Прага (па-чэску:Praha, мянушка:Прага, маці гарадоў) — сталіца і найбуйнейшы горадЧэхіі, чатырнаццаты паводле велічыні горад уЭўрапейскім Зьвязе. Горад месьціцца на рацэВэлтава ў гістарычным рэгіёнеБагемія. Прага таксама зьяўляецца гістарычным цэнтрам рэгіёнуБагемія. Горад месьціцца ў паўночна-заходняй частцы краіны на рацэВэлтава, у Празе пражываюць каля 1,24 млн чалавек, у той час як з улікам прадмесьцяў можна налічыць амаль 2 мільёны чалавек[1]. Да цяперашняга выгляду разьвівалася адзінаццаць стагодзьдзяў. Цяпер месьціцца на тэрыторыі ў 496 квадратных кілямэтраў. Прага ўтварае адзін з чэскіх адміністрацыйных рэгіёнаў — край Прагу, а таксама зьяўляецца сталіцайЦэнтральначэскага краю.
Назва гораду паходзіць ад чэскага словы «práh», што азначае парог. Паводле легенды ягоным заснавальнікам быў князьКрок, дачка якога,Лібуша, паказала месца для будаўніцтва гораду і прадказвала яму вялікую славу. Першыя гістарычныя зьвесткі пра паселішча славян на тэрыторыі сучаснай Прагі ставяцца да VI стагодзьдзя. Аднак першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснага гораду датуюццапалеалітам. УII стагодзьдзі да н. э. у гэтай мясцовасьці пасялілісякельты, якіх уI стагодзьдзі н. э. выціснулімаркаманы, і, магчыма,свэвы.
Выгляд на стары горад
Найстаражытны замак на тэрыторыі гораду,Праскі град, быў пабудаваны на левым беразеВэлтавы ў IX стагодзьдзі. З тых часоў Прага стала сталіцай Чэскага княства, у канцы гэтага ж стагодзьдзя ў горадзе быў пабудаваны рынкавы пляц. У першай палове XIII стагодзьдзя вакол каменных пабудоваў у раёне плошчы сталі ўзводзіць гарадзкія сьцены. Прага ў эканамічным пляне была добра разьвітым горадам, які вёў ажыўлены гандаль з суседзямі і хутка разьвіваўся. Пэрыяд асаблівага росквіту Прагі ў XIV стагодзьдзі зьвязаны зь дзейнасьцюКарла IV. Пры ім было пабудавана Нове Месца, каменны мост праз Вэлтаву, вядомы зараз якКарлавы мост, заснаваныКарлава ўнівэрсытэт, пачалося будаўніцтвасабора Сьвятога Віта, Прага стала сталіцайСьвятой Рымскай імпэрыі. У 1389 годзе адбыўся габрэйскі пагром, у выніку якога была зьнішчана трохтысячная габрэйская суполка гораду. У Празе засталося некалькісынаґоґаў, захаваліся, таксама, і частка габрэйскіх могілак.
Пачатак XV стагодзьдзя ў Празе адбіўся дзейнасьцю прапаведніка і рэфарматараЯна Гуса, выкладчыка Карлавага ўнівэрсытэту. У 1419 годзе, празь пяць гадоў пасьля ягонага пакараньня сьмерцю, адбылася першая праская дэфэнэстрацыя, то бок радыкальныягусіты выкінулі з вокнаў пяць гарадзкіх дарадцаў. Пражане падтрымлівалітабарытаў падчасгусіцкіх войнаў.
У 1526 годзе каралеўстваБагемія перайшло ў рукіГабсбурґаў, дбайных каталікоў, у той час як пражане сымпатызаваліпратэстантам. Пры імпэратарыРудольфу II Прага зноўку стала сталіцай Сьвятой Рымскай імпэрыі. Рудольф II быў мэцэнатам, запрашаў да сябе астроляґаў, чараўнікоў, навукоўцаў, музыкаў і мастакоў, а таму Прага стала культурным цэнтрам Эўропы. У той час у Празе жылі астраномыТыха Брагэ іЁган Кеплер, мастакДжузэпэ Арчымбольда і іншыя прадстаўнікі навукі і мастацтва. У 1618 годзе адбылася другая праская дэфэнэстрацыя, якая паклала пачатакТрыццацігадовай вайне. Пасьля паразы ўбітве на Белай гары ў 1621 годзе на Старамесцкай плошчы пакаралі сьмерцю 27 прадстаўнікоў чэскай шляхты, многія іншыя былі высланы з гораду. З прычыны саксонскай і швэдзкай акупацыі насельніцтва Прагі зьменшылася з 60 да 20 тысячаў.
У 1689 годзе горад пацярпеў ад моцнага пажару, аднак пасьля пажару пачалася інтэнсіўная аднаўленьне. У 1713—1714 гадох у Празе прайшла эпідэміячумы, якая прывяла да страты горадам ад 12 да 13 тысячаў чалавек. Зрэшты, у XVIII стагодзьдзі насельніцтва гораду працягвала расьці, і ў 1771 годзе ў ім налічвалася ўжо 80 тысячаў жыхароў. У 1757 годзе падчас бітвы пад Прагай горад пацярпеў ад абстрэлупрусаў. У 1784 годзе чатыры асобныя муніцыпалітэты: Малая Страна, Новае Месца, Старое Месца і Градчаны аб’ядналіся ў адзін горад. Габрэйскі кварталЁзэфаў далучыўся да Прагі ў 1850 годзе. У 1817 годзе ўтварылася першая прадмесьце —Карлін.
З пачаткам прамысловай рэвалюцыі Прага імкліва разьвівалася. Зьмяніўся і нацыянальны склад насельніцтва гораду. Да 1848 году большасьць пражанаў былінемцамі, а ў 1880 годзе немцы складалі толькі 14%, у 1910 годзе — 6,7%. Прычынай такой зьмены стаў прыток чэскага насельніцтва зМаравіі. У 1861 годзе чэхі атрымалі большасьць у гарадзкім савеце. У 1871 годзе заснавалі «Праскую біржу тавараў і каштоўных папераў». ПасьляПершай сусьветнай вайны і стварэньняЧэхаславаччыны, Прага стала сталіцай незалежнай чэска-славацкай краіны. У той час яна была высока індустрыялізаваным горадам. У 1930-я гады насельніцтва дасягнула 850 тысячаў чалавек.
Другая сусьветная вайна скончылася для Прагі 9 траўня 1945 году, у гэты дзень горад быў вызвалены войскамідругога ўкраінскага фронту савецкай арміі. Пасьля вайны ў краіне сфармаваўся камуністычны ўрад, які быў фактычна падпарадкаваны вайскова і палітычнагаСавецкаму Саюзу, апынуўшыся па сацыялістычны бокЖалезнае заслоны. Найбуйнейшы помнікЁсіфу Сталіну быў адкрыты ў горадзе на ўзгоркуЛетна ў 1955 годзе, але зьнішчаны ў 1962 годзе падчас барацьбы з культам асобы Сталіна. Чацьвёрты зьезд пісьменьнікаў Чэхаславаччыны, які прайшоў у горадзе ў чэрвені 1967 году, заняў цьвёрдую пазыцыю супраць існага ў краіне рэжыму[3]. 31 кастрычніка 1967 году студэнты правялі дэманстрацыю ўСтрагаве. Гэта падштурхнула новага сакратараКамуністычнае партыі ЧэхаславаччыныАляксандра Дубчака да абвяшчэньня этапу рэформаў ў жыцьці гораду і краіны, пачаўшы стварэньнесацыялізму з чалавечым тварам. Гэтая зьява, якая атрымала назвуПраская вясна, мела на мэце дэмакратычнае абнаўленьне ўстановаў. Аднак, астатнія краіны-ўдзельніцыВаршаўскай дамовы, акрамяРумыніі іАльбаніі, адрэагавалі на рэформы сумесным уварваньне ў Чэхаславаччыну і сталіцу Прагу 21 жніўня 1968 году танкамі, здушыўшы любыя спробы рэформаў.Ян Палах іЯн Зайц скончылі жыцьцё самагубствам у студзені і лютым 1969 году на знак пратэсту супраць гэтак званай нармалізацыі краіны.
У 1989 годзе на тле развалу сацыялістычных рэжымаў вуліцы Прагі перапоўніліся людзьмі, пасьля таго як мясцовы АМАП зьбіў мірную студэнцкую дэманстрацыю. У вынікуАксамітнай рэвалюцыі камуністычны рэжым быў зрынуты. У 1993 годзе Прага стала сталіцайЧэхіі, пасьля таго як краіна мірна была падзеленая на два новых дзяржаўных утварэньня. У канцы 1990-х гадох Прага зноўку стала важным культурным цэнтрам Эўропы і зьведала значны ўплыўглябалізацыі[4]. У 2000 годзе ў Празе адбыўся самітМВФ іСусьветнага банку, тут адбыліся хваляваньні супраць глябалізацыі. У 2002 годзе Прага пацярпела ад паводкі, якая пашкодзіла будынкі і ейную падземную транспартную сыстэму. Прага выставіла заяўку на правядзеньнелетніх Алімпійскіх гульнях 2016 году[5], але ня здолела ўвайсьці ў сьпіс кандыдатаў. У чэрвені 2009 году, у выніку фінансавага ціску праз сусьветнуюрэцэсію, чыноўнікі Прагі таксама вырашылі адмяніць заплянаваную заяўку гораду на правядзеньнелетніх Алімпійскіх гульняў 2020 году[6].
Прага знаходзіцца на поўнач ад цэнтруЧэхіі, пасярод тэрыторыі Сярэднечэскага краю (па-чэску:Středočeský kraj), аднак стварае самотную тэрытарыяльную адзінку сталіца Прага (па-чэску:Hlavní město Praha). Праз Прагу цячэ ракаВэлтава (па-чэску:Vltava), уздоўж якой знаходзіцца гістарычны і сучасны цэнтар места.
На сёньня горад мае больш 1 240 000 жыхароў, акрамя таго ў 2011 годзе ў сталіцу езьдзілі штодня 217 686 людзей за працай ці навучаньнем, пераважна зьСярэднячэкага краю. Такім чынам, горад займае 14 месца ўЭЗ паводле колькасьці насельніцтва. Прага зьяўляецца важным турыстычным цэнтрам і ў пік турыстычнага сэзону ейнае насельніцтва павялічваецца прыкладна ўдвая.
З другой паловы 1990-х гадоў расьце колькасьць замежнікаў. У 2001 годзе ў Празе пражывала 61 477 замежнікаў, у 2011 годзе — ужо 178 177, якія складалі 14% насельніцтва гораду. Па стане на 31 сьнежня 2009 году ў Празе пражывала 50 138 грамадзянаўУкраіны, 17 967 грамадзянаўСлаваччыны, 17 509 грамадзянаўРасеі і 10 699 грамадзянВіетнаму. Пераважная большасьць грамадзян Украіны складаюць мужчыны, якія прыехалі на працу, многія зь маюць сталае месца жыхарства.
У горадзе ёсьць некалькіцыганскіх суполак, перш за ўсё ўЛібні, заходняй частцыСьмехава іЖыжкаве. Дзель цыганаў ніжэй за сярэднестатыстычны ўзровень у Чэхіі. Падчас перапісу насельніцтва ў 2001 годзе адсотак насельніцтва, які аднёс сябе да цыганскай нацыянальнасьці, складаў палову ў параўнаньні з агульнадзяржаўным сярэднестатыстычным паказчыкам, ніжэй толькі ў краіВысачына. Паводле дасьледаваньня Міністэрства працы і сацыяльных справаў іЭўрапейскага сацыяльнага фонду праведзенага ў 2006 годзе ў Празе ёсьць 6 сацыяльна маргіналізаваных цыганскіх суполак, якія налічваюць прыкладна 9 тысячаў чалавек. Паводле перапісу гарадзкога маґістрату, праведзенага ў 2007 годзе, у горадзе пражываюць прыкладна 2 тысячы бамжоў.
Прага мае высокі ўзровень эміґрацыі і іміґрацыі. Паміж эміґрантамі высокую дзель складаюць замежнікі. Жыхары Прагі часьцей перасяляюцца ў Сярэднячэскі край, канкрэтна ў раёны Прага-Ўсход і Прага-Захад, якая зараз налічвае каля 200 000 чалавек і стала расьце. У мінулым у Празе пражывала зьмяшанае насельніцтва, акрамячэхаў,немцаў ігабрэяў, зь Сярэднявечча ў горадзе налічвалася некаторая колькасьцьітальянцаў. Архітэктурныя помнікі італьянскага характару складаюць большую частку Малой Страны.
Прага традыцыйна зьяўляецца вельмі папулярным местам сярод турыстаў. У сучаснай Празе працуе вялікая колькасьць музэяў, тэатраў, кінатэатраў, ґалерэяў і інш. Але галоўнай спакусай зьяўляецца гістарычны цэнтар места.
Прага дзеліцца на раёны (па-чэску:Obvod), якіх на сёняшні момант налічваецца 22. Назвы яны маюць па сваіх нумарах: Прага 1, Прага 2, …, Прага 22. Варта заўважыць, што меншы нумар не азначае блізкасьць да цэнтру. Раёны ў сваю чаргу падзяляюцца на мікрараёны (па-чэску:Městská část), іх у Празе 112. Яны ўжо маюць свае назвы, большай часткай гэта назвы вёсак ці мястэчак, якія тут знаходзіліся раней: Вышэград, Вінаграды, Мала Страна і інш.
Прага зьяўляецца важным транспартым вузлом ня толькі ў самой Чэхіі, але і для Цэнтральнай Эўропы. Праскі аэрапорт Рузіне (па-чэску:Ruzyně) зьяўляецца самым вялікім у Чэхіі. Вялікую ролі ў месцкай інфраструктуры адыгрывае галоўны вакзал (па-чэску:Hlavní nádraží), адкуль можна дабрацца да вялікіх мест заходняй і ўсходняй Эўропы. Рачны транспарт ў Празе, у асноўным, мае вызнам толькі ў якасьці забаўкі для турыстаў. Акрамя гэтага Прага мае інтэґраваную транспартную сыстэмуПраскага мэтрапалітэну, Праскую трамвайную сыстэму, аўтобусныя маршруты, фунікулёры і шэсьць паромаў. Прага мае адзін з самых высокіх паказчыкаў выкарыстаньня грамадзкага транспарту ў сьвеце. За год ажыцьцяўляецца каля 1,2 млрд пасажырскіх перавозак.
Звычайны базавы квіток (па-чэску:jízdenka) на грамадзкі транспарт каштуе 32 чэскія кроны. Гэты квіток перасадачны, ён дзейнічае на працягу 90 хвілінаў, днём ці ноччу, на ўсіх відах гарадзкога транспарту (ў мэтро, трамваі, аўтобусе, фунікулёры, на пароме, а таксама ў прыгарадных цягніках у межах гораду), незалежна ад таго, колькі перасадак зрабіў пасажыр. Можно набыць таксама квіток са зьніжкай, які каштуе 24 кроны і дзейнічае толькі 30 хвілінаў. Квіток павінны быць пазначаны з дапамогай кампосьцеру жоўтага колеру пры пасадцы ў транспартны сродак ці перад эскалатарам мэтро, альбо на чыгуначным вакзале (калі паездка пачынаецца на цягніку). Таксама існуюць квіткі на содні, трое содняў, на месяц і г. д.
Першая частка мэтро ў Празе пачала працаваць у 1974 годзе. Гэта быў атрэзак чырвонай лініі Флорэнц-Качараў (9 станцыяў). Паступова сыстэмапраскага мэтрапалітэну пашырылася ў тры лініі, і на сёньняшні дзень мае 53 станцыі. Самая доўгая — жоўтая лінія, самая кароткая — зялёная, але апошняя заложана пад самым цэнтрам места. У чэрвені 2010 году пачалося пашырэньне зялёнай лініі далей у паўночна-заходнім напрамку Прагі бліжэй да аэрапорту[7]. Таксама плянуецца ажыцьцявіць чыгуначнае паведамленьне з аэрапортам. Ёсьць плян па будаўніцтву чацьвёртай лініі мэтро, які злучыць цэнтар гораду зь ягонай паўднёвай часткай[8]. У якасьці цягнікоў выкарыстоўваюцца цягнікі «81-71M», то бок мадэрнізаваны варыянт савецкага «81-71», а з 1998 году пачалі эксплюатаваньне новыя цягнікі «M1», вырабленыя кансорцыюмамČKD Praha,ADtranz іSiemens. Станцыя мэтроНамесьці міру зьяўляецца самай глыбокай станцыяй праскага мэтрапалітэну, якая абсталяваная самым доўгім эскалятарам у Эўрапейскім Зьвязе.
Вялікай перавагай грамадзкага транспарту ў Празе зьяўляецца наяўнасьць начнога транспарту. Мэтро ноччу не працуе, аднак трамваі і аўтобусы ходзяць цэлую ноч. Інтэрвал, зразумела, значна паніжаны, але ня будзе складаць праблемаў дабрацца да любой часткі места.
Выдаецца беларуская газэта «Крывія». Выдаўцом зьяўляецца аб’яднаньне «Пагоня», якое з 2006 году ў Празе адчынілабеларускую клюбоўню, якая зьбірае беларускую грамаду падчас розных культурных і грамадзкіх мерапрыемстваў.