Натан Аке |
 |
Пэрсанальная інфармацыя |
---|
Нарадзіўся | 18 лютага1995(1995-02-18)[1][2][3](30 гадоў)
|
Рост | 180 см |
Вага | 75 кг |
Пазыцыя | абаронца |
Клюбная інфармацыя |
---|
Клюб | Манчэстэр Сіці |
Нумар | 6 |
Клюбы |
---|
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2013—2017 2015 2015—2016 2016—2017 2017—2020 2020— | Чэлсі →Рэдынг (арэнда) →Ўотфард (арэнда) →Борнмут (арэнда) Борнмут Манчэстэр Сіці | 7 (0) 5 (0) 24 (1) 10 (3) 105 (8) 82 (6) |
Зборныя |
---|
2017— | Нідэрлянды | 53 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на 23 лістапада 2024. ² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на 10 верасьня 2024.
|
На́тан Аке́ (па-нідэрляндзку:Nathan Aké;нар. 18 лютага 1995 году) — нідэрляндзкі футбаліст, абаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнайзборнай Нідэрляндаў. Звычайна займае пазыцыю цэнтральнага абаронцы, але часам можа згуляць на левым флянзе[4].
Пачаў займацца футболам у роднай Гаазе ў акадэміі клюбу «АДО Дэн Гааг», але ў веку 12 гадоў далучыўся да акадэміі «Фэеноорду»[5]. Патэнцыял хлопца запрыкмецілі скаўты ангельскага «Чэлсі» і запрасілі юнака да сабе. Дэбютаваў Аке ў складзе «Чэлсі» ўжо 26 сьнежня 2012 году ў матчыПрэм’ер-лігі супраць «Норыдж Сіці», калі замяніў на пляцоўцыХуана Мату ў дадатковы час. Аднак, хутка замацавацца ў складзе абаронца ня здолеў. Наступнымі гадамі ён пераважна праводзіў час у арэндах. Асаблівай стала арэнда ва «Ўотфард», які павярнуўся ў найвышэйшы ангельскі дывізіён і чакаў падмацаваньня з мэтай захаваньня месца ў эліце. Гулец дэбютаваў за клюб у нацыянальным першынстве 19 верасьня 2015 году ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», калі зьявіўся на полі з лавы запасных. Свой першы гол забіў у матчы супраць «Лівэрпулу» празь некалькі месяцаў пасьля таго. У гэты пэрыяд Аке выкарыстоўваўся пераважна на левым флянзе абароны. 29 чэрвеня 2016 году Аке далучыўся ўжо да «Борнмута» на правах арэнды насэзон 2016—2017 гадоў[6]. Гулец замацаваў у складзе, але ў сярэдзіне сэзону быў адкліканы да «Чэлсі», дзе таксама выходзіў часам на пляцоўку. Па сканчэньні сэзон Аке вярнуўся ў «Борнмут» ужо як паўнавартасны футбаліст клюбу. 5 жніўня 2020 году нідэрляндзец стаў гульцом «Манчэстэр Сіці» за 41 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Першыя сэзоны абаронца яшчэ быў гульцом ратацыі, але ўсэзоне 2022—2023 гадоў ужо замацаваўся ў асноўным складзе дружыны.
«Чэлсі»:
«Манчэстэр Сіці»: