Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Польшча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Польшча
лац.Polšča

Rzeczpospolita Polska
Сьцяг ПольшчыГерб Польшчы
СьцягГерб
Дзяржаўны гімн: «Mazurek Dąbrowskiego»
Месцазнаходжаньне Польшчы
Афіцыйная мовапольская
СталіцаВаршава
Найбуйнейшы горадВаршава
Форма кіраваньняРэспубліка
Караль Наўроцкі
Дональд Туск
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
70-е месца ў сьвеце
312 679 км²
3,07 %
Насельніцтва
 • агульнае (2014)
 •шчыльнасьць
34-е месца ў сьвеце
38 483 957[1]
123/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
24-е месца ў сьвеце
$688,761 млрд
$18 072
ВалютаПольскі злоты (PLN)
Часавы пас
 •улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
— вернутая
9961795
11 лістапада1918
Аўтамабільны знакPL
Дамэн верхняга ўзроўню.pl
Тэлефонны код+48
Мапа Польшчы
Мапа Польшчы

Рэспу́бліка По́льшча,По́льшча (па-польску:Rzeczpospolita Polska) — краіна ўЦэнтральнай Эўропе, знаходзіцца паміжНямеччынай на захадзе,Чэхіяй іСлаваччынай на поўдні,Украінай іБеларусьсю на ўсходзе, іБалтыйскім морам,Летувай іРасеяй на поўначы.

Назва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

«Rzeczpospolita Polska» — афіцыйная назва Польшчы напольскай мове. Rzeczpospolita перакладаецца як «садружнасьць» ці «рэспубліка». Словам «Rzeczpospolita» ў Польшчы таксама называлі унію Польскага каралеўства іВялікага Княства Літоўскага.

Паходжаньне назвы «Польшча» дакладна невядомае. Згодна з найбольш распаўсюджанай тэорыяй гэтая назвапаходзіць ад назвы племені палянаў, якія насялялі абшары сучаснагаВелікапольскага ваяводзтва. Слова «паляне» паводле адной з тэорыяў паходзіць ад слова «племя» — супляменьнік, чалавек, зьвязаны крэўнай сувязьзю, які мае тую ж самую веру. Іншая тэорыя выводзіць слова «паляне» ад слова «поле», дапускаючы, што асноўным заняткам племені палянаў была апрацоўка зямлі ў адрозьненьне ад іншых плямёнаў, напрыклад, вісьлянаў ці мазаўшанаў, якія насялялілясныя абшары. Некаторыялінгвісты сьцьвярджаюць, што гэта можа быць зьвязана зь першапачатковай формай пляменнай арганізацыі — «аполем», якая зьяўлялася пэўным відам кіраваньня з выбарным кіраўніком, агульнай уласнасьцю на зямлю іродам — асновай грамадзтва.

У мінулым ужывалісялацінскія назвы «terra Poloniae» — польская зямля — ці «Regnum Poloniae». Назва «Польшча» пачала ўжывацца ў дачыненьні да ўсёйдзяржавы ў ХІ ст. Землі палянаў з XIV ст. называлі Старапольшчай, а пазьней — Велікапольшчай. А паўднёвыя землі, для кантрасту, называліМалапольшчай.

Іншыя назвы Польшчы (Lechia,пэрсыдзкая моваLachistan,летувіская моваLenkija) і палякаў (турэцкаеLehce, расейскаеЛяхи,вугорскаеLengyel) паходзяць ад назвы племенілэндзянаў, якія насялялі тэрыторыю паўднёва-ўсходняй часткі Польшчы.

На працягу 37 гадоў (з1952 па1989) афіцыйнай назвай Польшчы былаПольская Народная Рэспубліка (ПНР;Polska Republika Ludowa).

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Гісторыя Польшчы

У IX—X стагодзьдзях на сучаснай тэрыторыі Польшчы жылі розныя заходнеславянскія плямёны, сярод якіх вылучаліся вісьляне і паляне. Першыя займалі тэрыторыю з цэнтрам уКракаве, другія — з цэнтрам уГнезна. Менавіта паляне ў 10 ст. здолелі аб’яднаць вакол сябе сваіх суседзяў і паклалі пачатак дзяржавы. Землі Польшчы ўпершыню аб’ядналіся ў адзіную дзяржаву ў 10 ст. пад кіраўніцтвам дынастыіПястаў. Каля966 году польскі карольМешка I прыняўкаталіцтва, а ўXII стагодзьдзі большасьць палякаў ужо была каталікамі. Сын Мешка —Балеслаў Храбры (992—1025) працягнуў стварэньне польскай дзяржавы, аб’яднаўшы пад сваёй уладай усе польскія плямёны.

Аднак пасьля сьмерці Балеслава суседзі Польшчы, скарыстаўшыся ўнутранымі праблемамі, захапілі частку земляў:немцы — усё заваяваныя Балеславам зямлі ўздоўж цячэньняЭльбы,датчане —Памор’е,чэхі ўзнавілі сваю незалежнасьць, а кіеўскі князь захапіў гарады Чэрвеньскія гарады. У 12 ст. Польшча распалася на шэрагкнястваў, што былі аб’яднаныя толькі ў1320 каралёмУладзіславам I.

Справу Ўладзіслава I працягнуўКазімер III Вялікі (1333—1370). Пераважна дыпляматычнымі мэтадамі ён вярнуў ПольшчыКуявію і Добжынскую землі (1343),Мазовію (1351—1353), а таксама адабраныя Брандэнбургам гарады. У 1349 Казімер уварваўся ў Галіччыну, захапіўЛьвоў і Галіч. У 1360-я пад яго ўлада перайшлі Ўладзімер-Валынскі і Камянец-Падольскі. У пэрыяд кіраваньня Казімера III адбылася кадыфікацыя польскага заканадаўства, праведзеныя адміністрацыйная і грашовая рэформы, у 1364 заснаванаяКракаўская акадэмія. Пры Казімеру ў Польшчы вялося шырокае будаўніцтва: па словах летапісца, Уладзіслаў Лакеток пакінуў Польшчу драўляную, а Казімер — каменную.

Са сьмерцю Казімера Вялікага дынастыя Пястаў перапынілася.Шляхта, якая фактычна кіравала ў дзяржаве, прапанавала вялікаму князю літоўскамуЯгайла руку каралевыЯдзьвігі і польскі сталец у абмен на заключэньне уніі з Польшчай. У1385 уКрэўскім замку была падпісаная адпаведная дамова —Крэўская унія. У1386 Ягайла быў каранаваны пад імем польскага караляЎладзіслава II (1386—1434), паклаўшы пачатак новай,Ягелонскай дынастыі, якая правіла ў Польшчы звыш 200 гадоў.

Падчас кіраваньнядынастыі Ягелонаў, Польскае каралеўства наладзіла цесныя сувязі зВялікім Княствам Літоўскім, а затым, у1569, пасьля прыняцьцяЛюблінскай уніі, утварыла зь імфэдэрацыйную дзяржаву —Рэч Паспалітую абодвух народаў.

У1572 памёр, не пакінуўшы спадчыньніка,Жыгімонт II Аўгуст. Сярод шматлікіх прэтэндэнтаў на сталец перамога дасталасяГенрыку Валезы, брату францускага караляКарла IX. Аднак Генрых нядоўга прабыў у Польшчы. Атрымаўшы вестку аб сьмерці свайго брата, ён таемна зьбёг уПарыж, каб заняць там францускі сталец.

У выніку польскую карону атрымаўСтэфан Баторы (15741586). Стэфан Баторый пасьпяхова завяршыў вайну супрацьІвана IV: Рэч Паспалітая атрымалаЛівонію і вярнулаПолацак. Падчас падрыхтоўкі да вайны супрацьТурцыі Стэфан нечакана памёр. Насталае пасьля яго сьмерці міжкаралеўе ізноў вылілася ў смуту. Нарэшце на сталец узышоў швэдзкі каралевічЖыгімонт III Ваза (15871632). Пасьля сьмерці свайго бацькі Жыгімонт Ваза адбыў у Швэцыю, дзе ў1593 каранаваўся швэдзкім каралём. Дынастычныя спрэчкі, а таксама барацьба за панаваньне ў Прыбалтыцы, прывялі да вайны са Швэцыяй (16001629). У дадатак у1609 пачалася вайна з Расеяй.

Гады кіраваньняЎладзіслава IV Вазы (1632—1648) былі даволі ўдалымі. Быў падпісаны Палянаўскі мір з Расеяй, адбіты чарговы націск турэцка-крымскага войска, заключана 26-гадовае перамір’е са Швэцыяй (1635), па якім Польшчы вярталіся прускія гарады. Заключэньне дынастычнага шлюбу з Цэцыліяй Рэнатай умацавала саюз з Габсбургамі.

Аднак з другой паловы 17 стагодзьдзя пачынаецца агульны заняпад Рэчы Паспалітай. У1652 годзе ў сойме ўпершыню на практыцы быў ужыты прынцыпliberum veto, калі для зрыву прыняцьця рашэньня хапала аднаго галосу. У1648 годзе пачалося паўстаньне ва Ўкраіне, узначаленаеБагданам Хмяльніцкім. Скарыстаўшыся сытуацыяй вайну супраць Рэчы Паспалітай пачала і Швэцыя (16551660). У кароткі тэрмін былі ўзятыяКракаў іВаршава і акупаваная вялікая частка Польшчы. У1658 годзе Расея аднавіла ваенныя дзеяньні супраць Рэчы Паспалітай. У выніку войнаў Рэч Паспалітая мусіла згадзіцца на тэрытарыяльныя саступкі.

У пач. 18 ст. Польшча была ўцягнутая ў Паўночную вайну (1700—1721). У 1701 на яе тэрыторыю ўступілі швэдзкія войскі Карла XII. Да перамоў 1720—1721 аб сканчэньні вайны прадстаўнікі Рэчы Паспалітай дапушчаныя не былі, што сьведчыла аб канчатковай страце прэстыжу Рэчы Паспалітай у Эўропе. Расея і Прусія ў 1720 прынялі ўзаемнае абавязальніцтва падтрымліваць наяўныя ў Польшчы парадкі.

У1791 была прынятаКанстытуцыя, якая зьліквідавала падзел краіны на ВКЛ і Польскае каралеўства. Аднак становішча на той час ужо было вельмі цяжкім, і таму Канстытуцыя не ўратавала Рэч Паспалітую. У выніку падзелаў1772,1793,1795 Рэч Паспалітая была падзеленая паміжАўстра-Вугорскай імпэрыяй,Прусіяй іРасейскай імпэрыяй.

Напалеон падчас ваеннай кампаніі1812 даў згоду на стварэньнеВаршаўскага княства на тэрыторыі Польшчы. Аднак, пасьля паразы Напалеона Варшаўскае княства спыніла існаваньне.

ПасьляПершай сусьветнай вайны была створанаяДругая Рэч Паспалітая — на яе ўтварэньне пагадзіліся краіны-пераможцы.

У1939 Польшча была заваяванаяТрэцім райхам іСССР, а потым падзеленая паміж імі.

Пасьля паразы Трэцяга райха была створанаяПольская народная рэспубліка, што далучылася да сацыялістычнага блёку на чале з СССР.

У1989 годзе на парлямэнцкіх выбарах перамагла партыя «Салідарнасьць», а ў1990 годзе прэзыдэнтам стаў кандыдат ад «Салідарнасьці» —Лех Валэнса. З прыходам да ўлады «Салідарнасьці» скончылася кіраваньнекамуністаў, а разам зь ім і існаваньне ПНР.

У1999 годзе Польшча далучылася даNATO, а ў2004 — да Эўразьвязу.

10 красавіка2010 году прэзыдэнт ПольшчыЛех Качынскі і вялікая колькасьць польскіх палітычных і грамадзкіх дзеячаў загінулі ўавіякатастрофе пад Смаленскам.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Ад1 студзеня1999 году Польшча дзеліцца на 16 ваяводзтваў, 379 паветаў (65 гарадзкіх паветаў і 314 земскіх паветаў), 2478 гмінаў (307 гарадзкіх гмінаў, 582 гміны гарадзка-вясковых і 1589 вясковых гмінаў) — стан на1 студзеня2007.

Ваяводзтвы (у дужках — сталіца ваяводзтва):

Ваяводзтвы Польшчы

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Агульная плошча Польшчы складае 312,696 км² (займае 69 месца ў сьвеце і 9 уЭўропе). Каля 2/3 паверхні займаеПольская нізіна. На поўначы знаходзіццаБалтыйская града, на поўдні —Малапольскае іЛюблінскае ўзвышшы, а ўздоўж паўночнай мяжы цягнуццаКарпаты (самы высокі пункт 2499 м) іСудэты. Самымі буйнымі рэкамі зьяўляюццаВісла іОдра, але таксама існуе вялікая колькасьць больш дробных рэк.Азёры ў асноўным знаходзяцца на поўначы.Лясы займаюць 28% тэрыторыі краіны.

Агульная працягласьць межаў — 3528 км, зь якіх 3054 км на сушы і 528 на моры. Польшча мяжуе зБеларусьсю (416 км),Украінай (529 км),Славаччынай (539 км),Чэхіяй (790 км),Нямеччынай (467),Расеяй (206 км) іЛетувой (104 км).

Кліматумераны, пераходны ад марскога да кантынэнтальнага. Сярэдняя тэмпэратурастудзеня ад −1 да −5 °C (у гарах да −8 °C),чэрвеня 17—19 °C (у гарах да 10°). Ападкі складаюць 500—800 мм на раўнінах, у гарах да 1000 мм у год.

Рэкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Самымі доўгімі рэкамі Польшчы зьяўляюццаВісла — 1047 км даўжыні,Одра, якая часткова цячэ па заходняй мяжы краіны — 854 км даўжыні,Варта — 808 км даўжыні іЗаходні Буг, прыток Віслы — 772 км даўжыні. Большасьць польскіх рэк упадаюць уБалтыйскае мора, але, напрыклад,Арава, якая ўпадае ўВаг іДунай, адносіцца даЧарнаморскага вадазбору. Ва ўсходняй частцы краіны, невялікія рэкі, празДнестар, таксама, нясуць сваю ваду ў Чорнае мора.

Польскія рэкі выкарыстоўваліся чалавекам у якасьці гандлёвых і транспартных шляхоў яшчэ ў старажытнасьці. Імі карысталіся івікінгі для сваіх набегаў, а ўСярэднявеччы і больш позьнія часы,збожжа, якое вырошчвалася ўРэчы Паспалітай вывозілася празь іх на захад, што рабіла іх важнымі эканамічнымі шляхамі ўсёйЭўропы.

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Эканоміка Польшчы

Першая з краінаў, якая ажыцьцявіла пераход адкамунізму да вольнага рынку, Польшча здолела ўтаймавацьінфляцыю і дасягнуць хуткага ростуСУП. Шматлікія праблемы, такія, якбеспрацоўе, застаюцца. Гэта ў першую чаргу зьвязана з павелічэньнем дзяржаўнага ўмяшальніцтва ўэканоміку ў другой палове1990-х гадоў. Аднак у шматлікіх галінах эканомікі краіна працягвае працаваць над лібэралізацыяй. Асноўныя тавары польскагаэкспарту — харчовыя прадукты, сталь, транспартнае абсталяваньне, прадукцыя хімічнай прамысловасьці.

Палітыка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Польшча — гэта дэмакратычная краіна, якой кіруепрэзыдэнт, згодна з канстытуцыяй, прынятай у1997 годзе.Урад прадстаўленыСаветам Міністраў, які ўзначальваепрэм'ер-міністар. Прэзыдэнт фарміруе ўрад па прапанове прэм’ер-міністра, які, у сваю чаргу, выбіраецца соймам. Прэзыдэнт выбіраецца праз выбары на пяцігадовы тэрмін.

Польскі парлямэнт складаецца зь дзьвюх палатаў: ніжняя палата (Сойм), складаецца з 460 дэпутатаў іСэнат (100 сэнатараў). У Сойм трапляюць прадстаўнікі толькі тых партыяў, якія набіраюць на выбарах болей чым 5% галасоў (гэта ня тычыцца партыяў нацыянальных меншасьцяў). Здараюцца агульныя сэсіі Сойму і Сэнату ў форме нацыянальнай асамблеі (Zgromadzenie Narodowe). Нацыянальныя асамблеі зьбіраюцца ў трох выпадках: калі новы прэзыдэнт прымае пасаду, у выніку абвінавачваньняў у адрас прэзыдэнта і ў выпадку няздольнасьці прэзыдэнта выконваць свае абавязкі ў выніку стану здароўя і г. д.

Судовая ўлада грае ў краіне значную ролю. Галоўнымі органамі судовай улады зьяўляюццаВярхоўны суд (Sąd Najwyższy),Вярхоўны адміністрацыйны суд (Naczelny Sąd Administracyjny),Канстытуцыйны суд (Trybunał Konstytucyjny) іДзяржаўны суд (Trybunał Stanu). Пасьля адабрэньня Сэнату, Сэйм назначаеУпаўнаважанага па правах чалавека (Rzecznik Praw Obywatelskich) на пяцігадовы тэрмін. Упаўнаважаны мае абавязак назіраць за захаваньнем правоў і свабоды чалавека ў Польшчы, а таксама захаваньнем сацыяльнай справядлівасьці.

Насельніцтва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Польшча, зь яе насельніцтвам у 38,1 млн чалавек, зьяўляецца восьмай па колькасьці насельніцтва краінайЭўропы і шостай уЭўрапейскім Зьвязе. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва складае 122 чалавекі на км².

Гістарычна склалася, што на тэрыторыі Польшчы жыве вялікая колькасьць розных нацыяў і народнасьцяў. ДаДругой сусьветнай вайны, польская габрэйская абшчына была адной з самых вялікіх у Эўропе, але пасьля вайны колькасьць габрэяў скрарацілася з 3 млн чалавек да 300 тыс. Пасьляваенныя зьмены межаў краіны прывялі да таго што ў Польшчы зьявіліся некаторыя іншыя нацыянальныя меншасьці. Але моцныя памкненьні пасьляваеннай польскай улады накіраваныя на асыміляцыю нацыянальных меншасьцяў, прывялі да таго, што згодна зь перапісам насельніцтва2002 году, 96,74% насельніцтва краіны прызналі сябе палякамі; 1,23% — аднесьлі сябе да іншых нацыянальнасьцяў і 2,03% не назвалі сваю нацыянальнасьць. Самымі вялікімі нацыянальнымі меншасьцямі ў Польшчы зьяўляюццасылезцы (каля 200 тыс. чалавек),немцы (152,9 тыс. чалавек, якія, у асноўным, жывуць уАпольскім іСылескім ваяводзтвах),беларусы (каля 50 тыс.,Падляскае ваяводзтва),украінцы (каля 30 тыс.) ілетувісы.

Польская мова адносіцца да славянскай групы моваў, і зьяўляецца адзінай афіцыйнай мовай краіны.

Ян Павал ІІ

Большасьць насельніцтва краіны зьяўляюццакаталікамі, аднак існуюць і прадстаўнікі іншых канфэсіяў, большасьць зь якіх складаюцьправаслаўныя (у асноўным беларусы Падляшша),лютаране іюдэі.

У апошнія гады агульная колькасьць насельніцтва Польшчы пачала скарачацца ў выніку эміграцыі і зьніжэньня нараджальнасьці. Пасьля ўступленьня краіны ўЭўрапейскі Зьвяз, значна павялічылася працоўная міграцыя ў краіныЗаходняй Эўропы (асабліваНямеччыну,Вялікабрытанію іІрляндыю). Працоўную міграцыю, стымулюе значны ўзровень беспрацоўя ў Польшчы (10,5% у2007 годзе) ў параўнаньні зь іншымі краінамі. Згодна з ацэнкай міграцыйных службаў Вялікабрытаніі, польская супольнасьць у гэтай краіне дасягнула лічбы 300 тыс. чалавек у 2007 годзе і 65 тыс. чалавек у Ірляндыі. Існуюць зьвесткі, што колькасьць палякаў, якія імігравалі ў Вялікабрытанію пасьля2004 году склала лічбу 2 млн чалавек. Аднак гэтыя зьвесткі супярэчаць афіцыйным зьвесткам польскіх статыстычных службаў.

Польскія нацыянальныя меншасьці існуюць, таксама, у некаторых іншых краінах, напрыклад уБеларусі (асноўная частка палякаў жыве ўГарадзенскай вобласьці),Украіне іЛетуве. Агульная колькасьць палякаў, якія жывуць па-за межамі краіны, ацэньваецца ў 20 млн чалавек. Самая вялікая па колькасьці нацыянальная супольнасьць палякаў склалася ўЗлучаных Штатах.

Дачыненьні зь Беларусьсю

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

10 кастрычніка 1991 падчас візыту ў Польшчу старшыня ўраду БеларусіВячаслаў Кебіч падпісаў са старшынёю польскага ўрадаЯнам Бялецкім Дэклярацыю аб добрасуседзтве, узаемаразуменьні і супрацоўніцтве. Дыпляматычныя дачыненьні ўрады ўстанавілі 2 сакавіка 1992 падчас прыезда міністра замежных справаў БеларусіПятра Краўчанкі ў Варшаву, дзе бакі таксама падпісалі Консульскую канвэнцыю. Пасьля ператварэньня польскага генэральнага консульства ўМенску ў амбасаду яго ўзначаліла Эльжбэта Смулкова.

24 красавіка 1992 году Вячаслаў Кебіч падпісаў у Польшчы пагадненьне аб прынцыпах памежнай супрацы і дамову аб памежных пераходах. 23 чэрвеня 1992 году старшыня Вярхоўнага Савета БеларусіСтаніслаў Шушкевіч падпісаў у Варшаве Дамову аб добрасуседзтве і супрацы на 15 год, а таксама адкрыў беларускае пасольства. Першым паслом Беларусі ў Польшчы стаўсяЎладзімер Сянько. 19 лістапада 1992 году старшыня польскага ўрадуГанна Сухоцкая падчас прыезду ў Беларусь падпісала Пагадненьне аб адмове ад падвойнага падаткаабкладаньня. 15-16 сьнежня 1992 году ў Польшчы адбылася сустрэча беларускага і польскага міністраў абароны Паўла Казлоўскага і Януша Анышкевіча адпаведна. 21 красавіка 1993 году міністры падпісалі ў Беларусі Дамову аб ваеннай супрацы. 30 сакавіка 1996 году ўБелавескай пушчы адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Аляксандра Лукашэнкі іАляксандра Квасьнеўскага.

1 кастрычніка 2003 году ў сувязі з уваходам у Эўрапейскі Саюз польскі ўрад увёў візавы рэжым для беларускіх грамадзянаў[2].

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność Polski. Stan na 30.06.2014.[1].
  2. ^Баляслаў Хмяліньскі.Польшча — Беларусь: 15 гадоў міждзяржаўных адносін// Журнал международного права и международных отношений.2007 — № 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Часткова прызнаныя
Залежныя тэрыторыі
¹ — часткова або цалкам знаходзіцца ўАзіі
Краіны-кандыдаты
Удзельнікі
Кандыдаты
Патэнцыйныя кандыдаты
Чальцы
Партнэры
Заходнія славяне
Паўднёвыя славяне
Усходнія славяне
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Польшча&oldid=2638221»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp