Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Райт (браты)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўілбер Райт
Орвіл Райт
Орвіл Райт ва ўзросьце 4 гады ў красавіку 1876.
Ўілбер Райт, каля 1877

БратыЎілбэр (па-ангельску:Wilbur Wright, 1867—1912) іОрвіл Райты (па-ангельску:Orville Wright, 1871—1948) — амэрыканскія вынаходнікі-авіяканструктары.

Ўілбэр Райт нарадзіўся 16 красавіка 1867 каляНьюкасла ўІндыяне. Орвіл Райт нарадзіўся 19 жніўня 1871 уДэйтане,Агаё. Іх бацька быў біскупам, таму сям’і прыходзілася часта мяняць месца жыхарства, пакуль у 1884 г. яны не пасяліліся ў Дэйтане.

Навучаньне ў школе ніколі не было для братоў надта важным, а вышэйшай адукацыі яны так і не атрымалі. У школе пачалі рабіць паветраных зьмеяў, якіх прадавалі. У 1892 г.[1] адчынілі краму па продажыровараў, затым рамонтную майстэрню, а ў 1895 г. запусьцілі ўласную вытворчасьць ровараў. У 1900 г. пачалі экспэрымэнтаваць з сваім першым плянэрам уКіці-Хоўк, а ў 1901 выпрабавалі другі плянэр. У 1902 г. пачалі ствараць першы маторны аэраплян, рухавік для якога сабралі самі (маса — 77 кг, хуткасьць кручэньня вала — 1200 аб/хв, магутнасьць 12 к.с.).

17 сьнежня 1903 зьдзейсьнілі першы ў гісторыі пілятаваны палёт на маторным аэрапляне «Флаер-1». Далечыня першага палёту (пілётам быў Орвіл Райт) была роўная 37 мэтраў. Апарат прабыў у паветры 12 сэкундаў. У той жа дзень ужо Ўілбер Райт пратрымаўся ў паветры 59 сэкундаў і пераадолеў 260 мэтраў.[2]

У наступныя два гады браты працягвалі ўдасканальваць канструкцыю аэрапляну і зьдзейсьнілі больш за 200 палётаў. 22 траўня 1906 г. атрымаліпатэнт на сваю вынаходку. А ў 1909 г. заснавалі кампанію «Райт», якая вырабляла самалёты і навучала пілётаў.

Ўілбер Райт памёр ад брушнога тыфу 30 траўня 1912 г. у Дэйтане. Орвіл Райт памёр 30 студзеня 1948 г. у Дэйтане. Пасьля ягонае сьмерці першы маторны аэраплян «Флаер-1» паступіў у якасьці экспанату ўСмітсанаўскі інстытут уВашынгтоне.

Першы палёт (17 сьнежня 1903)

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^http://www.wdl.org/en/item/11373/
  2. ^ Telegram from Orville Wright in Kitty Hawk, North Carolina, to His Father Announcing Four Successful Flights, 1903 December 17 Праверана 2013-07-22 г.
Нарматыўны кантроль
Нарматыўны кантрольАдрэдагаваць у Вікізьвестках
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Райт_(браты)&oldid=2228176»
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp