Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Пірэнэі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пірэнэі
Цэнтральныя Пірэнэі
Найвышэйшы пункт
пік Анэта3404 м
Вышыня3404 м н. у. м.
Памеры
Даўжыняда 491 км
Плошча
  • 19 000 км²
Геаграфія
МесцазнаходжаньнеНувэль-Акітэн, Аксытанія, Краіна Баскаў, Арагон, Навара і Каталёнія
КраіныГішпанія,
Францыя,
Андора
Геалёгія
Узрост40 млн гадоў
Пірэнэі на мапе Гішпаніі
Пірэнэі
Пірэнэі
Пірэнэі

Пірэнэ́і (гішп.Pirineos,франц.Pyrénées,кат.Pirineus,бас.Pirinioak,акс.Pirenèus) —горная сыстэма ўФранцыі,Гішпаніі іАндоры. Пірэнэі аддзяляюцьПірэнэйскі паўвостраў ад астатняй часткі кантынэнтальнайЭўропы і працягваюцца на 491 км паміжБіскайскай затокай (мыс Іге́р) іМіжземным морам (мысКрэўс).

Вышыня гор у сыстэме дасягае 3404 мэтраў (пік Анэта)[1]. На захадзе ляжацьвапнякі ікарст; у цэнтры — галоўным чынамкрысталічныя пароды, альпійскія формы рэльефу,ледавікі (плошча каля 40 тыс. км²); на ўсходзесьцягі зьніжаюцца, дзе чаргуюцца зь міжгорнымі западзінамі. У ніжніх частках схілаў — зарасьнікі міжземнаморскіх хмызьнякоў, на вышыні да 1800—2100 м пераважаюць лясы, вышэй — хмызьняк і лугі. У сыстэме залягаюцьбаксыты іжалезная руда. Пірэнэі зьяўляюцца істотным кліматаразьдзелам у рэгіёне: на поўнач — тэрыторыя мернага клімату, на поўдзень — субтрапічнага.

Пірэнэі зьяўляюцца натуральнай граніцай паміжГішпаніяй іФранцыяй. Паміж імі знаходзіццаАндора.

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Гішпанскія Пірэнэі зьяўляюцца часткайправінцыяў, пералічаных з усходу на захад:Херона,Барсэлёна,Льейда,Уэска,Навара іГіпуска.

Францускія Пірінэі займаюць наступныядэпартамэнты, пералічаныя з усходу на захад:Пірэнэі Ўсходнія,Од,Ар’еж,Гарона Верхняя іПірэнэі Атлянтычныя.

НезалежнаеКняства Андора разьмешчанае ва ўсходняй частцы Пірэнэяў паміж Гішпаніяй і Францыяй.

Спадарожнікавая фатаграфія Пірэнэяў (NASA)

Фізычная геаграфія падзяляе Пірэнэі на тры часткі: Атлянтычныя (ці Заходнія), Цэнтральныя і Ўсходнія Пірэнэі. Сярэдняя вышыня гор у Атлянтычных Пірэнэях узрастае з захаду — адБаскійскіх гор, што каляБіскайскай затокі. Цэнтральныя Пірэнэі працягваюцца на ўсход адВаль-д’Аран дагорнага перавалуСампорт(en). У Цэнтральных Пірэнэях знаходзяцца найвышэйшыя пункты горнай сыстэмы:

Прыродныя рэсурсы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Скопішчы мэталічныхруд у Пірэнэях цяпер не прыцягваюць вялікай увагі, але раней у розных частках Пірэнэяў, што належылі да Гішпаніі, Францыі і Андоры, вялася распрацоўкажалеза. Залежыкаменнага вугля, прыбытак ад дабычы якіх перавышае выдаткі, галоўным чынам сканцэнтраваныя на гішпанскіх схілах, але ў Францыі знойдзеныя пластыбурага вугля. Адкрыты кар’ер у Трымоне (франц.Trimoun, у дэпартамэнцеАр’еж) зьяўляецца адным з найбуйнешых радовішчаўтальку ў Эўропе.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Азбукін М. В. Паўднёвая Эўропа // Географія Эўропы. — Масква-Ленінград: 1924. — С. 40—53. — 393 с.

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Азбукін М. В. Паўднёвая Эўропа // Географія Эўропы. — Масква-Ленінград: 1924. — 393 с.
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Пірэнэі&oldid=2315221»
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp