Першапачаткова існавала ў выглядзебатальённай тактычнай групы для падтрымкірасейскага ўварваньня ва Ўкраіну, у прыватнасьці ўЛуганскай вобласьці. Уваходзіла ў склад харчовага камбінату «Канкорд»[1]. Адсутнічае на балянсе вайсковых ведамстваў і ў рэестры юрыдычных асобаўРасеі. Але яе байцы прымалі ўдзел у баявых апэрацыях уСырыі і на ўсходзеЎкраіны[2][3].
Назва ПВК (прыватная вайсковая кампанія) «Вагнэр» упершыню прагучала ў 2014 годзе ў паведамленьнях, што найміты гэтай групоўкі ваявалі разам з падтрыманымі Расеяй сэпаратыстамі на ўсходзе Ўкраіны. У расейскіх СМІ арґанізацыя пазыцыянуецца як прыватная вайсковая рота пад камандаваньнем падпалкоўніка ў адстаўцы Ўзброеных сіл РасеіДзьмітара Ўткіна па мянушцы «Вагнэр».
Пра тое, як узьнікла прыватная вайсковая кампанія Вагнэра, пісала пецярбурскае выданьне «Фонтанка.ру». Паводле ягоных зьвестак, у 2013 годзе расейскія мэнэджэры прыватнай вайсковай кампаніі Moran Security Group, якая спэцыялізавалася на абароне гандлёвых судоў ад піратаў, Вадзім Гусеў і Яўген Сідараў, зарэгістравалі ў Ганконгу ПВК «Славянскі корпус» і набралі па часовых працоўных дамовах 267 супрацоўнікаў для «аховы радовішчаў і нафтаправодаў» уСырыі. Замест гэтага супрацоўнікі «Славянскага корпусу» ўзялі ўдзел у грамадзянскай вайне ў гэтай краіне[3].У чэрвені 2017 году ПВК Вагнэра была ўключана ў санкцыйны сьпіс ЗША[4], што прывяло, у пэўным сэнсе, да легалізацыі яе агульнапрынятай назва, паколькі ў гэтым сьпісе дадзеная арґанізацыя была названая PMC Wagner і ўключана ў рубрыку «Абазначэньні ўкраінскіх сэпаратыстаў» (EO 13660 — Designations of Ukrainian Separatists)[5].
25 студзеня 2019 году агенцтва Reuters паведаміла са спасылкай на атамана казацкага таварыства«Ховрино» Яўгена Шабаева[10], што ў Вэнэсуэлу за адзін-два дні да пачатку пратэстаў прыбыла група былых расёйскіх вайскоўцаў, зьвязаных з так званай "прыватнай вайсковай кампаніяй «Вагнэр», у колькасьці 400 чалавек для аховы прэзыдэнтаНікаляса Мадура[11][12][13].
Амбасадар РФ у Вэнэсуэле Ўладзімер Заемскі заявіў, што паведамленьні аб прысутнасьці расейскіх прыватных вайсковых «кампаній» у краіне — «качка»[10]. Іншыя афіцыйныя асобы ў Расеі і Вэнэсуэле, да якіх розныя СМІ зьвярталіся за тлумачэньнямі, таксама абверглі гэтыя здагадкі[14][15][16]. Дырэктар выведкі ўпраўленьня Мінабароны ЗША генэрал-лейтэнант Робэрт Эшлі, выступаючы з дакладам на слуханьнях у камітэце па выведцы Сэнату Кангрэсу ЗША, заявіў, штоПэнтагон не знайшоў прыкмет вайсковай прысутнасьці Расеі і Кітаю ў Вэнэсуэле[17]. 7 лютага кіраўнік Паўднёвага камандаваньня ВС ЗША адмірал Крэйг Фолер на слуханьнях у камітэце па справах узброеных сіл Сэнату Кангрэсу ЗША заявіў, што амэрыканскія ўлады ведаюць пра паведамленьні СМІ пра тое, што «расейскія сілы бясьпекі» былі перакінутыя ў Вэнэсуэлу, і спрабуюць знайсьці пацьверджаньне гэтай інфармацыі[18].
У красавіку 2019 году ў шэрагу інфармацыйных выданьняў, якія спасылаліся наThe Daily Telegraph, якое ў сваю чаргу спасылаецца наThe Sun, зьявіліся паведамленьні, што ўтрыпалітанскай апэрацыі ЛНА ўдзельнічае ПВК «Вагнэр»[19][20][21].
2 кастрычніка латвійскае выданьне «Meduza» апублікавала расьсьледаваньне, прысьвечанае ўдзелу расейскіх наймітаў у лібійскім канфлікце. Журналісты спасылаліся на кіраўніка Ўральскага аддзяленьня «Саюзу Добраахвотнікаў Данбаса» (СДД) Максіма Хлопіна, які паведаміў ім імёны загінуўшых у Трыпалі байцоў з Расеі. Пазьней на старонцы СДД ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» Хлопін апублікаваў запіс, дзе абвяргаў дадзеныя выданьня, заявіўшы, што не перадаваў ёй ніякай інфармацыі[22].
Па дадзеных выданьня The New York Times, у пачатку лістапада ў раён Трыпалі былі перакінутыя да 200 расейскіх наймітаў. На думку журналістаў, гэта зьяўляецца часткай шырокай кампаніі па аднаўленьні расейскага ўплыву наБлізкім Усходзе і ўАфрыцы, страчанага пасьляраспаду СССР. Разам з тым, міністар унутраных спраў ўраду Сараджа, Фатх Башага, абвінаваціўРасею ў распальваньні канфлікту ўЛібіі з тым, каб распаўсюдзіць свой уплыў на краіну-вытворцу нафты, і заклікаў ЗША ўзмацніць свае намаганьні для спыненьня канфлікту[23]. МЗС Расеі абверг дадзеныя абвінавачваньні[24].
17 лютага 2023 году прадстаўнікРады нацыянальнай бясьпекі ЗШАДжон Кірбі паведаміў, што ПВК «Вагнэр» страціла на расейска-ўкраінскай вайне звыш 30 000 чалавек забітымі і параненымі. Пры гэтым большасьць загінулых складалі завэрбаваныя ўтурмах вязьні[25]. 23—24 чэрвеня 2023 году «Вагнэр» учыніў узброенымяцеж супраць міністра абароныСяргея Шайгу. 27 чэрвеня 2023 году расейскі прэзыдэнтУладзімер Пуцін заявіў, што зь дзяржаўнагабюджэту Расеі ад траўня 2022 году па травень 2023 году вылучылі 86,2 млрдрасейскіх рублёў (звыш 1 млрд $) на ўтрыманьне «Вагнэра». Зь іх 70,3 млрд рас.руб. пайшло на заробкінаймітаў, а 15,8 млрд рас.руб. — на заахвочваньне ўдзелу ў «Вагнэры». Яшчэ 110,1 млрд рас.руб. пайшлі на страхавыя выплаты наймітам і іх сем’ям, а 80 млрд рас.руб. склалі даходы прадпрыемства «Канкорд» за пастаўку харчаваньня ўрасейскае войска[26].
20 з 33 затрыманых значыліся ў базе ўкраінскага сайту «Міратворац»[30]. 5 з 20 чалавек са знойдзеных у базе «Міратворцу» названыя чальцамі групы «ПВК Вагнэра», якая ўдзельнічала ў вайне на ўсходзе Ўкраіны і ў Сырыі. Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў 30 ліпеня паведаміў што, паводле апэратыўнай інфармацыі, на волі на тэрыторыі Беларусі застаецца каля 200 баевікоў, іх шукаюць. Затрыманыя раней даюць паказаньні. Паводле яго, іх у рамках крымінальнай справы падазраюць у падрыхтоўцы тэрактаў. Раўкоў таксама назваў незатрыманых баевікоў «іголкай у стозе сена». Таксама, паводле Раўкова, на тэрыторыі Расеі, пад Псковам і Невелем, рыхтуюцца новыя групоўкі баевікоў[31].
4 жніўня 2023 годуАсіпавіцкі раённы выканаўчы камітэт паставіў на ўлік ТАА «Група «Вагнэр» са статутным капіталам у 200 рублёў па тым самым адрасе на Ўсходняй вуліцы ў вёсцы Цэль, што і «Канкорд Мэнэджмэнт і Кансалтынг». Яго ўласьнікам значыўся расейскі грамадзянін Максім Пятроў. У якасьці віду дзейнасьці значыліся іншыя віды адукацыі, што ўлучалі навучальныя цэнтры, якія прапануюць курсы выжываньня[35].
Нягледзячы на тое, что Вагнэр называецца прыватнай кампаніяй, шмат хто мяркуе[Хто?], што наймітаў экіпіруе і падтрымлівае Міністэрства абароны РФ і Галоўнае разьведвальнае ўпраўленьне (ГРУ). Па словах Руслана Левіева, аналітыка праекту Conflict Intelligence Team, іх трэніровачны палігон знаходзіцца побач з палігонам 10-й брыгады ГРУ [у Краснадарскім краі], таму калі б іх існаваньне не было ўхваленае ўрадам, то гэта было б немагчыма, яны ня мелі б права знаходзіцца побач з базай элітнага спэцназу ГРУ. Сайт militaryarms.ru паведамляе, што ў Вагнэра «вельмі высокі адсотак стратаў, што не характэрна для прыватных вайсковых кампаній». У дакладзе гаворыцца, што ў Данбасе і Сырыі найміты Вагнэра працуюць у самых небясьпечных сытуацыях, часта гінуць на пачатку атакі падчас штурму населеных пунктаў і пазыцыяў праціўніка.
Падразьдзяленьне, абслугоўваюць структуры, зьвязаныя зь бізнэсоўцамЯўгенам Прыгожыным, блізкім сябрамУладзімера Пуціна. На афіцыйным узроўні існаваньне арґанізацыі Расея не камэнтуе, Пуцін на штогадовай прэс-канфэрэнцыі ў 2018 годзе выказаўся пра яе так: «Калі яны не парушаюць расейскія законы, яны маюць права працаваць, прасоўваць свае бізнэс-інтарэсы ў любым пункце плянэты»[36].
У 2018 годзе Служба бясьпекі Ўкраіны паведамляла, што ў складзе ПВК «Вагнэра» ў Сырыі ваююць 11 беларусаў. Шасьцёра зь іх бралі ўдзел у наступе ў правінцыіДэйр-ез-Зор, падчас якога шмат удзельнікаў былі забітыя, у тым ліку Руслан Бабінін, Канстанцін Гірс, Эдвард Давыдаў, Сяргей Сазанаў, Аляксандар Ступніцкі і Вадзім Юшкевіч[37].
У чэрвені 2020 годуРада правоў чалавека ААН стварыла місію маніторынгу ўЛібіі, якая падрыхтавала даклад пра датычнасьць наймітаў «Вагнэра» да расстрэлаў мірных жыхароў пасьля ўзяцьця ў палон, мінаваньнямячэтаў і цывільных мясьцінаў[38].
У кастрычніку 2021 году экспэртыААН заклікалі ўрадЦэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі (ЦАР) спыніць дачыненьні з «Вагнэрам», бо яго найміты ўчынялі катаваньні цывільных і згвалтаваньні жанчынаў і мужчынаў, а таксама пакараньні сьмерцю падчас наступу на паўстанцаў. Урадавая камісія ЦАР пацьвердзіла адпаведныя парушэньні правоў чалавека з боку расейскіх наймітаў[38].
У студзені 2022 году замежная сьледчая група «Ўсе вочы на Вагнэр» засьведчыла, што баевікі «Вагнэра» учынілі масавыя забойствы звыш 330 мірных жыхароў уМалі, зь іх большасьць у горадзеМура. Пры гэтым праваабаронцы арганізацыі «Дазор правоў чалавека» задакумэнтавалі забойства прынамсі 35 мірных жыхароў у паселішчыДагофры на поўдні гэтай заходнеафрыканскай краіны. Спадарожна «Ўсе вочы на Вагнэр» задакумэнтавала, што вагнэраўцы ўчынялікатаваньні,згвалтаваньні імарадэрства[38].
У студзені 2023 году ўБахмуце (Украіна) атрад «Вагнэра» пад загадам былога зьняволенага Аляксея Савічава, паводле яго ўласнага прызнаньня, учыніў масавае забойства параненых украінскіх вайскоўцаў і баевікоў «Вагнэра». Пры гэтым Савічаў скарыстаў 30гранатаў. Са словаў Савічава, целы забітых спалілі. Зь яго ж словаў, пасьля абменуваеннапалоннымі ў лютым 2023 году расейскія афіцэры аддалі загад «усіх старэйшых за 15 гадоў расстрэльваць бяз слоў». У выніку разам зь іншымі забілі 10падлеткаў. Таксама найміт Савічаў паведаміў, што ў «Вагнэры» за адмову забіваць цывільных каралірасстрэлам. Атрад «Вагнэра» пад загадам былога зьняволенага Азамата Ўлдарава, паводле яго прызнаньня, учыніў масавае забойства звыш 300 чалавек, зь іх 40 дзяцей, якія хаваліся ў падвале. Такі загад Улдараў, зь яго ж словаў, аддаў сам, бо меў адпаведны загад «зьнішчыць усіх» падчас штурмуСалядару і Бахмуту[38].