Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Пасэйдон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пасэйдон

Пасэйдон
Сымбальтрызубец
ЖонкаАмфітрыта
БацькаКронас
МаціРэя
Браты і сёстрыЗэўс,Аід,Дэмэтра,Гестыя,Гера
ДзеціТрытон
Адпаведнік у Рымскай міталёгііНэптун

Пасэйдон (па-грэцку:Ποσειδών) —бог мораў. СынКронаса іРэі.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Пасэйдон лічыўся заступнікам конегадоўлі і меў мянушку Гіпій (Конны). У яго гонар уладкоўваліІстмійскія гульні з коннымі рысталішчамі. КультПасэйдона быў шырока распаўсюджаны ва ўсёйГрэцыі, асабліва ў прыбярэжнай частцы і на выспах. Яго храмы стаялі на высокіх мысах і пярэсмыках. Сьвятымі жывёламі Пасэйдона былі конь, дэльфін, бык; сьвятым дрэвам — хвоя. Адлюстроўвалі яго магутным мужам, як правіла, з трызубцам у руцэ. У рымлян атаясамляўся зНэптунам.

Міты

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Пры нараджэньні быў паглынуты сваім бацькамКронасам, які баяўся быць зьвергнутым сваімі ж дзяцьмі, але пасьля некалькіх год вернуты малодшым братамЗэўсам, пасьля чаго далучыўся да яго барацьбы з тытанамі. Атрымаўшы перамогу, браты падзялілі здабытую ўласнасьць паміж сабой, у якой Пасэйдон атрымаў уладу над марамі. Паступова Пасэйдон адціснуў старажытных марскіх багоў:Нярэя,Акіяна,Пратэя і іншых. Пасэйдон са сваёй жонкайАмфітрытай і сынамТрытонам жылі ў раскошным палацы на дне мора ў асяродзьдзінэрэід,гіпакампаў і іншых насельнікаў мора, імчаўся па моры на калясьніцы, запрэжанай даўгагрывымі канямі, з трызубцам, якім выклікаў буры, разьбіваў скалы, выбіваў крыніцы.

Пасэйдон разам зАпалёнам узьвёў сьцены ўТроі, а калі царЛяамэдонт не аддаў ім абяцанага поплатка, наслаў на горад марскіх пачвар, якія елі людзей. УТраянскай вайне ён быў на бакуахейцаў. ЗатымПасэйдон перасьледваўАдысэя за тое, што той асляпіў яго сынаПаліфэма. Ударам трызубцаПасэйдон разьбіў скалу і загубіў Аіліда.

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  • Кун, Н. А. Легенды и мифы древней Греции / Н. А. Кун. - М: Государственное учебно - педагогическое издательство министерства просвещения РСФСР, 1957. - 464с.
  • Тахо-Годи, А. А. Греческая мифилогия / А. А. Тахо-Годи. - М: Искусство, 1989. - 304с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Пасэйдонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Старажытнагрэцкая міталёгія
Спрадвечныя боствы
Першародныя
Мойры
Тытаны
Тытаны
Тытаніды
Гіпэрыяніды
Кеяніды
Крыяніды
Япэтыяніды
Алімпійскія боствы
Дадэкатыён
Іншыя алімпійцы
Музы
Харыты (Грацыі)
Оры
Стыктыды
Акіянічныя боствы
Theoi Halioi
Акіяніды
Нэрэіды
Хтанічныя боствы
Theoi Khthonioi
Эрыніі (Фурыі)
Народжаныя Зямлёй
Apotheothenai
Theoi Halioi — старажытнагрэцкі тэрмін для марскіх багоў;Theoi Khthonioi — старажытнагрэцкі тэрмін для багоў апраметнай;Apotheothenai — зьбіральны тэрмін для мужчынаў і жанчынаў, якім была дараваная бесьсьмяротнасьць
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Пасэйдон&oldid=2610265»
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp