Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Партугалія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Партугалія
па-партугальску:República Portuguesa
па-партугальску:Portugal
СьцягГерб
Дзяржаўны гімн
Партугеза
Дата заснаваньня:25 ліпеня1139, 24 чэрвеня1128 і 23 траўня1179
Афіцыйная мова:партугальская[1] і мірандзкая мова[d]
Сталіца:Лісабон[2]
Форма кіраваньня:рэспубліка
прэзідэнт Партугаліі[d]:Марсэлу Рэбэлу дзі Соўза[d]
прэм’ер-міністар Партугаліі[d]:Луіш Мантэнэгру[d]
Заканадаўчы орган:Асамблея Рэспублікі[d]
Выканаўчы орган:урад Партугаліі[d][3]
Плошча:
Насельніцтва:
Валюта:эўра
СУП (2025)
паППЗ:536,096 млрд $[6]
па ППЗ на душу насельніцтва:50 037 $[6]
намінальны:321,440 млрд $[6]
намінальны на душу насельніцтва:30 002 $[6]
Індэкс дэмакратыі:7,9[7]
Каэфіцыент Джыні:32,8[8]
ІРЧП:0,866[9]
Часавы пас:UTC+0
Аўтамабільны знак:P
Бок аўтамабільнага руху:праваруч
Дамэн верхняга ўзроўню:.pt
Тэлефонны код:+351
Галерэя здымкаў уВікісховішчы
portugal.gov.pt (парт.)​ (анг.)

Партуга́лія,Партуґа́лія (па-партугальску:República Portuguesa) — дзяржава, разьмешчаная на паўднёвым захадзеЭўропы, наПірэнэйскім паўвостраве. Партугалія самая заходняя краіна Эўропы, якая да таго ж мяжуе зАтлянтычным акіянам на захадзе й поўдні йГішпаніяй на поўначы й усходзе. Атлянтычныя архіпэлягіАзорскіх астравоў іМадэйры зьяўляюцца часткай Партугаліі. Краіна названая ў гонар ейнага другога па велічыні гораду,Порту[10].

Землі сучаснай Партугаліі стала былі заселеныя з дагістарычных часоў, тут пражывалікельцкія плямёны, якія пазьней былі інтэграваныя ўРымскую рэспубліку, а затым землі сталіся месцам пасяленьнягерманскіх народаў, як тосвэваў,швабаў,вандалаў івэстготаў. УVIII стагодзьдзі большая частка Пірэнэйскага паўвострава была заваяванаямаўрытанскімі захопнікамі, якія вызнавалііслам, а пасьля былі выгнаныятампліерамі. ПадчасхрысьціянскайРэканкісты, Партугалія зацьвердзілася як незалежная каралеўства адЛеону ў 1139 годзе, зьяўляючыся, такім чынам, адной з найстарэйшых эўрапейскіх нацыянальных дзяржаваў[11].

УXV іXVI стагодзьдзі, у выніку мясцовым піянэрам эпохіВялікіх геаграфічных адкрыцьцяў, Партугалія пашырыла ўплыў у сьвеце й стварыла глябальную імпэрыю, якая ўключала ўладаньні ўАфрыцы,Азіі,Акіяніі йПаўднёвай Амэрыцы, стаўшы буйным эканамічным, палітычным і ваенным цэнтрамі ў сьвеце. Партугальская імпэрыя была першай глябальнай імпэрыяй у гісторыі[12], а таксама самым доўгай эўрапейскай каляніяльнай імпэрыяй, якая праіснавала амаль 600 гадоў, пачынаючы з захопуСэўты ў 1415 годзе, да перадачыМакао даКітаю ў 1999 годзе. Тым ня менш, міжнародны статус краіны, быў значна зьніжаны ўXIX стагодзьдзі, асабліва пасьля абвяшчэньня незалежнасьціБразыліі й іншых найбуйнейшых калёніяў.

Пасьля рэвалюцыі ў 1910 годземанархія была зрынута, але няўстойлівая дэмакратычная партугальская Першая Рэспубліка была замененая ў хуткім часеаўтарытарным рэжымам. Дэмакратыя была адноўлена пасьля партугальскіх каляніяльных войнаў і рэвалюцыі гвазьдзікоў у 1974 годзе, пасьля чаго Партугалія страціла свае заморскія правінцыі, як тоАнголу,Мазамбік і іншыя. Апошняя заморская тэрыторыя,Макао, была перададзенаКітаю ў 1999 годзе.

Партугалія зьяўляецца разьвітой краінай зь вельмі высокіміндэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу. Краіна месьціцца на 19 месцы ў сьвеце паводле паказчыку якасьці жыцьця, а таксама дзякуючы моцнай сыстэме аховыздароўя. Партугалія зьяўляецца адной з найбольш глябалізаваных і мірных краінаў сьвету, чальцомЭўрапейскага зьвязу йАрганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, а таксама чальцом-заснавальнікамЛацінскага зьвязу,Арганізацыі Ібэра-амэрыканскіх дзяржаваў,АЭСіР,НАТО,Супольнасьці партугаламоўных краінаў,Эўразоны йШэнгенскага пагадненьня.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Асноўны артыкул:Гісторыя Партугаліі

Раньняя гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Старажытны рымскі храм уЭворы.

Раньняя гісторыя Партугаліі сумесна зьвязана з астатняй часткайПірэнэйскага паўвострава. Назва Партугалія паходзіць ад рымскай назвыПорт Кале (лац.Portus Cale). Рэгіён быў заселены папярэдне дакельцкімі йкельцкімі плямёнамі, які надалі паходжаньне народам, як тогалекі,люзытаны,кельтыкі йкінэты. Тэрыторыя сучаснай Партугаліі зьведала прыходфінікійцаў ікартагенянаў, а потым увайшла ў складРымскай рэспубліцы як вобласьцьЛюзытанія й частка вобласьціГалецыя. Пасьля падзеньня Рыму з 409 году ў рэгіёне пасялілісягерманцкія плямёны, як тосвэвы,буры йвэстготы, але зVIII стагодзьдзя тэрыторыю захапілімаўры. Таксама на тэрыторыі сучаснай Партугаліі ўV стагодзьдзі пражывалі іранамоўныяаланы, якія прыйшлі сюды зПаўночнага Каўказа, рэшткі іхных паселішчаў былі знойдзены ўАленкеры,Каімбры, і нават уЛісабоне[13].

Рэканкіста

[рэдагаваць |рэдагаваць]

У пэрыядРэканкістыхрысьціяне адваявалі Пірэнэйскі паўвостраў ад мусульманскага й маўрытанскага валадарства. У 868 годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісьце й у мяцяжах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула прыМэнду II Гансалвэшу, які стаў рэгентам пры каралюАльфонса V, але пазьней графства прыйшло ў заняпад і было перададзенаГалісіі.

Замак уГімарайншы, вядомага як калыска партугальскай дзяржаўнасьці.

У 1093 годзе графства было адноўлена й перададзена ў валоданьнеГенрыху БургундзкамуАльфонсам VI за ягоную ролю ў Рэканкісьце, цэнтрам зноўку створанай дзяржавы стаўся горадБрага.24 чэрвеня1128 году ўбітве пры Сан МамадэАфансу Энрыкеш, граф Партугаліі сын Генрыха Бургундзкага, перамог сваю маціграфіню Тэрэзу й ейнага палюбоўнікаФэрнана Пэрэша дэ Траву, тым самым стаўшы аднаасобным лідэрам. Афансу Энрыкеш афіцыйна абвесьціў пра незалежнасьць Партугаліі, 25 ліпеня 1139 году пасьля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ўбітве пры Оўрыке ў 1139 годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант зьяўлялася ленамКаралеўства Леону, было ператворана ў незалежнаеКаралеўства Партугаліі. Незалежнасьць была прызнана ў 1143 годзеАльфонса VII, каралёмЛеона й Кастыліі, а ў 1179 годзе папамАляксандрам III.

Афансу Энрыкеш і ягоныя пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моцманаскіх ордэнаў, працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя ягонага каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У 1249 годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяцьцем каралеўствам тэрыторыіАлгарвэ. У 1348 і 1349 гадох, як і ў астатняйЭўропе, у Партугаліі прайшла эпідэміяЧорнай сьмерці[14]. У 1373 годзе Партугалія склала зьвяз зАнгельшчынай, які зьяўляецца самым працяглым альянсам у сьвеце.

У 1383 годзе карольКастылііХуан I, які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстаньне прывяло да крызісу 1383—1385 гадоў. Фракцыя дробнай шляхты й простых людзей на чале зЖуанам Авіскім, якая была падтрымана генэраламНуну Пэрэйра Альварэшам, нанесла паразу Кастыліі ўбітве пры Альжубаротэ. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ зьяўляецца сымбалем славы й змаганьня за незалежнасьць Партугаліі ад суседняйГішпаніі.

Калянізацыя й міжнародны гандаль

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Афансу Энрыкеш, заснавальнік і першы кароль Партугаліі.
Вашку да Гама прыбывае ўІндыю.

У наступныя дзесяцігодзьдзі Партугалія ўзначаліла дасьледаваньне сьвету й узяла на сябе ролю лідэра эпохіВялікіх геаграфічных адкрыцьцяў. Інфант ДонГенрых Мараплавец, сын караляЖуана I, стаў галоўным спонсарам і заступнікам гэтай працы. У 1415 годзе Партугалія атрымала першую сваю заморскую калёнію шляхам заваёвы мусульманскайСэўты. Гэта быў квітнеючы ісламскі цэнтар гандлю ўПаўночнай Афрыцы. Пасьля гэтага рушылі адкрыцьці ўАтлянтычным акіяне: востраўМадэйра йАзорскія астравы, што прывяло да першых рухаў калянізацыі.

На працягуXV стагодзьдзя, партугальскія дасьледчыкі адплывалі ад берагаАфрыкі, усталёўвалі гандлёвыя пасты для некалькіх распаўсюджаных тыпаў тавараў у той час, пачынаючы ад рабоў і сканчваючы спэцыямі, якія яны шукалі ўІндыі.Тардэсыльляская дамова, якая была прызначана для вырашэньня спрэчкі, якая была створана пасьля вяртаньняХрыстафора Калюмба, была падпісана 7 чэрвеня 1494 году, падзяляла зноў адкрытыя землі за межаміЭўропы паміж Партугаліяй іГішпаніяй па мэрыдыяне 370 лігаў на захад адКаба-Вэрдэ, ля заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. У 1498 годзеВашку да Гама, нарэшце, дасягнуў Індыі й прынёс эканамічны росквіт Партугаліі й ейнаму насельніцтву, якое на той час складала 1,7 млн жыхароў.

У 1500 годзеПэдру Кабрал дасягнуў узьбярэжжаБразыліі й абвесьціў адкрытыя землі тэрыторыяй Партугальскага каралеўства. Празь дзесяць гадоўАфансу дэ Альбукерке заваяваў востраўГоа ў Індыі, востраўАрмуз уПэрсыдзкай затоцы йМалаку, якая ў цяперашні час належыцьМалайзіі. Такім чынам, Партугальская імпэрыя атрымала ўладу над гандлем уІндыйскім акіяне й паўднёвай частцы Атлянтычнага акіяна. Партугальскія маракі мелі намер дасягнуцьУсходняй Азіі, плаваючы на ўсход ад Эўропы ў такіх месцы, як тоТайвань,Японія, востраўТымор, яны былі першымі эўрапейцамі, якія выявіліАўстралію й наватНовую Зэляндыю[15].

22 красавіка 1529 году была складзенаСарагоская дамова паміж Партугаліяй і Гішпаніяй, якая дапаўняла папярэднюю дамовуантымэрыдыянам адносна лініі дамовы Тардэсыльляс. Усё гэта зрабіла Партугалію сур’ёзным эканамічным, ваенным і палітычным цэнтрам у сьвеце зXV стагодзьдзя да пачаткуXVI стагодзьдзя.

Унія з Гішпаніяй

[рэдагаваць |рэдагаваць]

Партугалія добраахвотна ўступіла ў дынастычную унію з Гішпаніяй, бо два апошнія каралі з домуАвішаў памерлі, не пакінуўшы спадчыньнікаў, што прывяло да партугальскага крызісу пераемнасьці ў 1580 годзе. Гішпанскі карольФіліп II прэтэндаваў на трон на падставе таго, што ягоная маці была партугальскай прынцэсайІзабэлай, другім дзіцем і першай дачкой караля ПартугалііМануэла I. Філіп II сеў на трон Партугаліі пад імём Філіп I. Тым ня менш, Партугалія ня страціла сваёй фармальнай незалежнасьці. Замест гэтага была ўтворанаяунія каралеўстваў. Але аб’яднаньне дзьвюх каронаў пазбавіла Партугалію незалежнай замежнай палітыкі й прывяло да ейнага ўдзелу ўВасьмідзесяцігадовай вайне паміж Гішпаніяй іНідэрляндамі.

Марфаўскі палац быў пабудаваныЖуанам V, а цяпер ён улучаны ў сьпісСусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Наступствамі гэтага канфлікту было пагаршэньне дачыненьняў з найстарэйшым хаўрусьнікам — Ангельшчыны. Да таго ж быў страчаныАрмуз, то бок стратэгічны гандлёвы пункт паміжПэрсіяй і Аманам. З 1595 па 1663 гадыгаляндзка-партугальская вайна пераважна палягала на ўварваньнях нідэрляндцаў у партугальскія калёніі й умяшальніцтва ў партугальскія камэрцыйныя інтарэсы ўБразыліі,Афрыцы,Індыі й на Далёкім Усходзе, што прывяло да страты манаполіі Партугаліі на марскі гандаль у Індыі.

У 1640 годзеЖуан IV ачоліў паўстаньне, падтрыманае незадаволенай шляхтай. У выніку ён быў абвешчаны каралём. Вайна за аднаўленьне Партугаліі паклала канец 60-гадоваму пэрыяду Ібэрыйскай уніі пад кіраўніцтвам дынастыіГабсбургаў. Гэта быў пачатак панаваньня дынастыіБрагансаў, якія кіравалі краінай ажно да 1910 году. Караляваньне Жуана V характарызавалася прытокам золата ў каралеўскую скарбніцу, якое перадусім трапляла туды за кошт каралеўскага падатку на каштоўныя мэталы з партугальскіх калёніяў Бразыліі й Мараньяну. Паводле большасьці ацэнак, колькасьць партугальскіх мігрантаў у каляніяльную Бразылію за час залатой ліхаманкі XVIII стагодзьдзя складала 600 тысяч чалавек[16]. Гэта ўяўляла сабой адну з найбуйнейшых перасяленьняў насельніцтва ў калёніі па-за межамі Эўропы ў каляніяльныя часы.

Час маркіза Памбала

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Макріз ПамбалаСэбастыян Жузэ дэ Карвальлю-і-Мэлу кіраваў краінай пры каралюЖузэ I.

У 1738 годзеСэбастыян Жузэ дэ Карвальлю-і-Мэлу, які пазьней атрымаў тытул 1-га маркіза Памбалу, пачаў кар’еру ў якасьці амбасадара краіны ўЛёндане, а пазьней уВене. КарольЖузэ I быў каранаваны ў 1750 годзе й зрабіў яго сваім міністрам замежных справаў. З часам як давер караля да свайго дарадцы павялічваўся, ён даў яму большы кантроль над дзяржавай. Да 1755 году Карвальлю-і-Мэлу быў прызначаны прэм’ер-міністрам. Уражаны эканамічным посьпехамВялікабрытаніі, які ён назіраў на пасадзе амбасадара, маркіз пасьпяхова ўкараніў падобную эканамічную палітыку ў Партугаліі.

У 1761 годзе, яшчэ пры каралю Жузэ I, ён забараніў імпарт чорных рабоў у мацерыковую Партугалію й Індыю, але не з гуманітарных меркаваньняў, а таму, што яны былі неабходнай працоўнай сілай у Бразыліі. Адначасна ён заахвочваў гандаль чорнымі рабамі ў Паўднёвую Амэрыку. Пры падтрымцы й беспасярэднім удзеле маркіза былі зафундаваныя дзьве кампаніі, асноўнай дзейнасьцю якіх быў гандаль рабамі, пераважна афрыканцамі, на бразыльскія землі[17][18]. Ён рэарганізаваў армію й флёт ды паклаў канец дыскрымінацыі ў дачынентні да розных хрысьціянскіх сэктаў[19]. Маркіз стварыў кампаніі й гільдыі дзеля рэгуляваньня камэрцыйнай дзейнасьці, а таксама адную зь першых апэляцыйных сыстэмаў, ды вызначыў рэгіён дзеля вытворчасьціпартвэйну, каб гарантаваць якасьць віна. Гэта была першая спроба кантраляваць якасьць і вытворчасьць віна ў Эўропе. Карвальлю-і-Мэлу прасунуў строгія законы для ўсіх клясаў партугальскага грамадзтва, а таксама шырока перагледзеў падатковую сыстэму. Гэтыя рэформы прынесьлі яму ворагаў сярод найвышэйшых клясаў.

Зруйнаваныя будынкі ў Лісабоне ў вынікуземлятруса 1 лістапада 1755 году.

1 лістапада 1755 году ў Лісабоне адбыўсямагутны землятрус, магнітуда якога ацэньвалася ад 7,7 да 9,0 балаў, а ахвяры склалі ад 12 тысяч да 50 тысяч чалавек[20]. Пасьля землятрусу Жузэ I надаў свайму прэм’ер-міністру яшчэ больш улады, і Карвальлю-і-Мэлу стаў асьветніцкім дэспатам. У 1758 годзе кароль быў паранены ў выніку замаху. У выніку гэтага маркіз Тавара, некалькі ягоных сваякоў і нават слугі былі катаваныя й пакараныя сьмерцю публічна з надзвычайнай жорсткасьцю нават паводле стандартаў таго часу[21][22][23]. У наступным годзеезуіты былі разгромленыя й выгнаныя з краіны. Гэта зьнішчыла апазыцыю, публічна прадэманстраваўшы, што нават арыстакратыя бясьсільная перад Памбалам. Маркіз фактычна кіраваў Партугаліяй да сьмерці Жузэ I у 1777 годзе. Новая кіраўніца каралеваМарыя I дрэнна ставілася да Памбала празь ягоныя злоўжываньні, вынікам чаго стала зьняцьцё маркіза з усіх ягоных палітычных пасадаў. Памбал быў сасланы ў свой маёнтак, дзе й сканаў у 1782 годзе.

Гісторыкі сьцьвярджаюць, што асьветніцтва Памбала, хоць і мела далёкасяжныя наступствы, але ў першую чаргу было мэханізмам умацаваньня аўтакратыі за кошт асабістай свабоды і, асабліва, апаратам дзеля здушэньня апазыцыі, вынішчэньня крытыкі, далейшай каляніяльнай эксплюатацыі й умацаваньня асабістага кантролю й багацьцяў[24].

Крызіс XIX стагодзьдзя

[рэдагаваць |рэдагаваць]

У 1807 годзе Партугалія адмовілаНапалеону ў патрабаваньні далучыцца даКантынэнтальнай сыстэмы эмбарга супраць Вялікабрытаніі, пасьля чаго французы пад камандаваньнем генэралаЖан-Андоша Жуно ўварваліся ў краіну. У 1807 годзе быў захоплены Лісабон. Брытанскае ўмяшальніцтва ў вайну на паўвостраве дапамагло захаваць незалежнасьць Партугаліі, а апошнія францускія войскі былі выгнаныя ў 1812 годзе[25]. За час напалеонаўскіх уварваньняў партугальская каралеўская сям’я перанесла свой двор уРыю-дэ-Жанэйру ў Бразыліі, зрабіўшы яго сталіцай Партугальскай імпэрыі паміж 1808 і 1821 гадамі[26].

ПраектРужовай мапы, паводле якой Партугалія жадала злучыць свае калёніі ўАнголе йМазамбіку.

У 1820 годзе ўПорту й Лісабоне адбыліся канстытуцыяналістычныя паўстаньні, і карольЖуан VI і ягоны двор былі вымушаныя вярнуцца ў мацерыковую Партугалію ў 1821 годзе[27]. Лісабон вярнуў сабе статус сталіцы дзяржавы, калі Бразылія абвесьціла сваю незалежнасьць у 1822 годзе. Сьмерць караля Жуана VI у 1826 годзе прывяла да крызісу каралеўскай пераемнасьці. Ягоны старэйшы сын бразыльскі манархПэдру I ненадоўга стаў Пэдру IV, паводле нумэрацыі ў Партугаліі, але ані партугальцы, ані бразыльцы больш не жадалі аб’яднанай манархіі. У выніку Пэдру адрокся партугальскай кароны на карысьць сваёй 7-гадовай дачкіМарыі пры ўмове, што, калі яна дасягне даросласьці, яна мусіць узяць шлюб зь ягоным братамМігелам. Незадаволенасьць канстытуцыйнымі рэформамі Пэдру стала чыньнікам таго, што «абсалютысцкая» фракцыя землеўладальнікаў і царква абвесьцілі Мігела каралём у лютым 1828 году. Наступствам стаў пачатакЛібэральных войнаў, таксама вядомых як Вайна двух братоў або Партугальская грамадзянская вайна, у якіх Пэдру прымусіў Мігела адрачыся ад трону й выправіцца ў выгнаньне ў 1834 годзе, а сталец атрымала дачка Марыя, якая стала каралевай Марыяй II.

Пасьля 1815 году партугальцы пашырылі свае гандлёвыя парты ўздоўж афрыканскага ўзьбярэжжа, прасоўваючыся ўглыб краіны, каб захапіць кантроль надАнголай іМазамбікам. Гандаль рабамі быў скасаваны ў 1836 годзе. Квітнелі партугальскай калёніі на Гоа,Макао йТыморы. Партугальцы пасьпяхова ўкаранялі каталіцтва й партугальскую мову ў сваіх калёніях, у той час як большасьць пасяленцаў працягвалі накіроўвацца ў Бразылію[28]. У студзені 1890 году брытанскі ўрад высунуў Партугаліі ўльтыматум, патрабуючы вываду партугальскіх войскаў з тэрыторыі паміж партугальскімі калёніямі Мазамбіку й Анголай. Партугальцы імкнулі ўзяць пад кантроль гэты рэгіён у рамках каляніяльнага праекту «Ружовая мапа», але Вялікабрытанія мела свае пляны тут, галоўным чынам праз імкненьняСэсіла Родса спракласьці чыгунку адКейптаўну даКаіру, якая мусіла злучыць усе брытанскія калёніі аднім шляхам. Партугальскі ўрад ціха прыняў ультыматум і вывеў свае войскі з спрэчнай тэрыторыі, што прывяло да шырокай рэакцыі партугальскай грамадзкасьці, якая ўспрыняла прыняцьцё брытанскіх патрабаваньняў як прыніжэньне[29].

Першая рэспубліка й «Новая дзяржава»

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Ілюстрацыя-алюзія на агалашэньне Партугальскай рэспублікі 5 кастрычніка 1910 году.

1 лютага 1908 году карольКарлуш I і ягоны сын спадчыньнікЛуіш Філіпэ былі забітыя рэспубліканцамі й сябрамікарбанарыі[30]. Праз два гады, 5 кастрычніка 1910 году, адбыўся дзяржаўны пераварот, які зрынуў амаль 800-гадовую манархію, і была абвешчаная рэспубліка. За час Першай сусьветнай вайны Партугалія дапамагала краінамАнтанты змагацца зЦэнтральнымі дзяржавамі, аднак вайна пашкодзіла ейнай слабой эканоміцы.

Палітычная нестабільнасьць і эканамічная слабасьць сталіся ўрадлівай глебай для бязладзьдзя ў час Першай партугальскай рэспублікі. Тады адбылося некалькі пераваротаў, як то няўдалы пераваротПаўночай манархіі, але іншыя мелі посьпех, як, напрыклад, дзяржаўны пераварот у сьнежні 1917 году, які прывёў да прыходу да ўладыСыдонію Паіша. У 1921 годзе паўстаньне «Крывавай ночы» скончылася забойствам прэм’ер-міністра ды іншых высокіх чыноўнікаў краіны. У такіх варунках 28 траўня 1926 году быў зьдзейсьнены дзяржаўны пераварот і стварэньне Нацыянальнай дыктатуры. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да ўсталяваньня правай дыктатурыНовай дзяржавы, ачоленайАнтонію Салазарам у 1933 годзе[31]. Партугалія захоўвала нэўтралітэт усьцяжДругой сусьветнай вайны. З 1940-х па 1960-я гады краіна была адным з заснавальнікаўНАТО,АЭСР,Эўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю й далучылася даААН у 1955 годзе. Былі ініцыяваныя новыя праекты эканамічнага разьвіцьця й перасяленьня грамадзянаў мацерыковай часткі Партугаліі ў заморскія правінцыі Афрыкі, галоўным чынам уАнголу йМазамбік. Гэтыя дзеі былі скарыстаныя дзеля пацьверджаньня статусу Партугаліі як транскантынэнтальнай дзяржавы, а не каляніяльнай імпэрыі.

Салазар, чый рэжым вядомы як «Новая дзяржава», трымаўся ўлады з 1932 па 1968 гады.

У 1954 годзе жыхары індыйскіхДадры й Нагаргавэлі вызваліліся ад партугальскага панаваньня[32]. У 1961 годзе анэксія фортаСан-Жуан-Баптыста-дзі-АжудаРэспублікай Дагамэяй стала пачаткам працэсу, які прывёў да згасаньня шматвяковай Партугальскай імпэрыі. У 1961 годзе Партугалія адмовілася аддацьГоа, у выніку чаго партугальцы былі ўцягнуты ва ўзброены канфлікт у Партугальскай Індыі супраць узброеных сілаўІндыі. У кароткая вайне партугальцы атрымалі паразу й страцілі сваю прысутнасьць наІндыйскім субкантынэнце. Партугальскі рэжым адмовіўся прызнаць сувэрэнітэт Індыі над анэксаванымі тэрыторыямі, якія працягвалі быць прадстаўленыя ў Нацыянальным сходзе ажно да перавароту 1974 году.

Таксама ў пачатку 1960-х гадоў рухі за незалежнасьць у партугальскіх уладаньнях у Афрыцы прывялі да разьвязаньняПартугальскай каляніяльнай вайны, якая цягнулася з 1961 па 1974 гады. У зьвязку з вайной краіна мабілізавала блізу 1,4 мільёнаў мужчынаў на вайсковую службу ці ў дапаможныя цывільныя структуры[33], краіна зазанала вялікія ваенныя ахвяры. Цягам усяго часу каляніяльнай вайны Партугалія сутыкалася з усё большай ізаляцыяй, эмбарга на пастаўкі зброі ды іншымі санкцыямі, прасунутымі міжнароднай супольнасьцю. Аўтарытарны й кансэрватыўны рэжым Салазара спрабаваў захаваць імпэрыю[34]. Дыктатар кіраваў краінай да 1968 году, калі ў яго адбылося кровазьліцьцё ў мозаг[35], і яго замяніўМарсэлу Каэтану, што выклікала надзеі на «лібэралізацыю» рэжыму, якая атрымала назву «Марсэлісцкая вясна», але гэтыя надзеі неўзабаве былі страчаныя[36].

Вяртаньне да дэмакратыі

[рэдагаваць |рэдагаваць]

Урад і армія супраціўляліся дэкалянізацыі сваіх заморскіх тэрыторыяў да красавіка 1974 году, калі левы вайсковы пераварот у Лісабоне, вядомы якрэвалюцыя гвазьдзікоў[37], праклаў шлях да незалежнасьці тэрыторыяў, а таксама да аднаўленьня дэмакратыі пасьля двухгадовага пераходнага пэрыяду[38]. Гэты час характарызаваўся спрэчкамі за ўладу паміж левымі й правымі палітычнымі сіламі[39]. Да лета 1975 году напружанасьць была настолькі высокай, што краіна апынулася на мяжы грамадзянскай вайны[39]. Сілы, павязаныя з скрайне левымі, зьдзейсьнілі чарговы пераварот 25 лістапада, але вайсковая групоўка, вядомая як «Група дзевяці», ініцыявала контрапераварот[40].

Натоўп вітае ўдзельнікаўрэвалюцыі гвазьдзікоў.

«Група дзевяці» выйшла пераможцам, прадухіліўшы стварэньне камуністычнай дзяржавы й паклаўшы канец палітычнай нестабільнасьці[41]. Адступленьне з заморскіх тэрыторыяў выклікала масавы зыход партугальскіх грамадзянаў зь ейных афрыканскіх калёніяў[42]. Да 600 тысяч партугальскіх уцекачоў уцяклі з былых партугальскіх правінцыяў, бо белыя пасяленцы звычайна не лічыліся часткай былых калёніяў[43]. Да 1975 году ўсе партугальскія афрыканскія тэрыторыі атрымалі незалежнасьць, і Партугалія зладзіла свае першыя дэмакратычныя выбары за 50 гадоў[44].

Партугалія працягвала кіравацца некалькімі часовымі ўрадамі[45] да партугальскіхзаканадаўчых выбараў 1976 году[46]. На іх перамаглаСацыялістычная партыя, і ейны лідэр Марыю Суарыш стаў прэм’ер-міністрам. Суарыш займаў гэтую пасаду з 1976 па 1978 гады й з 1983 па 1985 гады[46]. Ён спрабаваў аднавіць эканамічны рост і разьвіцьцё, дасягнуты да рэвалюцыі гвазьдзікоў. Палітык таксама ініцыяваў працэс далучэньня даЭўрапейскай эканамічнай супольнасьці[47]. Па пераходзе да дэмакратыі Партугалія вагалася паміжсацыялізмам і прытрымліваннемнэалібэральнай мадэлі[48]. Былі зробленыя зямельная рэформа[49] й нацыяналізацыя[50]. Канстытуцыя краіны была перапісаная, каб улічыць сацыялістычныя й камуністычныя прынцыпы[51]. Да пераглядаў 1982 і 1989 гадоў у канстытуцыі былі згадкі пра сацыялізм, правы працоўных і пажаданасьць сацыялістычнай эканомікі[51]. Эканамічная сытуацыя Партугаліі пасьля рэвалюцыі прымусіла ўрад рэалізаваць стабілізацыйныя праграмы пад наглядамМіжнароднага валютнага фонду ў 1977—1978 і 1983—1985 гадах[52].

УкладаньнеЛісабонскага дагавору ў 2007 годзе.

У 1986 годзе краіна разам зГішпаніяй далучылася да Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці, якая пазьней ператварылася наЭўрапейскі Зьвяз. Эканоміка Партугаліі значна разьвівалася дзякуючы эўрапейскім структурным і інвэстыцыйным фондам і больш лёгкаму доступу кампаніяў да замежных рынкаў[47]. Апошняя заморская тэрыторыя Партугаліі,Макао, была мірна перададзенаяКітаю ў 1999 годзе[53]. У 2002 годзе незалежнасьцьУсходняга Тымору была афіцыйна прызнаная Партугаліяй[54]. У 1995 годзе дзяржава пачала ўкараняць правілыШэнгенскай зоны, адмяніўшы памежны кантроль зь іншымі сябрамі гэтай зоны. У 1999 годзе Партугалія стала адной з краін-заснавальніцэўра й эўразоны[55]. У 2004 годзеЖузэ Мануэл Барозу, тагачасны прэм’ер-міністар краіны, быў прызначаны прэзыдэнтам Эўрапейскай камісіі[56].

1 сьнежня 2009 году набыў сілуЛісабонскі дагавор, які павысіў эфэктыўнасьць і дэмакратычную легітымнасьць ЭЗ[57]. Эканамічныя праблемы й няўстойлівы рост дзяржаўнага доўгу падчас фінансавага крызісу 2008 году прывялі да таго, што краіна ў 2011 годзе правяла перамовы з МВФ і Эўрапейскім Зьвязам праз Эўрапейскі мэханізм фінансавай стабільнасьці й Эўрапейскі фонд фінансавай стабільнасьці аб пазыцы, каб дапамагчы краіне стабілізаваць свае фінансы[58].

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Лягуна на воставеСан-Мартын наАзорскіх астравах.

Тэрыторыя Партугаліі ўключае ў свой склад акрамя мацерыковай частцы яшчэ й дваархіпэлягі ў Атлянтычным акіяне, як тоМадэйра йАзорскія астравы. Мацерыковая частка Партугаліі падзяляецца на дзьве частцы сваёй галоўнай ракойТэжу, якая цячэ зГішпаніі й упадае ўАтлянтычны акіян паблізуЛісабона. Паўночная частка краіны гарыстая й парэзаная далінамі рэк, у той час як поўдзень краіны, як тоАлгарвэ йАлентэжу, характарызуецца раўнінным тыпам мясцовасьці.

Самай высокай вяршыняй у Партугаліі зьяўляеццааднайменная гара на востравеПіко на Азорскіх астравах. Гэты старажытнывулькан, які мае вышыню ў 2 351 мэтраў зьяўляецца вельмі знакавым сымбалем Азорскіх астравоў. На мацерыковай частцы самай высокай зьяўляецца гараСэра-да-Эштрэла, якая мае вышыню ў 1 991 мэтраў над узроўнем мора й зьяўляецца важным цэнтрам прыцягненьня для лыжнікаў і аматараў зімовых відаў спорту.

Дуб корачны на пшанічным полі ёсьць знакавым сымбалемАлентэжу.

На тэрыторыі Партугаліі выразна вылучаюцца даліны рэкДару йТэжу. У верхніх плынях яны вузкія й глыбока ўрэзаныя, ніжэй па плыні пашыраюцца й каля берага Атлянтычнага акіяна пераходзяць у плоскія нізіны. Па гэтых рэках праходзяць натуральныя межы пяці з шасьці геаграфічных абласьцей краіны. Сярод іншых рэк варта адзначыць ракуАвэ.

Клімат

[рэдагаваць |рэдагаваць]

Партугалія маеміжземнаморскі клімат у адпаведнасьці з кліматычнай клясыфікацыяй Кёпэна й зьяўляецца адной з самых цёплых краінаў Эўропы, бо сярэдняя гадаваятэмпэратура ў мацерыковай Партугаліі вагаецца ад 12 °C у горнай поўначы й больш за 18 °C на поўдні краіны. РэгіёнАлгарвэ мае клімат падобны на клімат паўднёвых прыбярэжных раёнаўГішпаніі ціПаўднёвай Каліфорніі. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў на мацерыку вагаецца ад ледзь больш за 3000 мм у паўночнай частцы да менш чым 300 мм у раёне ўздоўж ракіДару. ГорыПіко атрымліваюць найбольшую колькасьць ападкаў, то бок больш за 6250 мм у год, у адпаведнасьці з дадзенымі Партугальскага інстытуту мора ды атмасфэры[59].

У некаторых раёнах краіны сярэднегадавая тэмпэратура можа дасягаць 20 °C, а летам тэмпэратура можа дасягаць 45 °C. Рэкордна высокі ўзровень тэмпэратуры склаў 47,4 °C, ён быў зафіксаваны ўАмарэлежы, аднак гэты раён ня ёсьць самым гарачым месцам у летні час, паводле дадзеных спадарожнікавых вымярэньняў. Сьнегапады адбываюцца рэгулярна на поўначы й у цэнтральнай частцы краіны, у прыватнасьці, у раёнахВіла-Рэал,Браганса,Візэў іГуарда. Узімку тэмпэратура можа апускацца ніжэй за -10 °C. У паўднёвай частцы Партугаліісьнег можа назірацца ў любы час зкастрычніка патравень, але ён ёсьць даволі рэдкай зьявай, асабліва на раўнінных участках.

Біяразнастайнасьць

[рэдагаваць |рэдагаваць]

Партугалія разьмешчаная ўМіжземнаморскім басэйне, трэцім паводле разнастайнасьці флёры месцы ў сьвеце[60]. У краіне маюцца ажно шэсьць наземных экарэгіёнаў, як тоАзорскія мерныя зьмяшаныя лясы,Кантабрыйскія зьмяшаныя лясы,Мадэйрскія вечназялёныя лясы,Ібэрыйскія склерафільныя й паўлістападныя лясы,Паўночна-заходнія Ібэрыйскія горныя лясы йПаўднёва-заходнія Ібэрыйскія міжземнаморскія склерафільныя й зьмяшаныя лясы[61]. Больш за 22% плошчы краіны ўключаныя ў сеткуНатура 2000[60][62].Эўкаліпт,корачны дуб іпрыморская хвоя разам займаюць 71% ад агульнай лясной плошчы кантынэнтальнай Партугаліі[63].

Адзін з самых вядомых нацыянальных паркаўПэнэда-Жэрэш.

Геаграфічныя й кліматычныя ўмовы спрыяюць інтрадукцыі экзатычных відаў, якія пазьней робяцца інвазійнымі й разбуральнымі для мясцовых асяродзьдзяў. Блізу 20 адсоткаў ад агульнай колькасьці існых відаў у кантынэнтальнай частцы ўважаюцца экзатычнымі[64]. Партугалія ёсьць другой краінай у Эўропе паводле найбольшай колькасьці відаў жывёлаў і расьлінаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня[65][66]. Краіна агулам лічыцца важным пунктам прыпынку для пералётных відаў птушак[67][68]. Буйныя віды сысуноў Партугаліі, як то алень,ібэрыйскі казёл,дзік,звычайная лісіца,ібэрыйскі воўк ігішпанская рысь, калісьці былі шырока распаўсюджаныя па ўсёй краіне, але інтэнсіўнае паляваньне, дэградацыя асяродзьдзя пражываньня й узрослы ціск з боку сельскай гаспадаркі й жывёлагадоўлі прывялі да значнага скарачэньня папуляцыяў у XIX і пачатку XX стагодзьдзяў. Апартугальскі казёл нават зьнік. Сёньня гэтыя жывёлы зноў пашыраюць свой натуральны арэал[69][70].

Ля заходняга ўзьбярэжжа Партугаліі маюцца сыстэмыапвэлінгу. Гэтая сэзонная зьява, якая звычайна назіраецца ў летнія месяцы, узносіць больш прахалодную, багатую пажыўнымі рэчывамі ваду з глыбіняў акіяна да паверхні, спрыяючы ростуфітаплянктону, разьвіцьцюзоаплянктону й наступнай багатай разнастайнасьці рыбаў і іншыхбесхрыбетных[71]. Гэта робіць Партугалію адным з найбуйнейшых спажыўцоў рыбы на душу насельніцтва ў сьвеце[72]. 73% прэснаводных рыбаў, якія сустракаюцца на Пірэнэйскім паўвостраве, ёсьць эндэмікамі, што зьяўляецца найбольшай колькасьцю сярод усіх рэгіёнаў Эўропы[73]. Сярод ахоўных тэрыторыяў Партугаліі вылучаюццаСэрас-дэ-Айрэ-э-Кандээйруш[74],прыродны парк Паўднёва-Заходняга Алентэжу й узьбярэжжа Вісэнтыні[75], ды прыродны паркМантэзыньню, дзе жывуць адны зь нямногіх папуляцыяў ібэрыйскага ваўка й ібэрыйскага бурага мядзьведзя[76].

Палітыка

[рэдагаваць |рэдагаваць]
БудынакАсамблеі Рэспублікі.

Партугалія зьяўляеццадэмакратычнайрэспублікай пасьля ратыфікацыі Канстытуцыі ад 1976 году й мае сталіцу ўЛісабоне. Канстытуцыя дае падзел паўнамоцтваў паміжзаканадаўчай,выканаўчай ісудовай галінаў улады. Чатыры асноўныя інстытуты паводле канстытуцыі ёсьць прэзыдэнт рэспублікі,парлямэнт, вядомы як Рэспубліканская асамблея (парт.Assembleia da República),урад, які ачольваепрэм’ер-міністар і сыстэма судоў.

Прэзыдэнт, які абіраецца на пяцігадовы тэрмін, мае невыканаўчыя наглядныя функцыі, цяперашнім прэзыдэнтам зьяўляеццаМарсэлу Рыбэлу дзі Соўза. Парлямэнт складаецца з 230 дэпутатаў, якія абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Урад, кіраўніком якога зьяўляецца прэм’ер-міністар, у цяперашні час гэтаЛуіш Мантэнэгру, абірае Рада міністраў, якія ўключаюць у сабе дзяржаўныя сакратарыяты. Суды арганізаваныя ў некалькіх узроўнях: судовай, адміністрацыйнай і фінансавай галінах. Вярхоўныя суды зьяўляюцца судамі апошняй інстанцыі. Трынаццаць чальцоўКанстытуцыйнага суда ажыцьцяўляюць нагляд за канстытуцыйнасьцю законаў.

У Партугаліі маеццашматпартыйная сыстэма, дзе партыі канкуруюць паміж сабой на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Аднак асноўная палітычная барацьба адбываецца паміж двума партыямі:Сацыялістычнай (левацэнтрысцкай) іСацыял-дэмакратычнай (насуперак назьве, правацэнтрысцкай). Хаўрусьнікам да апошняй выступаеСацыяльна-дэмакратычны цэнтар. Прыкметная прысутнасьць левых палітычных сілаў, прадстаўленых у парлямэнце —Партугальскай камуністычнай партыі, якая ўваходзіць у выбарчую кааліцыю зПартыяй Зялёных і левым блёкам, які быў створаны ў выніку аб’яднаньня трацкісцкай Рэвалюцыйнай сацыялістычнай партыі й экс-мааісцкага Народнага дэмакратычнага зьвязу.

Замежная палітыка

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Лісабонскі саміт НАТО ў 2010 годзе.

Партугалія ўважаецца сябрамААН з 1955 году, а таксама адной з заснавальніцаўНАТО (1949),АЭСіР (1961) іЭўрапейская арганізацыя свадобнага гандлю (1960). Апошнюю з памянёных арганізацыяў краіна пакінула ў 1986 годзе, каб прыяднацца даЭўрапейскай эканамічнай супольнасьці, якая ў сваю чаргу была ператвораная наЭўрапейскі Зьвяз у 1993 годзе. У 1996 годзе Партугалія стала сузаснавальніцайСупольнасьці партугальскамоўных краінаў, таксама вядомай як Садружнасьць португальскамоўных краінаў, міжнароднай арганізацыі й палітычнага аб’яднаньня португальскамоўных краінаў, дзепартугальская мова прызнаная афіцыйнай мовай.

Краіна ладзіла некалькі міжнародных самітаў і іпрэзаў, як то першы саміт ЭЗ—Бразылія ў ліпені 2007 году, другі саміт ЭЗ—Афрыканскі зьвяз у сьнежні 2007 году, складаньне Лісабонскага дагавору таксама ў сьнежні 2007 году й саміт НАТО ў лістападзе 2010 году. Партугалія ёсьць паўнавартасным сябрамЛацінскага зьвязу (1983) іАрганізацыі ібэраамэрыканскіх дзяржаваў (1949). Яна мае дамову аб сяброўстве й падвоеным грамадзянстве з сваёй былой калёніяй Бразыліяй. Партугалія йВялікабрытанія маюць найстарэйшае ў сьвеце дзейнае пагадненьне аб вайсковай супрацы, падпісанае ў 1373 годзе праз ангельска-партугальскі альянс.

Узброеныя сілы

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Партугальскі фрэгат Барталамэў Дыяш.

Узброеныя сілы складаюцца з трох відаў войскаў, як то вайскова-марскі флёт, сухаземная армія й паветраныя сілы, якімі камандуе Генэральны штаб Узброеных сілаў Партугаліі. Яны служаць у першую чаргу сіламі самаабароны, місія якіх палягае на абароне тэрытарыяльнай суцэльнасьці краіны, але таксама могуць выкарыстоўвацца ў наступальных місіях на замежных тэрыторыях[77]. За апошнія некалькі дзясяткаў гадоў Узброеныя сілы выканалі некалькі ваенных місіяў НАТО й Эўрапейскага Зьвязу на розных тэрыторыях, а менавіта ўАўганістане,Іраку,Лібане,Босьніі й Герцагавіне,Косаве,Малі,Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы,Самалі,Мазамбіку йУсходнім Тыморы. У 2023 годзе тры віды войскаў агулам налічвалі 24 тысячы вайскоўцаў, а вайсковыя выдаткі краіны за той жа год склалі больш за 4 мільярды даляраў ЗША ці 1,48% ВУП Партугаліі[78].

Чатыры зьнішчальнікіФ-16 партугальскіх вайскова-паветраных сілаў.

Сухаземныя войскі колькасьцю 11 тысяч чалавек складаюцца з трох брыгадаў і іншых невялікіх падразьдзяленьняў. Пяхотная брыгада, пераважна абсталяванаяБТРPandur II, гаўбіцайM114 і сыстэмаміСПА MIM-72 Chaparral, мэханізаваная брыгада, на балянсу якой маюцца танкіЛеапард 2 A6 і БТР M113A2, ды брыгада хуткага рэагаваньня, якая складаецца з дэсантнікаў, камандас, рэйнджараў і артылерыйскага палка. У вайскова-марскім флёце злужаць 7 тысяч чалавек, зь якіх 900 чалавек адносяцца дамарской пяхоты. Флёт уважаецца найстарэйшай у сьвеце дзейнай вайскова-марской сілай. Ён мае пяць фрэгатаў, два карвэты, два падводныя чаўны й 20 акіянскіх патрульных суднаў. Вайскова-паветраныя сілы налічваюць у штаце 6 тысяч чалавек. Асновай гэтага віду войска служыць баявы зьнішчальнікФ-16.

Акрамя трох відаў узброеных сілаў, існуеНацыянальная рэспубліканская гвардыя. Гэтыя сілы бясьпекі падпарадкоўваюцца вайсковаму заканадаўству й маюць вайсковую арганізацыю. У іхную структуру ўваходзіць 25 тысяч чалавек. Гэтыя сілы падпарадкоўваюцца як Міністэрству абароны, гэтак і Міністэрству ўнутраных справаў. Асобныя вылучаныя атрады гвардыі бралі ўдзел у міжнародных апэрацыях у Іраку й Усходнім Тыморы. На тэрыторыі краіны прысутныя вайскоўцыЗША ў колькасьці 770 чалавек, якія расквартаваныя на авіябазеЛажэс на востравеТэрсэйраАзорскіх астравоў. Аб’яднанае камандаваньне аб’яднаных сілаў у Лісабоне ўважаецца адным з трох асноўных падразьдзяленьняў Камандаваньня аб’яднаных сілаў апэрацыяў НАТО.

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Вінаградныя плянтацыі.

Пасьлярэвалюцыі гвазьдзікоў у 1974 годзе, якая завяршылася заканчэньнем аднаго з самых прыкметных фазаў эканамічнага ўздыму, які пачаўся ў 1960-х гадох[79], адбыліся істотныя зьмены ў штогадовым эканамічным росьце краіны. Партугалія спрабавала адаптавацца да зьменлівай сучаснай глябальнай эканомікі. З 1990 году мадэль эканамічнага разьвіцьця Партугаліі павольна адышла ад асновы народнага спажываньня й стала накіравана наэкспарт, прыватныяінвэстыцыі й разьвіцьцё сэктаравысокіх тэхналёгій.Бізнэс-паслугі абагналі больш традыцыйныя галіны, як тотэкстыльную вытворчасьць, вытворчасьцьадзеньня,абутку йкоркі[80], а таксама вырабаў здрэва й напоі[81].

Таксама ў Партугаліі пашыранычорная йкаляровая мэталюргія,машынабудаваньне, разьвіваеццахімічная,нафтаперапрацоўчая йнафтахімічная, цэмэнтная, шкло-керамічная прамысловасьці. Усельскай гаспадарцы пераважаеземляробства. Каля паловы апрацоўваемых зямель занятаральлёй,вінаградарствам,пладаводзтвам, аліўкавымі насаджэньнямі. У жывёлагадоўлі пераважае разьвядзеньне буйной рагатай жывёлы,авечкагадоўля,сьвінагадоўля. Асноўнымі зьнешнегандлёвыя партнэрамі зьяўляюцца краіныЭўрапейскай супольнасьці.

Большасьць прамысловых прадпрыемстваў,бізнэс іфінансы сканцэнтраваны ўЛісабоне йПорту, найбуйнейшых мэгаполісах Партугаліі. РаёныАвэйру,Брага,Каімбры,Лейрыі зьяўляюцца найбуйнейшымі эканамічнымі цэнтрамі па-за межамі гэтых двух галоўных сталічных абласьцей.

Партугалія карыстаеццаэўра, як нацыянальнай валютай, эканоміка краіны знаходзіцца ў галіне эўразоны з моманту ейнага запуску. Цэнтральны банк Партугаліі зьяўляецца неад’емнай часткай эўрапейскай сыстэмы цэнтральных банкаў.

Турызм

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Тыповыя дляАлгарвэ камяністыя пляжы.

Турызм лічыцца важнай часткай эканомікі Партугаліі. У 2024 годзе турыстычны сэктар зрабіў унёсак у 11,9% у ВУП, што склала 34 мільярды эўра, пры гэтым турызм зрабіў унёсак у 0,3% у гадавы рост ВУП на 1,9%[82]. Каб апярэдзіць канкурэнтаў, краіне было неабходна засяродзіцца на сваіх нішавых славутасьцях, як то прыродзе й сельскім турызьме[83].

Партугалія ўваходзіць у 20 самых наведвальных краінаў сьвету, прыняўшы амаль 29 мільёнаў замежных турыстаў у 2024 годзе[84]. У 2014 годзе Партугалія была абраная найлепшай эўрапейскай краінай паводле вэрсіі выданьняUSA Today[85]. У 2017 годзе Партугалія была абраная вядучым турыстычным напрамкам Эўропы[86], а ў 2018 і 2019 гадах — вядучым турыстычным напрамкам сьвету. Турыстычнымі цэнтрамі краіны ўважаюцца Лісабон,Кашкайш,Алгарвэ, Мадэйра,Назарэ,Фатыма,Абідуш, Порту, Брага,Гімарайнш і Каімбра. Лісабон прыцягвае мноства турыстаў, займаючы дзявяты радок паводле наведвальнасьці сярод гарадоў Эўропы[87]. У 2024 годзе ў гатэлях места спынілася 6,7 мільёнаў турыстаў, зь якіх 5,5 мільёнаў чалавек былі замежнікамі[88].

Навука й тэхналёгіі

[рэдагаваць |рэдагаваць]
БудынакФонду Шампалімо.

Навукова-тэхнічная дасьледчая дзейнасьць пераважна робіцца ў рамках сеткі навукова-дасьледчых падразьдзяленьняў, якія належаць дзяржаўным унівэрсытэтам і аўтаномным дасьледчым установам, якія кіруюцца дзяржавай, як тоНацыянальны інстытут інжынэрыі, тэхналёгіяў і інавацыяў дыНацыянальны інстытут біялягічных рэсурсаў. Фінансаваньне й кіраваньне гэтай сыстэмай ажыцьцяўляецца пад кіраўніцтвам Міністэрства навукі, тэхналёгіяў і вышэйшай адукацыі ды Фонду навукі й тэхналёгіяў. Найбуйнейшымі навукова-дасьледчымі падразьдзяленьнямі дзяржаўных унівэрсытэтаў паводле аб’ёму дасьледчых грантаў і рэцэнзаваных публікацыяў ёсьць навукова-дасьледчыя ўстановы ў галінебіялягічных навук[89]. Сярод найбуйнейшых недзяржаўных навукова-дасьледчых установаў вылучаеццаІнстытут Гульбэнкяна дыФонд Шампалімо. Нацыянальныя й транснацыянальныя высокатэхналягічныя й прамысловыя кампаніі адказваюць за навукова-дасьледчыя праекты. Адно з найстарэйшых навуковых таварыстваў Партугаліі ёсьцьЛісабонская акадэмія навук, заснаваная ў 1779 годзе[90].

Двухбаковыя дзяржаўныя дасьледчыя намаганьні Пірэнэйскага кантынэнту ўлучаюцьМіжнародную ібэрыйскую лябараторыю нанатэхналёгіяў і разьмеркаваную вылічальную плятформуIbercivis. Партугалія ёсьць сябрам агульнаэўрапейскіх навуковых арганізацыяў. Сярод іхЭўрапейская касьмічная агенцыя,Эўрапейская лябараторыя фізыкі часьцінак,ITER іЭўрапейская паўднёвая абсэрваторыя. У Партугаліі маецца найбуйнейшы ў Эўропе акіянарыюм, які месьціцца ў Лісабоне, а таксама іншыя вядомыя арганізацыі, якія спэцыялізуюцца на навуковых экспазыцыях і распаўсюдзе інфармацыі. Партугалія заняла 31-е месца ўГлябальным індэксе інавацыяў у 2025 годзе[91][92].

Энэргетыка

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Алвеўская дамба.

У 2023 годзе нафта складала 44% ад агульнага аб’ёму энэргазабесьпячэньня Партугаліі. Аднак у 2021 годзе краіна паступова адмовілася ад вугальнай вытворчасьці энэргіі й разьвіваеаднаўляльныя крыніцы энэргіі, як то гідра- й ветраэнэргетыку[93], а таксама інвэстуе ў грамадзкі транспарт і электрамабілі[94][95].

Партугалія валодае значнымі рэсурсамі ветра- й гідраэнэргетыкі. У 2006 годзе пачала працаваць найбуйнейшая ў сьвеце сонечная электрастанцыя, вядомая як фотаэлектрычная электрастанцыя Мора, а першая ў сьвеце камэрцыйная хвалевая электрастанцыя, пад назовам хвалевая фэрма Агусадура, адкрылася ўПаўночным рэгіёне ў 2008 годзе. Да 2006 году 66% вытворчасьці электраэнэргіі ў краіне прыпадала на вугальныя й паліўныя электрастанцыі, 29% — на гідраэлектрастанцыі, а 6% — на ветравую энэргію[96]. У 2008 годзе з аднаўляльных крыніцаў энэргіі вырабляліся 43% электраэнэргіі ў краіне, нават не зважаючы на тое, што вытворчасьць гідраэлектраэнэргіі скарацілася праз моцныя засушы[97]. У 2010 годзе экспарт электраэнэргіі перавышаў імпарт, і 70% энэргіі надыходзіла з аднаўляльных крыніцаў[98].

Партугальская нацыянальная кампанія перадачы энэргііНацыянальныя энэргетычныя сеткі выкарыстоўвае мадэляваньне дзеля прагназаваньня надвор’я, асабліва вятроў. Да сонечна-ветравой рэвалюцыі Партугалія дзесяцігодзьдзямі выпрацоўвала электраэнэргію на гідраэлектрастанцыях. Новыя праграмы спалучаюць вецер і ваду, то бок ветраныя турбіны перапампоўваюць ваду ўверх уначы, а затым вада цячэ ўніз удзень, вырабляючы электраэнэргію, калі попыт спажыўцоў найвышэйшы. Сыстэма разьмеркаваньня энэргіі цяпер двухбаковая. Яна спажывае электраэнэргію зь невялікіх генэратараў, як то сонечныя панэлі на даху.

У 2023 годзе Партугалія выкінула каля 339 мільёнаў тонаў парніковых газаў, то бок блізу 5 тонаў у сярэднім на чалавека, што эквівалентнае прыкладна 1% ад агульнасусьветных выкідаў[99]. Як дзяржава ЭЗ, Партугалія ёсьць часткай сумеснага пляну па скарачэньні выкідаў як мінімум на 55% да 2030 году ў параўнаньні з узроўнем выкідаў у 1990 годзе. Краіна абавязалася дасягнуць вугляроднай нэўтральнасьці й нулявых выкідаў да 2050 году[100].

Дэмаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Шчыльнасьць насельніцтва ў кантынэнтальнай частцы Партугаліі.

Паводле зьвестак Статыстычнай управы Партугаліі, на 31 сьнежня 2024 году насельніцтва Партугаліі складала 10 749 635 чалавек, зь якіх 52,2% складалі жанчыны й 47,8% прыпадала на мужчынаў[101][102]. У 2025 годзе сярэдняя працягласьць жыцьця дасягнула 82,95 гадоў[103], прычым ААН прагназуе павелічэньне гэтага паказьніку да 90 гадоў і больш да 2100 году[104]. Насельніцтва гістарычна адносна аднастайнае, то бок большасьць людзей прытрымліваецца каталіцызму й размаўляе па-партугальску.

З 1980-х гадоў узровень нараджальнасьці ў Партугаліі быў значна ніжэйшы за каэфіцыент аднаўленьня насельніцтва ў 2,1. Агульны каэфіцыент нараджальнасьці на 2024 год ацэньваўся ў 1,36 дзіцяці на адную жанчыну, што ёсьць адным з найніжэйшых паказьнікаў у сьвеце[105], і значна ніжэйшым за максымум у 5,0, які фіксаваўся ў 1911 годзе[106]. Такім чынам, насельніцтва Партугаліі стала старэе й у 2024 годзе было 11-м у сьвеце паводле сярэдняга веку. Краіна месьціца на чацьвертым радку паводле колькасьці грамадзянаў старэйшых за 65 гадоў, якія фармуюць 21,8% ад агульнай колькасьці насельніцтва[107]. Згодна з прагнозамі нацыянальных статыстычных органаў, да 2080 году насельніцтва скароціцца да 7,7 мільёнаў чалавек, працягваючы пры гэтым старэць[108].

Партугальскае грамадзтва дэманструе адносна высокі ўзровень сацыяльна-эканамічнай роўнасьці, прычым краіна займае 24-е месца сярод 41 краінаў ЭЗ і АЭСіР паводле індэксу сацыяльнай справядлівасьці 2019 году[109]. У 2018 годзе парлямэнт Партугаліі ўхваліў бюджэтны плян на 2019 год, які ўлучаў падатковыя ільготы для эмігрантаў, якія вяртаюцца, у спробе прыцягнуць назад тых, хто зьехаў падчас фінансавай крызы 2008 году[110].

Рэлігія

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Каталіцкая царква ўФатыме.

Афіцыйна Партугалія ёсьць сьвецкай дзяржавай без афіцыйнай рэлігіі.Каталіцкая царква, якая здаўна распаўсюджаная ў краіне[111][112], была фармальна аддзеленая ад ураду падчас Першай Партугальскай Рэспублікі. Гэта было пацьверджана ў канстытуцыі Партугаліі 1976 году. Рэлігійная свабода была таксама зацьверджана Канкардатам 1940 году паміж Партугаліяй іСьвятым Стальцом і Законам аб рэлігійнай свабодзе 2001 году.

Згодна зь перапісам насельніцтва 2021 году, 80,2% насельніцтва Партугаліі былікаталікамі[113]. У краіне існуе невялікіяпратэстанцкія суполкі, а таксамамусульманскія,індуісцкія,сыкхскія йправаслаўныя грамады. Сярод іншых у Партугаліі жывуць прадстаўнікісьведак Яговы,багаі,будысцкія,юдзейскія ды іншыя суполкі. Уплыў традыцыйнай афрыканскай рэлігіі й традыцыйнай кітайскай рэлігіі таксама адчуваецца сярод многіх людзей, асабліва ў галінах, павязаных з традыцыйнай кітайскай мэдыцынай і традыцыйнай афрыканскай травяной мэдыцынай. Паводле перапісаў блізу 14,1% насельніцтва абвесьцілі сябе безрэлігійнымі[113].

Многія партугальскія сьвяты, фэстывалі й традыцыі маюць хрысьціянскае паходжаньне або кантэкст. Каталіцкім цэнтрам паломніцтва ёсьць мястэчкаФатыма.

Мовы

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Шыльдамірандзкаю моваю.

Партугальская мова ўважаецца афіцыйнай мовай Партугаліі.Мірандзкая мова таксама мае статус суафіцыйнай рэгіянальнай мовай у некаторых грамадах паўночна-ўсходняй Партугаліі. Яна ўваходзіць у астурска-леонскую групу моваў[114]. Паводле ацэнак, у Партугаліі налічваецца ад 6000 да 7000 носьбітаў гэтай рэгіянальнай мовы[115]. Акрамя таго, з 2021 году ў Партугаліі афіцыйна прызнаны й абаронены пэўны дыялект, вядомы якбаранкеньню, на якім размаўляюць уБаранкушы[116].Па-міндэрыцку, то боксацыялекте партугальскай мовы, размаўляюць блізу 500 чалавек у горадзеМіндэ[117].

Згодна зьМіжнародным індэксам валоданьня ангельскай мовай, Партугалія мае высокі ўзровень валоданьнягэтай моваю, вышэйшы, чым у іншых раманскамоўных эўрапейскіх краінах, як тоФранцыя,Італія ціГішпанія[118].

Культура

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Барсэлускі певень уважаецца культавым партугальскім сувэнірам і сымбалем.

Партугалія мае вылучную культуру пад уплывам розных цывілізацыяў праз эўрапейскія й міжземнаморскія вытокі, якія былі аздобленыя актыўнай роляй краіны ў эпохуВялікіх геаграфічных адкрыцьцяў. У 1990-х і 2000-х гадах Партугалія мадэрнізавала свае грамадзкія культурныя ўстановы, у тым ліку дзякуючыфундацыі Галуста Гюльбэнкяна, якая паўстала ў 1956 годзе ў Лісабоне. Партугалія славута сваімі музычнымі кірункамі. Сярод іх найбольш знакаміты —фаду (адпарт.fado — «лёс»). Клясычнай зоркай партугальскага фаду зьяўляеццаАмалія Радрыгеш.

Архітэктура

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Дом музыкі ў Порту.

Традыцыйная архітэктура адметная й улучае ў сябе такія напрамкі, як томануэліна, таксама вядомы як партугальская позьняя готыка, раскошны складаны партугальскі стыль архітэктурнага арнамэнту першых дзесяцігодзьдзяў XVI стагодзьдзя, за якім рушыў усьлед стыльпамбаліна XVIII стагодзьдзя.

Інтэрпрэтацыя традыцыйнай архітэктуры XX стагодзьдзя, мяккі партугальскі стыль, шырока сустракаецца ў буйных гарадах, асабліва ў Лісабоне. Сучасная Партугалія дала сусьветна вядомых архітэктараў, як тоЭдуарду Соўту дэ Моўра,Алвару Сыза Віейра йГансалу Бірн. У Партугаліі таксама вядомыТамаш Тавэйра, асабліва дзякуючы ягоным спартовым праектам[119].Азулежу лічыцца асноўным, тыповы элемэнтам сярод традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і будаўнічых тэхналёгіяў Партугаліі[120][121].

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Асноўны артыкул:Партугальская літаратура
Выбітны партугальскі паэтЛуіш дэ Камойньш.

У партугальскай літаратурыпаэзія заўсёды мела значна большы ўплыў чымпроза. Партугальская літаратура, адная з самых раньніх заходніх літаратураў, разьвівалася як праз тэксты, гэтак й празь песьні. У эпохуСярэднявечча, у час калі ўтварылася партугальскаянацыя, на паўднёвым усходзе ПІрэнэйскага паўвострава паэзія была вельмі распаўсюджанай, у гэты час узьніклі адметныя эпічныя й лірычныя творы. Да 1350 году партугальскія трубадуры распаўсюдзілі свой літаратурны ўплыў на ўсім паўвостраве[122], напрыклад, карольДыніш славіўся сваёй паэзіяй. Іншыя каралі пісалі й фінансавалі літаратурныя творы цягам усёй партугальскай гісторыі, напрыклад, карольФэрнанду I, які падтрымаў Пэру Мэніну ў напісанні«Кнігі Фалькуарыі»[123]. Самымі вядомымі клясычнымі паэтамі Партугаліі лічаццаЛуіш дэ Камойньш іФэрнанду Пэсоа, таксама існуе цэлы шэраг іншых, менш вядомых літаратурных мастакоў, якія таксама зрабілі значны ўплыў на станаўленьне сучаснай партугальскай літаратуры.

Прыгоднік й паэт Луіш дэ Камойньш напісаў эпічную паэму«Лузіяды», на якую галоўным чынам паўплывала«Энэіда»Вэргіліюса[124]. Сучасная партугальская паэзія мае вытокі з нэаклясычных і сучасных стыляў, прыкладам якіх ёсьцьМануэл Марыя Барбоза ду Бакажэ,Антэру дэ Кентал іФэрнанду Пэсоа. Сучасная партугальская літаратура прадстаўленая такімі аўтарамі, як тоАлмэйда Гарэт,Камілу Каштэлу Бранку,Эса дэ Кейруш, Фэрнанду Пэсоа,Сафія дэ Мэлу Брэйнэр Андрэсэн,Антонію Лобу Антуніш,Мігел Торга йАгуштына Бэса-Луіш. Асабліва папулярны й выбітныЖузэ Сарамагу, які стаў ляўрэатамНобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1998 году.

Выяўленчае мастацтва

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Карціна партугальскага мастакаДамінгуша Сэкейры.

Партугалія мае багатую гісторыю жывапісу. Першыя вядомыя мастакі, якія датуюцца XV стагодзьдзем, як тоНуну Гансалвіш іВашку Фэрнандыш, былі часткай позьнягатычнага пэрыяду жывапісу[125][126]. У эпохуАдраджэньня партугальскі жывапіс быў пад моцным уплывам паўночнаэўрапейскага жывапісу[127]. У эпохубарока найбольш пладавітымі мастакамі быліЖузэфа дэ Обідуш іВіейра Лузытану[128].Жузэ Мальёа, вядомы сваімі працамі ў стылі фаду, іКалумбану Бардалу Піньейру, які напісаў партрэтыТэофілу Брагі йАнтэру дэ Кентала, былі арыенцірамі ў натуралістычным жывапісе[129][130].

У XX стагодзьдзі паўстаўмадэрнізм, а разам зь ім зьявіліся найбольш вядомыя партугальскія мастакі. ГэтакАмадэў дэ Соўза-Кардозу, які быў пад моцным уплывам францускіх мастакоў, асабліваРабэра йСоні Дэлянэ[131]. Сярод іншых выдатных мастакоў-мадэрністаў ды літаратараў вылучаюццаКарлуш Батэльлю йАлмада Нэгрэйруш, сябар паэтаФэрнанду Пэсоа, які напісаў ягоны партрэт. Партугальскія мастакі таксама былі пад уплывам яккубізму, гэтак іфутурызму[132][133]. Да слынных міжнародных дзеячоў у выяўленчым мастацтве сёньня важна вылучыцьВіейру да Сылву[134],Жулію Памара[135],Жуану Вашкунсэлуш[136],Жуліана Сармэнту[137] йПаўлу Рэгу[138].

Кухня

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Папулярны партугальскі дэсэртпаштэйш-дэ-ната.

Партугальская кухня лічыцца разнастайнай і ўважаецца часткай атлянтычнай дыеты. Важным інгрэдыентам партугальскай кухні ёсьць сухаятраска. Згодна зь некаторымі зьвесткамі вядома, што партугальцы засвоілі 365 розных спосабаў прыгатаваньня траскі, гэта значыць, што страву з траску можна мець на кожны дзень году. Сярод вядомых рэцэптаўбакаляў-а-браш,бакаляў-а-Гоміш-дэ-Са,бакаляў-кам-наташ, бакаляў-а-Міньёта, бакаляў-эшпірытуал, бакаляў-а-Лагарэйру, бакаляў-асаду,бакаляў-а-Зэ-ду-Піпу йпаштэйш-дэ-бакаляў. Акрамя траскі ў Партугаліі маюцца стравы з смажанымісардзінамі,скумбрыяй[139], марскім карасём. Гэтак папулярнай ёсьць стравакалдэйрада, то бок рагу на аснове памідораў, якое можна прыгатаваць з розных відаў рыбы або малюскаў, з цыбуляй, часныком, ляўровым лісьцем, бульбай, перцам і пятрушкай[140].

Тыповыя партугальскія стравы зьмяса, прыгатаваныя звычайна зь ялавічыны, сьвініны, курыцы, казьляціны, бараніны або качкі, улучаюцьказыду-а-партугеза,фэйжуада,чураска, лэйтан (смажанае парася), шанфана йсьвініна па-алентэжанску. Тыповыя стравы хуткага харчаваньня ўлучаюцьфрансэзыньню з Порту й сэндвічы біфанас (сьвініна на грылі) або прэгу (ялавічына на грылі)[141]. Яечны пірог з заварным крэмам, вядомы якпаштэл-дэ-ната, тыповы й папулярны сярод партугальцаў, але таксама набыў папулярнасьць за мяжой і сярод замежнікаў, якія наведваюць краіну[142][143].

Партугальскіявіна карыстаюцца прызнаньнем з часоў рымлянаў, якія асацыявалі рэгіён з сваім богамБахусам праз клімат. Аднымі з найлепшых партугальскіх вінаў ёсьць Vinho Verde, Alvarinho, Vinho do Douro, Vinho do Alentejo, Vinho do Dão, Vinho da Bairrada, а таксама салодкіпартвэйн, віно Madeira і Moscatel зСэтубалу й Favaios.

Спорт

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Крыштыяну Раналду ўважаецца ня толькі адным з самых выбітных футбалістаў краіны, але й сьвету.

Футбол уважаецца папулярным відам спорту ў Партугаліі. Тут ладзяцца некалькі футбольных спаборніцтваў ад мясцовага аматарскага да прафэсійнага ўзроўню. Найлепшыя гульцы ўсіх часоўЭўсэбію,Луіш Фігу йКрыштыяну Раналду ёсьць галоўнымі сымбалямі партугальскай футбольнай гісторыі[144][145]. Варта таксама адзначыць партугальскіх футбольных трэнэраў, сярод якіх вылучаюццаЖузэ Маўрыньню[146] йАбэл Фэрэйра[147][148]. Нацыянальнаязборная Партугаліі па футболе былачэмпіёнам Эўропы, атрымаўшы ў 2016 годзе перамогу зь лікам 1:0 у фінале надзборнай Францыяй, дзе й гуляўся турнір. Акрамя таго, Партугалія добра выступае ўЛізе нацыяў, а таксама была срэбным прызэрамчэмпіянату Эўропы 2004 году, трэцяе месца начэмпіянаце сьвету па футболе 1966 году й чацьвертае месца начэмпіянаце сьвету 2006 году. Няблага спаборнічае й моладзевая зборная краіны па футболе.

Самымі папулярнымі й тытулаванымі футбольнымі клюбамі краіны лічацца «Бэнфіка», «Спортынг» і «Порту», якія таксама вядомыя як «вялікая тройка». Разам яны некалькі разоў здабывалі тытулы у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвахУЭФА.Партугальская фэдэрацыя футболу штогод ладзіць Кубак Алгарвэ й жаночы футбольны турнір. Акрамя футболу, многія партугальскія спартовыя клюбы, у тым ліку й «вялікая тройка», спаборнічаюць у іншых віждах спорту з розным узроўнем посьпеху й папулярнасьці, сярод іххакей на роліках,баскетбол,футзал,гандбол,валейбол ілёгкая атлетыка.

У шасэйнымроварным спорце найважнейшай гонкай краіны лічыццаВолта Партугаліі, дзе бяруць удзел ня толькі іншаземныя клюбы й мясцовыя прафэсійныя роварныя каманды, як то «Спортынг», «Баавішта», «Сыклізма Тавіра» й «Сыкліста Мая». Уаўтаспорце Партугалія вядомая дзякуючы ралі Партугаліі, а таксама аўтадромамі Эштарыл і Алгарвэ. У водных відах спорту Партугалія мае посьпехі ў плаваньні, водным пола й сэрфінгу. Краіна дасягнула посьпеху ў веславаньні на каноэ зь некалькімі чэмпіёнамі сьвету й Эўропы, гэтак алімпійскім чэмпіёнаў стаўФэрнанду Пімэнта. Штогод краіна ладзіць адзін з этапаў чэмпіянату Сусьветнай лігі па сэрфінгу сярод мужчынаў і жанчынаў. Іншымі папулярнымі відамі актыўнага адпачынку, павязанымі з спортам, улучаюць страйкбол,гольф, шпацыры пехатою, паляваньне й арыентаваньне. Партугалія лічыцца адным зь вядучых сусьветных цэнтраў для гульні ў гольф[149][150].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць |рэдагаваць]

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць]
  1. ^абв11.3 //https://www.constituteproject.org/constitution/Portugal_2005?lang=en
  2. ^абhttps://lisbonne.net/lisbonne-pas-capitale-du-portugal
  3. ^абDiário da República - Lexionário - governo (парт.)
  4. ^https://www.pordata.pt/Municipios/Superf%C3%ADcie-57
  5. ^абhttps://censos.ine.pt/scripts/db_censos_2021.html
  6. ^абвг«World Economic Outlook Database, April 2025 Edition. (Portugal)». International Monetary Fund.
  7. ^аб2020 Democracy Index
  8. ^абhttps://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
  9. ^абHuman Development ReportПраграма разьвіцьця ААН, 2022.
  10. ^ Leite de Vasconcelos, José. Cale e Portucale. Opúsculos Vol. V – Etnologia (Parte I) Lisboa, Imprensa Nacional, 1938 Архіўная копія (парт.)
  11. ^Brian Jenkins, Spyros A. Sofos Nation and identity in contemporary Europe. — Routledge, 1996. — P. 145. —ISBN0-415-12313-5
  12. ^Melvin Eugene Page, Penny M. Sonnenburg, p. 481
  13. ^Milhazes, José (30 сьнежня 2006) Os antepassados caucasianos dos portugueses. Rádio e Televisão de Portugal.
  14. ^ Black Death Great Moments in Science. ABC Science (13 верасьня 2007). (анг.)
  15. ^Michael Perry (21 сакавіка 2007) Map proves Portuguese discovered Australia: new book. Reuters.
  16. ^«Presença portuguesa: de colonizadores a imigrantes». IBGE.
  17. ^Caldeira, Arlindo Manuel (2013). Escravos e Traficantes no Império Português: O comércio negreiro português no Atlântico durante os séculos XV a XIX». A Esfera dos Livros. — С. 219—224.
  18. ^Boxer, Charles (1969). «O Império colonial português (1415-1825)». Ediçoes 70. — С. 191.
  19. ^«A extinção da Inquisição em Portugal». RTP Ensina.
  20. ^«Historical Depictions of the 1755 Lisbon Earthquake». University of California, Berkeley.
  21. ^Saraiva, José Hermano (1986). «História concisa de Portugal» (10th ed.). Publicações Europa-América. — С. 250—251.
  22. ^Disney, A. R. (2009). «A History of Portugal and the Portuguese Empire, vol. 1: Portugal». Cambridge University Press. — С. 294—297. —ISBN 978-0-521-60397-3.
  23. ^Oliveira Santos, Guilherme de (and two others) (2017). «O processo dos Távoras: A Revisão - Instauração, depoimentos e sentenças». Caleidoscopio. — С. 11, 34–36, 55, 58.
  24. ^Maxwell, Kenneth (1995). «Pombal, Paradox of the Enlightenment». Cambridge: Cambridge University Press. — С. 83, 91—108, 160—162.
  25. ^Ertl, Alan W. (2008). «Toward an Understanding of Europe: A Political Economic Precis of Continental Integration». Dissertation.com. — С. 303. —ISBN 9781599429830.
  26. ^«A fuga da família real para o Brasil». RTP Ensina.
  27. ^«Há 200 anos, Dom João 6º voltava a Portugal e, sem querer, abria caminho para independência do Brasil». BBC Brasil.
  28. ^Clarence-Smith, Gervase (1985). «The Third Portuguese Empire, 1825–1975: A Study in Economic Imperialism».
  29. ^João Ferreira Duarte (10.09.2016).«The Politics of Non-Translation: A Case Study in Anglo-Portuguese Relations». Érudit’s.
  30. ^ Regicídio em Lisboa. RTP Ensina (1974).
  31. ^Longman Companion to European Decolonisation in the Twentieth Century. — Routledge, 1998. — С. 45–46. —ISBN978-1-315-84529-6
  32. ^Lele; P. S. (1987). «Dadra and Nagar Haveli: past and present». Published by Usha P. Lele.
  33. ^Rodrigues, Fátima da Cruz A desmobilização dos combatentes africanos das Forças Armadas Portuguesas da Guerra Colonial (1961-1974) //Ler História. — 2013. — № 65. — С. 113—128. —DOI:10.4000/lerhistoria.484
  34. ^ Portugal Não É Um País Pequeno. Purl.pt. Архіўная копія ад 25.10.2014 г.
  35. ^ Quando Salazar caiu da cadeira. RTP Ensina (2018).
  36. ^ O período do Marcelismo. RTP Ensina (2021).
  37. ^ A revolução de 25 de Abril de 1974. RTP Ensina (2012).
  38. ^Minter, William; Cann, John P. Counterinsurgency in Africa: The Portuguese Way of War, 1961-1974 //African Studies Review. — 09.1998. — Т. 41. — № 2. — С. 182. —DOI:10.2307/524850
  39. ^аб 1975 foi ano de PREC. RTP Ensina (2007).
  40. ^ 25 de Novembro, uma tentativa de golpe falhada. RTP Ensina (2012).
  41. ^de Vasconcelos, Álvaro; Seabra, Maria João (eds.); da Costa, Francisco Seixas… [et al.]. (2000)ю «Portugal: A European Story». Cascais: Principia. —ISBN 972-8500-32-7.
  42. ^Dismantling the Portuguese Empire. Time.
  43. ^ Quem eram os “retornados”?. RTP (2011).
  44. ^ O dia em que se votou para a Constituinte. RTP (2005).
  45. ^ 25 Abril: sete Presidentes e 30 Governos em 50 anos de democracia. Observador (08.04.2024).
  46. ^аб As primeiras eleições para a Assembleia da República (1976). Assembly of the Republic.
  47. ^аб A assinatura da adesão à CEE. RTP (1985).
  48. ^ Em 1978 o socialismo foi para a gaveta. E a televisão saiu do armário. Observador (09.08.2015).
  49. ^ A Reforma Agrária. RTP (2014).
  50. ^ A nacionalização da banca. RTP (2012).
  51. ^аб Revisão Constitucional de 1982. Infopédia Porto Editora.
  52. ^ As intervenções do FMI em Portugal. RTP (2011).
  53. ^ Cerimónia de transferência da soberania de Macau. RTP Arquivo (19.12.1999).
  54. ^ A independência de Timor-Leste. RTP Ensina (2007).
  55. ^ A timeline of the eurozone’s growth. Politico EU (26.12.2014).
  56. ^ Nomeação de Durão para a presidência da Comissão - cronologia. RTP (27.06.2005).
  57. ^ Tratado de Lisboa assinado em 2007. RTP (16.05.2024).
  58. ^ 2010-2013: A mais longa e severa das crises. Fundação Francisco Manuel dos Santos.
  59. ^ Instituto Português do Mar e da Atmosfera
  60. ^аб«Habitats da floresta portuguesa: um refúgio de biodiversidade». Florestas.pt.
  61. ^Dinerstein, Eric; et al. (2017).«An Ecoregion-Based Approach to Protecting Half the Terrestrial Realm». BioScience. 67 (6): 534—545. —doi:10.1093/biosci/bix014.PMID 28608869.
  62. ^«1 — Portugal, Biodiversidade e Capital Natural Uma Leitura Atual». Diário da República Eletrónico.
  63. ^«As espécies florestais mais comuns da floresta portuguesa». Florestas.
  64. ^de Almeida, João Domingues.«New additions to the exotic vascular flora of continental Portugal». Research Gate.
  65. ^«Portugal tem quase 500 espécies em perigo de extinção». Sábado.
  66. ^«Portugal é o 2.º país da Europa com mais espécies de mamíferos e plantas em perigo». Comunidade cultura e arte.
  67. ^«Observação de aves». Visit Portugal.
  68. ^«Aves de Portugal». Aves de Portugal.
  69. ^«8 mamíferos da floresta portuguesa». Florestas.
  70. ^«Atlas de Mamíferos de Portugal — uma recolha do conhecimento disponível sobre a distribuição dos mamíferos no nosso país». University of Évora.
  71. ^Correia, Paulo Filipe Alexandre.«Study of an upwelling event in the Portuguese coast». Técnico Lisboa.
  72. ^«Fish and seafood consumption per capita, 2017». Our World in Data.
  73. ^Rodeles, Amaia A.; Galicia, David; Miranda, Rafael (11.10.2016).«Iberian fish records in the vertebrate collection of the Museum of Zoology of the University of Navarra». Scientific Data. 3 160091. —doi:10.1038/sdata.2016.91.PMID 27727236.
  74. ^«Serras de Aire e Candeeiros Nature Park». Natural.
  75. ^«Parque Natural do Sudoeste Alentejano e Costa Vicentina». Infopédia.
  76. ^«First brown bear sighting in Portugal in over a century». France 24.
  77. ^«Poderes e Competências». Presidencia.
  78. ^«Defence Expenditure of NATO Countries (2014-2023)». NATO.
  79. ^ Fundação da Sedes - As primeiras motivações (парт.)
  80. ^Grande Enciclopédia Universal, p. 10543, «Portugal», para. 4
  81. ^ Doing Business in Portugal 2012. Financial Times.
  82. ^«VAB gerado pelo Turismo e Consumo do Turismo no Território Económico desaceleram em 2024, mas cresceram ligeiramente acima da economia nacional — 2024». Statistics Portugal.
  83. ^«Travel and Tourism in Portugal». Euromonitor International.
  84. ^«Estatísticas do Turismo 2024: atividade turística manteve trajetória de crescimento». INE.
  85. ^«Best European Country Winners: 2014 10 Best Readers’ Choice Travel Awards». 10Best.
  86. ^«World Travel Awards Elects Portugal as Europe’s Leading Destination 2017». World Travel Awards.
  87. ^«The 10 most visited cities in Europe». DW.
  88. ^«Concelho de Lisboa concentrou 28% do total dos hóspedes registados em 2024». Lisbon: Público.
  89. ^ Instituições portuguesas de I&D na área das Ciências e Tecnologias do Mar. FCT.
  90. ^ História da Academia. Academia de Ciências de Lisboa.
  91. ^ GII Innovation Ecosystems & Data Explorer 2025. WIPO.
  92. ^Dutta, Soumitra; Lanvin, BrunoGlobal Innovation Index 2025: Innovation at a Crossroads. — World Intellectual Property Organization, 2025. —ISBN978-92-805-3797-0
  93. ^«Portugal — Countries & Regions». IEA.
  94. ^«Portugal’s recovery and resilience plan». European Commission.
  95. ^«Portugal’s National Energy and Climate Plan for 2021—2030». Climate Change Laws of the World.
  96. ^«IEA Energy Statistics: Portugal». IEA.
  97. ^«Fontes renováveis originaram 43% da electricidade consumida». Diário Digital
  98. ^«Portugal já exportou mais electricidade este ano que em 2009». Agência Financeira.
  99. ^Jones, Matthew W.; Peters, Glen P.; Gasser, Thomas; Andrew, Robbie M.; Schwingshackl, Clemens; Gütschow, Johannes; Houghton, Richard A.; Friedlingstein, Pierre; Pongratz, Julia (13.11.2024).«National contributions to climate change due to historical emissions of carbon dioxide, methane and nitrous oxide». EU Open Research Repository. —doi:10.5281/zenodo.14054503.
  100. ^«Portugal Climate Change Data | Emissions and Policies». Climate Watch Data.
  101. ^«Censos 2021 — Principais tendências ocorridas em Portugal na última década». Statistics Portugal
  102. ^«População residente (Série longa, início 1991 — N.º) por Local de residência (NUTS — 2013), Sexo e Idade; Anual». Instituto Nacional de Estatística.
  103. ^«Portugal Life Expectancy 1950—2025». MacroTrends.
  104. ^«Demographics of Portugal». Zonzeewerk.
  105. ^«Total Fertility Rate». The World Factbook.
  106. ^Roser, Max (2014).«Total Fertility Rate around the world over the last centuries». Our World In Data.
  107. ^«Countries with the Oldest Populations in the World». PRB.
  108. ^«Portugal offers tax breaks to returning emigrants». Punchng.
  109. ^«Social Justice in the EU — Index Report 2019». Bertelsmann-Stiftung.
  110. ^«Government creates credit line for emigrants returning to invest». The Portugal News.
  111. ^Bloomer, Kristin C. (2018). «Possessed by the Virgin: Hinduism, Roman Catholicism, and Marian Possession in South India». Oxford University Press. — С. 14. —ISBN 9780190615093.
  112. ^Russo, David J. (2000). «American History from a Global Perspective: An Interpretation». Greenwood Publishing Group. — С. 314. —ISBN 9780275968960.
  113. ^аб«Censos 2021. Católicos diminuem, mas ainda são mais de 80% dos portugueses». RTP.
  114. ^«Discovering Mirandese». Terminology Coordination Unit.
  115. ^«Linguagens Fronteiriças: Mirandês». Centro de Linguística da Universidade de Lisboa.
  116. ^Sousa, Guilhermina; Teles, Gonçalo (20.12.2021).«O barranquenho já tem proteção. Agora falta quem o ensine e quem o mantenha original». TSF.
  117. ^Moutinho, Vera (27.09.2019).«Quem quer falar mirandês, barranquenho, minderico?». Público.
  118. ^«EF English Proficiency Index – A comprehensive ranking of countries by English skills». Ef.co.uk.
  119. ^«Estádios de Tomás Taveira e Souto Moura premiados». Diário de Notícias.
  120. ^«A história do azulejo português». Comunidade Cultura e Arte.
  121. ^«Azulejos — Get to know the famous Portuguese tiles». Portugal Simple Life.
  122. ^Ferreira, Maria Ema (1998). «Poesia e prosa medievais». Editora Ulisseia. — С. 9. —ISBN 972-568-124-X. OCLC 52071315.
  123. ^Segundo D. Duarte, Mário Santiago de (12.09.2014).«Uma modernidade perdida: da melancolia à alegria racional na antropologia do homem superior». Revista Filosófica de Coimbra. 22 (43). Carvalho: 190. —doi:10.14195/0872-0851_43_7.
  124. ^«The Lusiads». World Digital Library.
  125. ^ O mítico Nuno Gonçalves. RTP Ensina (2012).
  126. ^ Grão Vasco, o lendário pintor de Viseu. RTP Ensina (2012).
  127. ^ Produção Artística em Portugal: Manuelino e tendências do Renascimento. Ministry of Education.
  128. ^ Josefa de Óbidos, a pintora das naturezas mortas. RTP Ensina (2012).
  129. ^ José Malhoa, pintor de costumes e tradições. RTP Ensina (2012).
  130. ^ Columbano Bordalo Pinheiro, mestre do retrato. RTP Ensina (2012).
  131. ^ Amadeo de Souza-Cardoso: O génio que viveu furiosamente. National Geographic Portugal (05.06.2024).
  132. ^ José de Almada Negreiros: artista multimédia. RTP Ensina (1999).
  133. ^ Botelho: um Olhar na Cidade. RTP (05.05.1982).
  134. ^ Maria Helena Vieira da Silva. Calouste Gulbenkian Foundation.
  135. ^ Júlio Pomar. Calouste Gulbenkian Foundation.
  136. ^ Joana Vasconcelos. RTP (2024).
  137. ^ Julião Sarmento. Calouste Gulbenkian Foundation.
  138. ^ Uma biografia de Paula Rego. RTP Ensina (2022).
  139. ^«Peixes dos mais pescados aos mais consumidos». Jornal de Notícias.
  140. ^Sylvia Fountaine (3.06.2020).«Portuguese Fish Stew (Caldeirada)». Feasting At Home.
  141. ^Ryder, Alida (18.05.2019).«Easy Portuguese prego rolls». Simply Delicious.
  142. ^«Portuguese custard tarts (Pastéis de nata)». BBC Good Food.
  143. ^Oliveira, Sónia; Fradinho, Patrícia; Mata, Paulina; Moreira-Leite, Bruno; Raymundo, Anabela (1.10.2019).«Exploring innovation in a traditional sweet pastry: Pastel de Nata». International Journal of Gastronomy and Food Science. 17 100160. —doi:10.1016/j.ijgfs.2019.100160.
  144. ^«Eusébio, Figo e CR7 na história da Bola de Ouro». Record.
  145. ^«Encontrar a melhor equipa de todos os tempos. Ronaldo, Figo e Eusébio nomeados». SIC Notícias
  146. ^«José Mourinho — The best coach in the world». SIC International Distribution.
  147. ^«Abel vence Campeonato Paulista e é o treinador estrangeiro com mais títulos do Brasil». DN.
  148. ^«Abel para a eternidade: Palmeiras revalida título do Brasileirão e português consolida estatuto lendário». Tribuna Expresso.
  149. ^«Why Portugal is still Europe’s #1 golf destination». Global Golfer Mag.
  150. ^«World Golf Awards 2016: Portugal Voted the Best Golf Destination in the World». Tripwix.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць]
Часткова прызнаныя
Залежныя тэрыторыі
¹ — часткова або цалкам знаходзіцца ўАзіі
Краіны-кандыдаты
Удзельнікі
Кандыдаты
Патэнцыйныя кандыдаты
Чальцы
Партнэры
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Партугалія&oldid=2646600»
Катэгорыя:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp