Папа Піюс XII (па-італьянску:Pio XII), сьвецкае імяЭўджэніё Марыя Джузэпэ Джаваньні Пачэльлі,euˈdʒɛːnjo maˈriːa dʒuˈzɛppe dʒoˈvanni paˈtʃɛlli; 2 сакавіка 1876,Рым,Каралеўства Італіі — 9 кастрычніка 1958,Кастэль Гандольфа,Італія) —ПапаКаталіцкай Царквы з 2 сакавіка 1939 да свайго скону. Ягонае папства прыйшлося на часДругой сусьветнай вайны, і хоць афіцыйна Ватыкан прытрымліваўся нэўтралітэту, Піюс XII падтрымліваў стасункі зьнямецкім супрацівам, дыпляматычнымі спосабамі аказваў дапамогу ахвярам вайны і змагаўся за мір. У той жа час ён заключыў зТрэцім райхамканкардат ды захоўваў маўчаньне што да лёсу гэбраяў. Па вайне Піюс XII адстойваў мір і згоду, настойваючы на мяккай палітыцы датычна былых дзяржаваў і паплечнікаўВосі. Быў цьвёрдым праціўнікамкамунізму дыІтальянскай камуністычнай партыі.
За ягоным часам Каталіцкая Царква выдалаДэкрэт супраць камунізму, якім абвяшчалаадлучэньне ад царквы яквераадступнікаў тых каталікоў, якія прытрымліваюцца камуністычных поглядаў. У выніку каталіцкія вернікі ў краінахУсходняга блёку зазналі вялікія ганеньні і масавыя дэпартацыі сьвятароў. Піюс XIIex cathedra ўвёўдогму праўнебаўзяцьце Дзевы Марыі ў сваёйАпостальскай канстытуцыіMunificentissimus Deus. Ягонымагістэрыюм уключае амаль 1000 пасланьняў і радыёзваротаў. Сяродсарака аднае ягонае энцыклікі:Mystici corporis Christi пра Царкву як цела Хрыстовае;Mediator Dei пра літургічную рэформу;Humani generis пра погляд Царквы набагаслоўе іэвалюцыю. У 1946 року ён скасаваў італьянскую большасьць уКалегіі кардыналаў.
Па сьмерці Піюса XII ў 1958 року пераемнікам стаў ПапаЯн XXIII. 18 лістапада 1965 надругім Ватыканскім саборы ПапаПавал VI распачаў працэдуру кананізацыі Піюса XII. У 1990 року ПапаЯн Павал II абвясьціў ягослугой Божым, а 19 сьнежня 2009 року ПапаБэнэдыкт XVI прызнаўвялебным.
|
|---|
| I—IV стагодзьдзі | | Сымбаль папаў рымскіх |
|---|
| V—VIII стагодзьдзі | |
|---|
| IX—XII стагодзьдзі | |
|---|
| XIII—XVI стагодзьдзі | |
|---|
| з XVII стагодзьдзя | |
|---|
Нарматыўны кантроль |
|---|
| Міжнародныя | |
|---|
| Нацыянальныя | |
|---|
| Навуковыя | |
|---|
| Артысты | |
|---|
| Асобы | |
|---|
| Іншыя | |
|---|