| Палешукі | |
тутэйшыя | |
В. Баратынскі. Палешукі, 1908 | |
| Рэгіёны пражываньня | Беларусь,Украіна |
|---|---|
| Мовы | заходнепалеская мова, палескія гаворкібеларускай іўкраінскай моваў |
| Рэлігіі | праваслаўе,каталіцтва |
| Блізкія этнасы | беларусы,украінцы |
Палешукі́ (па-палеску:полешуки;па-беларуску:палешукі;па-ўкраінску:поліщуки;па-польску:Poleszucy) — карэннае насельніцтваПалесься. Назва «паляшук» зьяўляеццаэкзаэтнонімам і яксаманазва жыхарамі Палесься ўжываецца зрэдку. Жыхары Палесься захавалі многія архаічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове й самасьвядомасьці[1].

Найбольшую этнаграфічную цікавасьць уяўляюць заходнія палешукі — усходне-славянская этнічная супольнасьць зь некаторымі прыкметамі самабытнага этнасу, які, аднак, канчаткова ня склаўся[2]. Па ўмовах гаспадараньня заходнія палешукі падзяляюцца на тры групы насельніцтва[1]:
Яшчэ ў XIX стагодзьдзі шэраг дасьледчыкаў (Доўнар-Запольскі, Шэндрык і інш.) заўважалі наяўнасьць у заходніх палешукоў прыкметных асаблівасьцяў аблічча. Талько-Грынцэвіч на падставеантрапалягічных рысаў выдзяляў палешукоў у самастойную групу, хоць і адзначаў іхную блізкасьць да беларусаў[3].Шпілеўскі адрозьніваў палескую мову ад беларускай і ўкраінскай і акрэсьліў межы яе распаўсюджаньня[4].Юзэф Абрэмбскі лічыў магчымым вылучыць насельніцтва Палесься ў асобную этнічную групу[5]. Этнаграфічныя асаблівасьці насельніцтва Палесься адзначаўАдам Кіркор[6].
Між тым, большасьць дасьледчыкаў сярэдзіны XIX — пачатку XX стагодзьдзяў адносілі жыхароў Палесься даўкраінцаў, а іхную мову — дагаворакукраінскай мовы. У атлясахЭркерта іРыціха, працах гісторыкаўКаяловіча, этнографаўКарскага[7]. Так, паводле зьвестакГарадзенскага губэрнскага статыстычнага камітэту за 1869 год, уБерасьцейскім павеце ўкраінцы складалі 51,35% насельніцтва, уКобрынскім — 69,59%[8].
Частка дасьледчыкаў лічыла, што насельніцтва Заходняга Палесься ўсё ж бліжэй да беларусаў, чым да ўкраінцаў. Такіх поглядаў прытрымлівалісяМітрафан Доўнар-Запольскі[9],Іван Эрэміч[10] іВітольд Бялыніцкі-Біруля.
Мову жыхароў Палесься (палешукоў) розныя дасьледчыкі лічаць ці асобнай усходнеславянскай мовай, ці гаворкамі беларускай або ўкраінскай моваў.
У 1988 годзе пачалося стварэньне пісьмовай палескай літаратурнай мовы, дзякуючы намаганьням філёляга й паэтаМіколы Шэляговіча (па-палеску:Мыкола Шыляговыч). Тады было ўтворанае грамадзка-культурнае згуртаваньне «Полісьсе» і пачалася распрацоўка пісьмовай нормы адмысловай палескай, ці яцьвяскай, мовы. У 1990 годзе адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя, на якой абмяркоўваліся розныя этнаграфічныя й мовазнаўчыя праблемы Палесься і, у тым ліку, стварэньне пісьмовай палескай мовы[11].
Пасьля ўключэньня Заходняга Палесься ў складПалескага ваяводзтваПольшчы польскія ўлады праводзілі палітыку «адарваньня» мясцовага насельніцтва ад украінскага і беларускага ўплываў. У выніку падчас перапісу насельніцтва 1931 году ў Палескім ваяводзтве 707 тысячаў чалавек (64% насельніцтва ваяводзтва) назвалі сваю мову «тутэйшай» (па-палеску:тутэйшы;па-польску:tutejszy). На Палесьсі назва «тутэйшыя», у асноўным, адпавядае паняцьцю «палешукі», аднак проці экзаэтноніму «паляшук», «тутэйшы» зьяўляецца саманазвай, але не этнонімам[12].