Поль Пагба́ (па-француску:Paul Pogba;нар. 15 сакавіка 1993 году,Парыж,Францыя) —францускі футбаліст, паўабаронца «Манака». Былы гулецзборнай Францыі. Пагба зьяўляецца ўнівэрсальным гульцом, бо здольны згуляць як у напад, гэтак і ў абарону. Чэмпіён сьвету 2018 году.
Поль пачаў сваю футбольную кар’еру ў 6 гадоў, гуляючы ў школе клюбу «Руасі-ан-Бры». Пасьля гэтага знаходзіўся ў структурах некалькіх францускіх клюбаў пакуль 6 кастрычніка 2009 году не перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд», дзе спачатку гуляў за моладзевыя каманды клюбу.
19 лютага 2011 году Пагба і тры іншыя гульцы клюбнай акадэміі былі заяўленыя галоўным трэнэрам «Манчэстэр Юнайтэд» сэрамАлексам Фэрг’юсанам у асноўны склад перад гульнёй 5 раўндуКубка Ангельшчыны супраць «Кроўлі Таўн». Аднак дэбют гульца ў асноўны камандзе «МЮ», прычым зь першых хвілінаў, адбыўся 20 верасьня 2011 году ў матчыКубка Футбольнай лігі супраць «Лідс Юнайтэд». У лізе дэбют гульца прыпаў на матч супраць «Сток Сіці» 31 студзеня 2012 году. Аднак у ліпені 2012 году кантракт з гульцом скончыўся, клюб ня меў жаданьня яго падаўжаць.
27 ліпеня 2012 году Поль прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў «Ювэнтусе», а 3 жніўня Пагба падпісаў зь «Ювэ» чатырохгадовы кантракт. Ужо 1 жніўня француз дэбютаваў за новы клюб у таварыскім матчы супраць «Бэнфікі», замяніўшы на 78 хвілінеАндрэа Пірлё. У афіцыйных матчах за «Ювэнтус» Поль дэбютаваў уСэрыі А матчам супраць «К’ева».
2 кастрычніка Пагба дэбютаваў за новы клюб у рамкахЛігі чэмпіёнаў у хатнім матчы супраць данецкага «Шахтару» (1:1). 20 кастрычніка Пагба забіў свой першы гол за клюб у пераможным матчы чэмпіянату краіны супраць «Напалі» (2:0). 31 кастрычніка ён забіў пераможжны гол у браму «Балёньні» (2:1), пасьля чаго шэраг італьянскіх газэтаў паставілі Полю высокія адзнакі[5].
18 жніўня 2013 году паўабаронца стаў ключавым гульцом «Ювэнтуса» ў пераможнай гульні супраць «Ляцыё» (4:0) у матчыСупэркубка Італіі 2013 году. Падчас матчу Пагба замяніўКляўдыё Маркізіё і забіў першы гол у гульні, пасьля чаго быў абраны гульцом сустрэчы. У сьнежні Пагба быў названы найлепшым маладым гульцом Эўропы[6]. У студзені 2014 году Поль быў уключаны ў сьпіс 10 самых таленавітых маладых гульцоў у Эўропе, паводле вэрсіі газэтыThe Guardian[7].
На міжнароднай арэне Пагба з 2008 году прадстаўляе зборную Францыі ў розных узроставых зборных. 22 сакавіка 2013 году дэбютаваў у складзезборнай Францыі, у матчы адбору да ЧС-2014 супрацьзборнай Грузіі, матчы скончыўся на карысьць французаў 3:1. 10 верасьня 2013 году забіў свой першы мяч за зборную ў матчы супрацьзборнай Беларусі ўГомлі на стадыёне «Цэнтральны», матчы скончыўся з рахункам 2:4.
«Ювэнтус»:
«Манчэстэр Юнайтэд»:
Францыя: