнтальных ракетаў у падземныя шахты), якія, аднак, не падмацоўваліся адэкватнымі мерамі даверу і кантролю.

Дзякуючы некаторай лібэралізацыі зьявіўсядысыдэнцкі рух, сталі вядомымі такія імёны, якАндрэй Сахараў іАляксандар Салжаніцын. З 1965 году СССР аказваў вайсковую дапамогуПаўночнаму Віетнаму ў барацьбе з ЗША іПаўднёвым Віетнамам, якая працягвалася да 1973 году і скончылася вывядзеньнем амэрыканскіх войскаў і аб’яднаньнем Віетнаму з боку поўначы (глядзіцеВайна ў Віетнаме). У 1968 годзе войска СССР увайшло ўЧэхаславаччыну з мэтаю прыгнечаньня тэндэнцыі палітычных рэформаў (глядзіцеПраская вясна). У 1979 годзе СССР увёўабмежаваны вайсковы кантынгент у ДРА на просьбу аўганскага ўраду (глядзіцеАфганская вайна (1979—1989)), што прывяло да сканчэньня разрадкі і аднаўленьня халоднае вайны.

Перабудова (1985—1991)

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўныя артыкулы:Перабудова іМіхаіл Гарбачоў
Міхаіл Гарбачоў іРональд Рэйган, 1985

У 1985 годзе пасьля сьмерці Чарненкі да ўлады ў краіне прыйшоўМіхаіл Гарбачоў. У 1985—1986 гадах Гарбачовым праводзілася так званая палітыка паскарэньня сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, якая складалася ў прызнаньні асобных недахопаў тагачаснай сыстэмы і спробах выправіць іх некалькімі буйнымі кампаніямі адміністрацыйнага характару (т. зв.«Паскарэньне») — антыалькагольная кампанія, «барацьба зь непрацоўнымі прыбыткамі», увядзеньне дзяржаўнай прыёмкі,галоснасьць. Пасьля студзеньскага пленуму 1987 году кіраўніцтвам краіны былі пачаты кардынальныя рэформы. Фактычна новаю дзяржаўнаю ідэалёгіяй была абвешчана «перабудова» — сукупнасьць эканамічных і палітычных рэформаў. Падчас перабудовы (з другое паловы 1989 году, пасьля першага Зьезду народных дэпутатаў СССР) рэзка абвастрылася палітычнае супрацьстаяньне сілаў, што выступалі за сацыялістычны шлях разьвіцьця, і партыяў, рухаў, якія злучалі будучыню краіны з арганізацыяй жыцьця на прынцыпах капіталізму, а таксама супрацьстаяньне па пытаньнях будучага аблічча Савецкага Саюзу, узаемаадносінаў саюзных і рэспубліканскіх органаў дзяржаўнае ўлады і кіраваньня. Да пачатку 1990-х гадоў перабудова зайшла ў тупік. Улады ўжо не маглі спыніць набліжэньне распаду СССР.

Распад Савецкага Саюзу (1990—1991)

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўныя артыкулы:Распад СССР,Барыс Ельцын,Жнівеньскі путч, іДзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы

Афіцыйна СССР спыніў сваё існаваньне 26 сьнежня 1991 году. На яго месцы ўтварыўся шэраг незалежных дзяржаваў (у наш час — 19, зь якіх 15 зьяўляюцца чальцамі ААН, 2 — часткова прызнаны краінамі-чальцамі ААН, і 2 — не прызнаны ніводнай з краінаў-чальцоў ААН). У выніку распаду СССР тэрыторыя Расеі (краіны-пераемніцы СССР у галіне вонкавых актываў і пасіваў, і ў ААН) паменшылася ў параўнаньні з тэрыторыяю СССР на 24 % (з 22,4 да 17 млн км²), а насельніцтва паменшылася на 49 % (з 290 да 148 млн чал), пры гэтым тэрыторыя Расеі ў параўнаньні з тэрыторыяю РСФСР практычна не зьмянілася. Распалісяадзіныя ўзброеныя сілы ірублёвая зона. На тэрыторыі СССР разгарэўся шэраг міжнацыянальных канфліктаў, самым вострым зь якіх становіццаКарабаскі канфлікт, з 1988 году адбываюцца масавыя пагромы як армянаў, так і азэрбайджанцаў. У 1989 годзе Вярхоўны СаветАрмянскае ССР аб’яўляе пра далучэньне Нагорнага Карабаху,Азэрбайджанская ССР пачынае блякаду. У красавіку 1991 паміж дзьвюма савецкімі рэспублікамі фактычна пачынаецца вайна.

Тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У 1954—1991 гадох у складзеСССР знаходзілася 15 саюзных Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (ССР):

  1. Азэрбайджанская ССР
  2. Армянская ССР
  3. Беларуская ССР
  4. Грузінская ССР
  5. Казаская ССР
  6. Кіргіская ССР
  7. Латвійская ССР
  8. Летувіская ССР
  9. Малдаўская ССР
  10. Расейская СФСР
  11. Таджыцкая ССР
  12. Туркмэнская ССР
  13. Узбэцкая ССР
  14. Украінская ССР
  15. Эстонская ССР

Дзяржаўны лад

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Паводле 2-га артыкулаКанстытуцыі СССР 1977 году,народ ажыцьцяўляў дзяржаўную ўладу празСаветы народных дэпутатаў. Усе іншыя дзяржаўныя органы абвяшчаліся паднагляднымі і падсправаздачнымі ім. У 3-м артыкуле прадугледжвалася, што дзейнасьць дзяржавы будавалася ў адпаведнасьці з выбарнасьцю ўсіх органаў дзяржаўнайулады зьнізу даверху. Разам з тым, у 6-м артыкуле згадвалася: «Кіроўнай і накіравальнай сілай савецкагаа грамадзтва, ядром яго палітычнай сыстэмы, дзяржаўных іграмадзкіх арганізацыяў ёсьцьКамуністычная партыя Савецкага Саюзу». Тамсама падкрэсьлівалася: «Камуністычная партыя вызначае генэральную пэрспэктыву разьвіцьцяграмадзтва, лініюўнутранай і вонкавай палітыкі СССР, кіруе вялікай стваральнай дзейнасьцю савецкага народу, надае плянамерны, навукова абгрунтаваны характар яго змаганьню за перамогукамунізму». Сярод іншага, у 7-м артыкуле абвяшчалася, штопрафэсійныя зьвязы, Усесаюзны ленінскікамуністычны саюз моладзі,каапэратыўныя і іншыяграмадзкія арганізацыі бяруць удзел у кіраваньні дзяржаўнымі і грамадзкімі справамі, у рашэньні палітычных, гаспадарчых і сацыяльна-культурных пытаньняў[20].

Народная гаспадарка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Народная гаспадарка СССР

Паводле 10-га артыкулаКанстытуцыі СССР 1977 году, аснову гаспадарчага ладу Савецкага Саюзу складалі дзяржаўная ікалгасна-каапэратыўнаяўласнасьць на сродкі вытворчасьці. Таксама існавала ўласнасьцьпрафэсійных зьвязаў іграмадзкіх арганізацыяў. У 11-м артыкуле згадвалася, што ўвынятковай уласнасьці дзяржавы знаходзіліся:зямля і яенетры, воды ілясы. Таксама дзяржаве належалі асноўныя сродкі вытворчасьці ўпрамысловасьці,будаўніцтве ісельскай гаспадарцы, сродкі перавозак ісувязі,банкі,маёмасьць гандлёвых і жыльлёвыхпрадпрыемстваў, а таксама асноўны гарадзкіжыльлёвы фонд. Згодна з 12-м артыкулам зямлю, якую займалі калгасы, замацоўвалі за імі ў бясплатнае і бестэрміноваекарыстаньне[20].

У 13-м артыкуле Канстытуцыі 1977 году прадугледжвалася, што аснову асабістай уласнасьці мог складацьпрацоўныдаход. У асабістай уласнасьці таксама маглі знаходзіцца прадметы побыту, асабістага спажываньня, зручнасьці і падсобнайхатняй гаспадаркі, жылыдом і працоўныя ашчаджэньні.Спадчына на такую асабістую ўласнасьць ахоўвалася дзяржавай. У карыстаньні грамадзянаў маглі знаходзіццадзялянкі зямлі для падсобнай гаспадаркі з утрыманьнем жывёлы і птушкі, а таксама длясадаводзтва і агародніцтва, як і для асабістага будаўніцтва жытла. Згодна з 16-м артыкулам кіраўніцтва гаспадаркай ажыцьцяўлялі на падставедзяржаўных плянаў грамадзка-гаспадарчага разьвіцьця. Урэшце, згодна зь 17-м артыкулам дапускалася асабістая працоўная дзейнасьць у галіне саматужнагарамяства, сельскай гаспадаркі і побытавага абслугоўваньня[20].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^рас.«Эх, лет через двадцать, после хорошей войны, выйти да взглянуть на Советский Союз — республик этак из тридцати-сорока. Чёрт его знает, как хорошо!»
  2. ^рас.«Дружба народов Германии и Советского Союза, скрепленная кровью, имеет все основания быть длительной и прочной»

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Сяргей Навумчык. Разваліўся ў 1991-м, але ня можа сканаць дагэтуль // Беларуская служба Радыё «Свабода», 30 сьнежня 2022 г. Праверана 13 чэрвеня 2025 г.
  2. ^Ст. 76-я Конституции СССР 1977 года
  3. ^Ст. 72-я Конституции СССР 1977 года
  4. ^Ст. 80-я Конституции СССР 1977 года
  5. ^Union of Soviet Socialist Republics — Britannica Student Encyclopaedia
  6. ^Соглашение о создании Содружества Независимых Государств (1991)
  7. ^Тэрмін «дзяржава-прадаўжальнік Саюзу ССР» у дачыненьні да РФ быў замацаваны ў пункце 3 артыкула 1 і пункце 7 артыкула 37 Фэдэральнага закону «Пра міжнародныя дамовы Расейскае Фэдэрацыі» ад 15 ліпеня 1995 году № 101-ФЗ (прынятыДзярждумаю РФ 16 чэрвеня 1995 году). — Глядзіцефэдэральны закон ад 15 ліпеня 1995 г. № 101-ФЗ «Пра міжнародныя дамовы Расейскае Фэдэрацыі»
  8. ^13 студзеня 1992 годуМЗС Расеі разаслала часткам дыпляматычных прадстаўніцтваў у Маскве ноту, у якой заяўлялася, што Расейская Фэдэрацыя працягвае ажыцьцяўляць правы і выконваць абавязаньні па ўсіх дамовах, складзеных СССР. На аснове паказанае ноты сусьветная супольнасьць прызнала за Расейскаю Фэдэрацыяю статус дзяржавы-прадаўжальніка СССР. — Гл. Міжнародныя дамовы ў прававой сыстэме Расейскае Фэдэрацыі
  9. ^Великий гражданин: сборник материалов к кинофильму / Ленинградская ордена Ленина киностудия «Ленфильм». — Ленинград: Ленфильм, 1940. С. 74.
  10. ^Ільля Крамнік.Пакт у імя перамогі
  11. ^Павел Палянаў.Выбарковыя дэпартацыі з анэксаваных тэрыторыяў Польшчы, Прыбалтыкі і Румыніі ў 1939—1941 гг.
  12. ^Равяка Р.Як у Высокім немцаў у 1939 годзе сустракалі,Наша Ніва, 3 студзеня 2015 г.
  13. ^Камэнтар Дэпартамэнту інфармацыі і друку МЗС Расеі ў сувязі з выказваньнямі шэрагу эўрапейскіх палітыкаў адносна акупацыі краінаў Балтыі Савецкім саюзам і неабходнасьці асуджэньня гэтага з боку Расеі, 04.05.2005.
  14. ^Resolution on the situation in Estonia, Latvia, Lithuania //Official Journal of the European Communities. — 13 студзеня 1983. — Т. C 42/78. (анг.)
  15. ^ (анг.)European Parliament resolution on the sixtieth anniversary of the end of the Second World War in Europe on 8 May 1945
  16. ^ (анг.)European Parliament resolution of 24 May 2007 on Estonia
  17. ^Гелагаеў А.Маскоўская акупацыя праз «дамову пра дапамогу». Як нашых суседзяў захапілі ў 1940-м без адзінага стрэлу, Reformation, 17 чэрвеня 2020 г.
  18. ^Расея ўспамінае пра мільёны загінулых у гады ВАВ
  19. ^Бібліятэка гісторыі Расеі — Жукаў В. Гісторыя Расеі. Працоўны подзьвіг савецкага народа ў аднаўленьні і разьвіцьці народнай гаспадаркі СССР у паваенныя гады
  20. ^абвКанстытуцыя СССР (1977) у рэдакцыі ад 7 кастрычніка 1977 г. (рас.) // Вікікрыніцы, 11 траўня 2023 г. Праверана 13 чэрвеня 2025 г.

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
РэспублікіСССР
Утварэньне
Дзяржавы
Арганізацыі
Апазыцыя
і пратэсты
Жыцьцё
Развал
Краіны
Лягатып АВД
Узброеныя сілы
Глядзіце таксама
Сябры
Асацыяваныя сябры
Назіральніцы
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Саюз_Савецкіх_Сацыялістычных_Рэспублік&oldid=2638081»
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp