Нідэрля́нды (па-нідэрляндзку:Nederland) — краіна ў паўночна-заходняйЭўропе на ўзьбярэжжыПаўночнага мора (даўжыня берагавой лініі — 451 км), мяжуе зБэльгіяй на поўдні іНямеччынай на ўсходзе (даўжыня мяжы — 1027 км). Нідэрлянды зьяўляюцца часткайКаралеўства Нідэрляндаў, у якое таксама ўваходзяць астравы колішніхНідэрляндзкіх Антылаў, як тоАруба,Кюрасао,Банэйр ды іншыя. Афіцыйная назва краіны — Каралеўства Нідэрлянды (па-нідэрляндзку:Koninkrijk der Nederlanden). Дачыненьні паміж чальцамі каралеўства рэгулююцца Статутам Каралеўства Нідэрляндаў (па-нідэрляндзку:Statuut voor het Koninkrijk der Nederlanden), прынятым у 1954 годзе.
Нідэрланды ёсьцьпарлямэнцкайканстытуцыйнайманархіяй з унітарнай структурай з 1848 году. Краіна традыцыйна маепіларызацыю грамадзтва, але і даўнюю сацыяльную талерантнасьць, узаконіўшыпрастытуцыю іэўтаназію, а таксама прытрымліваючыся лібэральнай палітыкі ў дачыненьні данаркотыкаў. Жанчыны атрымалі выбарчае права ў 1919 годзе. А краіна стала першай дзяржавай, якая легалізавала аднаплоцевыя шлюбы ў 2001 годзе. Зьмяшаная рынкавая эканоміка краіны досыць разьвітая і займае трынаццатае месца ў сьвеце паводле прыбытку на душу насельніцтва.
НазваНідэрлянды ў перакладзе азначае «ніжнія землі», аднак перакладаць яго літаральна няправільна, бо, паводле гістарычных чыньнікаў, гэтым тэрмінам прынята зваць тэрыторыю, якая прыкладна адпавядае сёньняшнім Нідэрляндам, Бэльгіі іЛюксэмбургу (Бэнілюкс). Нідэрлянды часта завуцьГаляндыяй, хоць гэта палітычна некарэктна, бо Паўднёвая і Паўночная Галяндыя — гэта толькі дзьве з дванаццаці правінцыяў Нідэрляндаў.
Нідэрлянды былі заселеныя з апошняга ледавіковага пэрыяду. Падчас прыбыцьцярымлянаў Нідэрлянды былі заселеныя германскімі плямёнамі, гэткімі яктубанты,канінэфаты іфрызы, якія пасяліліся тамака каля 600-х гадоў да н. э. Першым аўтарам, які апісаў узьбярэжжа Галяндыі іФляндрыі, быў грэцкі географПітэй, які адзначыў яшчэ каля 325 году да н. э., што ў гэтых рэгіёнах «больш людзей загінулі ў барацьбе з вадой, чым у барацьбе зь людзьмі»[13]. За часамГальскай войны тэрыторыя на поўдзень і захад адРайну была заваяваная рымскімі войскамі, ачоленыяЮліюсам Цэзара з 57 году да н. э. да 53 году да н. э.[14] Цэзар узгадаў толькі два асноўныя кельцкія плямёны, якія жывуць на тэрыторыі сучасных паўднёвых Нідэрляндаў:эбуроны імэнапіі. ПрыАктавіяну Аўгусту Рымская імпэрыя заваявала б усю тэрыторыю сучасных Нідэрляндаў, уключыўшы іх у склад правінцыі Старая Нямеччына ў 7 годзе да н. э., але пасьлябітвы ў Тэўтабурскім лесе ў 9 годзе меэы імпэрыі замацаваліся на мяжы Райну каля 12 году. У пачатку рымскай калянізацыі ў краіну таксама прыбылі нямецкія плямёныбатавы ітоксандры. У пэрыяд Рымскай імпэрыі паўднёвая частка цяперашніх Нідэрляндаў была акупаваная рымлянамі і стала часткай правінцыіБэльгіка (па-лацінску:Gallia Belgica), а пазьней — правінцыяй Ніжняя Нямеччына (па-лацінску:Germania Inferior).
Пасьля таго як Рым страціў уплыў у гэтым рэгіёне свае ўладаньні пашырыліфранкі. Да 490-х гадоўХлёдвіг I заваяваў і аб’яднаў усе гэтыя тэрыторыі ў паўднёвых Нідэрляндах у адзінаеФранскае каралеўства, а адтуль працягнуў свае заваёвы ўГаліі. За часам экспансіі, франкі рушылі на поўдзень на тэрыторыю сучаснаеФранцыі івалёнскае часткіБэльгіі, у канчатковым выніку яны перанялі прастанароднуюлацінскую мову мясцовага насельніцтва[15]. Пры гэтым франкі працягвалі размаўляць на роднай мове на поўначы, гэта значыць у паўднёвых Нідэрляндах і Фляндрыі. Да IX стагодзьдзя ператварылася ў стараніжнефранскую альбо старанідэрляндзкую мову[15]. Такім чынам узьнікла нідэрляндза-француская моўная мяжа[15][16]. У час перасяленьня народаўсаксы, і блізкія да іханглы,юты іфрызы засялілі прыбярэжныя землі[17]. Многія зь іх рушылі даАнгельшчыны і сталі вядомыя якангласаксы, але тыя, хто застаўся, пачалі называцца фрызамі, а іхняя мовай былафрыская[17]. На фрыскай мове размаўлялі па ўсім паўднёвым узьбярэжжыПаўночнага мора, і яна па-ранейшаму ёсьць найбольш блізкай даангельскай сярод усіх жывых моваў кантынэнтальнай Эўропы. Да VII стагодзьдзя ўзьніклаФрыскае каралеўства (650—734), якім кіраваў карольАльдгісьль. ГорадУтрэхт стай сталіцай новай дзяржавы[17][18]. Паміж 600 і прыблізна 719 годам паміж фрызамі і франкамі часта вяліся бітвы за гарады. У 734 годзе ўбітве пры Боарне фрызы пацярпелі паразу пасьля шэрагу войнаў. На згоду франкаў англасаксонскі місіянэрВіліброрд навярнуў фрыскі народ ухрысьціянства. Ён заснаваўУтрэхцкае арцыбіскупства і стаў біскупам фрызаў. Аднак ягоны наступнік Баніфацыюс быў забіты фрызамі ўДокюме ў 754 годзе.
ФранскаяКаралінская імпэрыя была магутнай сілай і кантралявала большую частку заходняй Эўропы, у тым ліку тэрыторыю сучасных Нідэрляндаў. Аднак, па сьмерціКарла Вялікага і падзелу дзяржавы на тры землі на ўзьбярэжжы Паўночнага мора апынуліся ў складзе слабогаСярэдняга каралеўства. Прыкладна ў 850 годзе карольЛётар I вызнаў вікінгаРорыка Ютляндзкага кіраўніком большай часткі Фрызіі. Пасьля падзелу каралеўства ў 855 годзе ягоная паўночная частка ўлучна зь Нідэрляндамі перайшлі пад кантрольЛётара II, атрымаўшы назвуЛятарынгія, у гонар караля. Паўночныя фрыскія і франскія гарады працягвалі цярпець ад нападу вікінгаў. Прыблізна ў 879 годзе экспэдыцыя вікінгаў пад кіраўніцтвамГодфрыда Фрыскага зьдзейсьніла набег на фрыскія землі. Вікінгаўская навала паслабіла ўплыў францускіх і нямецкіх лордаў у рэгіёне. Супраціў заваёўнікам, калі ён і быў, зыходзіў ад мясцовай шдяхты, якая ў выніку набыла моц, што сталася грунтам да распадуНіжняй Лятарынгіі на паўнезалежныя дзяржавы. Адным з гэтых мясцовых шляхцічаў быўГерульф, які здабыў уладу ў Фрызіі пасьля таго, як дапамог забіць Годфрыда. Панаваньне вікінгаў пасьля гэтага скончылася.
УСярэднявеччы Ніжнія краіны (якія складаюцца прыкладна зь цяперашніх Бэльгіі і Нідэрляндаў) уключалі ў сябе розныя графствы, герцагствы і япархіі, што ўваходзілі ў складСьвятой Рымскай імпэрыі. Каля 1000 году празь некалькі сельскагаспадарчых інавацыяў эканоміка рэгіёну пачала разьвівацца хуткімі тэмпамі, а больш высокая прадукцыйнасьць працы дазволіла сялянам апрацоўваць больш зямлі альбо стаць гандлярамі. Вакол манастыроў і замкаў пачалі расьці гарады, у якіх асабліва ў Фляндрыі, а пазьней і ўБрабанце, пачала ўзьнікаць сярэдняя кляса гандляроў. Заможныя гарады пачалі купляць сабе пэўныя прывілеі. На практыцы гэта азначала, штоБруге іАнтвэрпэн сталі квазінезалежнымі рэспублікамі самі па сабе і пазьней ператварыліся ў найважнейшыя гарады і парты Эўропы. Каля 1100 году сяляне з Фляндрыі і Утрэхта пачалі асушваць і апрацоўваць незаселеныя балоцістыя землі ў заходніх Нідэрляндах, што ўзвысілаграфства Галяндыя як цэнтра ўлады.
Вільгэльм I прынц Аранскі ачоліў нідэрляндзае паўстаньне супраць Габсбургаў.
Большасьць імпэрскіх і францускіх фэодаў на тэрыторыі сучасных Нідэрляндаў і Бэльгіі былі аб’яднаны ў асабістую унію з герцагам БургундыіФіліпам Добрым у 1433 годзе. Пасьля спадкаемцамі дынастыі бургундзкіхВалюа сталіГабсбургі, якія працягнулі кіраваць Ніжнімі землямі. Да Бургундзкай уніі нідэрляндцы часта атаесамлялі сябе толькі з горадам, у якім яны жылі, альбо мясцовым герцагствам ці графствам. Бургундзкі пэрыяд фактычна стаў часам, калі пачаўся шлях фармаваньня нацыі. Новыя кіраўнікі абаранялі нідэрляндзкія гандлёвыя інтарэсы, якія тады хутка разьвіваліся. Флёт графства Галяндыі некалькі разоў перамагаў флётГанзейскага зьвязу.Амстэрдам квітнеў і ў XV стагодзьдзі стаў галоўным гандлёвым портам у Эўропе, бо празь яго адбываўся гандаль збожжам з балтыйскага рэгіёну. Праз Амстэрдам развозілася збожжа ў буйныя гарады Бэльгіі, Паўночнай Францыі і Ангельшчыны. Гэты гандаль быў жыцьцёва важным, таму што Нідэрлянды больш не маглі вырошчваць дастатковазбожжа, каб пракарміць сябе. Асушваньне зямель прывёў да таго, што слой торфу на былых балотах скараціўся, што прыводзіла да затапленьня зямлі. Пры ГабсбургуКарле V, кіраўнікуСьвятой Рымскай імпэрыі і каралю Гішпаніі, усе фэоды ў цяперашнім рэгіёне Нідэрляндаў былі аб’яднаныя ўСямнаццаць правінцыяў, якія таксама ўлучалі большую частку сучаснай Бэльгіі,Люксэмбургу і некаторых прылеглых тэрыторыяў на тэрыторыі сучаснай Францыі і Нямеччыны. Пасьля распаўсюджваньнякальвінізму пасьледавалаКонтрарэфармацыя, што выклікала раскол у краіне. Спробы гішпанскага караляФіліпа II цэнтралізаваць дзяржаву прывялі да паўстаньня супраць гішпанскага панаваньня пад правадырствамВільгэльма I Аранскага.
26 ліпеня 1581 году была абвешчаная незалежнасьць краіны, афіцыйна прызнаная іншымі дзяржавамі толькі пасьляВасьмідзясяцігадовай вайны (1568—1648). У гады вайны за незалежнасьць пачаўся «Залаты век» Нідэрляндаў, пэрыяд эканамічнага і культурнага росквіту, які працягваўся ўсё XVII стагодзьдзьдзе. Шырокае разьвіцьцё ў Нідэрляндах набылі навука, вайсковая справа і мастацтва (асабліважывапіс). Да 1650 году галяндцы валодалі 16 тысячамі гандлёвых караблёў[19].Нідэрляндзкая Ост-Індзкая кампанія іНідэрляндзкая Вэст-Індзкая кампанія заснавалі калёніі і гандлёвыя пункты ва ўсім сьвеце, у тым ліку кіравалі заходнімі часткаміТайваня паміж 1624—1662 і 1664—1667 гадамі. Засяленьне нідэрляндцаміПаўночнай Амэрыкі пачалося з закладуНовага Амстэрдама ў паўднёвай частцыМангэтану ў 1614 годзе. У Паўднёвай Афрыцы нідэрляндцы засяліліКапскую калёнію ў 1652 годзе. Калёніі ўПаўднёвай Амэрыцы былі заснаваныя ўздоўж шматлікіх рэкаў ва ўрадлівайГаяне. СучасныСурынам некалі быў нідэрляндзкай калёніяй. УАзіі нідэрлянцы стварылі Нідэрляндзую Ост-Індыю (цяперІнданэзія) і гандлёвы пункт уЯпоніі на востравеДэдзіма. У даіндустрыяльны час нідэрляндзкая імпэрыя атрымлівала 50% тэкстылю і 80% шоўку з індыйскайімпэрыі Вялікіх Маголаў[20][21]. Многія эканамічныя гісторыкі зважаюць Нідэрлянды першай цалкамкапіталістычнай краінай у сьвеце, бо тут месьціўся самы заможны гандлёвы горад (Амстэрдам) і была створаная першаяфондавая біржа. Вынаходлівасьць гандляроў прывяла да стварэньня страхавых і пэнсійных фондаў.
ПасьляФранцускай рэвалюцыі і ўзвышэньняНапалеона Нідэрлянды страцілі кантроль над дзяржавай. Пасьля нядоўгага часу існаваньняБатаўскай рэспублікі было створанае марыянэткаваеКаралеўства Галяндыя, якое ачоліў Напалеонавы братЛюі Банапарт. Банапарт спрабаваў служыць нідэрляндзкім інтарэсам замест інтарэсаў свайго брата і быў вымушаны адмовіцца ад трону 1 ліпеня 1810 году. Імпэратар накіраваў войскі, і Нідэрлянды сталі часткайФранцускай імпэрыі да восені 1813 году, калі Напалеон пацярпеў паразу ўбітве пры Ляйпцыгу. Пасьля спыненьня францускай акупацыі ў пачатку XIX стагодзьдзя Нідэрлянды ператварыліся ў манархію пад уладай дынастыі Аранскіх. У 1830 годзеБэльгія канчаткова аддзялілася ад Нідэрляндаў і стала самастойным каралеўствам.Люксэмбург здабыў незалежнасьць у 1890 годзе. Пад ціскам лібэральных палітыкаў краіна ў 1848 годзе была ператвораная ў парлямэнцкую дэмакратыю з канстытуцыйным манархам. Такі палітычны лад захаваўся і дагэтуль, з кароткім перапынкам падчаснямецкай акупацыі.
ЗруйнаваныРатэрдам пасьля нямецкіх бамбаваньняў у 1940 годзе.
ПадчасПершай сусьветнай вайны Нідэрлянды захоўвалі нэўтралітэт, але падчасДругой сусьветнай вайны на працягу пяці гадоў былі акупаваныя Нямеччынай. Падчас нямецкага ўварваньня Ратэрдам быў падвергнуты бамбаваньню, пад час якога быў амаль цалкам разбураны цэнтар гораду. Падчас акупацыі ахвярамігалакосту сталі каля пяцідзесяці тысячаў нідэрляндзкіхгабрэяў. Нідэрляндзкія рабочыя былі вывезеныя на прымусовыя работы ў Нямеччыну, а мірныя жыхары, якія зьдзяйсьнялі супраціў забіваліся ў адплату за напады на нямецкіх жаўнераў. Вёскі рабаваліся, боТрэцяму Райху была патрэба ў ежы. Зважаючы на тое, што тысячы нідэрляндцаў рызыкавалі жыцьцём, хаваючы габрэяў ад немцаў, больш за 20 тысяч нідэрляндзкіх фашыстаў далучыліся да шэрагаўСС[22], змагаючыся наУсходнім фронце[23]. Палітычныя калябаранты былі сябрамі фашыстоўскагаНацыянал-сацыялістычнага руху, адзінай легальнай палітычнай партыі ў акупаваных Нідэрляндах. 8 сьнежня 1941 году нідэрляндзкі ўрад у выгнаньні ўЛёндане аб’явіў вайнуЯпоніі[24], але ня здолеў прадухіліць японскую акупацыю Нідэрляндзкай Ост-Індыі[25]. У 1944—1945 гадахПершая канадзкая армія, якая ўключала канадзкія, брытанскія і польскія войскі, была адказная за вызваленьне большай часткі Нідэрляндаў[26]. Пасьля сусьветнай вайны нідэрляндцы працягнулі ваяваць уІнданэзіі, якая пасьля японскай акупацыі ўжо змагалася за ўласную незалежнасьць.
Колішнія прэм’ер-міністры краіны поруч зь дзейным прэм’ерамМаркам Рутэ ў 2011 годзе.
Пасьля вайны пачалося хуткае аднаўленьне краіны, чаму спрыяўплян Маршала, прапаваныЗлучанымі Штатамі Амэрыкі. Дзякуючы гэтаму Нідэрлянды хутка змаглі стаць сучаснай індустрыяльнай краінай. Дзяржаўную незалежнасьць набылі былыя калёнііІнданэзія іСурынам. У выніку масавай іміграцыі з Інданэзіі,Турэччыны,Марока, Сурынаму іАнтыльскіх астравоў Нідэрлянды сталі шматкультурнай краінай зь вялікай доляй мігрантаў. Па вайне Нідэрлянды сталіся адной з краінаў заснавальніцаў арганізацыіБэнілюкс поруч з Бэльгіяй і Люксэмбургам. У 1949 годзе краіна далучылася да вайсковайАрганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы. 25 сакавіка 1957 году Нідэрлянды сталі адным з заснавальнікаў арганізцыі, зь якой у 1990-х паўстаўЭўрапейскага зьвязу. У 1960-я і 1970-я гады рушылі вялікія сацыяльныя і культурныя зьмены.Каталікі іпратэстанты сталі мець большыя дачыненьні між сабой, і адрозьненьні паміж клясамі таксама сталі меней прыкметнымі праз росту роўня жыцьця і адукацыі. Студэнты і моладзь агулам адмаўляліся ад традыцыйных нораваў і настойвалі на зьменах у такіх пытаннях, якправы жанчынаў,сэксуальнасьць, раззбраеньне і праблемы навакольнага асяродзьдзя. У 2002 годзе дзяржаўнай валютай сталасяэўра. У 2010 годзе былі ліквідаваныяНідэрландзкія Антыльскія астравы, а на кожным востраве быў зладжаны рэфэрэндум аб вызначэньні ўласнага статусу. У выніку астравы захавалі цесныя дачыненьні зь Нідэрляндамі, атрымаўшы незалежнасьць, але пад нідэрляндзкай каронай. На рэфэрэндуме паЭўрапейскай канстытуцыйнай дамове ў чэрвені 2005 году больш за паловы нідэрляндцаў прагаласавалі супраць яе прыняцьця.
Краіна разьмешчаная на землях у вусьцях рэкРайну,Маасу іШэльды. З глебы, нанесенай гэтымі рэкамі, утварыліся дэльта і шырокая пляскатая нізіна. Палова тэрыторыі ляжыць ніжэй за ўзровеньмора, і толькі на поўдні Нідэрляндаў мясцовасьць падвышаецца да 30 мэтраў і вышэй. Вялікая частка нізінаў знаходзіцца ў правінцыяхПаўночная Галяндыя,Паўднёвая Галяндыя іФлевалянд. Берагавая лінія сфармаваная наноснымі выдмамі. За імі ідуць некалі адваяваныя ў мора зямлі, званыяпольдэрамі і абароненыя выдмамі і дамбамі ад марскіх водаў. Нідэрлянды падзеленыя на паўночную і паўднёвую часткі Райнам,Ваалем і Маасам. У мінулым гэтыя рэкі дзейнічалі як натуральны бар’ер паміж фэадальнымі ўладаньнямі і, такім чынам, гістарычна стварылі культурны падзел, што відаць у некаторых фанэтычных рысах. Не дарма, што нідэрляндцы называюць памянёныя рэкі вялікімі.
На працягу стагодзьдзяў берагавая лінія Нідэрляндаў значна зьмянілася ў выніку прыродных катаклізмаў і ўмяшальніцтва чалавека. З часоўРымскай імпэрыі галяндцы адваёўваюць зямлю ў мора. Першыя польдэры зьявіліся яшчэ ў XIII стагодзьдзі, і з тых часоў уздоўж узьбярэжжа былі асушаныя значныя плошчы.
14 сьнежня 1287 годупаводка Сэнт-Люсіі закранула Нідэрлянды і Нямеччыну, загубіўшы больш за 50 тысяч чалавек. Гэтая непагадзь лічыцца адной з самых разбуральных паводак у пісьмовай гісторыі[27].Паводка Сэнт-Элізабэт 1421 году і безгаспадарчае кіраваньне зьнішчылі нядаўна адноўлены польдэр, замяніўшы яго прыплыўнымі поймамі Бісбосх плошчай у 72 км². Велізарная паводка ўПаўночным моры ў лютым 1953 году прывяла да абвальваньня некалькіх дамбаў на паўднёвым захадзе Нідэрляндаў. Падчас паводкі патанулі больш за 1800 чалавек. Пасьля гэтага ўрад Нідэрляндаў распачаў буйнамаштабную праграму «Плян Дэльта», каб абараніць краіну ад будучых паводак. Праграма прадугледжвала аддзяленьне ад мора вусьцяў рэк, з захаваньнемсуднаходзтва па шматлікіх каналах і рэалізоўвалася на працягу больш чым трыццаці гадоў.
Збудаваны польдэр вышынёю 5,5 мэтраў ніжэй узроўню мора.
Узьдзеяньне катастрофаў у пэўнай ступені ўзмацняецца дзейнасьцю чалавека. Адносна высока разьмешчаныя балоты былі асушаныя дзеля выкарыстаньня ўсельскай гаспадарцы. Дрэнаж прывёў да скарачэньня ўрадлівагаторфу і паніжэньня ўзроўню зямлі, пасьля чаго ўзровень грунтовых водаў быў паніжаны, што прывяло да далейшага скарачэньня торфу. Акрамя таго, да XIX стагодзьдзя торф здабывалі, сушылі і выкарыстоўвалі ў якасьці паліва, што яшчэ больш пагаршала праблему. Стагодзьдзі дрэнна кантраляванай здабычы торфу панізілі і без таго нізкую паверхню зямлі на некалькі мэтраў. Нават на затопленых тэрыторыях працягвалася здабыча торфу. Праз загрозу паводак земляробства было цяжкім, што стымулявала замежны гандаль, у выніку чаго нідэрляндцы актыўна бралі ўдзел у сусьветных справах з пачатку XIV і XV стагодзьдзяў.
Каб засьцерагчыся ад паводак, быў прыдуманы шэраг абарончых збудаваньняў ад вады. У першым тысячагодзьдзі нашай эры вёскі і хутары будаваліся на пагорках, якія называлісятэрпамі. Пазьней гэтыя тэрпы злучылі дамбамі. У XII стагодзьдзі пачалі зьяўляцца мясцовыя дзяржаўныя ўстановы пад назвай «водныя рады», задачай якіх было падтрымліваць узровень вады і абараняць рэгіён ад паводак. Цікава, што яны працягваюць дзеіць і да нашых дзён. Пры зьніжэньні ўзроўня зямлі, пры неабходнасьці будаваліся дамбы, якія злучаліся ў інтэграваную сыстэму. Да XIII стагодзьдзя дзеля адпампоўваньня вады пачалі выкарыстоўваць ветраныя млыны, дзе землі месьціліся ніжэй за ўзровень мора. Пазьней ветракі выкарыстоўваліся дзеля асушваньня азёр, ствараючы знакамітыя польдэры[28]. Буйныя мэліярацыйныя праекты былі ажыцьцёўленыя ў 1930—1950 гадах.
У Нідэрляндах маецца 21 нацыянальны парк[29] і сотні іншых прыродных запаведнікаў, якія ўключаюць азёры, пусттэльні, лясы, дзюны і іншыя месцы. Большасьць зь іх належаць нацыянальнаму дэпартамэнту лясной гаспадаркі і аховы прыроды. Іншыя зь іх кіруюцца прыватнай арганізацыяў Помнікі прыроды.Вадэнскае мора на поўначы краіны зь мелізнамі і забалочанымі тэрыторымі, багатая на біялагічную разнастайнасьцю і ўлучаныя да сьпісуСусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[30].
Усходняя Шэльда, былы паўночна-ўсходніэстуарый ракіШэльды, быў зроблены нацыянальным паркам у 2002 годзе. Такім чынам, ён сташся найвялікшым нацыянальным паркам у Нідэрляндах, маючы плошчу у 370 км². Празь вялікую разнастайнасьць марскіх насельнiкаў, уключаючы ўнікальных рэгіянальных відаў, парк папулярны сярод аквалангістаў. Таксама тут прапануюцца паслугіветразевага спорту, рыбалкі, язды наровары і назіраньне за птушкамі.
Фітагеаграфічна эўрапейская частка Нідэрляндаў падзеленая паміж Атлянтычнай і Цэнтральна-эўрапейскіай правінцыяміЦыркумбарэальнага рэгіёну. Паводле зьвестакСусьветнага фонду дзікай прыроды, эўрапейская тэрыторыя Нідэрляндаў адносіцца да экарэгіёну атлянтычных зьмяшаных лясоў[31]. У 1871 годзе былі высечаныя апошнія старыя арыгінальныя натуральныя лясы[32], і большасьць лясоў сёньня ўяўляюць сабой монакультуры дрэваў, такіх якхвоя звычайная, і дрэвы, якія не зьяўляюцца гістарычна тыповымі для Нідэрляндаў. Гэтыя лясы былія высаджаны на антрапагенных верасах і пясчаныхнамулаў. Індэкс цэласнасьці ляснога ляндшафту Нідэрляндаў у 2019 годзе ёсьць даволі нізкім[33]. Маюцца праблемы з забруджваньнемазотам[34]. Колькасць лятучыхвусякоў у Нідэрляндах скарацілася на 75% з 1990-х гадоў[35].
Першая канстытуцыя Нідэрляндаў 1815 году надавала асноўную ўладу каралю, але давалазаканадаўчыя паўнамоцтвы дзьвюхпалатнамупарлямэнту, вядомаму якГенэральныя штаты. Сучасная канстытуцыя краіны была прынятая ў 1848 годзе з ініцыятывы караляВілема II і вядомага лібэралаЁгана Рудольфа Торбэке. Гэтую канстытуцыю можна лічыць «мірнай рэвалюцыяй», таму што яна рэзка абмежавала ўладу караля і перадалавыканаўчую ўладу кабінэту міністраў. Парлямэнт з гэтага часу абіраецца на прамых выбарах, атрымаўшы вялікі ўплыў на рашэньні ўраду. Такім чынам, Нідэрлянды аднымі зь першых у Эўропе зьдзейсьнілі пераход ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай манархіі і парлямэнцкай дэмакратыі.
У 1917 годзе празь зьмяненьні ў канстытуцыі выбарчыя правы былі нададзеныя ўсім мужчынам ад веку 23 гадоў. У 1919 годзе права голасу атрымалі ўсе жанчыны. З 1971 году правы голасу маюць усе грамадзяне з 18 гадоў. Канстытуцыя была істотна перагледжаная ў 1983 годзе. З гэтага часу насельніцтву гарантаваліся ня толькі палітычныя, але і сацыяльныя правы, як то абарона ад дыскрымінацыі на падставе рэлігіі, палітычных перакананьняў, расы і іншага, скасоўвалася сьмяротнае пакараньне, і абвяшчалася права напражытковы мінімум. Урад атрымаў абавязак бараніць насельніцтва ад беспрацоўя і ахоўваць навакольнае асяродзьдзе. Шэраг зьменаў у канстытуцыі пасьля 1983 году адмянілі службу ў войску паводле прызыву і дазволілі выкарыстоўваць узброеныя сілы дзеля міратворчых апэрацыяў па-за мяжой.
Манарх Нідэрляндаў афіцыйна ачольвае дзяржавы, аднак дэлегуе ўладу кабінэту міністраў. З 2013 году каралём ёсьцьВілем-Аляксандар з старадаўняйАранскай дынастыі. Манарх нярэдка адракаецца ад пасады на карысьць спадчыньніка па дасягненьні паважнага веку, як зрабіла і каралева Бэатрыкс у 2013 годзе. На практыцы манарх амаль ня ўмешваецца ў палітычнае жыцьцё і абмяжоўваецца афіцыйнымі цырымоніямі, але ў той жа час мае вырашальны ўплыў на фармаваньне новага ўраду пасьля парлямэнцкіх выбараў і на прызначэньне каралеўскіх камісараў у правінцыях.
Заканадаўчай уладай валодаюць Генэральныя штаты і ў меншай ступені ўрад. Парлямэнт складаецца зь дзьвюх палатаў: першай (75 месцаў) і другой (150 месцаў). Другая палата, якая валодае асноўнай уладай, абіраецца ўсеагульным прамым галасаваньнем раз на 4 гады. Першая палата абіраецца правінцыйнымі парлямэнтамі. Ейныя функцыі зводзяцца да ратыфікацыі законапраектаў, ужо распрацаваных і прынятых другой палатай.
У Нідэрляндах існуе культура паважлівых і сяброўскіх дэбатаў у палітыцы. На фатаздымку сябры Палаты прадстаўнікоў ад розных палітычных партыяў.
Аніводная партыя ня мела большасьці ў парламэнце з XIX стагодзьдзя, і ў выніку звычайна партыі мусяць фармаваць кааліцыйныя кабінэты. З таго часу, як выбарчае права стала ўсеагульным у 1917 годзе, у палітычнай сыстэме Нідэрляндаў дамінавалі тры групы палітычных партый, як тохрысьціянскія дэмакраты,сацыял-дэмакраты ілібэралы. Гэтыя партыі звычайна ладзілі кааліцыі адно з адным, пры гэтым звычайна хрысьціянскія дэмакраты фармавалі левацэнтрысцую кааліцыю з сацыял-дэмакратамі альбо правацэнтрысцкую кааліцыю зь лібэраламі. У 1970-я гады партыйная сыстэма стала больш няўстойлівай, бо хрысьціянска-дэмакратычныя партыі страцілі сваю магутнасьць, у той час як новыя партыі сталі больш пасьпяховымі. Гэтак зьявіліся радыкальн дэмакратычная і прагрэсіўная лібэральная партыяДэмакраты-66 (Д66) і экалягічная партыяЗяленыя левыя. Асноўнымі палітычнымі партыямі Нідэрляндаў ёсьцьХрысьціянска-дэмакратычны заклік (ХДЗ),Партыя працы (ПП),Сацыялістычная партыя іНародная партыя за свабоду і дэмакратыю (НПСіД).
Навыбарах 1994 году ХДЗ страціла дамінуючае становішча. Гэтак званы фіялетавы кабінэт быў сфармаваны поруч з НПСіД, Д66 і ПП. Навыбарах 2002 году гэты кабінэт страціў большасьць праз павелічэньне падтрымкі ХДЗ і ўздыму правай партыіСьпісу Піма Фартэйна, новай палітычнай партыі, згуртаванай ваколПіма Фартэйна, які быў забіты за тыдзень да выбараў. Кароткачасовы кабінэт быў ачолены лідэрам ХДЗЯнам Пэтэрам Балькенэндэ. Пасьлявыбараў 2003 году, на якіх правая партыя страціла большасьць сваіх месцаў, быў сфармаваны кабінет з ХДЗ, НПСіД і Д66. Кабінэт ініцыяваў амбітную праграму рэфармаваньня сацыяльнай дзяржавы, сыстэмы аховы здароўя і іміграцыйнай палітыкі.
НПСіД і ПП атрымалі большасьць у Палаце прадстаўнікоў падчасусеагульных выбараў 2012 году. 5 лістапада 2012 году яны сфармавалі другі кабінэт Рутэ. Пасьляўсеагульных выбараў 2017 году НПСіД, ХДЗ, Д66 іХрысьціянскі зьвяз сфармавалі трэці кабінэт Рутэ. Кабінэт міністраў сышоў у адстаўку ў студзені 2021 году, за два месяцы да ўсеагульных выбараў, пасьля скандалу з махлярствам з сацыяльнай дапамогай на дзяцей[36]. У сакавіку 2021 году правацэнтрысты з Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю сталі пераможцамі выбараў, здабыўшы 34 з 150 месцаў. Другой па велічыні партыяй былі левацэнтрысты Дэмакраты-66 разам з 24 месцамі ў парлямэнце. УльтраправаяПартыя свабодыГерта Вільдэрса страціла падтрымку сярод выбарнікаў. Прэм’ер-міністарМарк Рутэ, які знаходзіцца ва ўладзе з 2010 году, сфармаваў свой чацьверты кааліцыйны ўрад, які складаецца з тых жа партыяў, што ўваходзілі ў папярэдні кабінэт[37].
Нідэрлянды падзеленыя на 12 правінцыяў, кожная зь якіх падпарадкоўваецца каралеўскаму камісару. Апошняя правінцыяФлевалянд была створаная ў 1986 годзе на асушаных тэрыторыях. Усе правінцыі ў сваю чаргу падзеленыя на гарадзкія і сельскія грамады, якіх паводле стану на 2023 год налічвалася 342[38]. Правінцыі маюць выбарны орган самакіраваньня выдомы якПравінцыйныя штаты. Абіраюць іх на чатыры гады.
Акрамя таго краіна падзяляецца на 21 водную акругу, кожна зь якіх кіруеццаводнай радай. Гэты орган мае паўнамоцтвы ў пытаньнях кіравання воднымі рэсурсамі[39][40]. Стварэньне водных радаў насамрэч датуецца стварэньнем самой нацыі, першая зь іх зьявілася ў 1196 годзе. Нідэрляндзкія водныя рады ёсьць аднымі з найстарэйшых існых дэмакратычных утварэньняў у сьвеце. Прамыя выбары ў водныя рады таксама ладзяцца раз на чатыры гады. Асобную адміністрацыйную структуру маюць тэрыторыі па-за межамі Эўропы. У нідэрляндзкім горадзеБаарле-Насаў знаходзяцца 22 бэльгійскія эксклавы[41], а ў іх яшчэ 8 нідэрляндзкіх анклаваў.
Нідэрляндзкі сьцяг складаецца з трох гарызантальных стужак аднолькавае вышыні: чырвоная, белая ды сінія. Зьяўленьне сьцяга адносіцца да 1579 року, калі была абвешчаная незалежнасьць Нідэрляндаў. Сьцяг быў афіцыйна ўхвалены ў 1796 року і зацьверджаны як нацыянальная эмблема ў 1937 годзе. Колеры белы ды сіні — гэта колеры ліўрэяў францускага княскага родуАранье. Чырвоны колер спачатку быў аранжавым, і быў прыняты ў гонар імя княскага роду, аднак на працягу XVII стагодзьдзя зьмяніўся на чырвоны. На сёньня аранжавы колер застаецца сымбалем каралеўскае сям’і, таму падчас нацыянальных сьвятаў побач са сьцягам вывешваюць аранжавыя стужкі ці носяць аранжавае адзеньне. Упершынюгерб Каралеўства Нідэрляндаў быў вынайдзены ў 1815 року і дапрацаваны ў 1907 годзе. На гербе маецца выява льву зь мячом ды стрэламі, разьмешчанага на шчыту ў сінія краты: гэта геральдычны сымбаль каралевы і краіны.«Песьня Вільгэльма» выконвае ролю нацыянальнага гімну краіны з 10 траўня 1932 року. Да гэтага з 1817 року (з выключэньнямі 1832 ды 1833) гімнам быў«Тыя, у кім цячэ нідэрляндзкая кроў».
Гронінгенскае газавае радовішча, адкрыцьцё якога ў 1959 годзе зьмяніла эканоміку Нідэрляндаў, ёсьць адным з найбуйнейшых радовішчаў прыроднага газу ў сьвеце.
Пачынаючы з 1950-х гадоў Нідэрлянды выявілі велізарныя запасыпрыроднага газу. Продаж прыроднага газу прыносіў велізарныя прыбыткі Нідэрляндам на працягу дзесяцігодзьдзяў, дадаючы за шэсцьдзесят гадоў сотні мільярдаў эўра ва ўрадавы бюджэт[45]. Аднак непрадбачаныя наступствы велізарнага энэргетычнага багацьця краіны паўплывалі на канкурэнтаздольнасьць іншых сэктараў эканомікі, што прывяло да зьяўленьнягаляндзкай хваробы[45]. Радовішча кіруюцца дзяржаўнай кампаніяйGasunie, а прыбыткі ад здабычу сумесна маюць урад, кампаніі Royal Dutch Shell іExxonMobil. Празтрубаправоды газ перадаецца зГронінгену па ўсёй краіне і наэкспарт. Да 1975 году ў правінцыіЛімбург здабывалівугаль.
Нідэрлянды дасягнулі прыкметнага прагрэсу ў пераходзе да вугляродна-нэўтральнай эканомікі. Дзякуючы павышэньню энэргаэфэктыўнасьці попыт на энэргію дэманструе прыкметы адрыву ад эканамічнага росту. Доля энэргіі з аднаўляльных крыніцаў павялічылася ў два разы з 2008 па 2019 гады, прычым асабліва моцны рост адбыўся за кошт ветравай і сонечнай энэргіі. Тым ня менш, Нідэрлянды па-ранейшаму моцна залежаць ад выкапнёвага паліва і маюць канцэнтрацыю энэргаёмістых і выкідных галінаў, якія будзе няпроста дэкарбанізаваць. Пагадненьне аб клімаце 2019 году вызначае палітыку і захады па падтрымцы дасягненьня кліматычных мэтаў Нідэрляндаў і было распрацавана ў працэсе супрацоўніцтва з удзелам бакоў з усяго нідэрляндзкага грамадзтва[46]. Паводле стану на 2018 год Нідэрлянды мелі адзін з самых высокіх паказьнікаў адкідаўвуглякіслага газу на чалавека ўЭўрапейскім Зьвязе[47].
Сельская гаспадарка ў Нідэрляндах ёсьць высокаінтэнсіўным і значным сэктарам эканомікі, хоць у ім у 2005 годзе было занята ўсяго каля 1% насельніцтва краіны і выраблялася ня больш за 1,6%СУП. У 2005 годзе сельскагаспадарчы экспарт перавысіў 17 млрд эўра, то бок больш за 6% таварнага экспарту краіны, каля 80% экспарту спажываюць краіны Эўразьвязу, у тым ліку Нямеччына — 25%, Вялікабрытанія — 12%. У структуры аграрнага экспарту пераважаюць гародніна і кветкі і прадукты малочнай жывёлагадоўлі.
Землі сельскагаспадарчага прызначэньня займаюць каля 65% тэрыторыяў краіны. Каля 27% сельскагаспадарчых угодзьдзяў занятыя ворнымі землямі, 32% —пашамі і 9% пакрытыялясамі. Дзель пашаў бесьперапынна падае, з 1995 па 2005 гады гэтыя ўгодзьдзі скараціліся на 8,2%, што зьвязана ў асноўным з пашырэньнем жыльлёвага будаўніцтва. За глебай у Нідэрляндах даглядаюць дбайна, акрамя таго, паводле колькасьці ўносныхмінэральных угнаеньняў на 1 гектар краіна ў 2005 годзе займала першае месца ў сьвеце.
У некаторых раёнах краіны пераважае кветкаводзтва. Выгадоўваецца таксамабульба,цукровы бурак і збожжавыя культуры. Важны артыкул экспарту — высакаякаснаяпарніковая і кансэрваваная гародніна. Паводле плошчах, адведзеным пад цяплічную гаспадарку, Нідэрлянды займаюць першае месца ў сьвеце. З 1994 году па 2005 год плошча цяпліцаў узрасла з 13 да 15 тысячаў гектараў, абаграваюцца цяпліцы звычайна пры дапамозе мясцовагапрыроднага газу. 60% абароненага грунта адведзена пад кветкаводзтва.
Плоскі рэльеф стварае спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця сеткідарог, але вялікі лік рэк і каналаў стварае вызначаныя цяжкасьці і рызыкі ў дарожным будаўніцтве.
Агульная даўжынячыгуначнай сеткі складае 2753 кілямэтры (зь іх электрыфікаваныя 68% — 1897 км).
Агульная даўжыня аўтамабільных дарог — 111 891 км.
Агульная даўжыня суднаходных рэк і каналаў — 5052 км.
Важную ролю ў эканоміцы краіны таксама гуляеакіянскае суднаходзтва. Ратэрдам зьяўляецца адным з найбуйнейшых марскіх партоў сьвету пагрузазвароту. Нідэрлянды перапрацоўваюць значную частку эўрапейскіх грузаплыняў. АвіякампаніяKLM абслугоўвае шматлікія міжнародныя маршруты.
УРатэрдаме вялікая колькасьць людзей маюць замежнае паходжаньне.
Колькасьць насельніцтва паводле стану на красавік 2021 складала 17 493 969 чалавек[48]. У сьпісе краінаў паводле колькасьці насельніцтва[49] Нідэрлянды займаюць 64-е месца. У параўнаньні зь іншымі краінамі Эўропы, насельніцтва Нідэрляндаў вельмі хутка расло апошнія паўтара стагодзьдзі, то бок колькасьць насельніцтва складала 3 мільёнаў жыхароў у 1850 годзе, 5 мільёнаў — у 1900 годзе і 16 мільёнаў — у 2000 годзе. Для параўнаньня: насельніцтваБэльгіі ў той жа час павялічылася ўсяго прыкладна ўдвая, то бок з 4,5 мільёнаў жыхароў у 1850 году да 10 мільёнаў у 2000 годзе. Пры плошчы краіны 41 526 км² Нідэрлянды маюць шчыльнасьць насельніцтва 520 чалавек на км². Такім чынам, Нідэрлянды зьяўляюцца 16-й паводле шчыльнасьці насельніцтва дзяржавай у сьвеце.
У Нідэрляндах жывуць дзьве карэнныя групы насельніцтва —нідэрляндцы іфрызы, а таксама шмат імігрантаў. Паводле этнічнага складу насельніцтва паводле стану на 2022 год самай вялікай групай былі нідэрляндцы (74,8%). Наступнымі былі іншыя эўрапейцы (8,3%),туркі (2,4%),мараканцы (2,0%),інданэзійцы (2,0%),сурынамцы (2,0%) ды іншыя (8,1%). Прыкладна ад 150 тысяч да 200 тысяч чалавек, якія жывуць і працуюць у Нідэрляндах, ёсьць экспатамі. Большасьць зь іх сканцэнтраваныя ўАмстэрдаме іГаазе і вакол іх. На сёньня яны фармуюць амаль 10% насельніцтва гэтых гарадоў[50][51]. Паводле зьвестакЭўрастата, у 2010 годзе ў Нідэрляндах налічвалася 1,8 мільёнаў жыхароў, якія нарадзіліся за мяжой, што адпавядае 11,1% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Зь іх 1,4 мільёна (8,5%) нарадзіліся па-за межаміЭЗ і 0,43 мільёнаў (2,6%) нарадзіліся ў іншай дзяржаве ЭЗ[52]. На 21 лістапада 2016 году ў Нідэрляндах налічвалася 3,8 мільёнаш жыхароў, у якіх хаця б адзін з бацькоў нарадзіўся за мяжой[53].
Насельніцтва Нідэрляндаў ёсьць самым высокім у сьвеце, то бок сярэдні рост дарослых мужчынаў складае 1,83 мэтры, дарослых жанчын — 1,70 мэтры.
Веданьне замежных моваў у Нідэрляндах сярод насельніцтва ад 15 гадоў і старэй у 2006 годзе. Першая месца займаеангельская мова (89%), далей рушацьнямецкая (70%),француская (29%) ігішпанская (5%).
Афіцыйнай мовай дзяржавы ёсьцьнідэрляндзкая мова, на якой размаўляе пераважная большасьць жыхароў. Найбольш распаўсюджанымі дыялектамі ў Нідэрляндах ёсьць брабанцка-галяндзкія дыялекты[54]. Акрамя нідэрляндзкай,заходнефрыская мова прызнаная другой афіцыйнай мовай у паўночнай правінцыіФрысьлянд[55]. Яна мае афіцыйны статус у дзяржаўных установах у гэтае правінцыі.
Нідэрлянды маюць даўнюю традыцыю вывучэньня замежных моваў, фармалізаваную ў нідэрляндзкіх законах аб адукацыі. Каля 90% усяго насельніцтва адзначаюць, што яны здольныя размаўляцьпа-ангельску, 70% —па-нямецку і 29% —па-француску[56]. Ангельская мова ёсьць абавязковай да навучаньня ў сярэдняй школе[57]. У большасьці школах таксама на працягу некалькіх гадоў вывучаюццца дадатковыя замежныя мовы. Звычайна дзеці абіраюць францускую альбо нямецкую мову, але можна выбрацькітайскую, гішпанскую,расейскую,італьянскую,турэцкую альбоарабскую[58]. Акрамя таго, у школах Фрысьлянду выкладаньне і экзамены праводзяцца на заходнефрыскай мове[59], а ў гімназіях выкладаюць старажытнагрэцкую ілацінскую мовы.
Розныя кірункіхрысьціянства дамінавалі ў рэлігійным жыцьці на тэрыторыі сучасных Нідэрляндаў больш за 1200 гадоў[60], а да сярэдзіны XVI стагодзьдзя краіна пераважна вызнавалакальвінізм[61]. Да сканчэньня XX стагодзьдзя жыхары краіны было пераважна хрысьціянскім, зьяўляючыся вернікамі шэрагу канфэсіяў[62]. Не зважаючы на захаваньне значнай рэлігійнай разнастайнасьці, назіраецца зьніжэньне рэлігійнасьці. Цяпер у Нідэрляндах жыве адно з самых сьвецкіх грамадзтваў у сьвеце. Паўднёвыя правінцыіПаўночны Брабант іЛімбург гістарычна былі моцнакаталіцкімі, і некаторыя жыхары лічаць каталіцкую царкву асновай сваёй культурнай ідэнтычнасьці.Пратэстанцтва ў Нідэрляндах складаецца з шэрагу цэркваў у розных традыцыях. Найбуйнейшай зь іх ёсьцьПратэстанцкая царква Нідэрляндаў, Аб’яднаная царква кальвінісцкай ілютэранскай кірункаў[63]. Яна была створаная ў 2004 годзе ў выніку зьліцьцяНідэрляндзкай рэфармацкай царквы, рэфармацкіх цэркваў у Нідэрляндах і меншых лютэранскіх царкваў. Не зважаючы на тое, што агулам у Нідэрляндах хрысьціянства страціла свой уплыў, адЗэляндыі да паўночных частак правінцыіАвэрэйсэль цягнецца гэтак званыБіблейскі пас. На гэтай тэрыторыі застаюцца моцнымі пратэстанцкімі (асабліва кальвінісцкія) перакананьні, а вернікі маюць большасьць у грамадзкіх радах.
Паводле веравызнаньні большасьць насельніцтва (41%) не належыць аніводнай рэлігіі, 30% ёсьць каталікамі, 21% — пратэстанты, 5,8% —мусульмане, 0,6% —індуісты, а 1,6% вызнаюць іншыя рэлігіі. Канстытуцыя Нідэрляндаў гарантуе свабоду адукацыі, што азначае, што ўсе школы, якія прытрымліваюцца агульных крытэраў якасьці, атрымліваюць аднолькавае дзяржаўнае фінансаваньне. Гэта азначае, што школы, заснаваныя на рэлігійных прынцыпах ці рэлігійнымі групамі, таксама ўваходзяць да іхняга ліку.
У Нідэрляндах працавалі шматлікія вядомыя мастакі. У Сярэднявеччы піянэрамі нідэрляндзкага мастацтва быліГеранімус Босх іПітэр Брэйгель Старэйшы. Агулам жа за часамЗалатога веку Галяндзкая Рэспубліка была квітнеючай і стала цэнтрам росквіту мастацкага руху. У XVII стагодзьдзі жылі і працавалі такія майстры, якРэмбрант,Ян Вэрмээр, Ян Стэйн і шматлікія іншыя. У XIX і XX стагодзьдзях дзеялі знакамітыяВінцэнт ван Гог іПіт Мандрыян. Вядомым мастаком-графікам быўМаўрыц Карнэліс Эшэр.Вілем дэ Конінг атрымаў адукацыю ўРатэрдаме, і пасьля стаў вядомым амэрыканскім мастаком.Нан ван Мэйгэрэн уславіўся за свае падробкі клясычных карцінаў.
У Нідэрляндах можна вылучыць розныя архітэктурныя стылі. Раманская архітэктура панавала паміж 950 і 1250 гадамі. Гэты архітэктурны стыль найбольш сканцэнтраваны ў правінцыяхГельдэрлянд іЛімбург. Гатычная архітэктура выкарыстоўвалася ў Нідэрляндах прыкладна з 1230 году. Будынкі ў гэтым стылі мелі вялікія вокны, сьпічастыя аркі і былі багата ўпрыгожаныя.Брабанцкая готыка ўзьнікла з узьнікненьнем герцагстваБрабант і распаўсюдзілася ва ўсіх правінцыяхБургундыі. Архітэктура галяндзкага барока (1525—1630) іклясыцызму (1630—1700) асабліва ярка выявілася на захадзе Нідэрляндаў.
Самым папулярным відам спорту зьяўляеццафутбол. Вялікае значэньне таксама маюцьтэніс,роварны спорт,хакей на траве,валейбол,гандбол,канькабежны спорт ігольф. Верагодна, адзіным вядомым відам спорту, вынайдзеным у Нідэрляндах, зьяўляеццакарфбол — вельмі спрошчаная формабаскетбола, не якае не патрабуе вялікага атлетызму. НаАлімпіядах і чэмпіянатах сьвету спартоўцы Нідэрляндаў выйграваюць вельмі вялікі лік мэдаляў па стаўленьні да насельніцтва краіны. Тысячы заўзятараў зь Нідэрляндаў наведваюць змаганьні ў замежных краінах, апрануўшыся ў аранжавыя майкі, якія заўсёды носяць гульцынацыянальнай зборнай па футболе.
^Milis, L.J.R. (1999). «A Long Beginning: The Low Countries Through the Tenth Century» in J.C.H. Blom & E. Lamberts History of the Low Countries. Berghahn Books — С. 6—18. —ISBN 978-1-84545-272-8.
^Israel, Jonathan (1995). «The Dutch Republic: Its Rise, Greatness, and Fall, 1477—1806». — С. 361—395. —ISBN 978-0-19-820734-4.