Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Нансі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нансі
франц.Nancy
Нансі
Герб Нансі
Першыя згадкі:947
Краіна:Францыя
Рэігён:Гранд-Эст
Дэпартамэнт:Мёрт-і-Мазэль
Кіраўнік:Mathieu Klein[d]
Плошча:15,01км²
Вышыня:212м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць:104 592 чал.
шчыльнасьць:6968,15 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Паштовы індэкс:54000, 54100
Геаграфічныя каардынаты:48°41′34″ пн. ш.6°11′1″ у. д. / 48.69278° пн. ш. 6.18361° у. д. /48.69278; 6.18361Каардынаты:48°41′34″ пн. ш.6°11′1″ у. д. / 48.69278° пн. ш. 6.18361° у. д. /48.69278; 6.18361
Нансі на мапе Францыі
Нансі
Нансі
Нансі
Галерэя здымкаў уВікісховішчы
http://www.nancy.fr/

Нансі (па-француску:Nancy) — горад уФранцыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнтуМёрт-і-Мазэль у рэгіёнеГранд-Эст (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёнеЛятарынгія). Насельніцтва Нансі складае 104 592 чалавекі (зьвесткі на 2016 год). Разьмешчаны на рацэМозэль, у перасячэньні яе каналам Марна-Райн. Вузел чыгуначных лініяў наПарыж,Страсбург іЛьеж.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на мноства дагістарычных артэфактаў, знойдзеных на месцы сучаснага Нансі, горад на рацэМёрт стаў згадвацца толькі з VIII стагодзьдзя. Традыцыйна з XII стагодзьдзя Нансі быў сталіцайгерцагства Лятарынгскага, затым правінцыі і рэгіёна з назвайЛятарынгія (франц.Lorraine). У 1477 годзе пры Нансіадбылася бітва паміж швайцарска-лятарынскімі войскамі, падтрыманыміФранцыяй, і войскам герцага бургундзкагаКарла Адважнага, які загінуў у гэтай бітве. У 1766 годзе разам зь Лятарынгіяй пасьля сьмерці апошняга лятарынскага герцага, цесьцяЛюдовіка XVСтаніслава Ляшчынскага, горад увайшоў у склад Францыі. Падчасфранка-прускай вайны 1870—1871 гадох быў заняты нямецкімі войскамі, аднак пасьля вайны паводле ўмовыФранкфурцкай дамовы ўвайшоў у тую невялікую частку Лятарынгіі, якая не перайшла даНямецкай імпэрыі і засталася ў складзе Францыі. Нансі стаў адным з цэнтраў руху зарэванш, у ім быў узьведзены помнік страчаным правінцыям. У 1914 годзе, падчасПершай сусьветнай вайны, каля Нансі вяліся лютыя баі. Пасьля акупацыі Францыігітлераўскай Нямеччынай (1940 году) раён Нансі стаў адным з ачагоў руху Супраціву. У верасьні 1944 годзе Нансі быў вызвалены ад акупантаў.

Архітэктура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Нансі падзяляецца на стары горад з вузкімі крывымі вуліцамі й старадаўнімі будынкамі, як то герцагскі палац XIV—XVI стагодзьдзяў, зараз музэй, царква кардэльераў XV стагодзьдзя і іншыя, і новы горад, які будаваўся ў паўднёвым кірунку па рэгулярным пляне з XVI—XVII стагодзьдзяў.

Асобы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Ураджэнцы

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Зьвязаныя з горадам

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Нансісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Нансі&oldid=2035266»
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp