Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Рыяд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыяд
Рыяд
Герб Рыяду
Дата заснаваньня:1746
Краіна:Саудаўская Арабія
Правінцыя:Рыяд
Мэр:Абдул Азіз ібн Айяф аль Міргін
Плошча:1000км²
Вышыня:612м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:4 853 912 чал.
шчыльнасьць:4853,91 чал./км²
Часавы пас:UTC+3
Тэлефонны код:+966-1
Паштовы індэкс:11564–12665
Геаграфічныя каардынаты:24°39′0″ пн. ш.46°42′36″ у. д. / 24.65° пн. ш. 46.71° у. д. /24.65; 46.71Каардынаты:24°39′0″ пн. ш.46°42′36″ у. д. / 24.65° пн. ш. 46.71° у. д. /24.65; 46.71
Рыяд на мапе Саудаўскай Арабіі
Рыяд
Рыяд
Рыяд
Галерэя здымкаў уВікісховішчы
https://riyadh.sa/en/

Рыяд (па-арабску:الرياض‎ ar-Riyāḍ‎) —сталіца і самы вялікігорадСаудаўскай Арабіі, разьмешчаны ў мясцовасьці Рыяд у вобласьці Наджд. Разьмешчаны ў цэнтрыАрабійскай паўвыспы на вялікімплято, ён зьяўляецца домам для 4 260 000 чалавек (прыблізна 20% насельніцтва краіны).

Акрамя Рыяду існуюць яшчэ дзьве густазаселеныя вобласьці ў краіне: ваколДжыды іМэкі на ўзьбярэжжыЧырвонага мора, і вакол Джубаілу і Дхахрану на ўзьбярэжжыПэрсыдзкай затокі. Каардынаты Рыяду: 24°42’42" паўночнай шыраты, 46°43’27" усходняй даўгаты.

Горад падзелены на 17 муніцыпалітэтаў якія маюць уласныя органы кіраваньня, пад агульным кантролем прынца Салмана Абдул Азіза.

Горад знаходзіцца ў пустэльнай мясцовасьці, але добра забясьпечанывадой, дзякуючы пяці дамбам, 96 калодзежам і 467 км трубы, якая дастаўляе ваду ад апрасьняльных заводаў на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі.

Назва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Назва гораду атрымана ад арабскага слова, якое азначае «месца садоў і дрэваў» («rawdah»). Некалькі ручаёў (зараз засмаглых), паблізу Рыяда, са старажытных часоў рабілі гэту мясцовасьць урадлівай вобласьцю ў цэнтры паўвыспы.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У перадісламскія часы, паселішча на месцы будучага Рыяду мела назву Хаджар. Гістарычна гэта месца было вядома багацьцем вады і садоў. Вялікая колькасьць вады дазволіла існаваць некалькім паселішчам. Сучасная назва ўжывалась толькі для паселішчаў зь вялікай колькасьцю садоў, потым распаўсюдзілася на ўсю мясцовасьць.

Да канца 18 стагодзьдзя, Рыяд уваходзіў у склад першай дзяржавы саўдыдаў, са сталіцай у Дырыяху. Пасьля разбурэньня Дырыяху ў 1818 годзетуркамі, сталіца была перанесена ў Рыяд.

У 1902 годзе горад быў захоплены Абдулам Азізам бін Рахманам Аль-Саўдам. Ён стварыў каралеўства Саўдыдаў у сучасным выглядзе ў 1932 годзе, з Рыядам як сталіцай дзяржавы. Дыпляматычная сталіца заставалася ў Джэдаху да 1982 году. За кароткі час насельніцтва гораду шматразова павялічылася. У 1960-х гадах насельніцтва складала 150 000 чалавек. У наш час насельніцтва складае 4,5 млн чалавек.

Насельніцтва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
ГодНасельніцтва
18627500
193530 000
1960150 000
1970370 000
1972500 000
1974650 000
19881 500 000
19902 000 000
19972 800 000

Паміж 1974 і 1992 гадамі штогадовы прырост насельніцтва складаў 8,2%.

Непрызнаныя дзяржавы
¹ Тайвань не прызнаны большасьцю краін
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Рыяд&oldid=2459487»
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp