«Нупэ́дыя» (па-ангельску:Nupedia) — праектінтэрнэтнайэнцыкляпэдыі наангельскай мове, у якой артыкулы пісаліся адмыслоўцамі, але не ахоўваліся аўтарскімі правамі. Яна была распачатаяДжымі Ўэйлзам, фінансавалася кампаніяй «Bomis». Галоўным рэдактарам выступіўЛары Сэнгер. «Нупэдыя» праіснавала ад сакавіка 2000 году да верасьня 2003 году і цяпер найбольш вядомая як папярэдніца «Вікіпэдыі». «Нупэдыю» характэрызаваў шматэтапны рэдакцыйны працэс, мэтай якога было стварэньне якасных артыкулаў, параўнальных да прафэсійных энцыкляпэдыяў. «Нупэдыя» жадала стварыць энцыкляпэдыю пры дапамозе ахвотнікаў-валянтэраў. Да спыненьня сваёй дзейнасьці, «Нупэдыя» зьмяшчала 25[1] артыкулаў, якія прайшлі праз рэдагаваньне, 3 артыкулы, якія існавалі ў дзьвюх вэрсіях рознай даўжыні, а 74 артыкулы былі незакончанымі.