Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Нью-Ёрк

40°43′ пн. ш. 74°00′ з. д.HGЯO
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нью-Ёрк
анг.New York City
Населены пункт
СьцягГерб
  • Кароткая назва:NYC[1],NYCіNYC
КраінаЗлучаныя Штаты Амэрыкі
ШтатНью-Ёрк
Дата заснаваньня1624
Кіраўніцтва і ўлада
МэрЗагран Мамдані[d][2]
Заканадаўчы органNew York City Council[d][3]
Геаграфія
Плошча 1214,4 км²
Тып кліматуhumid subtropical climate[d]
Вышыня НУМ25 м[4]
Часавы пас
Каардынаты40°43′ пн. ш. 74°00′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 8 550 405 чал. (2015)
Афіцыйная моваангельская
ЭтнахаронімыNew Yorker[5],newyorkesi,newyorchesi,New York-i,Newyorčan,ნიუ-იორკელი,neoyorquino,nova-iorquino,novaiorquesa,novaiorquès,Novjorkano,New-Yorkais,New-Yorkaise,nowojorczyk[6],nowojorczanka[7],Њујорчанин,Њујорчанка,Newyorčanka,New Yorker,New Yorkerin,New-yorkaise[8],New-yorkais[8],New Yorker,নিউইয়র্ক,Newyorčan,Newyorčanka,NeoiorquinoіNeoiorquina
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код212,347,646,718,917і929
Паштовы індэкс100xx–104xx, 11004–05, 111xx–114xx, 116xx
Нумарны знак212, 347, 646, 718, 917, 929
Сайтnyc.gov
Нью-Ёрк на мапе ЗША ±
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк
Нью-Ёрк

Нью-Ёрк (па-ангельску:New York City) — горад уЗША, адзін з найбуйнейшыхмэгаполісаў сьвету[9][10]. Разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы штатуНью-Ёрк на беразеАтлянтычнага акіяна. Адміністрацыйна падзелены на 5 раёнаў:Мангэтан,Бронкс,Бруклін,Кўінз,Стэйтэн-Айлэнд. Нью-Ёрк быў заснаваны ў пачатку XVII стагодзьдзя галяндзкімі асаднікамі, першапачатковы назоў —Новы Амстэрдам[11].

Асноўныя славутасьці разьмешчаныя ў Мангэтане. Сярод іх: вядомыя небасягі (Эмпайр-Стэйт-Білдынг,Крайсьлер-Білдынг), будынак чыгуначнага вакзалу Гранд Цэнтрал,Ракфэлер-Цэнтар,Музэй Гугенгайма (жывапіс), Амэрыканскі музэй прыродазнаўства, штаб-кватэраААН. Нью-Ёрк ёсьць сусьветным горадам, а таксама культурным, фінансавым, высокатэхналягічны[12], забаўляльным і мэдыйным цэнтрам. Ён мае значны ўплыў на міжнародныгандаль, сыстэму аховы здароўя, навуковую прадукцыю, дасьледаваньні, разьвіцьцё тэхналёгіяў, адукацыю, палітыку, турызм, мастацтва, моду і спорт. Нью-Ёрк ёсьць важным цэнтрам міжнароднай дыпляматыі, бо тут месьціцца штаб-кватэра ААН[13][14], і часам згадваецца як найважнейшым горадам плянэты[15] і сталіцай сьвету[16][17]. З больш чым 20,1 мільёнамі чалавек усталічным статыстычным арэале і 23,5 мільёнамі ў камбінаваным статыстычным арэале паводле стану на 2020 год, Нью-Ёрк ёсьць адным з самых населеных мэгаполісаў сьвету[18]. У Нью-Ёрку размаўляюць на 800 мовах, што робіць яго самым лінгвістычна разнастайным горадам сьвету. Горад выконвае закон аб правах, які гарантуе прытулак для тых, хто мае патрэбу ў ім, незалежна ад іхнага іміграцыйнага статусу[19].

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Раньняя гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

На тэрыторыі, якую сёньня займае горад Нью-Ёрк[a], задоўга да зьяўленьня тут эўрапейцаў, жылі такіяіндзейскія плямёны, якманахатоў іканарсі. Гэта пацьвярджаюць знаходкі наканечнікаў стрэлаў і іншых артэфактаў у раёнах гораду, не забудаваных будынкамі, як, напрыклад, Інўуд-Гіл-Парк і Рывэрсайд-Парк.

Першы дакумэнтальна пацьверджаны візыт эўрапейцаў у гавань Нью-Ёрку адбыўся ў 1524 годзе дасьледнікамДжаваньні да Вэраццана[20]. Ён агалосіў гэтую тэрыторыю ўласнасьцюФранцыі і назваў яе Новы Ангулем (франц.Nouvelle Angoulême)[21]. Гішпанская экспэдыцыя, ачоленая партугальскім капітанамЭштэванам Гомішам і накіраваная імпэратарамКарлам V, прыбыла ў гавань Нью-Ёрку ў студзені 1525 году. Вусьце ракі Гудзон было нанесенае на мапу, а гішпанцы далі рацэ назву Рыё-дэ-Сан-Антоніё[22]. У 1609 годзе ангельскі дасьленікГэнры Гадсан наноў адкрыў гавань Нью-Ёрку падчас пошуку Паўночна-Заходняга праходу на ўсход на замовуГаляндзкай Ост-Індзкай кампаніі[23]. Ён праплыў па рацэ, якую галяндцы называлі Паўночнай ракой (цяпер рака Гудзон), названай Гадсанам як Маўрыцыюс у гонар прынцаМорыца Аранскага[24].

Галяндзкае панаваньне

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
«Падзеньне Новага Амстэрдаму» працыЖана Леона Жэрома Фэрыса.

Эўрапейскія селішчы зьявіліся ў 1626 годзе з галяндзкага селішчаНовы Амстэрдам (нід.Nieuw Amsterdam) на паўднёвым ускрайкуМангэтану, аднак рост паселішча быў марудным[25]. Каб прыцягнуць новых засельнікаў, у 1628 годзе галяндцы ўладкавалі сыстэму патронаў, паводле якой заможныя галяндцы, званыя патронамі, якія прывезьлі як наймней 50 каляністаў, атрымлівалі зямлю, мясцовую палітычную аўтаномію і права браць удзел у прыбытковым гандлі футрам. Не зважаючы на такія прапановы, праграма не дала плёну[26]. З 1621 году Галяндзкая Вэст-Індзкая кампанія рабіла як манаполія ўНовых Нідэрляндах на падставе паўнамоцтваў, прадастаўленыхГенэральнымі штатамі Нідэрляндаў. У 1639—1640 гадах, імкнучыся падштурхнуць эканамічны рост, кампанія адмовілася ад манаполіі на гандаль футрам, што прывяло да росту вытворчасьці і пашырэньню гандля прадуктамі харчаваньня, драўнінай, тытунем і рабамі[25][27].

У 1647 годзеПітэр Стойвэсант стаў апошнім генэральным дырэктарам Новых Нідэрляндаў. Падчас ягонага кіраваньня насельніцтва рэгіёну павялічылася з 2 тысяч да 8 тысяч чалавек[28][29]. Стайвэсанту прыпісваюць паляпшэньне правапарадку, аднак ён заслужыў рэпутацыю дэспатычнага лідэра. Ён увёў правілы продажу сьпіртных напояў, спрабаваў усталяваць кантроль надНідэрляндзкай рэфармацкай царквой і забараніў іншым рэлігійным групам адкрываць малітоўныя дамы[30].

Ангельскае панаваньне

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

У 1664 годзе ангельскія караблі захапілі горад, не сустрэўшы супраціву, і ён быў пераназваны ў Нью-Ёрк, у гонаргерцага Ёрскага[31][32]. Умовы капітуляцыі дазвалялі галяндцам заставацца ў калёніі і карыстацца свабодай веравызнаньня[33]. У канцыДругой ангельска-галяндзкай вайны ў 1667 годзе галяндцы афіцыйна перадалі Нью-Ёрк ангельцам і наўзамен атрымалі калёніюСурынам[34]. За часамТрэцяй ангельска-галяндзкай вайны 24 жніўня 1673 году галяндзкі флёт захапіў горад, але ўжо праз год паводле ўмоваўЎэстмінстэркага міру вярнуў яго ангельцамі[35][36].

Некалькі міжплемянных войнаў сярод карэнных амэрыканцаў і эпідэміі, выкліканыя кантактам з эўрапейцамі, прывялі да значнага зьмяншэньня насельніцтва індзейцаўленапэ паміж 1660 і 1670 гадамі[37]. Да 1700 году колькасьць прадстаўнікоў гэтага племені скарацілася да 200 чалавек. Сам Нью-Ёрк перажыў некалькі эпідэміяўжоўтай ліхаманкі ў XVIII стагодзьдзі, страціўшы 10% свайго насельніцтва толькі ў 1702 годзе[38]. У пачатку XVIII стагодзьдзя Нью-Ёрк набыў значэньне як гандлёвы порт, будучы часткай калёнііНью-Ёрк[39]. Горад быў цэнтрамрабства, гэтак да 1730 году 42% сем’яў гораду трымалі рабоў-афрыканцаў[40], іншых прывезеных афрыканцаў наймалі ў якасьці рабочай сілы, асабліва ў порце. Рабства стала неад’емнай часткай эканомікі гораду нароўні з банкаўскай ісуднаходзкай справамі.

У 1735 годзе адбылося судовае паседжаньне ў Мангэтане, дзе Джона Пітэра Зэнгера абвінавачвалі ў нагаворы пасьля крытыкі ў бок губэрнатара калёніі Ўільяма Косьбі. Апраўдальны вырак у гэтай справе дапамог усталяваць свабоду прэсы ў Паўночнай Амэрыцы[41]. У 1754 годзе быў заснаваныКалюмбійскі ўнівэрсытэт[42].

Здабыцьцё незалежнасьці

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Першая інаўгурацыяДжорджа Вашынгтона, якая адбылася ў Нью-Ёрку ў 1789 годзе.

У пачаткуВайны за незалежнасьць сучасная тэрыторыя гораду была арэнай важных бітваў. У выніку Бруклінскай бітвы ўБрукліне пачаўся вялікі пажар, у якім вялікая частка гораду згарэла, і ён да канца вайны патрапіў у рукіВялікабрытаніі, пакуль амэрыканцы ізноў не завалодалі ім у 1783 годзе. Гэты дзень, пад назовам «Дзень эвакуацыі» (ангельцаў), доўга сьвяткаваўся ў Нью-Ёрку.

У студзені 1785 году асамблеяКангрэса Канфэдэрацыі зрабіла Нью-Ёрк сталіцай краіны[43]. Горад стаў першай сталіцай ЗША паводле канстытуцыі краіны[44]. Тут ладзілі інаўгурацыю першага прэзыдэнта дзяржавыДжорджа Вашынгтона, аКангрэс ЗША сваё першае паседжаньне зладзіў уФэдэрал-холе наЎол-стрыт. Менавіта ў гэтым месьце Кангрэс распрацаваўБіль аб правах[44]. Вярхоўны суд правёў свае першыя арганізацыйныя пасяджэньні таксама ў Нью-Ёрку ў 1790 годзе. У 1790 годзе Нью-Ёрк упершыню абышоўФіладэлфію паводле колькасьці насельніцтва, стаўшы найвялікшым у краіне, аднак гэта не перашкодзіла ў канцы году перанесьці сталіцу ў Філадэлфію[45][46].

Выгляд на Брадўэй у 1840 годзе.

Цягам XIX стагодзьдзя насельніцтва гораду імкліва расло дзякуючы бурліваму прытоку вялікай колькасьці імігрантаў[47]. У 1811 годзе быў распрацаваны дальнабачны генэральны плян разьвіцьця гораду, паводле якога сетка вуліцаў была пашыраная, ахапіўшы ўвесь Мангэтан. ПадчасГрамадзянскай вайны трывалыя гандлёвыя сувязі гораду з Поўднем, а таксама рост ягонага імігранцкага насельніцтва, прывялі да расколу паміж прыхільнікамі Зьвязу і прыхільнікамі Канфэдэрацыі, які дасягнуў найвышэйшай ступені ў «Заклічных мецяжах», найгоршых грамадзянскіх гармідараў у амэрыканскай гісторыі[48]. Большасьць удзельнікаў, якія чынілі бязладзьдзе, паходзілі зь ірляндзкае працоўнае клясы[49]. Мяцежнікі нападалі на гарадзкую эліту, а таксама на мурынаў і іхную маёмасьць, бо паміж ірляндцамі і мурынамі дзесяцігодзьдзе існавала жорсткая канкурэнцыя за працу.

Пасьля вайны тэмп іміграцыі зЭўропы стромка ўзрос, і Нью-Ёрк стаў першым прыпынкам для мільёнаў людзей, якія прыбывалі ў Злучаныя Штаты ў пошуках новага і лепшага жыцьця. У 1886 годзе ў гавані Нью-Ёрку была ўсталяваная падораная Францыяйстатуя Свабоды, якая хутка стала сымбалем ЗША і амэрыканскіх ідэалаў свабоды і міру[50].

Зьяднаньне гораду

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Статуя Свабоды на тлеМангэтану.

У 1898 годзе горад Нью-Ёрк набыў сёньняшнія межы: перш ён складаўся з Мангэтану іБронксу, далучанага да гораду з поўдня, ад акругі Ўэстчэстэр (заходні Бронкс у 1874 годзе, астатняя тэрыторыя — у 1895 годзе). У 1898, паводле новага законапраекту, была створаная новая муніцыпальная адзінка, першапачаткова названаяВялікі Нью-Ёрк. Новы горад быў падзелены на пяць раёнаў. РаёныМангэтан іБронкс пашырылі свае межы і пакрывалі цяпер тэрыторыю першапачатковага гораду і ўсю астатнюю частку Нью-Ёрскай акругі. РаёнБруклін складаўся з гораду Бруклін і некалькіх муніцыпалітэтаў ва ўсходняй частцы акругі Кінгс. РаёнКўінз быў заснаваны ў заходняй частцы акругі Кўінз і займаў тэрыторыю некалькіх невялікіх мястэчкаў і пасёлкаў, уключаючы Лонг-Айлэнд Сіці, Асторыю і Флашынг. РаёнСтэйтэн-Айлэнд цалкам зьмясьціў акругу Рычманд. Усе былыя гарадзкія органы кіраваньня гэтых раёнаў былі скасаваныя. Праз год тэрыторыя акругі Кўінз, якая ня трапіла ў межы раёну Кўінз, стала акругай Наса (анг.Nassau)[b]. АдкрыцьцёНью-Ёрскага мэтрапалітэну ў 1904 годзе, спачатку пабудаванага як асобныя прыватныя сыстэмы, дапамагло зьвязаць паміж сабой часткі новага гораду[51]. У 1914 годзе заканадаўчыя ўлады штату стварылі акругу Бронкс, а Нью-Ёрская акруга паменшылася да памераў аднаго Мангэтану. Сёньня пяць раёнаў Нью-Ёрку ў асноўным супадаюць межамі з адпаведнымі акругамі.

У першай палове XX стагодзьдзя горад стаў сусьветным цэнтрам прамысловасьці, гандлю і сувязі[52]. Нью-Ёрк стаў самай густанаселенай урбанізаванай зонай у сьвеце ў пачатку 1920-х гадоў, апярэдзіўшыЛёндан. У пачатку 1930-х гадоў колькасьць насельніцтва гораду з прадмесьцямі перавысіла 10 мільёнаў жыхароў, што зрабіла места першыммэгаполісам[53].

Працаўнік на будоўліЭмпайр-Стэйт-Білдынгу.

У 1930-х гадах абрысы Нью-Ёрку ўзьняліся ў вышыню з пабудоваю некалькіх найвышэйшыхнебасягаў сьвету[54]. ПасьляДругой сусьветнай вайны Нью-Ёрк стаў бясспрэчным сусьветным горадам-лідэрам. Пабудова штаб-кватэрыААН у Нью-Ёрку сымбалізавала ўнікальнае палітычнае значэньне гораду. Нью-Ёрк таксама замяніўПарыж у якасьці цэнтру сусьветнага мастацтва[55]. Адначасова з гэтым адбываліся працэсы пераезду часткі насельніцтва ў прадмесьці, што прывяло да павольнага памяншэньня колькасьці насельніцтва. Пасьля, зьмены ў прамысловасьці і гандлю і рост злачыннасьці залучылі ў 1970-х гадах Нью-Ёрк у сацыяльны і эканамічны крызіс[56]. Рост бюджэтнага дэфіцыту ў 1975 годзе прывёў да таго, што горад зьвярнуўся да фэдэральнага ўраду па фінансавую дапамогу, але запыт быў адхілены[57]. Зважаючы на тое, што адраджэньне фінансавай галіны значна палепшыла эканамічны стан Нью-Ёрку ў 1980-х гадах, узровень злачыннасьці працягваў расьці цягам гэтага дзесяцігодзьдзя і ў пачатку 1990-х гадоў[58].

Тэракты 11 верасьня 2001 году закранулі іВашынгтон, але менавіта Нью-Ёрк пацярпеў больш за ўсё, з прычыныатак наСусьветны гандлёвы цэнтар і шчыльнага зьедлівага дыму, які працягваў валіць зь яго развалін на працягу некалькіх месяцаў пасьля падзеньня веж-двайнят у пажары. Нягледзячы на гэта, расчыстка эпіцэнтра выбуху была скончаная хутчэй, чым плянавалася. НовыСусьветны гандлёвы цэнтар 1, які быў пабудаваны на месцы былых вежаў Сусьветнага гандлёвага цэнтру, зьяўляецца самым высокім небасягам ў Заходнім паўшар’і[59] і чацьвертым самым высокім будынкам у сьвеце. Шпіль новага будынку дасягае сымбалічнай вышыні ў 1776 футаў (541,3 м), якая спасылаецца на год атрыманьня ЗША незалежнасьці[60][61].

Пратэставы рухЗахапі Ўол-стрыт, які меў месца ў парку Зукоці ў фінансавым раёне Ніжняга Мангэтану, пачаўся 17 верасьня 2011 году, атрымаўшы ўсеагульную ўвагу і пашырэньне руху супраць сацыяльнай і эканамічнай няроўнасьці ва ўсім сьвеце[62]. У канцы кастрычніка 2012 году горад моцна пацярпеў ад урагануСэндзі. Праз паводкі была затопленая сыстэма мэтро, а таксама разбурэньні зьведалі і прадмесьці. Ян наймней 43 чалавекі загінулі ў Нью-Ёрку ў выніку ўрагану, а эканамічныя страты былі ацэненыя прыкладна ў 19 млрд даляраў[63]. У сакавіку 2020 году быў пацьверджаны першы выпадаккаранавірусу ў горадзе[64]. Праз сваю шчыльнасьць насельніцтва і вялікай колькасьці турыстаў, горад хутка замяніўУхань як сусьветны асяродак пандэміі на раньняй фазе, што нагрузіла гарадзкую інфраструктуру аховы здароўя[65][66].

Геаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Аэрафатаздымак гораду.

Горад Нью-Ёрк ўключае востраўМангэтан, востраўСтэйтэн-Айлэнд, заходнюю частку востраваЛонг-Айлэнд, частка паўночнаамэрыканскага мацерыка —Бронкс, і некалькі невялікіх выспаў у нью-ёрскай гавані. Нью-Ёрк знаходзіцца прыкладна на 40° паўночнай шыраты і 74° заходняй даўгаты. Самым высокім пунктам Нью-Ёрку зьяўляецца пагоракТот-Гіл, вышынёй 125 мэтраў, які знаходзіцца на Стэйтэн-Айлэндзе, які зьяўляецца самым узгорыстым, прасторным і найменей заселеным раёнам гораду. У густанаселеным Мангэтане, наадварот, зямля абмежаваная і дарагая, што тлумачыць гэткую вялікая колькасьць высокіх будынкаў іхмарачосаў. Згодна зьБюро перапісу ЗША, горад мае плошчу 1214,4 км², зь якіх 785,6 км² — суша і 428,8 км² (35,31%) — вада.

Паводле апошніх геалягічных дасьледаваньняў амэрыканскіх навукоўцаў, праведзеных у 2008 годзе, за 40 кілямэтраў на поўнач ад гораду перасякаюцца два геалягічныя разломы, што робіць верагоднымі землятрусы магнітудай да 7 балаў. Прычым месца перасячэньня разьмяшчаецца побач зАЭС. Таму будуць распрацаваны дадатковыя меры абароны будынкаў і атамнай электрастанцыі.

Нью-Ёрк знаходзіцца на параўнальна нізкіх шыротах: так, Нью-Ёрк ляжыць прыкладна на адной шыраце зСтамбулам,Мадрыдам,Ташкентам,Баку іПэкінам. Паводле клясыфікацыі кліматуКёпэна, Нью-Ёрк знаходзіцца на мяжы паміж вільготным кантынэнтальным і вільготным субтрапічным кліматам. Ападкі разьмеркаваныя параўнальна аднамерна на працягу году. Сярэднегадавая колькасьць гадзін сонечнага зьзяньня — 2680 гадзін. Не зважаючы на ​​тое, што горад месьціцца на ўзьбярэжжы акіяна, розьніца ў тэмпэратуры паміж летам і зімой досыць вялікая, бо пераважны рух паветраных масаў праходзіць з боку мацерыка. Уплыў акіяна другарадны, але ўсё ж некалькі зьмякчае ваганьні тэмпэратураў. Яшчэ адным фактарам ёсьць шчыльная гарадзкая забудова, якая робіць горад некалькі цяплейшым за навакольле.

Узімку ў Нью-Ёрку тэмпэратура ў сярэднім вагаецца паміж −2 °C і +5 °C, зь нярэдкімі адхіленьнямі ад нормы. Амаль кожнай зімой выпадаесьнег, у сярэднім 60 см на год. Вясна мяккая, з тэмпэратурай ад 7 °C да 16 °C. Летам у Нью-Ёрку параўнальна горача, сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 19 °C да 28 °C, маюцца пэрыяды высокай вільготнасьці паветра. Часта тэмпэратура перавышае 32 °C, а зрэдку дасягае 38 °C сьпякоты і вышэй. Восень у Нью-Ёрку прыемная, з тэмпэратурай ад 10 °C да 18 °C. Аднак нью-ёрскае надвор’е вельмі непрадказальнае і час ад часу зьдзіўляе нью-ёркцаў мяккай, амаль бясьсьнежнай зімой або даволі адчувальнай прахалодай летам. Бывала, што яшчэ ў красавіку здаралася моцнаямяцеліца, якая пакрывала Нью-Ёрк тоўстым пластом сьнегу. Часам тэмпэратура можа рэзка вагацца ад дня да дня. Вандроўцам рэкамэндуецца сачыць за прагнозам надвор’я і мець некалькі відаў адзеньня позьняй восеньню і раньняй вясной.

 Кліматычныя зьвесткі для Нью-Ёрку 
ПаказьнікСтуЛютСакКраТраЧэрЛіпЖніВерКасЛісСьнГод
Абсалютны максымумt,°C22243036373841403934292441
Сярэдні максымумt,°C35101622262928241812616,6
Сярэдняяt,°C016111722252420148312,6
Сярэдні мінімумt,°C−3−227121721201610508,8
Абсалютны мінімумt,°C−21−26−16−110711104−2−14−25−26
Норма ападкаў,мм1058011110911998117107107981101001261
Крыніца:Average Weather for New York, NY

Нью-Ёрк часам падзяляюць на пяць раёнаў[67]. Кожны раён супадае з адпаведным акругай штатуНью-Ёрк, што робіць горад адным з муніцыпалітэтаў ЗША, які мае ў сваім складзе некалькі акругаў.

Краявіды Мангэтану.

Мангэтан фармуе акругу Нью-Ёрк у рамках штату. Гэта геаграфічна самы маленькі, але самы густанаселены раён места. Тут месьціццаЦэнтральны парк і большасьць гарадзкіх хмарачосаў[68]. Шчыльнасьць насельніцтва Мангэтана ў 2022 годзе складала27 201,2 км², што рабіла яго самай густанаселанай акругай ЗША, перавышаючы таксама шчыльнасьць любога асобнага амэрыканскага гораду[69]. Мангэтан уважаецца культурным, адміністрацыйным і фінансавым цэнтрам Нью-Ёрку і зьмяшчае штаб-кватэры многіх буйных транснацыянальных карпарацыяў, тут можна знайсьці сядзібуААН,Ўол-стрыт і шэраг важных унівэрсытэтаў. Раён часта называюць фінансавай і культурнай сталіцай сьвету[70][71].

Бруклін фармуе акругу Кінгс у рамках штату. Ён месьціцца на заходнім ускрайкуЛонг-Айлэнду і ёсьць самым населеным раёнам гораду. Бруклін вядомы сваёй культурнай, сацыяльнай і этнічнай разнастайнасьцю, незалежнай мастацкай сцэнай, асобнымі кварталамі і адметнай архітэктурнай спадчынай. Раён мае доўгую берагавую лінію, улучна зКоні-Айлэндам, які паўстаў у 1870-х гадах як адзін з самых раньніх забаўляльных цэнтраў у ЗША[72].Марын-парк іПраспэкт-парк уважаюцца двума найбуйнейшымі паркамі ў Брукліне[73]. З 2010 году раён ператварыўся ў квітнеючы цэнтар прадпрымальніцтва і высокатэхналягічных стартапаў[74][75], а таксама постмадэрнісцкага мастацтва і дызайну[75][76]. У Брукліне таксама знаходзіццаФорт Гамільтан, адзіная дзейная база арміі ЗША ў Нью-Ёрку[77], калі ня браць ва ўлікБерагавую ахову. Гэтая крэпасьць была пабудаваная ў 1825 годзе на месцы разьмяшчэньня колішняй артылерыйскай батарэі, якая выкарыстоўвалася за часамАмэрыканскай рэвалюцыі, і на сёньня ёсьць адным з самых даўгавечных вайсковых фортаў краіны[78].

Краявіды Брукліну.

Кўінз фармуе аднайменную акругу штату. Раён месьціцца на востраве Лонг-Айлэнд на паўночным усходзе ад Брукліну. Гэта геаграфічна найбуйнейшы раён гораду, а таксама этнічна самая разнастайная акруга Ў ЗША[79] і самым этнічна разнастайным гарадзкім раёнам у сьвеце[80][81]. У Кўінзе месьціцца стадыёнСіці-філд, дзе свае хатнія матчы ладзіць бэйсбольны клюб «Нью-Ёрк Мэтс». Тут жа праводзяцца матчы штогадовагаадкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ўНацыянальным тэнісным цэнтры ўФлашынг-Мэдаўз-Карона-Парку, з плянамі пабудовы адмысловага футбольнага стадыёна дзеля клюбу «Нью-Ёрк Сіці»[82]. Акрамя таго, два з трох аэрапортаў гораду і мэтрапольнай тэрыторыі, як тоМіжнародны аэрапорт імя Джона Кенэдзі і аэрапортЛа-Гуардыя, месьцяцца менавіта ў Кўінзе[83].

Бронкс фармуе аднайменную акругу штату. Гэта адначасова самы паўночны раён Нью-Ёрку і адзіны, які знаходзіцца пераважна на мацерыковай частцы ЗША. Тут можна знайсьціЯнкі-стэдыюм, то бок хатнюю арэну бэйсбольнага клюбу «Нью-Ёрк Янкіз». У гэтым раёне функцыянуе найбуйнейшы ў краіне жыльлёвы каапэратыў, вядомы якКооп-Сіці[84]. Працуе ў гэтай частцы гораду іБронскі заапарк, які лічыцца найбуйнейшым у сьвеце гарадзкім заапаркам[85], займаючы тэрыторыю ў 1,07 км² і ўтрымліваючы больш за 6 тысячаў жывёлаў[86]. Бронкс уважаецца радзімайгіп-гоп музыкі і зьвязанай зь ёйкультурай[87]. На паўночным усходзе Бронксу знаходзіцца найвялікшы ў Нью-ЁркуПэлэм-Бэй-парк, які займае тэрыторыю ў 1122 га[88].

Стэйтэн-Айлэнд фармуе акругу Рычманд у рамках штату. Ён злучаны з Бруклінам мостамВэразана-Нэраўз, а з Мангэтанам — бясплатным паромамСтэйтэн-Айлэнд. У цэнтры Стэйтэн-Айлэнду месьціцца вялікі парк, які займае тэрыторыю ў 10 км² і мае сьцежкі даўжынёю ў 45 км[89].

Цэнтральны парк у Нью-Ёрку.

Горад Нью-Ёрк мае складаную паркавую сыстэму, у якую ўваходзяць розныя паркі і зоны, якія кіруюцца Нацыянальнай паркавай службай, Управай паркаў, рэкрэацыі і гістарычнага захаваньня штату Нью-Ёрк, а таксама Дэпартамэнтам паркаў і рэкрэацыі Нью-Ёрку. У 2018 годзе ў адмысловым рэйтынгу ParkScore паркавая сыстэма гораду заняла дзявяты радок сярод пяцідзесяці самых заселеных гарадоў ЗША[90].

Нацыянальная зона адпачынку Гэйтўэй мае плошчу ў больш за 110 км², пры гэтым большая частка зоны належыць Нью-Ёрку[91]. У Брукліне і Кўінзе гэты парк зьмяшчае больш за 36 км² салёных балотаў, забалочаных участкаў і астравоў. Там жа ў Кўінзе да парку належыць значная заходняя частка паўвостраваРокаўэй. У Стэйтэн-Айлэндзе парк улучае ў сябе шэраг фортаў дыГрэйт-Кілз парк. У межах Нью-Ёрку ёсьць сем дзяржаўных паркаў, сярод якіх ёсьць нацыянальны паркРывэрбанк. Гарадзкія паркі займаюць плошчу ў 110 км², а даўжыня пляжаў складае 23 км[92]. Найбуйнейшым гарадзкім паркам ёсьцьПэлэм-Бэй парк у Бронксе, плошча якога складае 1122 гектараў[93], а самым вядомым і наведваным ёсьцьЦэнтральны парк, які штогод наведваюць 40 мільёнаў чалавек[94].

Адміністрацыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
У будынку суда акругі Нью-Ёрку разьмешчаныя Вярхоўны суд Нью-Ёрку і іншыя ўрадавыя ўстановы.

Горад Нью-Ёрк кіруецца радай і мэрам[95]. Гарадзкія ўлады адказваюць заадукацыю, дзейнасьць папраўчых установаў, грамадзкую бясьпеку, рэкрэацыйныя ўстановы, санітарыю, водазабесьпячэньне і сацыяльнае забесьпячэньне.

Аднапалатная гарадзкая рада складаецца з 51 сябра[96]. Кожны тэрмін мэра і дэпутатаў рады доўжыцца чатыры гады і мае ліміт у два пасьлядоўныя тэрміны[97], але пасьля чатырохгадовага перапынку можна зноў балятавацца на гэтыя пасады. Адміністрацыйны кодэкс гораду, законы Нью-Ёрку і гарадзкі пратакол ёсьць зводам мясцовых законаў, зборнікам правілаў і афіцыйным часопісам адпаведна[98][99]. Кожны раён супадае з судовай акругай адзінай судовай сыстэмы штату, то бок у кожным зь іх маецца ўласны крымінальны суд і цывільны суд. У гэты ж часВярхоўны суд Нью-Ёрку разглядае галоўныя судовыя працэсы гораду і апэляцыі. НаМангэтане знаходзіцца Першы дэпартамэнт Вярхоўнага суда, апэляцыйны аддзел, а ўБрукліне — Другі дэпартамэнт. Ёсьць некалькі пазасудовых адміністрацыйных судоў, якія зьяўляюцца органамі выканаўчай улады і не ўваходзяць у адзіную судовую сыстэму штату.

У Нью-Ёрку маецца дваФэдэральныя акруговыя суды ЗША. Адзін зь іх акруговы суд Паўднёвай акругі Нью-Ёрку месьціцца ў Мангэтане, а ягоная юрысдыкцыя ўлучае Мангэтан іБронкс. Акруговы суд Усходняй акругі Нью-Ёрку, галоўны будынак якога знаходзіцца ў Брукліне, а юрысдыкцыя ўлучае ў сябе Бруклін,Кўінз іСтэйтэн-Айлэнд. Апэляцыйны суд другой акругі ЗША і суд міжнароднага гандлю ЗША таксама месьцяцца ў Нью-Ёрку на пляцы Фолі на Мангэтане[100].

Дзейны мэр горадуЭрык Адамз.

Эрык Адамз быў абраны мэрам гораду ў 2021 годзе[101]. ПрадстаўнікіДэмакратычнай партыі займаюць большасьць дзяржаўных пасадаў. На лістапад 2023 году 67% актыўных зарэгістраваных выбарнікаў у горадзе ёсьць дэмакратамі і 10,2% — рэспубліканцамі[102]. Нью-Ёрк не галасаваў большасьцю за кандыдатаў у прэзыдэнты адРэспубліканскай партыі з 1924 году, і аніводны кандыдат ад Рэспубліканскай партыі на пасады ўнутры штату не перемагаў ува ўсіх пяці раёнах з моманту ўтварэньня гораду ў 1898 годзе.

Нью-Ёрк ёсьць значнай крыніцай фармаваньня палітычных выбарчых фондаў[103]. Горад мае моцны дысбалянс плацяжоў з нацыянальным і дзяржаўным урадамі. Горад атрымлівае 83 цэнты за кожны даляр, які Нью-Ёрк адпраўляе фэдэральнаму ўраду ў выглядзе падаткаў, то бок штогод адпраўляе на 11,4 мільярдаў даляраў больш, чым атрымлівае з фэдэральнага ўзроўню. У 2009—2010 фінансавы год жыхары і прадпрыемствы гораду таксама накіравалі штату Нью-Ёрк дадатковыя 4,1 мільярды даляраў, чым горад атрымаў наўзамен[104].

Грамадзкая бясьпека

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Паліцыянты Нью-Ёрку ў Брукліне.

Дэпартамэнт паліцыі Нью-Ёрку ёсьць найбуйнейшым сярод дэпартамэнтаў усіх гарадоў у ЗША, маючы ў сваёй арганізацыі больш за 36 тысячаў афіцэраў паліцыі, што на больш чым утрая перавышае памердэпартамэнту паліцыі Чыкага[105].

Паміж 1970-х і 1990-х гадоў у горадзе назіраўся ўсплёск злачыннасьці[106]. Агульная тэндэнцыя зьніжэньня ўзроўню злачыннасьці пачалася толькі з 1990-х гадоў[107]. З 1993 па 2005 гады колькасьць гвалтоўных злачынстваў зьнізілася больш чым на 75% і працягвала зьніжацца ў пэрыяды, калі ў краіне агулам назіраўся іхны рост[108]. У 2013 годзе праграма паліцыі Нью-Ёрку «спыні-і-зрабі-агляд» была абвешчаная неканстытуцыйнай, бо зважался як палітыка ўскоснага расавага прафіляваньня мурынаў і гішпанамоўных жыхароў[109], але прэтэнзіі да паліцыі ў гэты бок працягваліся ў наступныя гады[110]. Лічылася, што праграма «спыні-і-зрабі-агляд» была прычынай зьніжэньня злачыннасьці, але паказьнікі працягвалі падаць у гады пасьля заканчэньня праграмы[111][112].

У 1990 годзе ў горадзе быў зафіксаваны рэкорд у 2245 забойстваў, а ўжо ў 2018 годзе колькасьць забойстаў была зьведзеная да мінімуму за амаль 70 гадоў, апусьціўшыся да 289 чалавек[113]. Колькасьць забойстваў і паказьнік у 3,3 чалавекі на 100 тысяч жыхароў у 2017 годзе быў самым найніжэйшым з 1951 году[114]. У 2023 годзе ў Нью-Ёрку было зарэгістравана 386 забойстваў, што на 12% менш, чым у папярэднім годзе[115][116]. У Нью-Ёрку дзеяць больш строгія законы аб зброі, чым у большасьці іншых гарадоў ЗША. Гэтак у месцы патрабуецца ліцэнзія на валоданьне любой пальнай зброі, а Закон штату Нью-Ёрку аб бясьпецы 2013 году забараніў валодаць аўтаматычнай зброяй[117].

Дэмаграфія

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Чайнатаўн у Мангэтане.

У 2000 годзе ў Нью-Ёрку пражывала 8 008 278 чалавек, 3 021 588 хатніх гаспадарак і 1 852 233 сям’і.Шчыльнасьць насельніцтва 10 194,2/км². У горадзе 3 200 912 жыльлёвых адзінак, зь сярэдняй шчыльнасьцю 4074,6/км². Расавы склад гораду: 44,66% белых, 26,59% афраамэрыканцаў, 0,52% карэнных амэрыканцаў (індзейцаў), 9,83% aзіятаў, 0,07% ціхаакіянцаў, 13,42% іншых расаў, і 4,92% людзей, якія далучаюць сябе да двух або больш расаў. 26,98% насельніцтва — лацінаамэрыканцы, незалежна ад расы.

Сярэдні, а дакладней мэдыянны прыбытак хатніх гаспадарак у горадзе $38 293, сем’яў — $41 887. Сярэдні прыбытак у мужчын $37 435, у жанчын $32 949. Прыбытак на душу насельніцтва $22 402. 21,2% насельніцтва і 18,5% сем’яў находзяцца ніжэй за мяжу беднаты. З усіх людзей якія жывуць у беднаце, 30,0% маладзей за 18 гадоў, і 17,8% ва ўзросьце 65 гадоў і старэй.

Сярод 3 021 588 хатніх гаспадарак, у 29,7% ёсьць дзеці маладзей 18 гадоў; 37,2% складаюцца з шлюбных пар, якія жывуць разам; у 19,1% разьдзел хатняй гаспадаркі — жанчына без мужа; 38,7% хатніх гаспадарак — ня сем’і. 31,9% усіх хатніх гаспадарак складаюцца з самастойных асоб, і ў 9,9% жыве адзін чалавек узростам 65 гадоў або старэй. Сярэдні памер хатняй гаспадаркі 2,59, а сярэдні памер сям’і 3,32.

Па ўзросьце, насельніцтва гораду разьбіваецца наступным чынам: 24,2% маладзей 18 гадоў, 10,0% ад 18 да 24, 32,9% ад 25 да 44, 21,2% ад 45 да 64, і 11,7% узростам 65 гадоў і старэй. Мэдыянны ўзрост 34 гады. На кожныя 100 жанчын прыходзіцца 90,0 мужчын. На кожныя 100 жанчын узростам 18 гадоў і больш, прыходзіцца 85,9 мужчын.

Эканоміка

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Таймз-сквэр.

Нью-Ёрк ёсьць цэнтарам міжнароднага бізнэсу і гандлю ў сьвеце, у сувязі з гэтым яго часам называюць сталіцай сьвету[118]. Памер эканомікі Вялікага Нью-Ёрку ацэньваўся ў 2022 годзе ў 2,16 трыльёны даляраў ЗША[119]. Горад таксама ўважаецца цэнтрам шматлікіх галінаў прамысловасьці ў ЗША. Гэта таксама і фінансавы цэнтар краіны, бо ў ім знаходзяцца такія біржы, як тоНью-Ёрская фондавая біржа,NASDAQ,American Stock Exchange,New York Mercantile Exchange іNew York Board of Trade. Нью-Ёркская фондавая біржа наЎол-стрыт лічыцца найбуйнейшай у сьвеце біржай паводле агульнай рынкавай капіталізацыі публічных кампаніяў[120]. Фінансавая галіна засяроджаная наЎол-стрыт у ніжнім Мангэтане. Места ёсьць буйным цэнтрам банкаўскай справы іфінансаў, сусьветнага гандлю,транспарту,турызму, рынкунерухомасьці, новыхсродкаў масавай інфармацыі, а таксама традыцыйных сродкаў масавай інфармацыі,рэклямы, юрыдычных паслуг,бухгальтарскага ўліку,страхаваньня, моды і мастацтва ў краіне. Порты Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі ёсьць галоўным эканамічным рухавіком рэгіёну, атрымаўшы дадатковы пажытак ад пашырэньняПанамскага канала[121][122][123].

Бізнэсовы раён Мангэтана.

Многія карпарацыі з сьпісуFortune 500 маюць свае сядзібы ў Нью-Ёрку[124], як і вялікая колькасьць транснацыянальных карпарацыяў. Нью-Ёрк займае першы радок сярод гарадоў сьвету паводле прыцягненьнякапіталу, бізнэсу і турыстаў[125][126]. Роля Нью-Ёрку як галоўнага сусьветнага цэнтра рэклямнай індустрыі добра адлюстраваная на прыкладзеМэдысан-авэню[127]. Гарадзкая індустрыя моды забясьпечвае занятасьць блізу 180 тысяч супрацоўнікаў з гадавым фондам заробкаў у 11 мільярдаў даляраў[128]. Вялікі ўплыў маюць іншыя сэктары эканомікі, улучна з працай унівэрсытэтаў і некамерцыйных арганізацыяў. Вытворчасьць значна скарацілася цягам XX стагодзьдзя, але яна ўсё яшчэ забясьпечвае пэўную занятасьць. Гарадзкая швачная прамысловасьць, гістарычна засяроджаная ў Мангэтане, дасягнула свайго піку ў 1950 годзе, калі ў гэтай галіне Нью-Ёрку працавала больш за 323 тысяч работнікаў. У 2015 годзе ў гэтай індустрыі было занята менш за 23 тысяч чалавек, не зважаючы на захады па адраджэньні галіны[129].

Нью-Ёрк быў першапачатковым цэнтрам амэрыканскай кінэматаграфіі, пакуль яна не перамясьцілася ўГалівуд, але і цяпер у Нью-Ёрку працягваюць вырабляць некаторыя фільмы і тэлеперадачы. У Нью-Ёрку находзіцца мноства выдавецтваў, і тут часта ўпершыню друкуюцца новыя кнігі. Іншыя важныя сэктары ўключаюць мэдычныя дасьледаваньні ітэхналёгіі, некамэрцыйныя ўстановы іўнівэрсытэты. На 2013 год сусьветныя рэклямныя агенцыіOmnicom Group іInterpublic Group, якія базуюцца ў Мангэтане, разам мелі гадавы прыбытак каля $ 21 млрд, што адлюстроўвае ролю Нью-Ёрку ў якасьці вядучага сусьветнага цэнтра рэклямнай індустрыі.

Найбуйнейшая фондавая біржа ў сьвеце — Нью-Ёрская фондавая біржа.

Найважнейшым эканамічным сэктарам Нью-Ёрку лічыцца фінансавая індустрыя, якая абслуговае фактычна ўсю краіну і вядомая якЎол-стрыт. Гэтая назва павязаная з тым, што будынакНью-Ёрскай фондавай біржы ў Ніжнім Мангэтане месьціцца па адрасе Ўол-стрыт, 11.NASDAQ разьмешчаны па адрасе Брадўэй, 165. Гэтыя дзьве біржы ўважаюцца найвялікшымі ў сьвеце як паводле агульным пасярэднім штодзённым аб’ёме таргоў, гэтак і паводле рынкавай капіталізацыі зарэгістраваных на іх кампаніяў[130][131]. У 2013—2014 фінансавым годзе індустрыякаштоўных папераў Ўол-стрыт прынесла 19% падатковых прыбыткаў штата[132].

Нью-Ёрк застаецца найбуйнейшым сусьветным цэнтрам гандлю на рынках публічнага і пазыковага капіталу, што часткова абумоўлена памерам і фінансавым разьвіцьцём эканомікі ЗША[133][134]. Горад таксама займае першы радок у кіраваньніхэдж-фондамі, прыватным капіталам і грашовымі аб’ёмамі зьліцьцяў і паглынаньняў. Некалькіінвэстыцыйных банкаў і інвэстыцыйных кампаніяў з штаб-кватэрамі на Мангэтане ёсьць важнымі ўдзельнікамі іншых сусьветных фінансавых цэнтраў[133]. Нью-Ёрк уважаецца галоўным камэрцыйным банкаўскім цэнтрам краіны[135].

У 2018 годзе на Мангэтане мелася больш за 46,5 млн м² офісных плошчаў[136], што зрабіла горад найбуйнейшым рынкам офісных плошчаў у сьвеце[137][138]. У той час Цэнтральны Мангэтан з 37,2 млн м² офісных памяшканьняў у 2018 годзе[136] быў найбуйнейшым бізнэсовым раёнам у сьвеце[139].

Пятая авэню.

Нерухомасьць Нью-Ёрку часта лічыцца надзейным прытулкам для інвэстараў з усяго сьвету[140]. Агульны кошт усёй маёмасьці гораду ў 2017 фінансавым годзе быў ацэнены ў 1,479 трыльёна даляраў ЗША, павялічыўшыся на 6,1% у параўнаньні з папярэднім годам. Пры гэтым агульны рынкавы кошт на сямейныя дамы складаў 765 мільярдаў даляраў (51,7%), накандамініюмы, каапэратывы і шматкватэрныя дамы прыпадаў 351 мільярд даляраў (23,7%), а камэрцыйная нерухомасьць ацэньвалася ў 317 мільярдаў даляраў (21,4%)[141][142]. На Пятай авэню ў цэнтры Мангэтана ў 2023 годзе была найвышэйшая ў сьвеце арэндная плата ў 22 тысячы даляраў за квадратны мэтар[143].

Нью-Ёрк мае адзін з найвышэйшых коштаў на жыльлё ў сьвеце, што пагаршаецца зь ягоным недахопам[144][145]. У 2023 годзе аднапакаёвыя кватэры на Мангэтане здаваліся зь сярэднямесячнай аплатай у 4443 даляры ЗША[146]. На 2023 год сярэдняя цана дома ў горадзе складала больш за 1 мільён даляраў[147]. З 33 тысяч адзінак арэндных кватэраў, дасяжных у 2023 годзе, колькасьць вакантных зь іх складаў усяго толькі 1,4%, што было найніжэйшым паказьнікам з 1968 году. Адвечна высокі попыт з боку маладых людзей падштурхнуў сярэднямесячную арэндную плату аднапакаёвых кватэраў у Нью-Ёрку да звыш 4 тысяч даляраў ЗША і двухпакаёвых кватэраў да 5 тысячаў даляраў ЗША, што стала найвышэйшым паказьнікам у ЗША[148].

Таймз-сквэр.

Турызм ёсьць жыцьцёва важнай галіной для Нью-Ёрку[149]. Вялікая колькасьць турыстаў наведваюць горад, гэтак паводле зьвестак 2019 году Нью-Ёрк прывабіў 66,6 мільёнаў наведвальнікаў, зь якіх 13,5 мільёнаў былі замежнікамі. Найбольшая колькасьць турыстаў па-за межаў ЗША былі зьВялікабрытаніі,Канады,Бразыліі іКітая[150]. Шматлікія крыніцы назвалі Нью-Ёрк самым фатаграфаваным горадам у сьвеце[151][152][153]. Слёган, лягатып і песьняI Love New York прасоўвае горад у турыстычным пляне з 1977 году.

Колькасьць наведвальнікаў скарацілася на дзьве траціны ў 2020 годзе падчаспандэміі, аднавіўшы паказьнік у 2023 годзе, калі колькасьць турыстаў дасягнула 63,3 мільёнаў чалавек[150][154]. Галоўнымі славутасьцямі Нью-Ёрку ўважаюццаМэтраполітэн-музэй,статуя Свабоды,Эмпайр-Стэйт-Білдынг іЦэнтральны парк[155].Таймз-сквэр ёсьць яскрава асьветленым цэнтрамБрадўэйскага тэатральнага раёну[156] і галоўным цэнтрам сусьветнай індустрыі забаваў[157], прыцягваючы 50 мільёнаў наведвальнікаў штогод. Гэты пляц ёсьць адным з найбольш ажыўленых пешаходных скрыжаваньняў у сьвеце[158]. Паводле зьвестакБрадўэйскай лігі, у сэзонах 2022—2023 і 2023—2024 гадах было прададзена квіткоў на брадўэскія выступы блізу 1,54 мільярдаў даляраў ЗША. Абодва сэзоны мелі наведвальнасьць блізу па 12,3 мільёнаў чалавек кожны.

Культура

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Музэй Гугенгайма з боку пятай авэню.

Нью-Ёрк часта робіцца месцам дзеі ў раманах, фільмах і тэлевізійных праграмах, і яго часам называюць культурнай сталіцай сьвету[159][160][161][162]. Горад ёсьць радзімай многіх культурных рухаў, у тым лікуГарлемскага адраджэньня ў літаратуры і выяўленчым мастацтве[163][164],абстрактнага экспрэсіянізму ўжывапісе, вядомага якНью-Ёркская школа, ігіп-гопу[87][165],панку[166],гардкору[167],сальсы, фрыстайлу, некаторых формаўджазу[168] і разам зьФіладэлфіяйдыска ў музыцы. Нью-Ёрк уважаецца танцавальнай сталіцай сьвету[169][170]. Адной з найбольш распаўсюджаных рысаў Нью-Ёрку ёсьць ягоны хуткі тэмп[171][172][173], што спарадзіла тэрмінНью-ёркская хвіліна.

Шэраг тэатраў уТэатральным квартале.

Цэнтральным местам амэрыканскай тэатральнай сцэны ёсьцьТэатральны квартал, які месьціцца ўМангэтане. У ягоны склад уваходзіцьБрадўэйскі тэатар, а таксама тэатрыОф-Брадўэй іОф-Оф-Брадўэй[174]. Многія зоркікіно ітэлебачаньня, робячы перапынак у кар’ерах на вялікіх экранах, часам працавалі ў памянёных нью-ёркскіх тэатрах і бралі ўдзел у іхных пастаноўках[175]. Брадўэйскі тэатар, які лічаць адным з галоўных ангельскамоўных тэатраў у сьвеце, быў названы ў гонар галоўнай магістралі Браўвэй, якая перасякаеТаймз-сквэр[176], якую часам называюць «Вялікім белым шляхам»[177][178][179].

Агулам 41 пляцоўка, якія пераважна сканцэнтраваныя ў тэатральным квартале Цэнтральнага Мангэтана, кожная зь якіх мае мінімум 500 глядацкіх месцаў, клясыфікуюцца як брадўэйскія тэатры[180]. Брадўэйскі тэатральны сэзон 2018—2019 гадоў усталяваў рэкорды з агульнай наведвальнасьцю ў 14,8 мільёнаў і прыбыткам у 1,83 мільярдаў даляраў[181]. Аднаўляючыся пасьля вымушанага закрыцьця празпандэмію каранавірусу, прыбыткі тэатраў у сэзоне 2022—2023 гадоў аднавіліся да 1,58 мільярдаў даляраў пры агульнай наведвальнасьці 12,3 мільёнаў чалавек[182][183]. УзнагародаТоні надаецца за дасканаласьць у жывым брадўэйскім тэатры і ўручаецца на штогадовай цырымоніі ў Мангэтане[184].

Дамы з чырвонай цэглы ўБрукліне.

Нью-Ёрк мае вартыя ўвагі будынкі з пункту гледжаньня архітэктуры, бо тут маецца шырокая разнастайнасьць стыляў і рознага часу, ад галяндзкага каляніяльнагадома Пітэра Клясэна Вікафа ўБрукліне, які датуецца сярэдзінай XVII стагодзьдзя, да сучаснагаСусьветнага гандлёвага цэнтра 1, хмарачоса ў Ніжнім Мангэтане і найдаражэйшай офіснай вежы ў сьвеце паводле кошту будаўніцтва[185].Відарысы Мангэтана зь ягонымі шматлікімі хмарачосамі быў прызнаны знакавым сымбалем гораду[186][187][188]. На 2019 год у Нью-Ёрку было 6455 вышынных будынкаў, што ставіла места на трэці радок па гэтым паказьніку ў сьвеце пасьляГанконгу іСэула.

Характар буйных жылых раёнаў Нью-Ёрку часта вызначаецца элегантнымі дамамі з карычневага каменьня,таўнгаўсамі і пашарпанымі шматкватэрнымі дамамі, якія былі пабудаваныя ў час хуткага пашырэньня гораду з 1870 па 1930 гады[189]. Камень і цэгла былі асноўнымі будаўнічымі матэрыяламі ў горадзе пасьля таго, як будаўніцтва драўляных дамоў было абмежавана пасьляВялікага пажару 1835 году[190]. Аднак, у Нью-Ёрку таксама ёсьць менш густанаселеныя раёны, якія маюць асобныя жылыя дамы. У такіх раёнах, як тоРывэрдэйл у Бронксе,Дытмас-Парк у Брукліне іДугластан у Кўінзе, маюць распаўсюд вялікія аднасямейныя дамы ў розных архітэктурных стылях, такіх якт’юдараўскае адраджэньне івіктарыянскі стыль[191][192][193].

Тэатар Дэйвіда Г. Коха (зьлева),Мэтраполітэн-опэра (у цэнтры) іДэйвід-Гефэн-хол (справа).

Лінкальн-цэнтар, разьмешчаны на пляцы Лінкальна на Верхнім Ўэст-Сайдзе Мангэтана, ёсьць вялікіх мастацкім комплексам, дзе месьцяцца шматлікія уплывовыя мастацкія ўстановы, у тым лікуМэтраполітэн-опэра,Нью-Ёркская опэра,Нью-Ёркская філярмонія іНью-Ёркскі балет, а таксамаТэатар Вівіян Бамонт,Джульярдзкая школа, Джаз у Лінкальн-цэнтры іЭліс-Талі Хол.Інстытут тэатра і кіно Лі Страсбэрга знаходзіцца на Юніян-сквэр, аШкола мастацтваў Тыша знаходзіцца пры Нью-Ёркскім унівэрсытэце, аФундацыя гарадзкіх паркаў ладзіць бясплатныя музычныя канцэрты ў Цэнтральным парку[194].

БудынакМэтраполітэн-музэя.

У Нью-Ёрку налічваюцца больш за 2 тысячы мастацкіх і культурных арганізацыяў і больш за 500 мастацкіх галерэяў[195]. Гарадзкія ўлады фінансуюць мастацтва большым гадавым бюджэтам, чым маеНацыянальны фонд мастацтваў[195]. У горадзе таксама разьмешчаныя сотні культурных установаў і гістарычных месцаў.Музэйная міля — назва вучастка Пятай авэню паміж 82-й да 105-й вуліцамі на Верхнім Іст-Сайдзе Мангэтана, у верхняй частцыКарнэгі-Гілу[196]. Дзевяць музэяў займаюць плошчу гэтага вучастка Пятай авэню, што робіць яго адным з найбольш канцэнтравым культурніцкім месцам у сьвеце[197]. Да ліку гэтых мастацкіх музэяў улучаюцьМузэй Гугенгайма,Мэтраполітэн-музэй,Новую галерэю Нью-Ёрку іАфрыканскі цэнтар. У дадатак да музэйных экспазыцыяў, музэі маюць супрацу ў штогадовым фэстывалі Музэйная міля, якая ладзіцца штогод у чэрвені, каб прасоўваць музэі і павялічваць наведвальнасьць[198]. Многія з самых прыбытковых аўкцыёнаў мастацтва ў сьвеце ладзяцца ў Нью-Ёрку[199][200].

Мэтраполітэн-музэй уважаецца найбуйнейшым мастацкім музэем уАмэрыцы. У 2022 годзе яго наведала 3,2 мільёнаў наведвальнікаў, што паставіла яго на трэці радок у рэйтынгу найбольш наведвальных музэяў ЗША і на восьмае месца ў сьпісе самых наведвальных мастацкіх музэяў у сьвеце. Ягоная сталая калекцыя зьмяшчае больш за два мільёны твораў, падзеленых паміж 17-і куратарскімі аддзеламі[201], і ўлучае творы мастацтваАнтычнасьці іСтаражытнага Эгіпту, а таксама карціны і скульптуры практычна ўсіх эўрапейскіх майстроў і шырокую калекцую амэрыканскага і сучаснага мастацтва. Музэй захоўвае шырокія фонды мастацтва Афрыкі, Азіі, Акіяніі,Бізантыйскай імпэрыі іісламу[202].

Нью-ёрскі бэйгл зстронгай.

Нью-Ёрк адметны тым, што тут спалучылася мноства міжнародных кухняў праз доўгую гісторыю мігранцыі да гораду. Імігранты зЦэнтральнай іЎсходняй Эўропы, асаблівагабрэі з гэтых рэгіёнаў, прывезьлі ў горадбэйглы,сырны пірог,хот-догі ікнышы. Дзякуючы італьянскім імігрантам ў Нью-Ёрку зьвявіласяпіцца ў нью-ёркскім стылі ды іншыя італьянскія стравы, з габрэямі і ірляндцамі зьявіласяпастрама[203] ісаланіна[204] адпаведна. Кітайскія і іншыя азіяцкія рэстараны, бутэрбродныя,траторыі, закусачныя ікавярні паўсюдна раскіданыя ва ўсім горадзе.

Як вулічная ежа ў Нью-Ёрку прадаюццафаляфэль ікебабы[205]. У горадзе знаходзіцца амаль адна тысяча найлепшых і самых разнастайных рэстаранаў высокай кухні ў сьвеце, паводле зьвестакMichelin[206]. Дэпартамэнт аховы здароўя і псыхічнай гігіены Нью-Ёрку прысвойвае літарныя адзнакі гарадзкім рэстаранам на аснове вынікаў праверкі[207]. На 2019 год у горадзе было 27 тысяч рэстаранаў[208]. Начны рынак Кўінз уФлашынг-Мэдаўз-Карона-Парку прыцягвае больш за дзесяць тысяч чалавек кожную ноч, каб пакаштаваць ежу з больш чым 85 краінаў сьвету[209].

Транспарт

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Да грамадзкага транспарта Нью-Ёрку ставяццамэтрапалітэн, аўтобусы, таксі, гарадзкі цягнікСтэйтэн-Айлэнду, лінная дарога навостраве Рузвэлта, цягнік-аэраэкспрэс і паром на Стэйтэн-Айлэнд. Амаль усе з гэтых сыстэмаў, а таксама прыгарадныя цягнікі й аўтобусы эксплюатуюцца адной кампаніяй (MTA) і маюць адзіную сыстэму аплаты праезду па магнітных квітках. У адрозьненьне ад іншых буйных гарадоўЗША, грамадзкі транспарт самы папулярны спосаб перамяшчэньня. Так, у 2005 годзе 54,6% жыхароў Нью-Ёрку дабіраліся да працы, выкарыстоўваючы грамадзкі транспарт[210]. Прыкладна кожны трэці карыстач грамадзкага транспарту ў ЗША й дзьве траціны карыстачоў чыгункі жыве ў Нью-Ёрку й ягоных прадмесьцях[211][212]. Гэта моцна адрозьнівае яго ад астатняй частцы краіны, дзе каля 90% жыхароў прадмесьцяў выкарыстоўваюць ўласныя аўтамабілі дзеля перамяшчэньня да працоўнага месца. Нью-Ёрк — адзіны горад у Злучаных Штатах, дзе больш чым у палове хатніх гаспадарак няма аўтамабіля, пры гэтым уМангэтане аналягічны паказьнік перавышае 75%, а ў цэлым па краіне адсотак падобных хатніх гаспадарак складае ўсяго 8%. Згодна зь Бюро перапісу ЗША, жыхары Нью-Ёрку ў сярэднім трацяць 38,4 хвіліны ў дзень дзеля таго, каб дабрацца да сваёй працы.

Цягнік нью-ёрскага мэтро на паверхні.
Асноўны артыкул:Нью-Ёрскі мэтрапалітэн

Мэтрапалітэн Нью-Ёрку ўключае ў сябе 472 станцыяў на 36 маршрутах, мае агульную даўжыню ў 1370 км і зьяўляецца самым працяглым у сьвеце паводле агульнай даўжыні маршрутаў (​​самае доўгае па лініях —шанхайскі). Мэтро ахоплівае 4-ы з 5-ці гарадзкіх раёнаў (Мангэтан,Бруклін,Кўінз іБронкс). Яно традыцыйна называецца «subway» (падземка), аднак 40% шляхоў[213] і траціна станцыяў знаходзяцца на паверхні й разьмешчаныя на роўні зямлі альбо на эстакадзе.

Гарадзкі мэтрапалітэн утрымлівае найвялікшую колькасьць станцыяў у сьвеце.

Першая лінія мэтрапалітэна ў Нью-Ёрку была адкрытая ў 1868 годзе прыватнай кампаніяйBRT. Да 1932 году мэтрапалітэн знаходзіўся ўва прыватным валоданьні й належыў дзьвюм кампаніям:BRT іIRT. Затым да іх дадалася муніцыпальная кампанія, якая ў 1940 годзе выкупіла абедзьве прыватныя й аб’яднала гарадзкі мэтрапалітэн у адзіны гаспадарчы комплекс. У цяперашні час кіроўная мэтрапалітэнам кампаніяМТА таксама кіруе й сеткай гарадзкіх аўтобусных маршрутаў.

За выключэньнем некаторых маршрутаў, мэтрапалітэн працуе 24 гадзіны ў дзень[214]. У 2023 годзе мэтро перавезла2 027 286 000 пасажыраў[215]. Штодзённая колькасьць пасажыраў разьлічваецца з 1985 году. Рэкордны паказьнік быў зафіксаваны 29 кастрычніка 2015 году калі мэтрапалітэнам скарысталіся больш за 6,2 мільёнаў пасажыраў[216].

У цяперашні час пачалася распрацоўка праекту па перакладзе нью-ёрцкага мэтрапалітэна на аўтаматычнае кіраваньне. Кошт праезду па стане на жнівень 2023 году наступны: аднаразовая паездка — $ 2,90. MTA прапануе 7-дзённыя і 30-дзённыя праязныя білеты, якія могуць значна зьнізіць кошт аднаразовай паездкі[217]. Таксама дасяжныя ільготныя тарыфы для людзей сталага веку і людзей з абмежаванымі магчымасьцямі[218]. Пры гэтым шматдзённы праязны білет дае права на неаднаразовы без абмежаваньняў праезд у мэтрапалітэне на працягу тэрміну ягонага дзеяньня. Адлік пачатку тэрміну дзеяньня праязнога (гэта значыць фіксацыя першых содняў выкарыстаньня квітка) робіцца з моманту першага праходу праз турнікет мэтрапалітэна альбо аўтобуса па-за залежнасьці ад часу праходу й заканчваецца ў 24 гадзінаў апошніх содняў дзеяньня.

Аўтобусны тэрмінал партовай управы ўважаецца найбольш загружаным аўтобусным вакзалам у сьвеце.

Нью-Ёрк мае разьвітую сеткуаўтобусных маршрутаў, якая штодня перавозіць больш за 2 мільёны пасажыраў. Парк грамадзкіх аўтобусаў працуе 24/7 і ёсьць найвялікшым уПаўночнай Амэрыцы[219]. Аўтобусная сетка Нью-Ёрку ўключае больш за 200 мясцовых, якія курсуюць выключна ў сваім раёне, і 30 хуткасных міжраённых маршрутаў, на якіх працуе больш за 5900 аўтобусаў. Кожны мясцовы маршрут мае нумар і літарны прэфікс, які пазначае раён, які ён абслугоўвае (B —Бруклін, Bx —Бронкс, M —Мангэтан, Q —​Кўінз, S —Стэйтэн-Айлэнд), а хуткасныя маршруты пазначаныя прэфіксам X.

Кошт праезду па стане на жнівень 2023 году — $ 2,90[220][221], які можна аплаціць манэтамі пры ўваходзе ў пярэднія дзьверы аўтобуса ў аўтамаце, разьмешчаным перад кіроўцам. Пры гэтым у кіроўцы можна папрасіць «трансфэр», вядомы як SingleRide. Гэты дакумэнт дазваляе на працягу дьвюх гадзін зрабіць адну перасадку і без аплаты працягнуць рух на іншым аўтобусе[222], аднак перасадка паміж аўтобусамі і мэтро пры гэтым забараняецца[223], то бок пасажыр вымушаны набыць іншы квіток.

Аўтобусны тэрмінал партовай управы лічыцца галоўным міжгароднім аўтавакзалам гораду і самым загружаным аўтавакзалам у сьвеце, абслугоўваючы 250 тысяч пасажыраў і 7 тысяч аўтобусаў кожны працоўны дзень у будынку, адкрытым у 1950 годзе, які быў спраектаваны дзеля разьмяшчэньня 60 тысч пасажыраў штодня. У 2024 годзе адміністрацыя порта абвесьціла аб плянах будаўніцтва новага тэрмінала, які будзе мець шкляны атрыюм ля новага галоўнага ўваходу на 41-й вуліцы[224][225].

Гарадзкі цягнік

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Не зьвязаная з мэтро і прыгараднымі цягнікамі, лінія гарадзкога цягніка наСтэйтэн-Айлэндзе мае цягнікі, якія ёсьць аналягічнымі да мэтрапалітэнаўскіх, і дзейнічае пад кіраваньнем той жа кампанііMTA. Разглядаюцца праекты па пераўтварэньню дзеючых і закінутых чыгуначных лініяў вострава ў дзьве лініілёгкага мэтрапалітэну.

Спорт

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Хатняя пляцоўка бэйсбольнага клюбу «Нью-Ёрк Мэтс»Сіці-філд.

У Нью-Ёрку месьцяцца штаб-кватэрыНацыянальнай футбольнай лігі[226],Галоўнай лігі бэйсболу[227],Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі[228],Нацыянальнай хакейнай лігі[229] іГалоўнай лігі футболу[230]. Нью-Ёрк ладзіўлетнія Паралімпійскія гульні 1984 году[231] іГульні добрай волі 1998 году[232]. Заяўка Нью-Ёрку на правядзеньнелетніх Алімпійскіх гульняў 2012 году была сярод пяці фіналістаў, аднак у выніку права на гульні атрымаўЛёндан[233]. У горадзе ў розны час існавала больш за 40 буйных прафэсійных клюбаў у пяці відах спорту. Чатыры зь дзесяці найдаражэйшых спартовых стадыёнаў, калі-небудзь пабудаваных ў сьвеце, месьцяцца ў Нью-Ёрку. Да іхняга ліку адносяцца стадыёныMetLife,Янкі-стэдыюм,Мэдысан-Сквэр-Гардэн іСіці-філд[234].

У лізеамэрыканскага футболу горад прадстаўлены камандамі «Нью-Ёрк Джаянтс» і «Нью-Ёрк Джэтс», не зважаючы на тое, што каманды абодвух клюбаў гуляюць свае хатнія матчы на стадыёнеMetLife у суседнімІст-Ратэрфардзе ў штацеНью-Джэрзі[235].

Янкі-стэдыюм уБронксе прымае хатнія матчы бэйсбольнага клюбу «Нью-Ёрк Янкіз».

Двума гарадзкімі камандамі зГалоўнай лігі бэйсболу ёсьць «Нью-Ёрк Мэтс» і «Нью-Ёрк Янкіз». Першая каманда ладзіць хатнія матчы на арэнеСіці-філд уКўінзе. Гэтая пляцоўка здольная зьмясьціць41 800 чалавек. Іхныя супернікі зь «Нью-Ёрк Янкіз» гуляюць наЯнкі-стэдыюм уБронксе, які зьмяшчае47 400 глядацкіх месцаў[236]. Два суперніка падчас кожнага сэзону гуляюць паміж сабою як наймней чатыры гульні[237]. «Янкіз» маюць на сваім рахунку большую колькасьці перамогаў у рэгулярных сэзонах[238], але «Мэтс» двойчы здабываў перамогу ўСусьветнай сэрыі[239]. У горадзе калісьці базаваліся клюбы «Бруклін Доджэрз» (цяпер «Лос-Анджэлес Доджэрз»), якія аднойчы здабываў перамогу ў Сусьветнай сэрыі[240], і «Нью-Ёрк Джаянтс» (цяпер «Сан-Францыска Джаянтс»), які пяць разоў быў пераможцам Сусьветнай сэрыі. Абедзьве каманды пераехалі ўКаліфорнію ў 1958 годзе[241]. У Нью-Ёрку ёсьць яшчэ шэраг бэйсбольных клюбаў, але яны бяруць удзел у розыгрышых невялікіх лігах.

Мэдысан-Сквэр-Гардэн ёсьць домам для клюбаў «Нью-Ёрк Нікс» зНБА і «Нью-Ёрк Рэйнджарз» зНХЛ.

УНацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) горад мае прадстаўніцтва ў абліччы клюбаў «Нью-Ёрк Нікс», які ладзіць матчы наМэдысан-Сквэр-Гардэн, і «Бруклін Нэтс», які гуляе ўБарклайс-цэнтры. У жаночнай НБА гуляе каманда «Нью-Ёрк Лібэрці». Першы нацыянальны чэмпіянат па баскетболе сярод студэнтаў быў згуляны ў Нью-Ёрку ў 1938 годзе і дасюль ён ладзіцца ў гэтым месьце[242]. Мэтрапольная тэрыторыя Нью-Ёрку, якая ахоплівае большую тэрыторыю чым сам горад, утрымлівае тры камандыНацыянальнай хакейнай лігі. Гэтак клюб з пачатковай шасьцёркі «Нью-Ёрк Рэйнджарз» гуляе свае хатнія матчы ў Мэдысан-Сквэр-Гардэн наМангэтане. «Нью-Ёрк Айлэндэрз» традыцыйна прадстаўляеЛонг-Айлэнд і свае матчы ладзіць наUBS-арэне ўЭлманце, штатНью-Ёрк, але пэўны час з 2015 па 2020 гады каманда гуляла ў бруклінскім Барклайс-цэнтры. «Нью-Джэрзі Дэвілз» базуецца і спаборнічае ў суседнімНьюарку, які належыць да штату Нью-Джэрзі.

У футболе Нью-Ёрк прадстаўлены ўМЛС мужчынскімі клюбамі «Нью-Ёрк Сіці», які гуляе на Янкі-стэдыюм, і «Нью-Ёрк Рэд Булз», якія ладзіць свае матчы наРэд-Бул-арэне ў суседнімГарысане, штат Нью-Джэрзі[243]. Жаночы клюб «Готэм» гуляе на стадыёне «Нью-Ёрк Рэд Булз» і прадстаўляе горад уНацыянальнай жаночай футбольнай лізе. Нью-Ёрк быў адным з горадам-арганізатарамчэмпіянату сьвету па футболе 1994 году, матчы якога ладзіліся на стадыёне Джаянтс у суседнім Іст-Ратэрфардзе[244]. Таксама Нью-Ёрк будзе ладзіць матчычэмпіянату сьвету па футболе 2026 году. Менавіта тут на стадыёне MetLife мусіць быць згуляны фінальны матч сусьветнага першынства[245][246].

Штогадовыадкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе ёсьць адным з чатырох сусьветных тэнісных турніраўВялікага шлема. Ён ладзіцца ўНацыянальным тэнісным цэнтры ўФлашынг-Мэдаўз-Карона-Парку ў раёне Кўінз[247].Нью-Ёрскі маратон, у час якога бегуны і бягухі перасякаюць усе пяць раёнаў места, уважаецца найбуйнейшым маратонам у сьвеце. У 2023 годзе на ім фінішавалі51 402 чалавекі, якія прадстаўлялі ня толькі ўсе 50 штатаў, але і 148 краінаў сьвету[248].Бокс таксама ёсьць прыкметнай часткай гарадзкога спартовага жыцьця, бо кожны год у Мэдысан-Сквэр-Гардэн ладзяцца розныя імпрэзы і спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту[249].

Гарады-сябры

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Асобы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Заўвагі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  1. Гаворачы аб гісторыі гораду Нью-Ёрку, трэба мець на ўвазе, што ў сучаснай тэрыторыі ён існуе толькі з 1898 году. Да гэтага існавала некалькі самастойных тэрыторыяў і толькі адна зь іх зваласягорад Нью-Ёрк. Крыніцы не заўсёды надаюць гэтаму значэньне. Адны пры апісаньні гісторыі Нью-Ёрку да 1898 году распавядаюць толькі аб падзеях у гістарычным Нью-Ёрку — Мангэтане, замоўчваючы гісторыю астатніх частак цяперашняга гораду, іншыя, наадварот, завуць Нью-Ёркам месца, якія падчас апісваемых падзеяў так ня зваліся.
  2. Наса (анг.Nassau) не ўваходзіць у горад Нью-Ёрк

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #4042011-5 //Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. New York : le socialiste Zohran Mamdani élu maire, un revers pour Donald Trump (фр.) //La Voix du NordLille: 2025. — ISSN0999-2189;2491-3189
  3. https://council.nyc.gov/
  4. https://it-ch.topographic-map.com/map-7krdn/New-York/?zoom=19&popup=40.71275%2C-74.00593
  5. https://onzetaal.nl/taaladvies/advies/new-yorker-new-yorker-newyorker
  6. https://sjp.pwn.pl/so/nowojorczyk;4476282.html
  7. https://sjp.pwn.pl/slowniki/nowojorczanka.html
  8. 12http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  9. «World’s Largest Urban Areas. Ranked by Urban Area Population». Rhett Butler. 2003—2006.
  10. «Largest Cities of the World — (by metro population)». Woolwine-Moen Group d/b/a Graphic Maps.
  11. «United States history. New York City». New York.
  12. Eisenpress, Cara (28.04.2023).«New York is closer than ever to beating the Bay Area on tech». Crain Communications.
  13. «NYC Mayor’s Office for International Affairs». The City of New York.
  14. «DDC New York». Digital Diplomacy Coalition, New York.
  15. Martin; Will, Brandt, Libertina (14.06.2019).«The 21 most influential cities in the world». Business Insider.
  16. Edward Robb Ellis (21.12.2004).«The Epic of New York City: A Narrative History». Basic Books. — С. 593. —ISBN 9780786714360.
  17. Roberts, Sam (14.09.2017).«When the World Called for a Capital». The New York Times.
  18. «Big Radius Tool: StatsAmerica». Indiana Business Research Center.
  19. Annie McDonough (15.08.2023).«Could New York City’s right to shelter apply statewide?». City & State New York.
  20. Debo, Angie (2013).«A History of the Indians of the United States». University of Oklahoma Press. — С. 28. —ISBN 978-0-8061-8965-9.
  21. Rankin, Rebecca B.; Rodgers, Cleveland (1948).«New York: The World’s Capital City, Its Development and Contributions to Progress». Harper.
  22. WPA Writer’s Project (2004).«A Maritime History of New York». Going Coastal Productions. — С. 246. —ISBN 0-9729803-1-8.
  23. Lankevich, George J. (2002).«New York City: A Short History». NYU Press. — С. 2. —ISBN 978-0-8147-5186-2.
  24. «The Hudson River». New Netherland Institute.
  25. 12«Dutch Colonies». National Park Service.
  26. «The Patroon System». Library of Congress.
  27. «The Story of New Amsterdam». New Amsterdam History Center.
  28. Jacobs, Jaap (2009).«The Colony of New Netherland: A Dutch Settlement in Seventeenth-Century America». Cornell University Press. — С. 32. —ISBN 978-0801475160.
  29. Eisenstadt, Peter; Moss, Laura-Eve; Huxley, Carole F. (2005).«The Encyclopedia of New York State». Syracuse University Press. — С. 1051. —ISBN 978-0-8156-0808-0.
  30. «Peter Stuyvesant». New-York Historical Society.
  31. The New Jersey Colony.MrNussbaum.com.Архіўная копія
  32. «Kingston Discover 300 Years of New York History Dutch colonies». National Park Service, U.S. Department of the Interior.
  33. «The surrender of New Netherland, 1664». Gilder Lehrman Institute of American History.
  34. «Treaty of Breda». Encyclopædia Britannica.
  35. Van Luling, Todd (17.04.2014).«8 Things Even New Yorkers Don't Know About New York City». HuffPost.
  36. Douglas, Peter.«The Man Who Took Back New Netherland». New Netherland Institute.
  37. «Native Americans». Penn Treaty Museum.
  38. Nogueira, Pedro (2009).«The Early History of Yellow Fever». Thomas Jefferson University.
  39. Foote, Thelma Wills (2004).«Black and White Manhattan: The History of Racial Formation in Colonial New York City». Oxford University Press, US. — С. 68. —ISBN 978-0-19-508809-0.
  40. Oltman, Adele(24 кастрычніка 2005)The Hidden History of Slavery in New York (анг.)The Nation
  41. Linder, Doug (2001).«The Trial of John Peter Zenger: An Account». University of Missouri–Kansas City.
  42. Moore, Nathaniel Fish (1876).«An Historical Sketch of Columbia College, in the City of New York, 1754–1876». Columbia University. — С. 8.
  43. «January Highlight: Superintending Independence, Part 1». Harvard University
  44. 12«The People’s Vote: President George Washington’s First Inaugural Speech (1789)». U.S. News & World Report.
  45. Residence Act (анг.)Web Guides: Primary Documents in American History.Library of Congress.
  46. Fortenbaugh, Robert (1948).«The Nine Capitals of the United States». United States Senate. — С. 9.
  47. Rosenwaike, Ira (1972).«Population history of New York City». — С. 55.
  48. Cook, Adrian (1974).«The Armies of the Streets: The New York City Draft Riots of 1863». University Press of Kentucky. — С. 193—195. —ISBN 9780813162553.
  49. «New York Divided: Slavery and the Civil War Online Exhibit». New-York Historical Society.
  50. «The Immigrant’s Statue». Statue of Liberty National Monument.
  51. Cudahy, Brian J. (2004).«The New York Subway: Its Construction and Equipment: Interborough Rapid Transit, 1904». Fordham University Press. — С. 2. —ISBN 978-0-8232-2401-2.
  52. Blake, Angela M. (2009).«How New York Became American, 1890–1924». Johns Hopkins University Press. — С. 63—66. —ISBN 978-0-8018-8874-8.
  53. «New York Urbanized Area: Population & Density from 1800 (Provisional)». Demographia.
  54. Willis, Carol (1995). «Form Follows Finance: Skyscrapers and Skylines in New York and Chicago». New York: Princeton Architectural Press. — С. 41, 85, 165. —ISBN 9781568980447.
  55. Burns, Ric(22 жніўня 2003)The Center of the World — New York: A Documentary Film (анг.).PBS.
  56. Effgen, Christopher (11.09.2001).«New York Crime Rates 1960—2009». Disastercenter.com.
  57. Roberts, Sam (28.09.2006).«Infamous 'Drop Dead' Was Never Said by Ford». The New York Times
  58. Effgen, Christopher (11.09.2001).«New York Crime Rates 1960—2009». Disastercenter.com.
  59. It's official: One World Trade Center to be tallest U.S. skyscraper. CNN.
  60. New York City Skyscraper Diagram. Skyscraper Source Media.
  61. One World Trade Center On Top As Tallest Building In New York City. The International Business Times.
  62. OccupyWallStreet — About. The Occupy Solidarity Network, Inc.
  63. «NYC Still Vulnerable to Hurricanes 10 Years After Sandy». Bloomberg Businessweek
  64. West, Melanie Grayce (1.03.2020).«First Case of Coronavirus Confirmed in New York State». The Wall Street Journal.
  65. Liveris, A.; Stone Jr, M. E.; Markel, H.; Agriantonis, G.; Bukur, M.; Melton, S.; Roudnitsky, V.; Chao, E.; Reddy, S. H.; Teperman, S. H.; Meltzer, J. A. (2022).«When New York City was the COVID-19 pandemic epicenter: The impact on trauma care». The Journal of Trauma and Acute Care Surgery. 93 (2): 247—255. —doi:10.1097/TA.0000000000003460. PMC 9322893.PMID 35881035.
  66. Robinson, David.«COVID-19: How New York City became epicenter of coronavirus pandemic, what that means». The Journal News
  67. «The Five Boroughs of the City of New York: A Brief Historical Description». The History Box.
  68. Carlson, Jen (21.05.2012).«Do You Refer To Manhattan As „The City“?». Gothamist.
  69. «Highest Density States, Counties and Cities (2022)». United States Census Bureau.
  70. Barry, Dan (11.10.2001).«A Nation challenged: in New York; New York Carries On, but Test of Its Grit Has Just Begun». The New York Times.
  71. Sorrentino, Christopher (16.09.2007).«When He Was Seventeen». The New York Times.
  72. Immerso, Michael (2002).«Coney Island: The People’s Playground». Rutgers University Press. — С. 3. —ISBN 978-0-8135-3138-0.
  73. Hughes, C.J. (17.08.2016).«Marine Park, Brooklyn: Block Parties, Bocce and Salt Air». The New York Times.
  74. «19 Reasons Why Brooklyn Is New York’s New Startup Hotspot». CB Insights.
  75. 12Friedman, Vanessa (30.04.2016).«Brooklyn’s Wearable Revolution». The New York Times.
  76. Symonds, Alexandria (29.04.2016).«One Celebrated Brooklyn Artist’s Futuristic New Practice». The New York Times.
  77. «Military Bases in the Continental United States». NPS.
  78. Jackson, Kenneth T., ed. (2010).«The History of New York City» (2nd ed.). Yale University Press. — С. 30. —ISBN 978-0-300-11465-2.
  79. O'Donnell, Michelle (4.07.2006).«In Queens, It’s the Glorious 4th, and 6th, and 16th, and 25th…». The New York Times.
  80. Kim, Christine.«Queens, New York, Sightseeing». USA Today.
  81. Weber, Andrew (30.04.2013).«Queens». NewYork.com.
  82. «Mets owner Steve Cohen proposes $8 billion casino complex at Citi Field». WABC-TV.
  83. Rizzo, Cailey.«What to Know About NYC Airports Before Your Next Trip; New York City has three major airports, so which should you choose? Here’s everything you need to know before booking your flight». Travel and Leisure.
  84. Frazier, Ian (26.06.2006).«Utopia, the Bronx». The New Yorker.
  85. «Animals & Exhibits». Bronx Zoo.
  86. Ward, Candace (2000).«New York City Museum Guide». Dover Publications. — С. 72. —ISBN 978-0-486-41000-5.
  87. 12Toop, David (1992).«Rap Attack 2: African Rap to Global Hip Hop». Serpent’s Tail. —ISBN 978-1-85242-243-1.
  88. Foderaro, Lisa W. (31.05.2013).«How Big Is That Park? City Now Has the Answer». The New York Times.
  89. «Staten Island Greenbelt». NYNJTC.
  90. «ParkScore 2018: City Rankings». Trust for Public Land.
  91. «Discover the truly wild side of New York's metropolitan area». NPS.
  92. «Mayor Giuliani Announces Amount of Parkland in New York City has Passed 28,000-acre (110 km2) Mark». New York City Mayor’s Office.
  93. «Pelham Bay Park». New York City Department of Parks and Recreation.
  94. «The World’s Most Visited Tourist Attractions—No. 4 (tie) Central Park, New York City—Annual Visitors: 40,000,000». Travel + Leisure.
  95. «Forms of Municipal Government». National League of Cities.
  96. «About the Council». New York City Council.
  97. Chan, Sewell; Hicks, Jonathan P. (23.10.2008).«Council Votes, 29 to 22, to Extend Term Limits». The New York Times.
  98. Gibson, Ellen M.; Manz, William H. (2004).«Gibson’s New York Legal Research Guide». (3rd ed.). Wm. S. Hein Publishing. — С. 450, 458, 473. —ISBN 978-1-57588-728-9.
  99. Durkin, Erin (26.05.2014).«Councilman Ben Kallos wants city to publish government notices on its website». Daily News.
  100. «Court Address & Directory». U.S. Court of International Trade.
  101. «New York City Mayor». CNN.
  102. «NYSVoter Enrollment by County, Party Affiliation and Status Voters Registered as of November 01, 2023». New York State Board of Elections.
  103. Lincoln, Taylor.«The Wells of the Congress». Public Citizen
  104. «Downstate Pays More, Upstate Gets More: Does It Matter?». The Nelson A. Rockefeller Institute of Government.
  105. Kershner, Ellen.«The Largest Police Departments In The US». WorldAtlas.
  106. Prager, Arthur (2006).«Worst-Case Scenario». American Heritage. Vol. 57, no. 1.
  107. «Compstat». City of New York Police Department.
  108. «Don’t Tell New York, But Crime Is Going Up». City University of New York.
  109. Goldstein, Joseph.«Judge Rejects New York’s Stop-and-Frisk Policy». The New York Times.
  110. Katersky, Aaron; Grant, Teddy.«NYPD safety team making high number of unlawful stops, mostly people of color: Report». ABC News.
  111. Ehrenfreund, Max.«Donald Trump claims New York’s stop-and-frisk policy reduced crime. The data disagree». The Washington Post.
  112. Badger, Emily.«The Lasting Effects of Stop-and-Frisk in Bloomberg’s New York». The New York Times.
  113. Kanno-Youngs, Zolan.«New York City’s Murder Rate Hit New Low in 2018». The Wall Street Journal.
  114. «Fewest Annual Murders and Shooting Incidents Ever Recorded in the Modern Era; Lowest per-capita murder rate since 1951». New York City Police Department.
  115. Cramer, Maria; Meko, Hurubie; and Marcius, Chelsia Rose.«Homicides and Shootings Fell in New York City as Felony Assaults Rose». The New York Times.
  116. «NYPD Announces December 2023, End-of-Year Citywide Crime Statistics». New York City Police Department.
  117. «States with the most gun violence share one trait». CNN.
  118. Jackson, Kenneth T. (2.04.2021).«Does New York Still Want to Be the Capital of the World?». The Wall Street Journal.
  119. «Total Gross Domestic Product for New York-Newark-Jersey City, NY-NJ-PA (MSA)». FRED.
  120. 2013 WFE Market Highlights. World Federation of Exchanges.
  121. LaRocco, Lori Ann (24.09.2022).«New York is now the nation’s busiest port in a historic tipping point for U.S.-bound trade». CNBC.
  122. «Port of NYNJ Beats West Coast Rivals with Highest 2023 Volumes». The Maritime Executive.
  123. «Port of New York and New Jersey Remains US' Top Container Port». Marinelink.
  124. «Fortune 500 2011: Cities with most companies». CNNMoney.
  125. Kennedy, Simon (13.04.2014).«Beijing Breaks into Top Ten in Rankings by A.T. Kearney». Bloomberg.
  126. Kaske, Michelle (12.03.2012).«New York City Tops Global Competitiveness Rankings, Economist Report Says». Bloomberg
  127. «Definition of Metonymy». Chegg.
  128. Fermino, Jennifer (7.02.2014).«Mayor de Blasio announces $3M in grants for New York City’s fashion industry». Daily News.
  129. Hu, Winnie (7.02.2017).«New York Tries to Revive Garment Industry, Outside the Garment District». The New York Times.
  130. «NYSE Listings Directory». New York Stock Exchange.
  131. «2013 WFE Market Highlights». World Federation of Exchanges.
  132. «DiNapoli: Wall Street Bonuses Edge Up in 2014». Office of the New York State Comptroller.
  133. 12«Sustaining New York’s and the US’ Global Financial Services Leadership». New York City Economic Development Corporation.
  134. «Total debt securities». Bank for International Settlements.
  135. Chaudhuri, Saabira (15.09.2014).«Ranking the Biggest U.S. Banks: A New Entrant in Top 5». The Wall Street Journal.
  136. 12Foster, Cynthia (7.12.2018). [https://web.archive.org/web/20190414022654/https://www2.colliers.com/en/Research/2018-Q3-US-Office-Market-Outlook-Report «Q3 2018 U.S. Office Market Outlook»—. Colliers International.
  137. Miller, Joe; Chaffin, Joshua (21.12.2023).«Law firm Paul Weiss signs biggest US office lease of 2023 in Manhattan». Financial Times.
  138. «Understanding The Manhattan Office Space Market». Officespaceseeker.
  139. «Marketbeat United States CBD Office Report 2Q11». Cushman & Wakefield, Inc.
  140. Marc Da Silva (3.01.2017).«International investors eye New York as safe haven». Angelsmedia.
  141. «Department Of Finance Publishes Fiscal Year 2024 Tentative Property Tax Assessment Roll». New York City Department of Finance.
  142. «Department of Finance Publishes Fiscal Year 2017 Tentative Assessment Roll». New York City Department of Finance.
  143. Boonshoft, Michael.«New York’s Fifth Avenue Retains Its Top Ranking As The World’s Most Expensive Retail Destination». Cushman & Wakefield.
  144. Horowitz, Alex; Staveski, Adam (2023).«New York’s Housing Shortage Pushes Up Rents and Homelessness». The Pew Charitable Trusts.
  145. Morabito, Charlotte (24.06.2024).«How New York City’s sky-high cost of living stacks up to London». CNBC.
  146. Duddridge, Natalie (11.08.2023).«Manhattan’s average rent soared to record $5,588 in July». CBS New York.
  147. Barrett, George (2.08.2023).«Home Prices and Property Values in New York». NY Real Estate Trend.
  148. Giulia Carbonaro (28.08.2024).«New York City Rent Hits All-Time High». Newsweek.
  149. «NYC & Company is now New York City Tourism + Conventions». Travel Weekly.
  150. 12DiNapoli, Thomas (2021)«The Tourism Industry in New York City Reigniting the Return». New York State Comptroller.
  151. «History in Photos: New York is the Most Photographed City in the World». New York City Media.
  152. «The Most Photographed Places In The World Based On Traveler Data». Expedia.
  153. Swanson, Ana (26.08.2015).«The world’s most photographed places». The Washington Post.
  154. David, Greg (5.09.2023).«Tourists Are Back to NYC in Big Numbers». The City.
  155. «Most Popular Landmarks in New York». LUXlife Magazine.
  156. «Times Square». Encyclopædia Britannica.
  157. «Midtown Times Square». New York Architecture Images.
  158. Alikpala, Gidget.«The top 10 most visited tourist attractions in the USA» As.
  159. «Consulate General of Iceland New York Culture». Consulate General of Iceland New York.
  160. «Consulate of Latvia in New York». Consulate of Latvia.
  161. «Introduction to Chapter 14: New York City (NYC) Culture». The Weissman Center for International Business Baruch College/CUNY.
  162. «New York, Culture Capital of the World, 1940–1965 / edited by Leonard Wallock; essays by Dore Ashton…». National Library of Australia. 1988. — ISBN 978-0-8478-0990-5.
  163. «Harlem in the Jazz Age». The New York Times.
  164. Cotter, Holland (24.05.1998).«ART; A 1920’s Flowering That Didn’t Disappear». The New York Times.
  165. Gonzalez, David (21.05.2007).«Will Gentrification Spoil the Birthplace of Hip-Hop?». The New York Times.
  166. Harrington, Joe S. (2002).«Sonic Cool: The Life & Death of Rock 'N' Roll». Hal Leonard. — С. 324—330. —ISBN 978-0-6340-2861-8.
  167. McPheeters, Sam; Karacas, Christy (1.09.2009).«Survival of the Streets». Vice.
  168. «Harlem Renaissance Music in the 1920s». 1920s Fashion & Music.
  169. «Free To Dance—About The Film». Public Broadcasting Service.
  170. «Group Visits». Alvin Ailey Dance Foundation, Inc.
  171. Chauvin, Kelsy (15.03.2019).«15 Things NOT to Do in New York City». Fodor’s.
  172. Poliak, Shira.«Adjusting To New York City». Sun Sentinel.
  173. Miller, Stephen (2016).«Walking New York: Reflections of American Writers from Walt Whitman to Teju Cole». Fordham University Press. — С. 46, 50, 131. —ISBN 978-0-8232-7425-3.
  174. Londré, Felicia Hardison; Watermeier, Daniel J. (1998). «The History of North American Theater: From Pre-Columbian Times to the Present». Continuum.ISBN 978-0-8264-1079-5.
  175. Watt, Stephen; Richardson, Gary A. (1994). «American Drama: Colonial to Contemporary».
  176. Welsh, Anne Marie (6.06.2004).«2 plays + 9 nominations = good odds for locals». The San Diego Union-Tribune.
  177. McBeth, VR (25.09.2006).«The Great White Way». TimesSquare.com.
  178. Tell, Darcy (2007).«Times Square Spectacular: Lighting Up Broadway». HarperCollins. —ISBN 978-0-0608-8433-8.
  179. Allen, Irving Lewis (1995).«The City in Slang: New York Life and Popular Speech». Oxford University Press. —ISBN 978-0-1953-5776-9.
  180. «Learn about the 41 theatres on Broadway». Playbill.
  181. «2018 — 2019 Broadway End-of-Season Statistics». The Broadway League.
  182. «2022—2023 Broadway End-Of-Season Statistics Show That Broadway Had Attendance Of 12.3 Million And Grosses Of $1.58 Billion». The Broadway League
  183. «Broadway Season Statistics». The Broadway League.
  184. «Frequently Asked Questions». Tony Awards.
  185. Taylor, Marisa.«As One World Trade Center soars, so do its costs». MSNBC.
  186. Fazzare, Elizabeth.«What Makes NYC’s Skyline So Iconic? 17 Buildings to Know». Architectural Digest.
  187. Dobnik, Verena.«NYC sizing up its iconic skyline; Empire State Building’s owner objects to tower he says would spoil view». The Indianapolis Star.
  188. Hakela, Deepti.«Rising to new heights; Skinny skyscrapers are transforming NYC’s iconic skyline». The Day.
  189. Plunz, Richard A. (1990). «Chapters 3 [Rich and Poor] & 4 [Beyond the Tenement]». History of Housing in New York City: Dwelling Type and Change in the American Metropolis. Columbia University Press. —ISBN 978-0-231-06297-8.
  190. Rufus Rockwell (1902).«New York: Old & New: Its Story, Streets, and Landmarks». J.B. Lippincott. — С. 354
  191. Garb, Margaret (1.03.1998).«If You’re Thinking of Living In/Riverdale, the Bronx; A Community Jealous of Its Open Space». The New York Times.
  192. «New York Metro: 6 Affordable Neighborhoods». New York.
  193. Shaman, Diana (8.02.2004).«If You’re Thinking of Living In/Douglaston, Queens; Timeless City Area, With a Country Feel». The New York Times.
  194. «About Summer Stage». City Parks Foundation.
  195. 12«Creative New York». Center for an Urban Future.
  196. Kusisto, Laura (21.10.2011).«Reaching High on Upper 5th Avenue». The Wall Street Journal.
  197. «Museums on the Mile». Museum Mile Festival.
  198. «New Drive Promoting 5th Ave.’s 'Museum Mile'». The New York Times.
  199. Pogrebin, Robin; Reyburn, Scott (15.11.2017).«Leonardo da Vinci Painting Sells for $450.3 Million, Shattering Auction Highs». The New York Times.
  200. «Christ painting by Leonardo da Vinci sells for record $450M». MSN.
  201. «Metropolitan Museum Launches New and Expanded Web Site». Met Museum.
  202. de Montebello, Philippe (1997).«Masterpieces of the Metropolitan Museum of Art». New York: Metropolitan Museum of Art. — С. 6—7. —ISBN 0-300-10615-7.
  203. «Pastrami On Rye: A Full-length History Of The Jewish Deli». Public Radio International.
  204. Esposito, Shaylyn (15.03.2013).«Is Corned Beef Really Irish?». Smithsonian.
  205. Bleyer, Jennifer (14.05.2006).«Kebabs on the Night Shift». The New York Times.
  206. «27,479 restaurants selected by the Michelin Guide—Top Destinations». Michelin Guide.
  207. «Restaurant Inspection Results (Letter Grades)». New York City Department of Health and Mental Hygiene.
  208. Tiedemann, Jennifer (8.04.2019).«$15-Per-Hour Minimum Wage Isn’t What NYC Restaurant Workers Ordered». Goldwater Institute.
  209. Gleason, Will (11.03.2019).«Citing its diversity and culture, NYC was voted best city in the world in new global survey». Time Out.
  210. Les Christie (29.06.2007).«New Yorkers are Top Transit Users». CNNMoney.com (Cable News Network).
  211. «The MTA Network: Public Transportation for the New York Region». Metropolitan Transportation Authority.
  212. Pisarski, Alan (16.10.2006).«Commuting in America III: Commuting Facts». Transportation Research Board.
  213. Goldstein, Jack (2013).«101 Amazing Facts About New York». Andrews UK Limited. —ISBN 978-1783333059.
  214. Hu, Winnie; Schweber, Nate; Piccoli, Sean (17.05.2021).«New York City Subway Returns to 24-Hour Service». The New York Times.
  215. «Transit Ridership Report Fourth Quarter 2023». American Public Transportation Association.
  216. «NYC Subway Broke Its Single-Day Ridership Record In October». Curbed.
  217. «MTA/New York City Transit — Fares and MetroCard». MTA.
  218. «How to Ride the Subway». MTA.
  219. «Top 100 Transit Bus Fleets». Metro Magazine. — С. 4.
  220. Ley, Ana (19.07.2023).Price of N.Y.C. Subway Ride Will Go Up for the First Time in Years». The New York Times.
  221. Simko-Bednarski, Evan (19.07.2023).«NYC bus, subway fare to $2.90; MTA also boosts train fares, tolls». New York Daily News.
  222. «Buses». MTA.
  223. «New Fare Information». MTA.
  224. Hill, John (5.02.2024).«Renderings of New Midtown Bus Terminal Revealed». World Architects.
  225. McGeehan, Patrick (1.02.2024).«A Look at the $10 Billion Design for a New Port Authority Bus Terminal The Port Authority unveiled a revised design for a replacement of the much-reviled transit hub, which opened in 1950». The New York Times.
  226. «National Football League Company Information». Hoover’s, Inc.
  227. «Major League Baseball Company Information». Hoover’s, Inc.
  228. «National Basketball Association, Inc. Company Information». Hoover’s, Inc.
  229. «National Hockey League Company Information». Hoover’s, Inc.
  230. «Major League Soccer, L.L.C. Company Information». Hoover’s, Inc.
  231. «New York 1984 Paralympic Summer Games». National Paralympic Heritage Trust.
  232. Filip, Bondy (19.10.1992).«New York City and Environs Land Goodwill Games for ’98». The New York Times.
  233. Zinser, Lynn (6.07.2005).«Olympic Committee Chooses London for 2012 Summer Games». The New York Times.
  234. Esteban (27.10.2011).«11 Most Expensive Stadiums in the World». Total Pro Sports.
  235. «Preparations Different for a Home-and-Home Contest». The New York Times.
  236. «So Many Seats, So Many Tax Breaks». The New York Times
  237. Lupica, Mike (12.06.2023).«Subway Series still as intriguing a ticket as there is in town». MLB.
  238. «New York Yankees: Facts, History, Stats, and Resources». The free sources.
  239. «How Mets, Colt .45s Grew Up To Beat The Bullies». Chicago Tribune.
  240. «Dodgers Timeline». Los Angeles Dodgers.
  241. «Historical Moments». Dodgers Giants.
  242. «Postseason Overview». National Invitation Tournament.
  243. «Picture-perfect opening for $200M Red Bull Arena in Harrison». Associated Press.
  244. «FIFA 1994 World Cup Stadiums — USA». The Stadium Guide.
  245. «FIFA announces hosts cities for FIFA World Cup 2026». FIFA.
  246. «Mayor Adams and Governor Murphy Celebrate New York New Jersey Selection as Host for Biggest Sporting Event in World History: FIFA World Cup 26 Final». Mayor of New York City.
  247. «US Open 2015». United States Tennis Association.
  248. Butler, Sarah Lorge (7.11.2023).«New York City Was the World's Largest Marathon in 2023». Runner’s World.
  249. «Daily News Golden Gloves amateur boxing tournament may return in 2022». New York Daily News.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
50гарадоў ЗША паводле насельніцтва
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Нью-Ёрк&oldid=2643317»
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp