Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Паэзія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ФрэскаРафаэля «Парнас», на якой намаляваны знакамітыя паэты разам зь дзевяцьцю музамі.

Паэзія (адгрэцкай «ποίησις»,паэзыс — «стварэньне») — галіна мастацкайлітаратуры, творы якой ствараюцца звычайна ў вершаванай форме. Адсюль, паэзія можа выражацца як у асобных вершах, гэтак і паўставаць у кампазыцыі зь іншымі відамі мастацтва: угімнах,песьнях,драматычных творах і вершаванай прозе. Паэзію ва ўсіх яе праявах публікуюць у розных спэцыялізаваных часопісах, зборах паэзіі і гэтак далей. Адным з найбольш сустракаемых жанраў зьяўляеццалірыка.

Дадатковай мерай прамовы зьяўляеццаверш (вершаваны радок), а таксамарыфмы,мэтар і іншыя. Нярэдка слова паэзія ўжываецца ўмэтафарычным сэнсе, азначаючы вытанчанасьць выкладу або прыгажосьць адлюстраванага, і ў гэтым сэнсе паэтычным можа быць названы асаблівапразаічны тэкст; каб пазьбегнуць блытаніны ў навуковай літаратуры існуе таму тэндэнцыя пазьбягаць словы паэзія і казаць выключна пра вершы (вершах), аднак і такое словаўжываньне ня вольна ад недахопаў, паколькі асноўнае значэньне тэрміну «верш» — асобны вершаваны радок.

Паэзія выкарыстоўвае формы, каб прапанаваць дыфэрэнцыраванае тлумачэньне словаў альбо каб выклікаць эмацыянальныя ўзрушэньні чытачоў. Такія інструмэнты, як тоасананс,алітэрацыя,онаматапэя і рытм, часам выкарыстоўваюцца для дасягненьня музычных эфэктаў. Выкарыстаньне многазначнасьці,сымбалічнасьці,іроніі і іншых стылістычных элемэнтаўпаэтычнай дыкцыі часта пакідае верш адкрытым для шматлікіх інтэрпрэтацыяў. Іншыя маляўнічыя фігуры, як томэтафара,параўнаньне імэтанімія[1], ствараюць рэзананс паміж рознымі вобразамі і напластаваньне сэнсаў паміж імі, што ўтварае раней не ўспрыманыя сувязі. Роднасныя формы рэзанансу могуць паўставаць паміж асобнымі вершамі ў рыфмах альбо рытме.

Некаторыя тыпы паэзіі характэрныя для пэўных культур і жанраў і маюць пэўныя асаблівасьці ў залежнасьці ад мовы, на якой піша паэт. Чытачы, якія прызвычаіліся атаясамляць паэзію зДантэ,Гётэ,Міцкевічам іРумі, могуць думаць пра паэзію як пра напісаны твор у радках на аснове рыфмы і рэгулярнага мэтра. Аднак ёсьць такія традыцыі, як тобіблейская паэзія, якія выкарыстоўваюць іншыя сродкі для стварэньня рытму і мілагучнасьці. Шмат што ў сучаснай паэзіі адлюстроўвае крытыку паэтычнай традыцыі[2], гуляючы і выпрабоўваючы, між іншым, сам прынцып мілагучнасьці, часам увогуле адмаўляючыся ад рыфмы ці зададзеных рытмаў[3][4]. У сучасным больш глябалізаваным сьвеце паэты часта прыстасоўваюць формы, стылі і прыёмы з розных культураў і моваў.

У сучаснай культуры пад паэзіяй звычайна разумеюць відмастацтва, забываючы, што і ў цяперашнім паўсядзённым жыцьці досыць тэкстаў паэтычных, але не мастацкіх (напрыклад,рэклямныя). Гістарычна ж вершаванымі маглі быць тэксты любога зьместу, у тым лікунавуковыя імэдычныя трактаты. Мэтазгоднасьць ужываньня гэтых тэкстаў у вершаванай форме была зьвязана з тым, што такім чынам тэкст дыстанцаваўся ад штодзённых прамоваў, азначаўся як найбольш важны і значны.

У 1999 годзе пастановай трыццатай сэсіяйЮНЭСКО быў устаноўленыСусьветны дзень паэзіі, які адзначаецца штогод з 2000 году, 21 сакавіка.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^Strachan, John R; Terry, Richard, G (2000). «Poetry: an introduction». Edinburgh University Press. — С. 119. —ISBN978-0-8147-9797-6.
  2. ^Eliot, TS (1999).«The Function of Criticism». Selected Essays. Faber & Faber. — С. 13–34. — ­ISBN978-0-15-180387-3.
  3. ^Longenbach, James (1997).«Modern Poetry After Modernism». Oxford University Press. — С. 9, 103. — ­ISBN978-0-19-510178-2.
  4. ^Schmidt, Michael, ed. (1999). «The Harvill Book of Twentieth-Century Poetry in English». Harvill Press. — С. 27–28. —ISBN978-1-86046-735-6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Паэзія&oldid=2479222»
Катэгорыя:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp