Пакроў,Покрыва Багародзіцы (Пакроў Прасьвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі,Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы,Трэцяя Прачыстая,Пакровы Багародзіцы) — восеньскае багародзічнае сьвята, якое адзначаецца ваЎсходняй Царкве1 кастрычніка, а паводлеюліянскага календара —14 кастрычніка.

Пакровы Найсьвяцейшай Багародзіцы сьвяткуюць у гонар дзівоснага зьяўленьняМаці Божай, што адбылося ў сярэдзіне Х стагодзьдзя ваЎлахэрнскай царкве г.Канстантынопалю, дзе захоўвалася рыза Божае Маці, Яе галаўное покрыва й частка пояса. У той час да сталіцы падступіла вялізнае язычніцкае славянскае войска, а войска ў абаронцаў амаль не было. У нядзелю, падчас усяночні, калі храм быў перапоўнены людзьмі, якія маліліся, сьвятыАндрэй дзеля Хрыста юродзівы (памяць2 кастрычніка), а чацьвертай гадзіне ночы, падняўшы вочы да неба, убачыў Найчысьцейшую Дзеву, азораную нябесным сьвятлом і акружаную анёламі і мноствам сьвятых. Укленчыўшы, Багародзіца доўга малілася за хрысьціянаў. Закончыўшы, Яна зьняла са Сваёй галавы покрыва і распрасьцёрла яго над людзьмі, што былі ў храме, абараняючы іх ад ворагаў бачных і нябачных. Найдабраславёная Валадарка наша прасіла ўГоспада Ісуса Хрыста прыняць малітвы ўсіх людзей, якія зьвярталіся да Яго Найсьвяцейшага Імя і да Яе заступніцтва. У тую ж ноч узьнялася страшэнная бура, якія раскідала славянскія лодкі і разагнала іхнае войска.
Славяне добра запомнілі той выпадак і з тых часоў іх праваслаўныя і вуніяцкія вернікі зь любоўю адзначаюць сьвята Пакроваў, нягледзячы на тое, што ў грэцкай царкве на гэтае сьвята ўжо забыліся.
Ніжэй пададзеныя сьвяточныя сьпевы ў рэдакцыіБіблейскае КамісііБПЦ.
Сёньня мы, дабраверныя людзі, радасна сьвяткуем,/ахінутыя Тваім, Богамаці, зьяўленьнем,/і на Твой гледзячы найчысты вобраз, замілавана гаворым:/пакрый нас пачэсным Тваім Покрывам/і захавай нас ад усялякага зла,/просячы Сына Твайго, Хрыста, Бога нашага,//каб Ён выратаваў душы нашы.
Дзева сёньня стаіць у царкве/і з мноствам сьвятых нябачна за нас моліцца Богу,/анёлы з архірэямі пакланяюцца,/апосталы з прарокамі радуюцца://бо за нас моліць Багародзіца Спрадвечнага Бога.
У народнай традыцыі Пакровы адзначаюцца і як сьвята заканчэньня палявых работ. Гэты дзень лічыцца пераломным момантам у жыцьці прыроды. Да гэтага часу звычайна завяршаліся ўсе работы на полі і ў садзе, уцяпляліся жыльлё і гаспадарчыя пабудовы; пачынаўся новы цыкль работ — нарыхтоўка паліва, перавод жывёлы на стойлавае ўтрыманьне («Прыйшлі пакровы, ці да зімы гатовы»). Пасьля Пакроваў пачыналася пара вясельляў («Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю сьнегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным вэлюмам»). Вечарам перад Пакровамі дзяўчаты варажылі пра замужжа: стаялі з блінам на скрыжаваньні дарог і слухалі, у якім баку брэша сабака (туды, маўляў, пойдуць замуж); елі на ноч салёную аладку (спадзяваліся, што суджаны паднясе вады) і інш. З Пакроваў пачыналіся попрадкі (вячоркі, супрадкі), якія працягваліся да Вялікадня.
У гэтым артыкуле нямаспасылак на якія-небудзькрыніцы (6 кастрычніка 2024).
|