Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Румынія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Румынія
лац.Rumynija

România
Сьцяг РумынііГерб Румыніі
СьцягГерб
Дзяржаўны гімн: «Deşteaptă-te, române!»
Месцазнаходжаньне Румыніі
Афіцыйная моварумынская
СталіцаБухарэст
Найбуйнейшы горадБухарэст
Форма кіраваньняДэмакратычная рэспубліка
Клаўс Ёханіс
Людовік Орбан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
82-е месца ў сьвеце
238 391 км²
3%
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 шчыльнасьць
59-е месца ў сьвеце
20 121 641[1]
79/км²
СУП
 • агульны (2006)
  на душу насельніцтва
44-е месца ў сьвеце
$204,4 млрд
$9 446
ВалютаЛей (RON)
Часавы пас
 улетку
EET (UTC+2)
CEST (UTC+3)
Незалежнасьць
 — Заснаваная

9 траўня 1877
Аўтамабільны знакRO
Дамэн верхняга ўзроўню.ro
Тэлефонны код+40
Мапа Румыніі
Мапа Румыніі

Румы́нія (па-румынску:România) — дзяржава ўЭўропе. Румынія мяжуе зУкраінай,Малдовай,Вугоршчынай,Сэрбіяй іБаўгарыяй, займае паўночны ўсход Балканскай паўвыспы. На ўсходзе мае выхад даЧорнага мора.

Гаспадарка

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Зь 2018 году аўтазвод «Дачыя» ў Арджэскім павеце зьяўляўся найбольшым прадпрыемствам Румыніі паводле абарачэньня і найбольшым экспартэрам краіны. На 2020 год у 10-ку найбольшых прадпрыемстваў на Бухарэсцкай фондавай біржы ўваходзіў «Трансгаз».

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

У VII—V стагодзьдзях да н. э. на марскім узьбярэжжы Румыніі ўзьніклігрэцкія калёнііІстрыя,Томіс,Калатыс. У дахрысьціянскую эпоху кантынэнтальная частка краіны была заселенаядакамі (плямёныфракійцаў), і ў канцы І стагодзьдзя тут утварылася іх першая дзяржава. У 105—106 гадах яна была заваяванарымскім імпэратарамТраянам. У ІІІ стагодзьдзі рымляне саступілі гэту тэрыторыю барбарам. У VI—VII стагодзьдзях гэтыя землі былі заваяваныбаўгарамі іпечанегамі. У 896 годзе ў Трансыльваніі зьявілісявугорцы, якія прыйшлі сюды зУралу іВолгі. У Х—ХІ стагодзьдзях, на захадзе ўзьніклі вугорскія княствыБанат іТрансыльванія. У ХІІ—ХІІІ стагодзьдзях гэта тэрыторыя была заселена немцамі зСаксоніі іШвабіі. У 1290 годзе на поўдні ўтварыласякняства Валахія, а ў 1359 годзе — на ўсходзе —Малдова. У другой палове ХІІІ стагодзьдзя вугорцы падначалілі абодва княствы, якія сталі паўаўтаномнымі правінцыямі. У Трансыльваніі вугорцы пасялілісеклераў — вугорскіх памежных ахоўнікаў, якія абаранялі межы Вугорскага каралеўства адтурак. У 1330 годзеВалахія атрымала незалежнасьць. У XV стагодзьдзіВалахія іМалдова трапілі пад турэцкую ўладу, аДабруджа была захоплена туркамі ў 1418 годзе. У 1415—1711 гадахВалахія іМалдова кіраваліся мясцовымі князямі, якія кантраляваліся туркамі. На працягу XVI—XVII стагодзьдзяў быў пэрыяд няўстойлівасьці ўлады, за гэты час зьмянілася 112 князёў. Пасьля перамогі турак над вугорцамі (1526), тэрыторыяРумыніі поўнасьцю апынулася пад уладайАсманскай імпэрыі. У 1691 годзеТрансыльванія, а потым, у 1775 годзе іБукавіна адышлі даАўстрыі. У 1812 годзеРасейская імпэрыя захапілаБесарабію (усходнюю часткуМалдовы). У 1821 годзе румынскія князі вярнуліся на малдаўскі і валаскі прастолы. У 1829 годзе Расейская імпэрыя атрымала пратэкіарат над румынскімі княствамі, і да 1856 году тут знаходзіліся расейскія войскі. У 1859 годзе, пры ўдзелеФранцыі, аўтаномныя княствы былі аб’яднаны ўРумынскае княства. У 1866 годзе румынскім князем быў абраны нямецкі прынцКараль Гагэнцолерн-Зыгмарынген, які ў 1881 годзе стаў яе першым каралём. У 1877 годзе Румынія прыняла дэклярацыю незалежнасьці, і пасьля сканчэньня расейска-турэцкай вайны (1877—1878) эўрапейскія краіны прызналі новую дзяржаву. ПасьляПершай сусьветнай вайны Румынія далучыла часткі былой Аўстра-Вугоршчыны —Дабруджу,Трансыльванію,Банат іБукавіну, а таксама, расейскуюБесарабію. Пасьля гэтага этнічны склад насельніцтва складаўся ня толькі зрумынаў, але і звугорцаў,габрэяў,украінцаў. У 1940 годзе, пад ціскамнацысцкай Нямеччыны ісавецкай Расеі Румынія была вымушана перадацьВугоршчынеПаўночную Трансыльванію,БаўгарыіДабруджу, а СССР —Паўночную Букавіну іБесарабію. УДругой сусьветнай вайне Румынія ўдзельнічала на баку Нямеччыны. У 1944 годзе краіна трапіла пад савецкую акупацыю. У 1945 годзе СССР перадаў РумынііПаўночную Трансыльванію, але безГерцаеўскага раёну (адышоў даУССР). У 1947 годзе быў усталяваны камуністычны рэжым, абвешчанаРумынская Народная Рэспубліка і ліквідаванаманархія. У 1965—1989 гадах улада належала камуністычнаму дыктатаруМ. Чаўшэску. У сьнежні 1989 году выбухнула рэвалюцыя, у выніку якой камуністычны рэжым быў ліквідаваны, а Чаўшэску быў расстраляны.

У наш час Румынія знаходзіцца ў складзеЭўрапейскага Зьвязу, а таксама ўваходзіць у вайсковы блёкНАТО.

Палітыка

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Канстытуцыя Румыніі заснавана на канстытуцыі пятай францускай рэспублікі і была зацьверджана на рэфэрэндуме 8 сьнежня 1991 году. Плебісцыт, праведзены ў кастрычніку 2003 году, дазволіў 79 паправак у канстытуцыю, каб прыблізіць яе да стандартаўЭўрапейскага Зьвязу. Палітычная сыстэма Румыніі заснавана на шматпартыйнай дэмакратычнай сыстэме. Улада падзелена навыканаўчую,заканадаўчую ісудовую ўлады.

Выканаўчая ўлада падзелена паміжпрэзыдэнтам іпрэм’ер-міністрам. Прэзыдэнт выбіраецца праз агульныя выбары на пяцігадовы тэрмін, і можа перавыбірацца толькі адзін раз. Прэзыдэнт назначае прэм’ер-міністра, які ў сваю чаргу назначаеКабінэт Міністраў.

Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парлямэнту (Parlamentul României), які складаецца з сэнату (140 сэнатараў) і Палаты Дэпутатаў (Camera Deputaţilor) — 346 дэпутатаў. Усе ўдзельнікі парлямэнту выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін па прапарцыянальнай сыстэме.

Судовая сыстэма зьяўляецца незалежнай ад іншых галінаў улады і будуецца па герархічнай сыстэме, у якой Найвышэйшы касацыйны суд зьяўляецца вярхоўным судом Румыніі. Румынская сыстэма юстыцыі пабудавана згодна францускай сыстэмы, і заснавана на вярхоўнасьці грамадзянскага права і непазьбежнасьці пакараньня. Канстытуцыйны суд (Curtea Constituţională) адказны за вырашэньне заканадаўчых супярэчнасьцяў і ўзаемадзеяньне мясцовых заканадаўчых актаў з канстытуцыяй краіны.

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Фізычная мапа Румыніі

Паўночную і цэнтральную часткі краіны перасякаюць выцягнутыя дугойКарпацкія горы: з поўначы на поўдзень —Усходнія Карпаты, з усходу на захадТрасыльванскія Альпы з самай высокай кропкай краіны — гаройМалдавяну (2544 м). Унутры Карпацкай грады знаходзіццаТрансыльванскае плято (300—600 м) з узвышшамі і глыбокімі далінамі. На ўсход ад Усходніх Карпатаў знаходзіццаМалдоўскае ўзвышша. На захадзе разьмешчаныЗаходне-Румынскія горы. На крайнім захадзе знаходзяцца ўчасткіСярэднедунайскай раўніны. На поўдзень ад Трансыльванскіх Альпаў і Ўсходніх Карпатаў да Дунаю і Чорнага мора знаходзяццаНіжнедунайская раўніна іраўніна Бэрэган, а таксама карставае плятоДабруджа.

Клімат умераны, кантынэнтальны са сьпякотным летам і халоднай зімой; большасьць ападкаў выпадае летам. Сярэдняя тэмпэратуры студзеня -1°С … –5°С, а чэрвеня +16°С … +23°С. На ўсходзе, на раўнінах і ўзвышшах выпадае 450—550 мм ападкаў за год, на захадзе да 600—700 мм, на схілах гор 1200—1400 мм. Галоўная рака Румыніі —Дунай (1089 км).

На Малдоўскім узвышшы пераважае лесастэпавая расьліннасьць. У прадгор’ях (да 500 м) растуцьдубы ібукі; у Карпатах (да 1200—1400 м) — букавыя лясы, вышэй — яловыя і піхтавыя лясы. На высакагор’ях (вышэй за 1500 м) — субальпійскія лугі.

Дэмаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Насельніцтва налічвае больш за 20,1 млн чалавек (2011), зь якіхрумыны склалі 89%,вугорцы — 7%,цыганы — 3%,украінцы — 0,5%,немцы — 0,3%. Большасьць вернікаў —праваслаўныя (87%), вугорцы, у асноўным, зьяўляюццакаталікамі (6%) ікальвіністамі (7%), татары і туркі, у асноўным,мусульмане. Афіцыйная мова —румынская.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  1. Перапіс насельніцтва 2011
Часткова прызнаныя
Залежныя тэрыторыі
¹ — часткова або цалкам знаходзіцца ўАзіі
Краіны-кандыдаты
Удзельнікі
Кандыдаты
Патэнцыйныя кандыдаты
Чальцы
Партнэры
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Румынія&oldid=2508877»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp