Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Нямеччына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта артыкул пра сучасную Нямеччыну. Калі вам патрэбны артыкул пра Фэдэратыўную Рэспубліку Нямеччына ў 1949—1990 гадох, глядзіце артыкулЗаходняя Нямеччына.
Нямеччына
лац.Niamieččyna
па-нямецку:Bundesrepublik Deutschland[1]
па-нямецку:Deutschland[2]
СьцягГерб
Дзяржаўны гімн
Гімн Нямеччыны[d]
Дата заснаваньня:23 траўня1949[3][4][5]
Афіцыйная мова:нямецкая[6][7][5]
Сталіца:Бэрлін[8][9][10]
Форма кіраваньня:рэспубліка[11], фэдэрацыя[12][13], фэдэратыўная парлямэнцкая рэспубліка[d][12][14][11] і парлямэнцкая рэспубліка[15]
Фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны[19][20]:Франк-Вальтэр Штайнмаер[16][17][18]
фэдэральны канцлер Нямеччыны:Фрыдрых Мэрц[21]
Заканадаўчы орган:Бундэсрат[22] і Бундэстаг[23]
Выканаўчы орган:урад ФРН[d] і фэдэральны ўзровень[d]
Плошча:
  • 357 587,77 км²[24]
Насельніцтва:
Валюта:эўра[26][27][28][…]
СУП (2024)
паППЗ:6,017 трлн $[29]
па ППЗ на душу насельніцтва:70 930 $[29]
намінальны:4,710 трлн $[29]
намінальны на душу насельніцтва:55 521 $[29]
Мэдыянны прыбытак:43 750 €[30]
Індэкс дэмакратыі:8,73[31]
Каэфіцыент Джыні:31,7[32]
ІРЧП:0,942[33]
Часавы пас:UTC+1 і UTC+2
Аўтамабільны знак:D
Бок аўтамабільнага руху:праваруч
Дамэн верхняга ўзроўню:.de[34]
Тэлефонны код:+49
Галерэя здымкаў уВікісховішчы
verwaltung.bund.de (ням.)​ (анг.)

Фэдэраты́ўная Рэспу́бліка Няме́ччына ціГерма́нія (па-нямецку:Bundesrepublik Deutschland ці Deutschland) — краіна ў цэнтральнай Эўропе з выхадам даБалтыйскага іПаўночнага мораў, мяжуе зПольшчай іЧэхіяй на ўсходзе,Аўстрыяй іШвайцарыяй на поўдні,Францыяй,Люксэмбургам,Бэльгіяй іНідэрляндамі на захадзе,Даніяй на поўначы. Нямеччына зьяўляецца фэдэральнай парлямэнцкайрэспублікай і складаецца з 16фэдэральных земляў. Кожная зь земляў захоўвае абмежаванысувэрэнітэт. Сталіцай і найбуйнейшым горадам краіны зьяўляеццаБэрлін. Улічваючы 84,7 млн чалавек насельніцтва Нямеччыны, краіна зьяўляецца самым густанаселеным сябрамЭўрапейскага Зьвязу. Нямеччына ёсьць адной з асноўных эканамічных і палітычных сілаў на эўрапейскім кантынэнце і гістарычным лідэрам у шматлікіх культурных і тэхнічных абласьцёх.

Нямеччына мае чацьвёртую паводле велічыні эканоміку ў сьвеце паводле намінальнагаСУП і пятую паводле велічыні паводлепарытэту пакупніцкай здольнасьці. Як сусьветны лідэр у некалькіх вытворчых і тэхналягічных сэктарах, яна зьяўляецца трэцім паводле велічыні ў сьвеце экспартэрам і трэцім паводле велічыні імпартэрам тавараў. Гэта разьвітая краіна зь вельмі высокім узроўнем жыцьця, якая мае ўсебаковую сацыяльную ахову чалавека і ўключае ў сабе найстарэйшую ўнівэрсальную сыстэму аховыздароўя ў сьвеце. Вядомая сваёй багатай культурнай і палітычнай гісторыяй Нямеччына — радзіма шматлікіх уплывовых філёзафаў, пісьменьнікаў, мастакоў, музыкаў, навукоўцаў і вынаходнікаў. Нямеччына была адным з заснавальнікаўЭўрапейскай супольнасьці ў 1957 годзе і зьяўляецца часткайШэнгенскай зоны.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул:Гісторыя Нямеччыны

Старажытнасьць

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Імпэратарская карона каралёўСьвятой Рымскай імпэрыі.

Першыя згадкі прагерманцаў ікельтаў зьявіліся ў працах старажытных грэкаў і рымлянаў. Як вядома, германцы жылі ў паўднёвайСкандынавіі і Паўночнай Нямеччыне, адкуль пачалі пашырацца на поўдзень, усход і захад, пачынаючы зь I стагодзьдзя да н. э. Паступова германцы асымілявалі кельцкае насельніцтва сучаснага поўдня Нямеччыны. У прыватнасьці, з кельтамі зьвязваецца назва Баварыі. Акрамя таго, па пашырэньні германцаў апошнія асымілявалі рэшткі даіндаэўрапейскага насельніцтва.

Падчас кіраваньняАўгустаРымская імпэрыя пачала экспансію на тэрыторыю Германіі. У 9 годзе нашай эры тры рымскія легіёны пад правадырствам Публіюса Квінктыліюса Вара былі разьбітыя лідэрамхэрускаўАрмініюсам[35]. Вынікам гэтай бітвы стала фактычная адмова рымлянаў ад амбітных плянаў заваяваньня ўсёй Нямеччыны, што ўважаецца адной з найважнейшых падзеяў у гісторыі Эўропы[36]. Да 100 году, каліТацыт напісаў твор «Германія», германскія плямёны жылі ўздоўжРайну іДуная, займаючы большую частку плошчы сучаснай Нямеччыны іАўстрыі. Сучасныя Бадэн-Вюртэмбэрг, паўднёвая Баварыя, паўднёвы Гэсэн і заходні Райнлянд, аднак, уваходзілі ў склад рымскай дзяржавы[37][38][39]. Блізу 260 году германскія народы ўварваліся на землі, якія кантраляваліся Рымам[40]. У часы позьняй Рымскай імпэрыі Нямеччыну закранулі ўварваньнігунаў і спрычыненае імВялікае перасяленьне народаў. Германскія плямёны рушылі далей на паўднёвы захад, то бок франкі стварыліФранскае каралеўства і рушылі на ўсход, каб падпарадкавацьСаксонію і Баварыю. Тэрыторыі сучаснай усходняй Нямеччыны былі населены заходнімі славянскімі плямёнамі[37], пазьней вядомымі ў немцаў як вэнды.

Каралінгі і Сьвятая Рымская імпэрыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
МежыЎсходня-Франскага каралеўства ў 843 годзе.

Карл Вялікі заснаваўімпэрыю Каралінгаў у 800 годзе, якая была падзеленая ў 843 годзе[41]. Каралеўства-пераемнікУсходня-Франскае каралеўства распасьціралася ад Райну на захадзе да ракіЭльбы на ўсходзе і адПаўночнага мора даАльпаў[41]. УладарыСьвятой Рымскай імпэрыі, якая ўзьнікла ў X стагодзьдзі, менаваліся нямецкімі імпэратарамі, яны кіравалі канглямэратам незалежных дзяржаваў, вольных гарадоў і незалежных фэўдальных уладаньняў, як то княстваў, герцагстваў, графстваў. У 996 годзеГрыгорыюс V стаў першым нямецкім папам Рыму, прызначаным на сваю пасаду сваім стрыечным братамАтонам III, які неўзабаве быў каранаваны імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі. Гэтая імпэрыя паглынула паўночнуюІталію іБургундыю, але імпэратары страцілі ўладу пад гэтымі землямі празбарацьбу за інвэстытуру[42].

Мартын Лютэр, які нарадзіўся ўАйсьлебэне ў 1483 годзе, кінуў выклік індульгенцыям каталіцкай царквы, спарадзіўшыРэфармацыю іПратэстанцтва.

Пры імпэратарахГагэнштаўфэнах (1138—1254) нямецкія князі заахвочвалі пашырэньне нямецкіх пасяленьняў на поўдзень і ўсход[43]. СябрыГанзейскага зьвязу, аснову якога сфармавалі паўночнанямецкія гарады, павялічыліся дзякуючы пашырэньню гандлю[44]. Насельніцтва пачало скарачацца пачынаючы зьВялікага голаду ў 1315 годзе. Пасьля чаго рушылаЧорная сьмерць 1348—1350 гадоў, якая значна скараціла колькасьць насельніцтва[45].Залатая була, выдадзеная ў 1356 годзе, забясьпечыла канстытуцыйную структуру імпэрыі і кадыфікавала выбары імпэратара сямю князямі-выбарнікамі[46].Ёган Гутэнбэрг вынаўшаўдрукарскі варштат, заклаўшы грунт дзеля дэмакратызацыі ведаў[47]. У 1517 годзеМартын Лютэр распачаў пратэстанцкуюРэфармацыю і сваім перакладамБібліі пачаў стандартызацыю нямецкай мовы.Аўгсбурскі мір 1555 году дапускаў «эвангельскую» веру (лютэранства), але таксама пастанавіў, што вера князя мусіць быць верай ягоных падданых[48]. АдКёльнскай вайны даТрыццацігадовай вайны (1618—1648) рэлігійныя канфлікты спустошылі нямецкія землі і значна скарацілі насельніцтва[49][50].Вэстфальскі мір спыніў рэлігійную вайну паміжімпэрскімі саслоўямі[49]. Прававая сыстэма, ініцыяваная сэрыяй імпэрскіх рэформаў блізу 1495—1555 гадоў, прадугледжвала ўсталяваньне значнай мясцовай аўтаноміі і рабіла мацнейшымімпэрскі сойм[51]. ДомГабсбургаў трымаў імпэратарскую карону з 1438 году да сьмерціКарла VI у 1740 годзе. Павайне за аўстрыйскую спадчыну і складаньніАахэнскага міру дачка Карла VIМарыя Тэрэзія кіравала дзяржавай як імпэратарка-кансорт, а ейны мужФранц I стаў імпэратарам[52][53].

Бэрлінскі палац быў галоўнай рэзыдэнцыяйГагенштаўфэнаў.

З 1740 году на нямецкіх землях дамінавалі аўстрыйскаяГабсбурская манархія іПрускае каралеўства. У другой палове XVIII стагодзьдзя Прусія, Аўстрыя іРасейская імпэрыя падзялілі паміж сабой земліРэчы Паспалітай[54][55]. У часФранцускіх рэвалюцыйных войнаў, эпохіНапалеона і наступнага апошняга пасяджэньня імпэрскага сойму большасьць вольных імпэрскіх гарадоў страцілі свой статус і былі анексаваныя рознымі нямецкімі дзяржавамі, царкоўныя ўладаланьні былі сэкулярызаваныя і таксама далучаныя да складу іншых тэрыторыяў. У 1806 годзе імпэрыя была скасаваная, а Францыя, Расея, Прусія і габсбурская Аўстрыя пачалі змагацца за гегемонію ў нямецкіх дзяржавах за часамнапалеонаўскіх войнаў[56].

Нямецкая канфэдэрацыя і імпэрыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Палітычнае аб’яднаньне нямецкамоўнага насельніцтва было паэтапна ажыцьцёўлена на працягу XIX стагодзьдзя. Аўстрыя стварылаНямецкі зьвяз, які праіснаваў з 1815 да 1866 гады як дэцэнтралізаваная канфэдэрацыя дзяржаваў. Кароль ПрусііВільгэльм I прызначыўОта фон Бісмарка міністрам-прэзыдэнтам Прусіі ў 1862 годзе. Бісмарк пасьпяхова завяршыўвайну з Даніяй у 1864 годзе, а наступная вырашальная перамога Прусіі ўАўстра-прускай вайне 1866 году дазволіла яму стварыцьПаўночнанямецкую канфэдэрацыю, якая выключыла Аўстрыю. Пасьля паразы Францыі ўФранка-прускай вайне нямецкія князі ў 1871 годзе абвесьцілі аб стварэньніНямецкай імпэрыі. Прусія была дамінуючай дзяржавай, якая ўваходзіла ў склад новай імпэрыі, а прускі кароль быў абвешчаны кайзэрам, а Бэрлін быў прызначаны сталіцай імпэрыі[57][58]. Амаль 75 гадоў (1871—1945) гэтая дзяржава была адной зь вядучых сусьветных дзяржаваў, аб’ядноўвала ў сваіх межах усе асноўныя нямецкамоўныя народнасьці Паўночнай і Цэнтральнай Эўропы, за выключэньнем нямецкамоўнага насельніцтваАўстрыі іШвайцарыі.

Мапа Нямецкай імпэрыі.

Пасьля аб’яднаньня Нямеччыны замежная палітыка Бісмарка як канцлера замацавала пазыцыю Нямецкай імпэрыі як вялікай дзяржавы шляхам складаньня зьвязаў і ўніканьня вайны[58]. Аднак прыВільгэльму II Нямеччына абрала імпэрыялістычны кірунак, што ўзьняла напругу ў дачыненьнях да суседніх краінаў[59]. Быў створаныдуальны зьвяз з шматнацыянальнай Аўстра-Вугошчынай. Да складуТраістага зьвязу ў 1882 годзе далучыласяІталія. Вялікабрытанія, Францыя і Расея таксама ўтварылі ўласныя зьвязы, скіраваныя супраць Нямеччыны і Аўстра-Вугоршчыны[60][61]. ПасьляБэрлінскай канфэрэнцыі 1884 году Нямеччына запрэтэндавала і пазьней займела некалькі калёніяў, улучна зьНямецкай Усходняй Афрыкай,Нямецкай Паўднёва-Заходняй Афрыкай,Тагалэнду іКамэруну[62]. Пазьней Нямеччына яшчэ больш пашырыла сваю каляніяльную імпэрыю за кошт новых уладаньняў уЦіхім акіяне і Кітаі[63]. Каляніяльны ўрад у Паўднёва-Заходняй Афрыцы (сучаснаяНамібія) з 1904 па 1907 гады чыніў зьнішчэньне мясцовыхнародаў герэра і нама ў якасьці пакараньня за паўстаньне[64][65].

Каляровы фатаздымак падпісаньня перамір’я ў чыгуначнымвагоне ля Камп’еню 11 лістапада 1918 году.

Забойства насьледнага прынца Аўстрыі 28 чэрвеня 1914 году стала падставай дзеля нападу Аўстра-Вугоршчыны на Сэрбію і разьвязваньняПершай сусьветнай вайны. Пасьля чатырох гадоў вайны, у якой было забіта каля двух мільёнаў нямецкіх жаўнераў[66], усеагульнае перамір’е паклала канец баявым дзеяньням. ПадчасНямецкай рэвалюцыі ў лістападзе 1918 году кайзэр Вільгэльм II і кіроўныя князі адмовіліся ад сваіх пасадаў, у выніку чаго Нямеччына была абвешчаная фэдэратыўнай рэспублікай. Новае кіраўніцтва краіны падпісалаВэрсальскі мірны дагавор у 1919 годзе, сьцьвердзіўшы сваю паразу. Немцы ўспрынялі дамову як зьневажальную, што, на думку гісторыкаў, паўплывала на ўздымАдольфа Гітлера[67]. Нямеччына страціла блізу 13% сваёй эўрапейскай тэрыторыі і саступіла ўсе свае каляніяльныя ўладаньні ў Афрыцы і Ціхім акіяне[68].

Ваймарская рэспубліка і Трэці Райх

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Дэклярацыя стварэньняВаймарскай рэспублікі.

11 жніўня 1919 году прэзыдэнтФрыдрых Эбэрт зацьвердзіў дэмакратычнуюВаймарскую канстытуцыю[69]. Камуністы ненадоўга захапілі ўладу ў Баварыі і некалькіх буйных гарадах, у той час як кансэрватыўныя элемэнты ня здолелі зрынуць цэнтральны ўрад падчаспутча Капа 1920 году. Пасьляакупацыі Рурскага рэгіёну бэльгійскімі і францускімі войскамі пачалася гіпэрінфляцыя. Плян рэструктурызацыі рэпарацыяў, накладзеных на Нямеччыну, і стварэньне новай валюты ў 1924 годзе дапамаглі стабілізаваць урад. Пазьней надыйшоўзалаты час 1920-х гадоў, эпохі мастацкіх інавацыяў і лібэральнага культурнага жыцьця[70][71][72].

СусьветнаяВялікая дэпрэсія абрынулася на краіну ў 1929 годзе, і да 1932 году ўзровень беспрацоўя ўзьняўся да 24%[73].Нацысцкая партыя на чале з Адольфам Гітлерам стала найбуйнейшай партыяй у Райхстагу пасля выбараў у ліпені 1932 году, а прэзыдэнтПаўль фон Гіндэнбург прызначыў Гітлера канцлерам 30 студзеня 1933 году[74][75]. Пасьляпадпалу Райхстагу выдадзены дэкрэт скасаваў асноўныя грамадзянскія правы[76][77]. 23 сакавіка 1933 годуДазваляльны акт надаў Гітлеру неабмежаваную заканадаўчую ўладу, скасуючы дзейнасьць канстытуцыі[78], і паклаў пачатак будаваньнюТрэцяга Райху. Ягоны ўрад стварыў цэнтралізаваную таталітарную дзяржаву, скасаваўшы сваё сяброўства ўЛігі народаў і рэзка павялічыў узбраеньне краіны[79]. Спансараваная ўрадам праграма эканамічнага аднаўленьня была скіраваная таксама і на цывільныя праекты, адным зь якім быўаўтабан[80].

Дыктатар Нямеччыны з 1933 па 1945 гадыАдольф Гітлер.

У 1935 годзе гітлераўская Нямеччына выйшла з Вэрсальскай дамовы. У гэты ж год зьявіліся законы, скіраваныя супрацьгабрэяў і іншых меншасьцей[81]. Нямеччына таксама аднавіла кантроль надЗаарам у 1935 годзе[82], зноў мілітарызавала Райнскі рэгіён у 1936 годзе, анэксавала Аўстрыю іСудэты ў 1938 годзе, а таксама ў парушэньнеМюнхэнскага пагадненьня акупавалаЧэхаславаччыну ў сакавіку 1939 году[83]. УКрышталёвую ноч адбыліся падпалы сынагогаў, зьнішчэньне габрэйскіх прадпрыемстваў і масавыя арышты габрэяў[84]. У жніўні 1939 году гітлераўскі ўрад склаўпакт Молатава — Рыбэнтропа, які падзяліў Усходнюю Эўропу на германскую і савецкую сфэры ўплыву[85]. 1 верасьня 1939 году Нямеччына напала наПольшчу, пачаўшыДругую сусьветную вайну ў Эўропе[86]. Вялікабрытанія і Францыя аб’явілі вайну Нямеччыне 3 верасьня[87]. У 1940 годзе Гітлер заваяваўДанію,Нарвэгію,Нідэрлянды,Бэльгію,Люксэмбург і Францыю, вымусіўшы францускі ўрад скласьці перамір’е. У 1941 годзе нямецкія войскі ўварваліся ўЮгаславію,Грэцыю іСССР. Да 1942 году Нямеччына і ейныя хаўрусьнікі кантралявалі большую частку кантынэнтальнай Эўропы і Паўночнай Афрыкі, але пасьля перамогі СССР уСталінградзкай бітве, адваёвы хаўрусьнікамі антыгітлераўскай кааліцыі тэрыторыяў у Паўночнай Афрыцы і ўварваньня ў Італію ў 1943 годзе нямецкія войскі толькі трывалі паразы. Па самагубстве Гітлера за часамбітвы за Бэрлін 8 траўня 1945 году Нямеччына падпісала дакумэнт аб капітуляцыі, паклаўшы канец Другой сусьветнай вайне ў Эўропе[86][88] і скасаваўшы Трэці Райх. Ацалелых нацысцкіх чыноўнікаў судзілі за ваенныя злачынствы наНюрнбэрскім працэсе[89][90].

Паваенны час

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Бэрлінскі мур за часам ягонага падзеньня ў 1989 годзе іБрандэнбурская брама на тле.

Пасьля таго, як нацысцкая Нямеччына капітулявала, хаўрусьнікі антыгітлераўскай кааліцыі дэ-юрэ скасавалі нямецкую дзяржаву і падзялілі Бэрлін ды астатнюю тэрыторыю краіны на чатыры акупацыйныя зоны. Заходнія сэктары, якія кантраляваліся Францыяй, Вялікабрытаніяй і ЗША, былі аб’яднаны 23 траўня 1949 году ўФэдэратыўную Рэспубліку Нямеччыну. 7 кастрычніка 1949 году савецкая зона пераўтварылася ўНямецкую Дэмакратычную Рэспубліку. Доўгі час яны неафіцыйна менаваліся як Заходняя Нямеччына і Усходняя Нямеччына[91]. Усходняя Нямеччына абрала ў якасці сваёй сталіцы Ўсходні Бэрлін, у той час як Заходняя Нямеччына да часовай сталіцы прастасавала горадБон, каб падкрэсьліць сваю пазыцыю, што рашэньне аб дзьвюх дзяржавах мела толькі часовы характар[92]. Тым ня менш, сытуацыя існаваньня дзьвюх краінаў яшчэ мелася некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Заходняя Нямеччына была створана як фэдэральная парлямэнцкая рэспубліка з «сацыяльнай рынкавай эканомікай». Пачынаючы з 1948 году яна стала галоўным атрымальнікам дапамогі на рэканструкцыю ў рамках амэрыканскагапляну Маршала[93]. Першым фэдэральным канцлерам Нямеччыны быў абраныКонрад Адэнаўэр у 1949 годзе. У краіне назіраўся працяглы эканамічны рост, пачынаючы з 1950-х гадоў[94]. ФРН стала сябрамНАТО ў 1955 годзе і была адной з заснавальніцаўЭўрапейскай эканамічнай супольнасьці[95]. 1 студзеня 1957 году да складу краіны быў павернуты Заарлянд[96]. Усходняя Нямеччына была дзяржавай сацыялістычнага блёку пад палітычным і вайсковым кантролем СССР праз акупацыйныя сілы іВаршаўскі дагавор. Не зважаючы на слова «дэмакратычны» ў назьве гэтай дзяржавы, палітычная ўлада ажыцьцяўлялася выключна сябраміПалітбюро, якое кантралявалася камуністаміСацыялістычнай адзінай партыі Нямеччыны, якую падтрымлівала адмысловая службаШтазі[97].Бэрлінскі мур, пабудаваны ў 1961 годзе, не дазволіў грамадзянам НДР уцякаць у ФРН, стаўшы адным з сымбалемхалоднай вайны[98]. Ланцуг драматычных падзеяў, кульмінацыя якіх прыпала на 1990 год, прывёў даўзьяднаньня Нямеччыны, то бок Усходняя Нямеччына стала часткай ФРН.

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Тапаграфічная мапа Нямеччыны.

Рэльеф мясцовасьці

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя Нямеччыны падразьдзяляецца на тры буйныя шыротна арыентаваныя вобласьці, шмат у чым абумоўленыя характарам рэльефу:Паўночна-Нямецкая нізіна — на поўначы, горы Сярэдняй Нямеччыны — у цэнтры іАльпы — на поўдні[99].

Рэкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Райн уДусэльдорфе.

Самая вялікая рака Нямеччыны —Райн, які жывіцца ад велізарнага веера прытокаў у перадгор’ях Альпаў. ПаміжБінгенам іБонам гэтая рака праразае глыбокую цясьніну ў Райнскіх Лупняковых горах, далей выходзіць на Паўночна-Нямецкую нізіну і ўпадае ўПаўночнае мора. Амаль палову сьцёку Райн атрымлівае з Альпійскага рэгіёну. У пачатку лета адбываецца бурная паводка, абумоўленая раставаньнем сьнега ў гарах. Горы Сярэдняй Нямеччыны, адкуль паступае другая палова сьцёку, маюць цалкам іншы рэжым з максымумам сьцёку ўзімку, калі выпарэньне мінімальнае. Спалучэньне гэтых дзьвюх крыніцаў забясьпечвае Райну ня толькі багаты, але і рэгулярны сьцёк, што вельмі спрыяльна для суднаходзтва. Большасьць іншых рэк краіны пачынаецца ў гарах Сярэдняй Нямеччыны. У асноўным гэта прытокі Райну, але ёсьць і самастойныя рэкі, напрыкладВэзэр іЭльба, якія нясуць свае воды ў Паўночнае мора. Паколькі жыўленьне ад сьнягоў Альпійскага рэгіёну адсутнічае, на гэтых рэках у канцы лета і ўвосень назіраецца межань.Одэр і ягоны асноўны прытокНэйсэ таксама бяруць пачатак у горах Сярэдняй Нямеччыны. На поўдні краіны ўШварцвальду пачынаеццаДунай, які цячэ на ўсход. Яго водны рэжым фармуецца ў асноўным пад уплывам правых прытокаў, якія бяруць пачатак у Альпах. Летнія паводкі і зімовая межань ствараюць неспрыяльныя ўмовы для навігацыі[99].

Клімат

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Нямеччына, як і ўся Заходняя Эўропа, вылучаецца мерным марскім кліматам. Выразная агульная заходняя цыркуляцыя атмасфэры, прычым халоднае палярнае паветра, пранікаючы да поўдня, прыціскаецца да паверхні, а цёплае паветра рухаецца на поўнач і зацягваецца ў вільготныя катлавіны. Паколькі ўзімку воды Паўночнай Атлянтыкі цяплейшыя за сушу, цёплае паветра распаўсюджваецца ў Эўропе, забясьпечваючы тэмпэратуры нашмат вышэйшыя сярэдніх для дадзеных шыротаў.

Краявіды Баварыі.

Нізкія тэмпэратуры назіраюцца пры распаўсюджваньні над Эўропай антыцыклёну, які прыносіць масы халоднага паветра зь Сібіры. У такіх сытуацыях тэмпэратуры наПаўночна-Нямецкай нізіне могуць панізіцца да −12 °C. У цэлым узімку тэмпэратуры памяншаюцца да ўсходу: сярэдняя ізатэрма студзеня 0 °C праходзіць па лінііЛюбэк — Бон. На поўдні краіны тэмпэратуры паніжаюцца за кошт большых вышыняў. Сьнежны полаг звычайна трымаецца 20—25 дзён на поўначы, больш за 40 дзён у паўднёвай Баварыі і звыш 100 дзён у Альпах і на вяршынях Шварцвальду.

Улетку сытуацыя процілеглая. Тэмпэратуры падвышаюцца ў паўднёвым кірунку, і самыя высокія паказьнікі адзначаюцца наВерхнярайнскай нізіне. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня там 19 °C. Летнія тэмпэратуры на Паўночна-Нямецкай нізіне падвышаюцца на ўсход і паўднёвы ўсход. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня ўБэрліне сягае 18,5 °C.

Сярэднія гадавыя сумы ападкаў на Паўночна-Нямецкай нізіне дасягаюць максымуму парадку 750 мм на ўзьбярэжжы Паўночнага мора і паступова памяншаюцца да ўсходу. На поўдзень ад нізіны ва ўмовах расьсечанага рэльефу разьмеркаваньне ападкаў ускладняецца: у гарах выпадае звыш 1000 мм, а часам да 2000 мм ападкаў, тады як у некаторых ізаляваных катлавінах за год выпадае ня больш за 500 мм. Гэтак жа малыя сумы ападкаў выпадаюць на адрэзку, зьмешчанага да поўначы ад Сярэдненямецкіх гор, у іх дажджавым ценю. Паўсюдна максымум ападкаў прыходзіцца на лета, хоць паўночна-заходнія прыморскія раёны атрымліваюць большую частка ападкаў узімку ва ўмовах мяккага надвор’я.

Глебы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
ЗапаведнікЛюнэбург у Ніжняй Саксоніі.

Разнастайнасьць глебаў залежыць пераважна ад мясцовых матчыных пародаў і характару карэннага расьліннага полага. Пясчаныя субстраты Паўночнанямецкай нізіны маюць моцнуюлужнасьць, асабліва пад верасоўнікамі і хваёвымі лясамі. Гэтыя бедныя кіслыя падзолістыя глебы не спрыяльныя дзеля вырошчваньня сельскагаспадарчых культураў. Маюцца буйныя арэалы кіслых балотных глебаў. Глебы прыбярэжных маршаў пасьля правядзеньнямэліярацыі робяцца ўрадлівымі.

Глебы гор Сярэдняй Нямеччыны вельмі разнастайныя. Трывалыя карэнныя пароды горных масіваў доўгі час падвяргаліся выветрываньню ва ўмовах прахалоднага вільготнага клімату, і там сфармаваліся кіслыя бурыя лясныя глебы зь вялікай лужнасьцю, якія часам утрымоўваюць шмат камянёў. Яны выкарыстоўваюцца пад пашы або лясы. Самыя ўрадлівыя глебы распаўсюджаныя на нізінах і рачных тэрасах, асабліва пры наяўнасьці полага лёсаў, — гэта чарназёмы, якія сустракаюцца на ўсход ад Гарцу і ўТурынгіі і пераходзяць ў бурыя лясныя глебы. У мінулым гэтыя раёны былі пакрытыя шырокалісьцевымі лясамі, якія ў значнай ступені зьведзеныя. Тут разьмешчаныя найлепшыя ворныя землі. Глебы групы буразёмаў распаўсюджаныя на марэнных раўнінах усходнягаШлезьвіг-Гальштайну і прадгорных раўнінахБаварыі. Глебы Альпаў адрозьніваюцца ў залежнасьці ад вышыннага становішча мясцовасьці і стромкасьці схілаў. Гэта маламагутныя камяністыя глебы, лужнасьць якіх узрастае з вышынёю.

Біяразнастайнасьць

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Краявіды нацыянальнага паркуБэрхтэсгадэн у Баварыі.

У густанаселенай Нямеччыне, дзе карэнныя лясы былі альбо зьведзеныя, альбо замененыя лесапасадкамі, натуральная расьліннасьць амаль не захавалася. Зыходныя лясы з дуба і бярозы на поўначы краіны на працягу стагодзьдзяў былі замешчаныя арэаламі апрацаваных земляў у асяродзьдзі шырокіх верасоўнікаў, якія выкарыстоўваліся пад пашы. У цяперашні час верасоўнікі прадстаўленыя толькі ў запаведніках. Тэрыторыю Нямеччыны можна падзяліць на пяць экарэгіёнаў, як то Атлянтычныя зьмяшаныя лясы, Балтыйскія зьмяшаныя лясы, Цэнтральнаэўрапейскія зьмяшаныя лясы, Заходнеэўрапейскія шыракалістыя лясы і Іглічна-зьмяшаныя лясы ўАльпах[100]. На 2016 год 51% тэрыторыі краіны вылучаны пад сельскую гаспадарку, у той час як 30% займаюць лясы, а на долю 14% прыпадаюць паселішчы або аб’екты інфраструктуры[101]. Бяднейшыя землі адводзяцца пад лесапасадкі, асаблівахвоі. Нізкагор’і Сярэдняй Нямеччыны пакрытыя пышнымібукавымі лясамі, якія чаргуюцца з буйнымі масівамі пасадак яловых лясоў. На пясчаніках зьяўляецца хвоя. У больш высокіх гарах Сярэдняй Нямеччыны і ў Альпах букавыя лясы з вышынёй зьмяняюцца букава-піхтавымі, а затым яловымі. У самых высокіх масівах, а таксама ў Альпах вышэй 2200—2800 м растуць травы, лішайнікі і імхі. Дзівіць багацьце кветкавых расьлінаў.

Сярод самых характэрных жывёлаў у лясах Нямеччыны вылучаюццававёрка,дзік ілісіца. Звычайныя высакародны алень,эўрапейская казуля і лань. На высечках прыжылісязайцы,трусы і іншыя грызуны, замест лясных відаў птушак там распаўсюджваюцца тыповыя для адкрытых прастораў і жывых загарадзяў. На альпійскіх лугах жыве сурок. Забруджваньне рэк пагражае існаваньнювыдры. Вільготныя раёны па берагахБалтыйскага іПаўночнага мораў маюць важнае значэньне для пералётных птушак Эўропы, асабліва качак, гусакоў і балотных птушак. На дахах у гэтым раёне часам можна ўбачыць гнёзды буслоў[102].

У краіне налічваецца 16 нацыянальных паркаў, сьпіс якіх улучае нацыянальныя паркіЯсмунд,Пярэдне-Памэранскія лагуны,Мюрыц,Вадэнскае мора,Гарц,Гайніх,Шварцвальд,Саксонскай Швайцарыі,Баварскі лес іБэрхтэсгадэн[103]. У дадатак у Нямеччыне налічваецца 17 біясфэрных запаведнікаў і 105 прыродных паркаў. Таксама тут працуюць больш за 400 заапаркаў[104], аБэрлінскі заапарк, які адкрыўся ў 1844 годзе, ёсьць найстарэйшым у Нямеччыне і прэтэндуе на найбольш поўную калекцыю відаў у сьвеце[105].

Палітыка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
БудынакРайхстагу, дзе праходзяць паседжаньні нямецкага парлямэнту.

Нямеччына —фэдэратыўнаяпарлямэнцкая прадстаўнічая дэмакратычнаярэспубліка. Кіраўніком дзяржавы ўважаеццапрэзыдэнт, але на практыцы ён выконвае перадусім прадстаўнічыя функцыі.

Асоба абіраецца на гэтую пасаду тэрмінам на пяць гадоў Фэдэральным зьездам, інстытуцыяй, якая складаецца зь сябраў Бундэстагу і роўнай колькасьці дэлегатаў ад зямель[106]. Другой службовай асобай краіны лічыцца прэзыдэнт Бундэстагу, які абіраецца Бундэстагам і адказвае за нагляд за штодзённымі сэсіямі гэтага органу[107]. Выканаўчая ўлада належыцьураду на чале зканцлерам, які абіраеццапарлямэнтам на прапанову прэзыдэнта. Звычайна прызначэньне адбываецца пасьля абраньня партыяў у парлямэнт, а прэтэндэнт вылучаецца ад кіроўнай партыі ці кааліцыі[106].Заканадаўчая ўлада падзеленая паміж урадам і двухпалатным парлямэнтам (Бундэстаг іБундэсрат).

Дзяржаўны лад рэглямэнтуеццаКанстытуцыяй Нямеччыны 1949 году, вядомы як Асноўны закон (па-нямецку:Grundgesetz). Папраўкі звычайна патрабуюць большасьці ў дзьве траціны як Бундэстагу, гэтак і Бундэсрату. Асноўныя прынцыпы канстытуцыі, зацьверджаныя ў артыкулах, гарантуюць чалавечую годнасьць, падзел уладаў, фэдэральную структуру і вяршэнства права[108].

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Нямеччына — фэдэратыўная дзяржава, якая ўключае 16 раўнапраўных земляў[109]. Кожная зямля мае ўласную канстытуцыю і ёсьць у значнай ступені аўтаномным рэгіёнам у дачыненьні да нутранай арганізацыі[109].

  1. Бадэн-Вюртэмбэрг
  2. Свабодная дзяржава Баварыя
  3. Бэрлін
  4. Брандэнбург
  5. Свабодны ганзейскі горад Брэмэн
  6. Свабодны ганзейскі горад Гамбург
  7. Гэсэн
  8. Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія
  9. Ніжняя Саксонія
  10. Паўночны Райн — Вэстфалія
  11. Райнлянд-Пфальц
  12. Заарлянд
  13. Свабодная дзяржава Саксонія
  14. Саксонія-Ангальт
  15. Шлезьвіг-Гальштайн
  16. Свабодная дзяржава Турынгія

На 2017 год краіна падзеленая на 401 акругу (па-нямецку:Kreise) на муніцыпальным узроўні, пры гэтым 294 зь іх маюць статус сельскіх акругаў, а 107 — гарадзкіх[110].

Замежныя дачыненьні

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
У 2022 годзе ў баварскім замкуЭльмаў ладзіўся самітГрупы 7.

Нямеччына мае шырокую сетку з 225 дыпляматычных місіяў за мяжой[111] і падтрымлівае зносіны з больш чым 190 краінамі сьвету. Нямеччына ёсьць сябрамНАТО,АЭСіР,Групы 7,Групы 20,Сусьветнага банка іМВФ. Яна адыгрывае ўплывовую ролю ўЭўрапейскім Зьвязу з моманту ягонага стварэньня і падтрымлівае трывалы альянс зФранцыяй і ўсімі суседнімі краінамі з 1990 году. Яна спрыяе стварэньню адзінага эўрапейскага палітычнага, эканамічнага апарату і апарату бясьпекі[112][113][114]. Урады Нямеччыны іЗША ўважаюцца блізкімі палітычнымі хаўрусьнікамі[115].Плян Маршала 1948 году, культурныя сувязі і эканамічныя інтарэсы стварылі сувязь паміж дзьвюма краінамі, што ўмацоўвае Эўраатлянтычную супрацу. Гэтая повязь крыху аслабла ў выніку разыходу поглядаў Нямеччыны і ЗША адноснавайны ў Іраку[116].

Пасьля 1990 году Нямеччына іРасея поруч працавалі над стварэньнем «стратэгічнага партнэрства», у якім разьвіцьцё энэргетыкі было адным з найважнейшых фактараў. У выніку супрацы Нямеччына імпартавала большую часткупрыроднага газу і сыройнафты з Расеі[117][118]. Палітыка разьвіцьця краіны функцыянуе як асобны сэктар у рамках ейнай замежнай палітыкі. Нямецкі ўрад разглядае палітыку разьвіцьця як сумесную адказнасьць міжнароднай супольнасьці[119]. У 2019 годзе Нямеччына была другім у сьвеце донарам дапамогі пасьля ЗША[120]. У 2020 годзе краіна рабіла найбуйнейшы ўнёсак у бюджэт Эўрапейскага Зьвязу (20%)[121] і была трэцім паводле велічыні ўкладальнікам у бюджэтААН, то бок 8% ад агульных сродкаў[122].

Дачыненьні зь Беларусьсю

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Будынак амбасады Нямеччыны ў Менску на вуліцы Захарава, 26.

Дыпляматычныя дачыненьні ўрады ўсталявалі 13 сакавіка 1992 году. У 1992 і 1995 гадох міністры замежных справаў Нямеччыны прыяжджалі ўБеларусь[123].

У красавіку 2002 году старшыня ўраду БеларусіГенадзь Навіцкі наведаў Нямеччыну. У 2003 годзе нямецкія прадстаўнікі ўПарлямэнцкай асамблеі АБСЭ падтрымалі прапанову аб наданьні правамоцнага статусу ў імНацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь[123].

У кастрычніку 2007 году ўМенску пабываў прэм’ер-міністар нямецкай зямліБрандэнбург Матыяс Пляцэк, у лістападзе таго ж году — намесьнік міністра замежных справаў Нямеччыны Гернат Эрлер. У лютым 2008 году ў Бэрліне адбылася нефармальная сустрэча міністра замежных справаў БеларусіСяргея Мартынава з прадстаўнікамі нямецкага МЗС. Нямецкі ўрад станоўча ўспрыняў нежаданьне беларускага кіраўніцтва прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі пасьлярасейска-грузінскай вайны. 10—12 лютага 2009 году Сяргей Мартынаў ажыцьцявіў афіцыйны візыт у Нямеччыну, дзе сустрэўся зь нямецкім міністрам замежных справаўФранкам-Вальтэрам Штайнмаерам, прэм’ер-міністрам зямлі Брандэнбург Матыясам Плятцэкам і кіраўніцтвам Усходняга камітэту нямецкай эканомікі. У выніку сустрэчы аднавіліся паездкі беларускіх дзяцей з раёнаў, пацярпелых ад наступстваўкатастрофы на Чарнобыльскай АЭС, на аздараўленьне ў Нямеччыну[123].

Узброеныя сілы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Нямецкія вайскоўцы.

Узброеныя сілы Нямеччыны, вядомыя якБундэсвэр, складаюцца з сухаземных сілаў, вайскова-марскія сілаў, вайскова-паветраных сілаў (люфтвафэ) і службы кібэр- і інфармацыйнай бясьпекі[124]. У абсалютных лічбах нямецкія вайсковыя выдаткі ў 2023 годзе былі сёмымі паводле велічыні ў сьвеце[125]. У адказ нарасейскае ўварваньне ва Ўкраіну ў 2022 годзе канцлер краіныОляф Шольц абвесьціў, што вайсковыя выдаткі Нямеччыны будуць павялічаныя звыш мэтыНАТО ў 2%, побач з аднаразовым вылучэньнем у войска ў 2022 годзе 100 млрд эўра, што амаль удвая перавысіла вайсковы бюджэт у 53 млрд эўра на 2021 году[126][127]. У 2023 годзе вайсковыя выдаткі былі роўныя 73,1 млрд даляраў, што адпавядала 1,64% ВУП краіны. Гэта было значна ніжэй за мэту НАТО ў 2%. У 2024 годзе ўлады Нямеччыны паведамлялі аб вылучэньні 97,7 мільярдаў даляраў на НАТО, што адпавядала 2,12% ВУП[128].

Нямецкі БТРFuchs.

На травень 2024 году Бундэсвэр налічваў 180 215 дзейных жаўнераў і 80 761 цывільных асобаў[129]. Рэзэрвісты ўзброеных сілаў бяруць удзел у абарончых вучэньнях і часам дыслякуюцца па-за мяжой[130]. Да 2011 году вайсковая служба была абавязковай для мужчынаў у веку 18 гадоў, але яна была афіцыйна прыпыненая і заменена добраахвотнай службай[131][132]. З 2001 году жанчыны могуць выконваць усе службовыя абавязкі без абмежаваньняў[133]. Паводле зьвестакСтакгольмскага міжнароднага інстытуту дасьледаваньня праблемаў міру, Нямеччына была пятым паводле велічыні экспартэрам асноўных узбраеньняў у сьвеце з 2019 па 2023 гады[134].

У мірны час Бундэсвэрам кіруе міністар абароны. Пры стане ваеннай абароны канцлер мусіць стаць на чале нямецкага войска[135]. Роля Бундэсвэра апісаная ўКанстытуцыі Нямеччыны як выключна абарончая. Але пасьля пастановы Фэдэральнага канстытуцыйнага суда ў 1994 годзе тэрмін «абарона» быў вызначаны ня толькі дзеля аховы межаў краіны, але і дзеля рэагаваньня на крызісы і прадухіленьне канфліктаў, або ў больш шырокім сэнсе як аховы бясьпекі Нямеччыны ў любым пункце ў сьвеце. На 2017 год блізу 3,5 тысячаў нямецкіх вайскоўцаў былі разьмешчаныя ў замежных краінах у складзе міжнародных міратворчых сілаў.

Насельніцтва

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччына ацэньвалася ў 2019 годзе 83 мільёны жыхароў[136]. Нямеччына — самая населеная краінаЭўразьвязу. Нараджальнасьць у Нямеччыне ніжэй за ўзровень узнаўленьня насельніцтва. Ужо з 1972 году нараджальнасьць у Нямеччыне ніжэй за сьмяротнасьць. У 2015 годзе на 1000 жыхароў нарадзіліся 9,0, а памерлі 11,3[137]. Натуральнае памяншэньне насельніцтва за 2015 год — 2,3 %.

Колькасьць сельскага насельніцтва меней за 10 %, амаль 90 % насельніцтва Нямеччыны пражывае ў гарадах і прылеглых да іх урбанізаваных раёнах. Колькасьць насельніцтва буйных гарадоў (паводле ацэнкі 2018 году):Бэрлін — 3644,8 тыс. чал;Гамбург — 1841,2 тыс. чал;Мюнхэн — 1471,5 тыс. чал;Кёльн — 1085,7 тыс. чал;Франкфурт-на-Майне — 753,1 тыс. чал.[138].

Этнічны склад

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Пераважная большасьць —немцы (92%). У земляхБрандэнбург іСаксонія пражываюцьлужычане (100 тыс.), у паўночных раёнах зямлі Шлезьвіг-Гальштайн — датчане (50 тыс.). У краіне налічваецца 7,4 млн замежных грамадзян, зь якіх больш за 2 млн — туркі, 1,5 мільёна выхадцаў з эўрапейскіх краінаў, якія не зьяўляюцца чальцаміЭЗ, 1,3 млн — выхадцы з рэспублік былойЮгаславіі, 0,6 млн — італьянцы.

Мовы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Нямецкая мова зьяўляецца афіцыйнай мовай краіны, акрамя таго яна пашырана ў краінах ЭЗ

Афіцыйнайлітаратурнай мовай і мовай справаводзтва зьяўляеццанямецкая мова. Нароўні з гэтым насельніцтва выкарыстоўвае ніжне-, сярэдне- і верхнянемецкія дыялекты (10 асноўных), на якіх кажуць таксама жыхары прымежных раёнаў суседніх дзяржаваў; самі дыялекты часьцей за ўсё настолькі адрозьніваюцца ад літаратурнай мовы, што акрамя іх носьбітаў іх разумеюць толькі адмыслоўцы. Да прызнаных моваў нацыянальных меншасьцяў адносяццадацкая,фрыская йлужыцкія, а таксама ў якасьці рэгіянальнай мовы — ніжнесаксонская (ніжненямецкая) мова, якая з 1994 году прызнанаЭЗ.

Веравызнаньне

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
КаталічнаяКёльнская катэдра.

У 1517 годзе на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны пачаласяРэфармацыя. Гэта падзяліла краіну на дзьве часткі, як топратэстанцкую ікаталіцкую, што таксама бачна сёньня ў рэлігійнай структуры краіны. Ейны пачатак заклаўМартын Лютэр уВітэнбэргу. Да 1529 году некаторыя нямецкія княствы і гарады, а таксама ТэўтонскаяПрусія (фактычна, як першая краіна ў сьвеце; тады пад уладайРэчы Паспалітай), успрыняла вучэньне Лютэра і сталі пратэстанцкімі краінамі. У наступным стагодзьдзі рэлігійныя адрозьненьні сталі чыньнікам, сярод іншага, сялянскай вайны, канфліктаў з імпэратарам, а таксама лякальных сутыкненьняў паміж рэлігійнымі суполкамі. У 1552 годзе перад абліччам княжацкага паўстаньня і спадарожнага ім францускага ўварваньня імпэратар быў вымушаны юрыдычна прызнацьлютэранства.

Рэлігійная фрагмэнтацыяСьвятой Рымскай імпэрыі ў 1618 годзе.

Аўгсбурскім мірам 1555 году быў укаранёны прынцып, згодна зь якім каталіцтва або лютэранства можа дзеіць у кожнай нямецкай дзяржаве ў залежнасьці ад волі ейнага кіраўніка[139]. У 1563 годзе курфюрстПфальцуФрыдрых III Вітэльсбах быў адным зь першых кіраўнікоў, якія навярнуліся ўкальвінізм, што зрабіла ягоную дзяржаву палітычна ізаляванай больш чым на паўстагодзьдзя. Пазьней да кальвінізм прыядналісяГэсэн-Касель, усходняяФрызія і некаторыя княствыАнгальту. У 1618 годзе, то бок праз сто гадоў пасьля прамоваў Лютэра, пачаласяТрыццацігадовая вайна[140]. Гэта была самая крывавая рэлігійная вайна, якая цалкам спустошыла Нямеччыну, забраўшы жыцьці каля 40% тагачаснага насельніцтва. Згодна зВэстфальскім мірам 1648 году, які завяршыў вайну, нямецкія кіраўнікі маглі цяпер таксама фармальна перайсьці ў кальвінізм. З 1817 году пратэстанцкія цэрквы аб’ядналіся ў цэрквы Эвангельскай уніі, спалучаючы лютэранства і кальвінізм.

Эвангелічна-лютэранскаяБэрлінская катэдра.

Сёньня воля сумленьня і воля веравызнаньня гарантаваная нямецкай канстытуцыяй. Большасьць немцаў —хрысьціяне, пры гэтымкаталікі складаюць 32,4 %,лютэране — 32,0 %,праваслаўныя — 1,14 %. На поўначы, усходзе і ў цэнтры краіны дамінуе пратэстантсва, а на поўдні і захадзе — каталіцтва. Невялікая частка вернікаў прыналежыць да хрысьціянскіх дэнамінацыяў — баптысты, мэтадысты, сьведкі Яговы ды іншыя.

Другой рэлігіяй Нямеччыны ёсьцьіслам, які мае ў краіне 4,3 мільёнаў вернікаў (5,1%)[141]. Пры гэтым пераважная большасьць мусульманаў ёсьцьсунітамі. Колькасьцьбудыстаў сягае 250 тысячаў пасьлядоўнікаў, пры гэтым блізу 50% нямецкіх будыстаў ёсьць імігрантамі з Азіі. Нямеччына мае трэцюю паводле колькасьціюдэйскую суполку ў Эўропе пасьля Францыі і Вялікабрытаніі[142]. Колькасьць юдэяў ацэньваецца ў прыблізна 200 тысячаў чалавек ці 0,3% ад агульнай колькасьці насельніцтва.Індуізм вызнаюць блізу 90 тысячаў вернікаў (0,1%). Астатнія рэлігійныя суполкі краіны налічваюць менш за 50 тысячаў вернікаў. Немцы, якія не дэкляруюць прыналежнасьці ані да якой рэлігіі, складаюць 37,8% насельніцтва. Яны пераважна сканцэнтраваныя на тэрыторыі былойНямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі і ў буйных гарадах.Узьяднаньне Нямеччыны ў 1990 годзе значна павялічыла долю атэістаў сярод насельніцтва, што тлумачыцца дзяржаўным атэізмам ў былой сацыялістычнай краіне.

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Франкфурт-на-Майне зьяўляецца фінансавай сталіцай Нямеччыны

Эканоміку Нямеччыны можна ахарактэрызаваць якзвышіндустрыяльную, пра што сьведчыць вялікая роля прамысловасьці ў эканоміцы краіны. Каля 1/3 часткі прамысловай прадукцыі складаеаўтамабілебудаваньне (Даймлер-Бэнц,БМВ,МАН).Сельская гаспадарка забясьпечвае каля 80 % патрэбаў краіны. Асноўная роля адводзіццажывёлагадоўлі. Валюта Нямеччыны —эўра.

Сельская гаспадарка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Поле ўМэкленбургу.

Сельская гаспадарка Нямеччыны вылучаецца высокай інтэнсіўнасьцю, высокай мэханізацыяй і хімізацыяй. Аднак вырошчваньню замінаюць бедныя глебы і неспрыяльны клімат[143]. За апошнія гады значна скарацілася колькасьць сельгаспрадпрыемстваў, аднак гэта ў першую чаргу павязана з узбуйненьнем гаспадарак. На 2024 годзе колькасьць гаспадарак складала 276 тысячаў[144]. Скарачаецца і колькасьць занятых у сельскай гаспадарцы. Калі ў 2007 годзе колькасьць працоўных у галіне складала 1,3 мільёна чалавек, у 2024 годзе іхняя колькасьць была 900 тысячаў[145]. Землі, якія выкарыстоўваюцца дзеля сельскай гаспадаркі, складаюць больш за палову ад агульнай плошчы Нямеччыны[144][145]. У 2021 годзе Нямеччына была трэцім паводле велічыні імпартэрам і экспартэрам сельскагаспадарчай прадукцыі ў сьвеце пасьля Кітаю і ЗША[146].

У Нямеччыне ў 2021 годзе было назьбірана 42 мільёны тонаўзбожжа, у тым ліку кукурузных кіяхоў[147]. Іхняя ўраджайнасьць вельмі высокая і складала 70 дт/га, што ёсьць адным з самых высокіх паказьнікаў у сьвеце. Адной з найважнейшых збожжавых культураў, якія вырошчваюцца ў краіне, ёсьцьпшаніца, збор якой складае 21,1 млн тонаў[147]. Пераважна яе вырошчваюць уБаварскім нагор’і, уТурынгіі іМэкленбургу. Нямеччына ёсьць чацьвертым вытворцамячменю ў сьвеце пасьля Расеі, Аўстраліі і Францыі, маючы ўраджай у 10,4 млн тонаў[147]. Паводле вытворчасьціжыта Нямеччына займае трэці радок у сьвеце пасьля Расеі і Польшчы. Яго ў вялікай колькасьці вырошчваюць уБрандэнбургу. Пры гэтым пасевы кукурузы невялікія.Бульба вырошчваецца перадусім на поўначы краіны. Ураджай гэтай культуры ў 2021 годзе склаў 11,3 млн тонаў, пры гэтым ураджайнасьць сягала 437,9 дт/га[147]. Нямеччына таксама ёсьць чацьвертым у сьвеце вытворцамцукровых буракоў. Іх вырошчваюць на Баварскім узвышшы і ўШварцвальдзе, а таксама ў Турынгіі, Брандэнбургу іВэстфаліі.

Вінаробчая прамысловасьць

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Бутэлька нямецкага віна.

Хоць Нямеччына вядомая як «піўная краіна», з 2001 году ейныя жыхары набываюцьвіна больш, чымпіва. У 2005 годзе, паводле зьвестакНямецкага інстытуту віна, аб’ём віна, які спажываецца ў абсалютных лічбах, склаў каля 16 млн гекталітраў, а ў структуры спажываных вінаў асноўную частку (каля 40 %) займаюць напоі вытворчасьці самой Нямеччыны, каля 13% займаюць віна Францыі, нямногім меней — віна Гішпаніі.

На вінаградніках краіны штогадова вырабляецца ня менш за 8 млн гекталітраў вінных напояў, прычым вытворцы імкнуцца павысіць іхнюю якасьць. У 2005 годзе 57% вінаў было рэалізавана празь сеткі адносна танных супэрмаркетаў, але сярэдні кошт прададзенага віна склаў 2,8 эўра за літар, што, напрыклад, удвая даражэй за Вялікабрытанію, Нідэрлянды і Швэцыю.

Бум на спажываньне віна, якія цягнецца з пачатку гэтага стагодзьдзя, прывёў да таго, што інвэстыцыі ў вінаробчае адгалінаваньне, у ягоны якасны рост, склалі большую частку выдаткаў вытворцаў, якія імкнуцца задаволіць і колькасны, і якасны рост попыту на віно ў краіне. У прыватнасьці, непарыўна пашыраюцца пасадкі пад вытворчасьць чырвонага віна. Гэтак у пачатку 1980-х гадоў на вінаробства вылучалася каля 10% ад усёй плошчы, а ў 2005 годзе дзель вінаграднікаў дзеля вытворчасьці чырвонага віна склала ўжо ня менш за 35%.

У 2005 годзе пасадкі вінаграду гатункурысьлінг, які ёсьць асновай віннага экспарту Нямеччыны, займаюць каля 20% з 100 тысячаў га нямецкіх вінаграднікаў. Першым паводле аб’ёму нямецкага імпарту ёсьць брытанскі рынак, на другім месцы — рынак ЗША, які ў 2006 годзе спажыў нямецкага віна на суму 100 млн даляраў. Дзель Японіі пачала скрачацца, у сувязі з чым нямецкія вінаградары прыкладваюць намаганьні дзеля аднаўленьня сваіх пазыцыяў у гэтай краіне. Напрыклад, адна зь фірмаў пачала вырошчваць у Нямеччыне традыцыйную японскую лазу косю, каб пазьней экспартаваць зробленае віно ў Японію.

Інфраструктурныя галіны

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Транспарт

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Аснову транспартнай сыстэмы складае чыгунка, якая перавозіць у год каля 2 млрд пасажыраў. Яе працягласьць — больш за 39 тыс. км. Некаторыя дарогі прыстасаваныя для руху высокахуткасных цягнікоў Intercity-Express. На пачатак 2018 г. у Нямеччыне былі зарэгістраваныя 47 млн пасажырскіх аўтамабіляў (у тым ліку легкавых)[148]. Аўтадарогі ўсіх клясаў складаюць больш за 230 тым. км., аўтабаны — каля 12 тыс. км. Гандлёвы флёт ФРГ налічвае 2200 сучасных марскіх суднаў.

Энэргетыка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Нямеччына зьяўялецца пятым па велічыні ў сьвеце спажыўцом энэргіі. У 2019 годзе Нямеччына была буйнейшым у Эўропе спажыўцом электрычнасьці 612,4 тэрват-гадзінаў[149]. Урадавая палітыка мае пад сабой захаваньне неаднаўляльных крыніцаў і выкарыстаньне энэргіі з аднаўляльных крыніцаў, такіх як сонечная энэргія, энэргія ветру, біямаса,гідраэнэргетыка ігеатэрмальная энэргія. Таксама разьвіваюцца энэргазьберагальныя тэхналёгіі. Урад Нямеччыны плянуе, што да 2050 году палова патрэбы ў электраэнэргіі будзе пакрывацца аз кошт энэргіі з аднаўляльных крыніцаў.

Турызм

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Брандэнбурская брама лічыцца адной з славутасьцяўБэрліну.

На 2022 год Нямеччына ёсьць восьмай краінай паводле колькасьці замежных наведвальнікаў[150]. Нутраныя і міжнародныя падарожжы ды турызм поруч уносяць беспасярэдні ўнёсак у ВУП Нямеччыны больш чым на 105,3 мільярдаў эўра. Улучна з ускоснымі і індукаванымі ўзьдзеяньнямі, галіна падтрымлівае 4,2 мільёнаў працоўных месцаў[151].

Баварскі замакНойшванштайн.

Найбольшай цікавасьцю сярод турыстаў карыстаеццаБаварыя, у якой у 2023 годзе ночылі 100 мільёнаў разоў[152]. Далей паводле папулярнасьці крочацьБадэн-Вюртэмбэрг,Паўночны Райн — Вэстфалія,Ніжняя Саксонія,Шлезьвіг-Гальштайн іГэсэн[152]. Горад, які часьцей за ўсё наведваюць турысты, —Бэрлін[152]. Адной з найбольш вядомых ягоных славутасьцяў ёсьцьБрандэнбурская брама, якая была ўзбудаваная ў канцы XVIII стагодзьдзя. Брама была пабудаваная ў стылі клясыцызму і на сёньня ўважаецца сымбалемузьяднаньня Нямеччыны ў 1990 годзе[153]. Таксама цікавасьць турыстаў выклікаюць рэшткіБэрлінскага муру, які калісьці падзяляў горад на усходнюю і заходнюю часткі за часамхалоднай вайны. У велізарным паркуТыргартэн месьціццаКалёна Перамогі, якая была ўсталяваная ў гонар перамогіПрусіі ў вайне супрацьДаніі ў 1864 годзе. Яна мае 35 тон вагі і сягае 8,3 мэтраў, а на ейнай вяршыні ўсталяваная бронзавая фігура багіні перамогіНікі[154].

Нямеччына мае шмат замкаў і палацаў, многія зь якіх за апошнія дзесяцігодзьдзі былі адрамантаваныя. Адзін з самых вядомых аб’ектаў — комплекс палацаў і садоў уПатсдаме. На больш чым 500 гектарах разьмешчана блізу 150 гістарычных будынкаў, пабудаваных пераважна паміж 1730 і 1916 гадамі[155]. УСаксоніі, недалёка адДрэздэну, таксама маецца вялізная колькасьць замкаў і палацаў. У цэнтры сталіцы дзяржавы знаходзіцца знакаміты архітэктурны комплексЦьвінгер, а ў самім горадзе раскідана шмат іншых будынкаў, напрыклад, палацПільніц, палацМорыцбург, замакМайсэн і крэпасьцьКёнігштайн. У Баварыі можна пабачыць знакаміты замакНойшванштайн, а таксама замакБурггаўзэн, даўжыня якога складае больш за кілямэтар. У ваколіцахГановэру месьцяцца палац уБюкебургу, замакМарыенбург, палац уКорвэй і ўЦэле. На поўначы краіны замкаў менш, і найбольш вядомыя зь іх гэта замак Плён, замак і паркОйтын, замакШвэрын. Колькасьць музэяў Нямеччыны складае блізу 4000[156].

Акрамя замкаў і музэяў у краіне пабудаваная вялікая колькасьць паркаў забаваў. Найбуйнейшым зь іх уважаеццаЭўропа-парк, плошчай якога роўная 90 гектарам. Іншымі вядомымі паркамі ёсьць Легалэнд уГюнцбургу, Фантазіялэнд уБрулі, Гайдэ-парк уЗольтаў і Ганза-парк уЗыкерксдорфу. Акрамя таго, у Нямеччыне было створана некалькі сотняў заапаркаў, найбуйнейшыя зь якіх знаходзяцца ў Бэрліне,Мюнхэне,Гамбургу,Штутгарце,Кёльне,Ляйпцыгу,Франкфурце-на-Майне іНюрнбэргу[157].

Культура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Калядны кірмаш уДрэздэне.

Культура Нямеччыны ўключае ў сябе культуру як сучаснай Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны, гэтак і народаў, якія складаюць сучасную Нямеччыну да ейнага аб’яднаньня, як тоПрусія,Баварыя,Саксонія і іншыя. Больш шырокая трактоўка нямецкай культуры ўключае ў сябе таксама культуруАўстрыі, якая зьяўляецца палітычна незалежнай ад Нямеччыны, але населеная немцамі і належыць да той жа культуры. Нямецкая (германская) культура вядомая з V стагодзьдзя да н. э. Культура нямецкіх дзяржаваў была сфармаваная галоўнымі інтэлектуальнымі і папулярнымі плынямі ў Эўропе, як рэлігійнымі, гэтак і сьвецкімі, а ейныя навукоўцы, пісьменьнікі і філёзафы адыгралі значную ролю ў разьвіцьці заходняй думкі[158].

Для сучаснай Нямеччыны характэрна разнастайнасьць культуры. Тут няма цэнтралізацыі культурнага жыцьця і культурных каштоўнасьцяў у адным ці некалькіх гарадах — яны раззасяроджаныя літаральна па ўсё краіне: у шэрагу зь вядомымБэрлінам,Мюнхэнам,Ваймарам,Дрэздэнам ціКёльнам маецца мноства невялікіх, ня гэтак шырока вядомых, але культурна значных месцаў. У 1999 годзе налічвалася 4570 музэяў, прычым іхная колькасьць толькі расьце. У год на іх прыпадае амаль 100 млн наведаньняў. Найбольш вядомыя музэі —Дрэздэнская карцінная галерэя, Старая і Новая пінакатэкі ў Мюнхэне, Нямецкі музэй у Мюнхэне, Гістарычны музэй у Бэрліне ды шматлікія іншыя. Нямала таксама музэяў-палацаў (найбольш вядомы — Сан-Сусі ўПатсдаме) і музэяў-замкаў. Нямеччына — радзіма мноства выбітных вынаходнікаў, як тоЁган Гутэнбэрг,Карл Бэнц,Фэрдынанд Цэпэлін.

Музыка

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Як і ў іншых краінах Эўропы, на землях сучаснай Нямеччыны пашырэньнехрысьціянства дало велізарны штуршок рэлігійнай музыцы, якая спачатку разьвівалася пераважна ў манастырах. Асновай стаўгрыгарыянскі сьпеў, а стыль шматгалоснагаарганума быў вядомы з IX стагодзьдзя. Найстарэйшай вядомай песьняй зь нямецкім тэкстам уважаецца твор«Хрыстос уваскрэс» (ням.Christ ist erstanden), які датуецца 1000 годам[159].

Турнір сьпевакоў у замку Вартбург у XII стагодзьдзі (мініятура XIV стагодзьдзя).

З XII да канца XIV стагодзьдзя сьвецкая музыка пашыраласямінэзынгерамі, якія першапачаткова зьявіліся пры двары імпэратараФрыдрыха Барбаросы. Найбольш вядомымі мінэзынгерамі быліВальтэр фон дэр Фогельвайдэ,Вольфрам фон Эшэнбах,Найдгарт фон Роенталь,Гайнрых Фраўэнлёб іОсвальд фон Волькенштайн. Найбольш вядомай падзеяй у гэтай традыцыі быў турнір мінэзынгераў, які адбыўся ўВартбургу у XII стагодзьдзі, пра які ў сваёй опэры«Тангэўзэр» згадваўРыхард Вагнэр. У заможных гарадах, асабліва на поўдні і захадзе сучаснай краіны, ствараліся музычныя гільдыі майстарзынгераў. Вядомым майстарсьпеваком быў шавецГанс Закс[159].

Рэфармацыя адыграла велізарную ролю ў разьвіцьці нямецкай музыкі і стварэньні выключна багатай музычнай культуры. Гэтым яно абавязанаМартыну Лютэру, які, адмаўляючыся ад жывапісу і скульптуры, лічыў музыку галоўным сродкам выяўленьня рэлігійных пачуцьцяў. Таму ён кіраваўся прынцыпам: «хто сьпявае, той двойчы моліцца». Лютэр добра ведаў тагачасную музыку, сьпяваў, граў і нават складаў творы. Пры стварэньні рэлігійнага рэпэртуару прыхільнікі Рэфармацыі ў першую чаргу ставілі вядомыя, часта нават вельмі папулярныя мэлёдыі на новыя тэксты. Аўтарам некаторых новых сьпеваў, як тэкстаў, гэтак і мэлёдыяў да іх, таксама быў сам Лютэр. Рэфарматарскія песьні друкаваліся ў зборніках, бо вялікую ролю ў папулярызацыі лютэранскага сьпеву адыграладрукарства, якое заквітнела ў той час. Гэтак, у 1524 годзе ўЭрфурце быў выдадзены зборнік з 26 аднагалосых песень з рэлігійнымі тэкстамі дзеля хатняга ўжытку, а ўВітэнбэргу пабачыў сьвет гімн з чатырох частак, складзеныЯганэсам Вальтэрам[159].

Выбітны нямецкі кампазытарЛюдвіг ван Бэтговэн.

Нямецкая клясычная музыка ўлучае ў сябе творы некаторых з самых вядомых кампазытараў сьвету.Дытэрых Букстэгудэ,Ёган Сэбастыян Бах іГеорг Фрыдрых Гэндэль былі ўплывовымі кампазытарамі эпохібарока.Людвіг ван Бэтговэн быў вырашальнай фігурай у пераходзе ад клясычнай да рамантычнай эпохамі.Карл Марыя фон Вэбэр,Фэлікс Мэндэльсон,Робэрт Шуман іЯганэс Брамс былі значнымі кампазытарамі эпохірамантызму.Рыхард Вагнэр славіўся сваімі опэрамі, аРыхард Штраўс быў вядучым кампазытарам эпохі позьняга рамантызму і раньнягаНовага часу.Карлгайнц Штокгаўзэн іВольфганг Рым былі важнымі кампазытарамі XX і пачатку XXI стагодзьдзяў[160].

У 2013 годзе Нямеччына была другім паводле велічыні музычным рынкам у Эўропе і чацьвертым у сьвеце[161]. Нямецкая папулярная музыка XX і XXI стагодзьдзяў улучае такія плыні, як тоНовая нямецкая хваля,поп, острок,гэві-мэтал/рок,панк,поп-рок, індзі, фольк-музыка,шлягер-поп і нямецкі гіп-гоп. Нямецкая электронная музыка зрабіла глябальны ўплыў, а піянэрамі гэтага стылю сталі нямецкія гуртыKraftwerk іTangerine Dream[162].

Жывапіс і архітэктура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
«Вандроўца па-над морам смугі» працыКаспара Давіда Фрыдрыха 1818 году.

Нямецкія жывапісцы ўчынілі важкі ўнёсак у заходняе мастацтва.Альбрэхт Дурэр,Ганс Гольбайн-малодшы,Матыяс Грунэвальд іЛюкас Кранах-старэйшы былі важнымі нямецкімі мастакамі эпохіАдраджэньня,Ёган Баптыст Цымэрман праславіўся пад час эпохі барока, аКаспар Давід Фрыдрых іКарл Шпіцвэг былі мастакамі рамантызму,Макс Лібэрманімпрэсіянізму іМакс Эрнстсюррэалізму. Некалькі нямецкіх мастацкіх гуртоў утварыліся ў XX стагоддзі, гэтак мастацкія гуртыМост іБлакітны вершнік паўплывалі на разьвіцьцё экспрэсіянізму ў Мюнхэне і Бэрліне.Новая рэчыўнасьць узьнікла ў адказ на экспрэсіянізм часоўВаймарскай рэспублікі. ПаДругой сусьветнай вайне шырокія плыні ў нямецкім мастацтве ўлучалінэаэкспрэсіянізм іНовую Ляйпцыскую школу[163].

Архітэктурны ўнёсак Нямеччыны ўлучаеКаралінскі іАтонскі стылі, якія былі папярэднікаміраманскага стылю.Цагляная готыка — самабытны сярэднявечны стыль, які зьявіўся і разьвіўся ў Нямеччыне. Таксама ў мастацтве эпохі Адраджэньня і барока разьвіваліся рэгіянальныя і тыпова нямецкія элемэнты, як тоВэзэрскі рэнэсанс[163]. Народная архітэктура ў Нямеччыне часта ідэнтыфікуецца паводле традыцыі драўлянага каркасу і адрозьніваецца ў залежнасьці ад рэгіёну і цясьлярскіх стыляў[164]. Калі індустрыялізацыя атрымала распаўсюд ва Эўропе, у Нямеччыне набылі разьвіцьцёклясыцызм і своеасаблівы стыль гістарызму, які часам называюцьгрундэрствам. Архітэктура экспрэсіянізму разьвілася ў 1910-я гады ў Нямеччыне і паўплывала наар-дэко і іншыя сучасныя стылі. Краіна займела асабліва важную значнасьць у раньнім мадэрнісцкім руху, бо тут працавала згуртаваньнеВэркбунд, ініцыяванагаГэрманам Мутэзіюсам, а таксама паўстаў рухуБаўгаўз, заснаванагаВальтэрам Гропіюсам[163].Людвіг Міс ван дэр Роэ стаў адным з самых вядомых сусьветных архітэктараў другой паловы XX стагодзьдзя[165]. Сярод вядомых сучасных архітэктараў вылучаюцца ляўрэатыПрыцкераўскай прэмііГотфрыд Бём іФрай Ота[166].

Літаратура і філязофія

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Браты Грым.

Пачаткі нямецкай літаратуры можна прасачыць уСярэднявеччы і творах такіх пісьменьнікаў, як то Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ і Вольфрам фон Эшэнбах.«Песьня пра Нібэлюнгаў», аўтар якой невядомы, ёсьць адным з найважнейшых твораў раньняй нямецкай літаратуры. Гэты твор быў напісаны на сярэдневерхненямецкай мове, цяпер незразумелай сучасным немцам.

Да вядомых нямецкіх аўтараўЁган Вольфганг фон Гётэ,Фрыдрых Шылер,Готгальд Эфраім Лесінг іТэадар Фантанэ. Выдадзеныябратамі Грым зборнікі народных казак папулярызавалі нямецкіфальклёр па-за межамі Нямеччыны[167]. Грымы таксама назьбіралі і кадыфікавалі рэгіянальныя дыялекты нямецкай мовы. Засноўваючы сваю працу на гістарычных прынцыпах, іхныслоўнік нямецкай мовы быў пачаты ў 1838 годзе, а першыя тамы выдадзеныя ў 1854 годзе[168]. Сярод уплывовых аўтараў XX стагодзьдзя вылучаюццаГергарт Гаўптман,Томас Ман,Гэрман Гэсэ,Гайнрых Бёль іГюнтэр Грас[169]. Нямецкі кніжны рынак ёсьць трэцім паводле велічыні ў сьвеце пасьля рынкаў ЗША і Кітаю[170]. Шырока вядомы Франкфурцкі кніжны кірмаш, традыцыі якога падтрымліваюцца больш за 500 гадоў[171]. Ляйпцыскі кніжны кірмаш таксама захоўвае важнае месца ў Эўропе[172].

Нямецкая філязофія мае гістарычную значнасьць. Важкім ёсьць унёсакГотфрыда Ляйбніца ўрацыяналізм, вылучаецца асьветніцкая філязофіяІмануіла Канта, а таксама паўплываў на станаўленьне клясычнага нямецкага ідэалізмуЁган Готліб Фіхтэ,Георг Вільгэльм Фрыдрых Гэгель іФрыдрых Вільгэльм Ёзэф Шэлінг. Важным складнікам у мэтафізычны пэсымізм былі працыАртура Шапэнгаўэра, аКарл Маркс іФрыдрых Энгельс сфармулявалікамуністычную тэорыю. Унёсак у разьвіцьцёпэрспэктывізму зрабіўФрыдрых Ніцшэ, аГотляб Фрэге ў зьяўленьне аналітычнай філязофіі. Таксама варта адзначыць працыМартына Гайдэгера прабыцьцё, гістарычную філязофіюОсвальда Шпэнглера. Значны ўплыў маеФранкфурцкая школа[173].

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  1. ^абAmtliche Übersetzungen für "Bundesrepublik Deutschland" / пад рэд.Фэдэральнае міністэрства замежных справаў
  2. ^абhttps://www.dwds.de/wb/Deutschland
  3. ^абвLebendiges Museum Online (ням.) //Lebendiges virtuelles Museum Online / Hrsg.:Deutsches Historisches Museum,Haus der Geschichte,Bundesarchiv — 1997.
  4. ^абвSüsterhenn A.,Heuss T.,Schmid C.Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) //Bundesgesetzblatt / Hrsg.:Bundesministerium der Justiz und für VerbraucherschutzBo:Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  5. ^абвгдеDas Politiklexikon (ням.)
  6. ^абв§ 23 Amtssprache (1) //Verwaltungsverfahrensgesetz
  7. ^абвAdler A., Silveira M. R.Welche Sprachen werden in Deutschland gesprochen? (ням.) //Sprachreport: Informationen und Meinungen zur deutschen Sprache — 2021. — S. 1. — ISSN0178-644X
  8. ^абSüsterhenn A.,Heuss T.,Schmid C. Artikel 20 (1) //Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) //Bundesgesetzblatt / Hrsg.:Bundesministerium der Justiz und für VerbraucherschutzBo:Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  9. ^абUnsere Hauptstadt (ням.) / Hrsg.:Bundesministerium des Innern
  10. ^абhttps://www.workwithdata.com/place/germany (анг.)
  11. ^абвгSüsterhenn A.,Heuss T.,Schmid C. Artikel 20 (2) //Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) //Bundesgesetzblatt / Hrsg.:Bundesministerium der Justiz und für VerbraucherschutzBo:Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  12. ^абвгSüsterhenn A.,Heuss T.,Schmid C. Artikel 20 (1) //Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) //Bundesgesetzblatt / Hrsg.:Bundesministerium der Justiz und für VerbraucherschutzBo:Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  13. ^абhttps://www.bpb.de/kurz-knapp/lexika/lexikon-in-einfacher-sprache/250138/bundesstaat/ (ням.) / Hrsg.:Bundeszentrale für politische Bildung
  14. ^абhttp://www.bpb.de/politik/grundfragen/deutsche-demokratie/39331/bundestag (ням.) / Hrsg.:Bundeszentrale für politische Bildung
  15. ^абhttps://www.bpb.de/kurz-knapp/lexika/lexikon-in-einfacher-sprache/318446/parlamentarische-demokratie/ (ням.) / Hrsg.:Bundeszentrale für politische Bildung
  16. ^абLebendiges Museum Online (ням.) //Lebendiges virtuelles Museum Online / Hrsg.:Deutsches Historisches Museum,Haus der Geschichte,Bundesarchiv — 1997.
  17. ^абFrank-Walter Steinmeier zum neuen Bundespräsidenten gewählt (ням.) / Hrsg.:Deutscher Bundestag — 2017.
  18. ^абFrank-Walter Steinmeier als Bundespräsident wiedergewählt (ням.) / Hrsg.:Deutscher Bundestag — 2022.
  19. ^Fischer Weltalmanach 2011 (ням.): Zahlen Daten FaktenF:S. Fischer Verlag, 2010. — 800 с. —ISBN 978-3-596-72011-8
  20. ^https://www.bundestag.de/services/glossar/glossar/B/bundespraes-245354 (ням.) / Hrsg.:Deutscher Bundestag
  21. ^абFriedrich Merz mit 325 Stimmen zum Bundeskanzler gewählt (ням.) / Hrsg.:Deutscher Bundestag
  22. ^абSüsterhenn A.,Heuss T.,Schmid C. Artikel 50 //Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) //Bundesgesetzblatt / Hrsg.:Bundesministerium der Justiz und für VerbraucherschutzBo:Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  23. ^абSüsterhenn A.,Heuss T.,Schmid C. Artikel 20 (2) //Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland (ням.) //Bundesgesetzblatt / Hrsg.:Bundesministerium der Justiz und für VerbraucherschutzBo:Bundesanzeiger Verlag, 1949. — Т. 1949, вып. 1. — S. 1—20.
  24. ^Seeger L., Mittelstädt N., Manske D., Thrän D.Kritische Flächenfragen - Flächenveränderungenund Flächendruck in Deutschland im Untersuchungszeitraum 2016-2020 (ням.) / Hrsg.:Social Science Open Access Repository — 2023. — S. 7.
  25. ^абhttps://www-genesis.destatis.de/datenbank/online/statistic/12411/table/12411-0003 (ням.) / Hrsg.:Statistisches Bundesamt
  26. ^абhttps://web.archive.org/web/20110111043412/http://ec.europa.eu/economy_finance/euro/countries/germany_en.htm (анг.) /European Commission
  27. ^абhttp://www.bpb.de/nachschlagen/lexika/lexikon-der-wirtschaft/19280/europaeische-wirtschafts-und-waehrungsunion (ням.) / Hrsg.:Bundeszentrale für politische Bildung
  28. ^абhttps://web.archive.org/web/20120819190852/http://www.bundesfinanzministerium.de/Web/DE/Themen/Europa/Euro_auf_einen_Blick/Europaeische_Wirtschafts_und_Waehrungsunion/europaeische_wirtschafts_und_waehrungsunion.html (ням.) / Hrsg.:Bundesministerium der Finanzen
  29. ^абвг«World Economic Outlook Database, October 2024 Edition. (Germany)». International Monetary Fund.
  30. ^Herndler D.https://www.finanz.de/gehalt/ (ням.)
  31. ^аб2024 Democracy Index (анг.)EIU.
  32. ^абhttps://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI?locations=DE (анг.) /World Bank
  33. ^абHuman Development ReportПраграма разьвіцьця ААН, 2022.
  34. ^абhttps://www.ionos.de/digitalguide/domains/domainendungen/cctlds-laenderspezifische-top-level-domain-liste/ (ням.) / Hrsg.:Ionos
  35. ^Wells, Peter (2004). «The Battle That Stopped Rome: Emperor Augustus, Arminius, and the Slaughter of the Legions in the Teutoburg Forest». W. W. Norton & Company. — С. 13. —ISBN 978-0-393-35203-0.
  36. ^Murdoch, Adrian (2004). «Germania Romana». In Murdoch, Brian; Read, Malcolm (eds.). Early Germanic Literature and Culture. Boydell & Brewer. — С. 57. —ISBN 1-57113-199-X.
  37. ^абFulbrook 1991. С. 9—13.
  38. ^Modi, J. J. (1916).«The Ancient Germans: Their History, Constitution, Religion, Manners and Customs». The Journal of the Anthropological Society of Bombay. 10 (7): 647.
  39. ^Rüger, C. (2004) [1996].«Germany». In Bowman, Alan K.; Champlin, Edward; Lintott, Andrew (eds.). The Cambridge Ancient History: X, The Augustan Empire, 43 B.C. – A.D. 69. Vol. 10 (2nd ed.). Cambridge University Press. — С. 527—528. —ISBN 978-0-521-26430-3.
  40. ^Bowman, Alan K.; Garnsey, Peter; Cameron, Averil (2005). «The crisis of empire, A.D. 193–337». The Cambridge Ancient History. Vol. 12. Cambridge University Press. — С. 442. —ISBN 978-0-521-30199-2.
  41. ^абFulbrook 1991. С. 11.
  42. ^McBrien, Richard (2000). «Lives of the Popes: The Pontiffs from St. Peter to Benedict XVI». HarperCollins. — С. 138.
  43. ^Fulbrook 1991. С. 19—20.
  44. ^Fulbrook 1991. С. 13—24.
  45. ^Nelson, Lynn Harry.«The Great Famine (1315–1317) and the Black Death (1346–1351)». University of Kansas.
  46. ^Fulbrook 1991. С. 27.
  47. ^Eisenstein, Elizabeth (1980).«The printing press as an agent of change». Cambridge University Press. — С. 3—43. —ISBN 978-0-521-29955-8.
  48. ^Cantoni, Davide (2011).«Adopting a New Religion: The Case of Protestantism in 16th Century Germany». Barcelona GSE Working Paper Series.
  49. ^абPhilpott, Daniel (01.2000). «The Religious Roots of Modern International Relations». World Politics. 52 (2): 206—245. —doi:10.1017/S0043887100002604.
  50. ^Macfarlane, Alan (1997).«The Savage Wars of Peace: England, Japan and the Malthusian Trap». Blackwell. — С. 51. —ISBN 978-0-631-18117-0.
  51. ^Jeroen Duindam; Jill Diana Harries; Caroline Humfress; Hurvitz Nimrod, eds. (2013). «Law and Empire: Ideas, Practices, Actors». Brill. — С. 113. —ISBN 978-90-04-24951-6.
  52. ^Hamish Scott; Brendan Simms, eds. (2007).«Cultures of Power in Europe during the Long Eighteenth Century». Cambridge University Press. — С. 45. —ISBN 978-1-139-46377-5.
  53. ^«Maria Theresa, Holy Roman Empress and Queen of Hungary and Bohemia». British Museum.
  54. ^Bideleux, Robert; Jeffries, Ian (1998).«A History of Eastern Europe: Crisis and Change». Routledge. — С. 156.
  55. ^Batt, Judy; Wolczuk, Kataryna (2002). «Region, State and Identity in Central and Eastern Europe». Routledge. — С. 153.
  56. ^Fulbrook 1991. С. 97.
  57. ^«Issues Relevant to U.S. Foreign Diplomacy: Unification of German States». US Department of State Office of the Historian.
  58. ^аб«Otto von Bismarck (1815—1898)». BBC.
  59. ^Mommsen, Wolfgang J. (1990). «Kaiser Wilhelm II and German Politics». Journal of Contemporary History. 25 (2/3): 289—316. —doi:10.1177/002200949002500207.
  60. ^Fulbrook 1991. С. 135.
  61. ^Fulbrook 1991. С. 149.
  62. ^Black, John, ed. (2005). «100 maps». Sterling Publishing. — С. 202. —ISBN 978-1-4027-2885-3.
  63. ^Farley, Robert (17.10.2014).«How Imperial Germany Lost Asia». The Diplomat.
  64. ^Olusoga, David; Erichsen, Casper (2010). «The Kaiser’s Holocaust: Germany’s Forgotten Genocide and the Colonial Roots of Nazism». Faber and Faber.ISBN 978-0-571-23141-6.
  65. ^Michael Bazyler (2016). «Holocaust, Genocide, and the Law: A Quest for Justice in a Post-Holocaust World». Oxford University Press. — С. 169—170.
  66. ^Crossland, David (22.01.2008).«Last German World War I veteran believed to have died». Spiegel Online.
  67. ^Boemeke, Manfred F.; Feldman, Gerald D.; Glaser, Elisabeth (1998). «Versailles: A Reassessment after 75 Years». Publications of the German Historical Institute. Cambridge University Press. — С. 1—20, 203—220, 469—505. —ISBN 978-0-521-62132-8.
  68. ^«German territorial losses, Treaty of Versailles, 1919». United States Holocaust Memorial Museum.
  69. ^Fulbrook 1991. С. 156—160.
  70. ^Nicholls, AJ (2016). «1919–1922: Years of Crisis and Uncertainty». Weimar and the Rise of Hitler. Macmillan. — С. 56—70. —ISBN 978-0-333-05806-0.
  71. ^Costigliola, Frank (1976). «The United States and the Reconstruction of Germany in the 1920s». The Business History Review. 50 (4): 477—502. —doi:10.2307/3113137.
  72. ^Kolb, Eberhard (2005). «The Weimar Republic». Translated by P. S. Falla; R. J. Park (2nd ed.). Psychology Press. — С. 86. —ISBN 978-0-415-34441-8.
  73. ^Dimsdale, Nicholas H.; Horsewood, Nicholas; Van Riel, Arthur (2006).«Unemployment in Interwar Germany: An Analysis of the Labor Market, 1927—1936». Journal of Economic History. 66 (3): 778.
  74. ^Fulbrook 1991. С. 155—158.
  75. ^Fulbrook 1991. С. 172—177.
  76. ^Evans, Richard (2003). «The Coming of the Third Reich». Penguin. — С. 344. —ISBN 978-0-14-303469-8.
  77. ^«Ein Konzentrationslager für politische Gefangene in der Nähe von Dachau». Münchner Neueste Nachrichten.
  78. ^von Lüpke-Schwarz, Marc (23.03.2013).«The law that 'enabled' Hitler’s dictatorship». Deutsche Welle.
  79. ^«Industrie und Wirtschaft». Deutsches Historisches Museum.
  80. ^Evans, Richard (2005).«The Third Reich in Power». Penguin. — С. 322—326, 329. —ISBN 978-0-14-303790-3.
  81. ^Bradsher, Greg (2010).«The Nuremberg Laws». Prologue.
  82. ^Fulbrook 1991. С. 188—189.
  83. ^«Descent into War». National Archives.
  84. ^«The „Night of Broken Glass“». United States Holocaust Memorial Museum.
  85. ^«German-Soviet Pact». United States Holocaust Memorial Museum.
  86. ^абFulbrook 1991. С. 190—195.
  87. ^Hiden, John; Lane, Thomas (200).«The Baltic and the Outbreak of the Second World War». Cambridge University Press. — С. 143—144. —ISBN 978-0-521-53120-7.
  88. ^«World War II: Key Dates». United States Holocaust Memorial Museum.
  89. ^Kershaw, Ian (1997). «Stalinism and Nazism: dictatorships in comparison». Cambridge University Press. — С. 150. —ISBN 978-0-521-56521-9.
  90. ^Overy, Richard (17.02.2011).«Nuremberg: Nazis on Trial». BBC.
  91. ^«Trabant and Beetle: the Two Germanies, 1949–89». History Workshop Journal. 68: 1—2. — 2009. — doi:10.1093/hwj/dbp009.
  92. ^Wise, Michael Z. (1998).«Capital dilemma: Germany’s search for a new architecture of democracy». Princeton Architectural Press. — С. 23. —ISBN 978-1-56898-134-5.
  93. ^Carlin, Wendy (1996). «West German growth and institutions (1945–90)». In Crafts, Nicholas; Toniolo, Gianni (eds.). Economic Growth in Europe Since 1945. Cambridge University Press. — С. 464. —ISBN 978-0-521-49964-4.
  94. ^Bührer, Werner (24.12.2002).«Deutschland in den 50er Jahren: Wirtschaft in beiden deutschen Staaten». Bundeszentrale für politische Bildung.
  95. ^Fulbrook, Mary (2014). «A History of Germany 1918–2014: The Divided Nation». Wiley. — С. 149. —ISBN 978-1-118-77613-1.
  96. ^«Rearmament and the European Defense Community». Library of Congress Country Studies.
  97. ^Major, Patrick; Osmond, Jonathan (2002). «The Workers’ and Peasants’ State: Communism and Society in East Germany Under Ulbricht 1945–71». Manchester University Press. — С. 22, 41. —ISBN 978-0-7190-6289-6.
  98. ^«The Berlin Wall». BBC.
  99. ^аб География и природа Германии (рас.). evropa.org.ua. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2008 г.
  100. ^Dinerstein, Eric; Olson, David; Joshi, Anup; Vynne, Carly; Burgess, Neil D.; Wikramanayake, Eric; Hahn, Nathan; Palminteri, Suzanne; Hedao, Prashant; Noss, Reed; Hansen, Matt; Locke, Harvey; Ellis, Erle C; Jones, Benjamin; Barber, Charles Victor; Hayes, Randy; Kormos, Cyril; Martin, Vance; Crist, Eileen; Sechrest, Wes; Price, Lori; Baillie, Jonathan E. M.; Weeden, Don; Suckling, Kierán; Davis, Crystal; Sizer, Nigel; Moore, Rebecca; Thau, David; Birch, Tanya; Potapov, Peter; Turubanova, Svetlana; Tyukavina, Alexandra; de Souza, Nadia; Pintea, Lilian; Brito, José C.; Llewellyn, Othman A.; Miller, Anthony G.; Patzelt, Annette; Ghazanfar, Shahina A.; Timberlake, Jonathan; Klöser, Heinz; Shennan-Farpón, Yara; Kindt, Roeland; Lillesø, Jens-Peter Barnekow; van Breugel, Paulo; Graudal, Lars; Voge, Maianna; Al-Shammari, Khalaf F.; Saleem, Muhammad (2017).«An Ecoregion-Based Approach to Protecting Half the Terrestrial Realm». BioScience. 67 (6): 534—545.doi:10.1093/biosci/bix014.PMID 28608869.
  101. ^Appunn, Kerstine (30.10.2018).«Climate impact of farming, land use (change) and forestry in Germany». Clean Energy Wire.
  102. ^ Флора и фауна Германии (рас.). evropa.org.ua. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2008 г.
  103. ^«Nationalparke». Bundesamt für Naturschutz.
  104. ^«Zoo Facts». Zoos and Aquariums of America.
  105. ^«Der Zoologische Garten Berlin». Zoo Berlin.
  106. ^аб«Germany». World Factbook.
  107. ^Seiffert, Jeanette (19.09.2013).«Election 2013: The German parliament». DW.
  108. ^«Basic Law for the Federal Republic of Germany». Deutscher Bundestag.
  109. ^аб«Germany». Encyclopedia Britannica.
  110. ^«Verwaltungsgliederung in Deutschland am 30 Juni 2017 — Gebietsstand: 30 Juni 2017 (2. Quartal)». Statistisches Bundesamt Deutschland.
  111. ^«Deutsche Auslandsvertretungen». Auswärtiges Amt.
  112. ^«Declaration by the Franco-German Defence and Security Council». French Embassy UK.
  113. ^Freed, John (4.04.2008).«The leader of Europe? Answers an ocean apart». The New York Times.
  114. ^«Sharing Responsibility: A strategy paper by the German Government». Die Bundesregierung.
  115. ^«U.S. Relations With Germany». US Department of State.
  116. ^«Ready for a Bush hug?» The Economist.
  117. ^«Volume 10. One Germany in Europe, 1989—2009 Germany and Russia». German Institute for International and Security Affairs.
  118. ^Noël, Pierre (2009).«A Market Between Us: Reducing the Political Cost of Europe’s Dependence on Russian Gas». EPRG Working Paper.
  119. ^«Aims of German development policy». Federal Ministry for Economic Cooperation and Development.
  120. ^Green, Andrew (8.08.2019).«Germany, foreign aid, and the elusive 0.7%». Devex.
  121. ^«EU spending and revenue 2014—2020». European Commission.
  122. ^«Assessment of Member States’ contributions to the United Nations regular budget for the year 2011». United Nations.
  123. ^абвАляксандар Ціхаміраў Беларусь можа ўвайсці ў Еўропу праз нямецкія вароты //Пагоня. — 2009.
  124. ^«Bundeswehr der Zeitenwende: Kriegstüchtig sein, um abschrecken zu können». BMVG.
  125. ^Tian, Nan; da Silva, Diego Lopes; Liang, Xiao; Scarazzato, Lorenzo (2024).«Trends in Military Expenditure 2023». SIPRI.org. — С. 2.
  126. ^«Germany commits €100 billion to defense spending». Deutsche Welle.
  127. ^Schuetze, Christopher F. (27.02.2022).«Russia’s invasion prompts Germany to beef up military funding». The New York Times.
  128. ^«Defence Expenditure of NATO Countries (2014—2024)». NATO.
  129. ^«Personalzahlen». Bundeswehr.
  130. ^«Ausblick: Die Bundeswehr der Zukunft». Bundeswehr.
  131. ^Connolly, Kate (22.11.2010).«Germany to abolish compulsory military service». The Guardian.
  132. ^Pidd, Helen (16.03.2011).«Marching orders for conscription in Germany, but what will take its place?». The Guardian.
  133. ^«Frauen in der Bundeswehr». Bundeswehr.
  134. ^Wezeman, Pieter D.; Djokic, Katarina; George, Mathew; Hussain, Zain; Wezeman, Siemon T. (2024).«Trends in international Arms Transfer 2023». SIPRI.org. — С. 2.
  135. ^«Grundgesetz für die Bundesrepublik Deutschland, Artikel 65a,87,115b». Bundesministerium der Justiz.
  136. ^ Population on 1 January (анг.). Eurostat.
  137. ^ Bevölkerung (ням.). Statistisches Bundesamt (Destatis). Архіўная копія ад 21 сьнежня 2016 г.
  138. ^ Städte (Alle Gemeinden mit Stadtrecht) nach Fläche, Bevölkerung und Bevölkerungsdichte am 31.12.2018.
  139. ^«Augsburger Reichsabschied». Westfälische Geschichte.
  140. ^«Wojna trzydziestoletnia». Historia PGI.
  141. ^«Religionszugehörigkeiten 2018». Forschungsgruppe Weltanschauungen.
  142. ^«In Nazi cradle, Germany marks Jewish renaissance». The Christian Science Monitor.
  143. ^«Leksykon Świata». Publicat. —ISBN 978-83-245-1719-0.
  144. ^аб«At a glance: Germany’s CAP Strategic Plan». European Commission.
  145. ^аб«Ten facts about agriculture». Deutschland.
  146. ^Overview. The International Trade Administration.
  147. ^абвг«42 million tonnes of cereals harvested in 2021». Statistisches Bundesamt.
  148. ^ Passenger cars in the EU (анг.) Statistics Explained. Eurostat (красавік 2020).
  149. ^ Statistical Review of World Energy 2020 (анг.). British Petroleum (17 чэрвеня 2020).
  150. ^«International Tourism — 2023 starts on a strong note with the Middle East recovering 2019 levels in the first quarter». World Tourism Barometer. 21 (2).
  151. ^«Tourism as a driver of economic growth in Germany». Federal Ministry for Economic Affairs and Energy.
  152. ^абв«Zahlen Daten Fakten. Das Tourismusjahr 2023 im Rückblick»(недаступная спасылка). Deutscher Tourismusverband.
  153. ^«Brandenburg Gate». Visit Berlin.
  154. ^Siegessäule. Visit Berlin.
  155. ^«Potsdam: a land of gardens, palaces and lakes». German National Tourist Board.
  156. ^«Museums — marvel and experiment». German National Tourist Board.
  157. ^«Tier- und Wildparks — Natur und viel zu sehen». Deutschland-im-web.
  158. ^«Germany country profile». BBC News.
  159. ^абвGwizdalanka, D. (2005). «Historia Muzyki 1». Kraków.
  160. ^Kmetz, John; Finscher, Ludwig; Schubert, Giselher; Schepping, Wilhelm; Bohlman, Philip V. (20.01.2001). «Germany, Federal Republic of». Grove Music Online. —doi:10.1093/gmo/9781561592630.article.40055.
  161. ^«The Recorded Music Industry in Japan». Recording Industry Association of Japan. 2013. — С. 24.
  162. ^«Kraftwerk maintain their legacy as electro-pioneers». Deutsche Welle.
  163. ^абвDavid Jenkinson; Günther Binding; Doris Kutschbach; Ulrich Knapp; Howard Caygill; Achim Preiss; Helmut Börsch-Supan; Thomas Kliemann; April Eisman; Klaus Niehr; Jeffrey Chipps Smith; Ulrich Leben; Heidrun Zinnkann; Angelika Steinmetz; Walter Spiegl; G. Reinheckel; Hannelore Müller; Gerhard Bott; Peter Hornsby; Anna Beatriz Chadour; Erika Speel; A. Kenneth Snowman; Brigitte Dinger; Annamaria Giusti; Harald Olbrich; Christian Herchenröder; David Alan Robertson; Dominic R. Stone; Eduard Isphording; Heinrich Dilly (10.12.2018). «Germany, Federal Republic of». Grove Art Online. —doi:10.1093/gao/9781884446054.article.T031531.ISBN 978-1-884446-05-4.
  164. ^Stiewe, Heinrich (2007). «Fachwerkhäuser in Deutschland: Konstruktion, Gestalt und Nutzung vom Mittelalter bis heute». Primus Verlag. —ISBN 978-3-89678-589-3.
  165. ^«A Dictionary of Architecture and Landscape Architecture». Oxford University Press. 2006. — С. 880. —ISBN 978-0-19-860678-9.
  166. ^Jodidio, Philip (2008). «100 Contemporary Architects» (1 ed.). Taschen. —ISBN 978-3-8365-0091-3.
  167. ^Dégh, Linda (1979). «Grimm’s Household Tales and its Place in the Household»]. Western Folklore. 38 (2): 99—101. —doi:10.2307/1498562.
  168. ^«History of the Deutsches Wörterbuch». Humboldt-Universität.
  169. ^Espmark, Kjell (2001).«The Nobel Prize in Literature». Nobelprize.org.
  170. ^«Annual Report». International Publishers Association. — С. 13.
  171. ^Weidhaas, Peter; Gossage, Carolyn; Wright, Wendy A. (2007).«A History of the Frankfurt Book Fair». Dundurn Press. — С. 11. —ISBN 978-1-55002-744-0.
  172. ^Chase, Jefferson (13.03.2015).«Leipzig Book Fair: Cultural sideshow with a serious side». Deutsche Welle.
  173. ^Searle, John (1987). «Introduction». The Blackwell Companion to Philosophy. Wiley-Blackwell.

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Часткова прызнаныя
Залежныя тэрыторыі
¹ — часткова або цалкам знаходзіцца ўАзіі
Краіны-кандыдаты
Удзельнікі
Кандыдаты
Патэнцыйныя кандыдаты
Чальцы
Партнэры
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Нямеччына&oldid=2636384»
Катэгорыя:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp