Міля́н (па-італьянску:Milano, на лямбардзкім дыялекцеMilán) — другі па велічыні горад уІталіі пасьляРыму, адміністрацыйны цэнтар рэгіёнуЛямбардыя і правінцыіМілян. Цэнтар паўночнае Італіі. Насельніцтва на канец 2017 году складала 1 372 810 чалавек.
Мілян лічыцца адным зь вядучых альфа-глябальных горадаў сьвету[1], з разьвітымі сфэрамімастацтва, камэрцыі,дызайну, адукацыі, сфэры забаваў,моды,фінансаў, аховы здароўя,сродкаў масавай інфармацыі, паслуг, дасьледаваньняў ітурызму. У бізнэсовым раёне Міляну месьцяццаІтальянская фондавая біржа і штаб-кватэры нацыянальных і міжнародных банкаў і кампаніяў. З пункту гледжаньня СУП Мілян займае трэцяе месца паводле велічыні эканомікі сярод эўрапейскіх гарадоў пасьляПарыжу іЛёндану, але зьяўляецца самым хуткім паводле эканамічнага разьвіцьця сярод гэтых гарадоў. Мілян ёсьць самым заможным эўрапейскім горадам, які не зьяўляецца сталіцай[2][3]. Мілян лічыцца часткайБлакітнага банану і адным з «чатырох рухавікоў Эўропы».
Горад шырока вядомы ў сьвеце як сталіца моды[4], дзякуючы шырокаму колу мадэльераў, якія працавалі і працуюць у горадзе, а тасама шэрагу міжнародных мерапрыемстваў і выставаў, у тым ліку падчасМілянскага тыдню моды.
СловаМілян паходзіць ад старажытна-лацінскай назвы горадуMediolanum. У 222 годзе да н. э.рымляне захапілі паселішчакельцкіх плямёнаў і назвалі яго Mediolanum. У 293 годзе н. э. імпэратарДыяклетыян абвесьціў Мілян сталіцайЗаходняй Рымскай імпэрыі, але панаваць у горадзе пачаў суімпэратарМаксыміян. Неўзабаве былі пабудаваныя вялікі цырк і вялікі комплекс адміністрацыйных пабудоваўThermae Erculee. Максыміян павялічыў плошчу гораду і пабудаваў новыя абарончыя муры даўжынёй каля 4,5 км вакол места. Унутраняя плошча ахоплівала тэрыторыю ў 375 гектараў зь вялікай колькасьцю 24-аднабаковымі вежамі.Мілянскі эдыкт імпэратараКанстантына I 313 году гарантаваў свабоду веравызнаньня хрысьціянам. Канстантын наведваў Мілян, дзе праходзіла вясельле ягонай сястры з усходнім імпэратарамЛіцыніюсам. У 402 годзе горад быў абложаныготамі і імпэратарская рэзыдэнцыя была перанесеная ўРавэнну. На працягу V—VI стагодзьдзяў горад пераходзіў у рукі розных барбараў (гунаў,остготаў ды іншых). У 539 годзеостготы захапілі і зруйнавалі Мілян падчас вайны супраць бізантыйскага імпэратараЮстыніяна I. Улетку 569 годулянгабарды, скарылі горад, перабіўшы невялікі бізантыйскі гарнізон, пакінуты дзеля абароны. Некаторыя рымскія пабудовы ўсё яшчэ выкарыстоўваліся падчас панаваньня лянгабардаў. Мілян быў захопленыКарлам Вялікім у 774 годзе.
Плян гораду XVI стагодзьдзя, горад атачаюць гішпанскія муры.
У VIII стагодзьдзі Мілян стаў часткайСьвятой Рымскай імпэрыі. У сярэднія вякі Мілян стаў буйным гандлёвым цэнтрам з-за свайго зручнага геаграфічнага становішча (ён разьмяшчаўся на пладавітай раўніне ракіПо, стаяў на гандлёвых шляхах). У XI стагодзьдзі назіралася павелічэньне моцы мясцовых фэадалаў, што значна скараціла ўладу германскага імпэртара ў рэгіёне. Мілян скарыў Лёдзі і пачаў вайну супрацьПавіі,Крэмоны і Кома, апошнія зь якім выклівалі на дапамогуФрыдрыха Барбаросу. У 1162 годзе ў выніку захопніцкай вайны Фрыдрыха большая частка Міляну была разбураная, горад таксама пацярпеў ад моцнага пажару. Пасьля заснаваньняЛямбардзкай лігі ў 1167 годзе Мілян стаў ейным цэнтрам. У 1183 годзе Мілян стаў цэнтрамгерцагства паводлеКонстанцкай дамовы, якая па сутнасьці даравала гарадамЛямбардыі шырокую аўтаномію. У 1447 годзе памёр апошні мілянскі герцаг з родуФіліп Марыя Вісконці, не пакінуўшы нашчадкаў мужчынскага полу. У Міляне была створанаАмбразіянская рэспубліка, якая атрымала сваю назву ад сьвятога Амброзыя, папулярнага апекуна гораду. Партыігвэльфаў і гібэлінаў працавалі разам на карысьць новаўтворанай рэспублікі, аднак у хуткім часе ў 1450 годзе яна была заваяванаяФранчэска I Сфорца, дынастыя якіх зрабіла Мілян адным зь вядучых гарадоў італьянскагаАдраджэньня[5].
Апошні незалежны кіраўнік Міляна,Лядавіка Сфорца, запрасіў францускага караляКарла VIII у Італію ў надзеі, што Францыя можа стаць ягоным хаўрусьнікам у барацьбе супраць іншых італьянскіх малых дзяржаваў. Будучы кароль ФранцыіЛюдовік Арлеанскі, прыняў удзел у экспэдыцыі і зразумеў, што Італія была практычна безабаронная. Гэта заахвоціла яго вярнуцца сюды празь некалькі гадоў у 1500 годзе, і аб’явіць пра свае правы на сталец герцагства Мілян, бо ягоная бабуля паходзіла зь сям’і Вісконці, былых кіраўнікоў гораду. У той час Мілян выкарыстоўваў паслугі швайцарскіх наймітаў. Пасьля перамогі ягонага пераемнікаФранцыск I над мілянцамі і швайцарскімі наймінамі ўбітве пры Марыньяна герцагства пад кантроль францускай кароны. Аднак, перамога гішпанскага імпэратараКарла V Габсбурга над Францыскам I убітве пры Павіі ў 1525 годзе падчас італьянскіх войнаў, вызначыў далейшы ўплыў на Мілян з бокуГабсбурскай дынастыі[6].
На працягу XV—XVIII стагодзьдзяў Мілян пераходзіў пад уплыўФранцыі,Аўстрыі дыГішпаніі. Пасьля пераходу ў 1815 годзе пад уплыў Аўстрыі Мілян стаў цэнтрам опэрнага мастацтва.Вольфганг Амадэй Моцарт напісаў тут тры свае опэры. Празь некалькі гадоўЛя Скаля стаў самым вядомым тэатрам у сьвеце:Расіні дыВэрдзі прадстаўлялі свае опэры тут.
Папулярная выява, якая адлюстроўвае «Пяць дзён», паўстаньне супраць аўстрыйскага панаваньня.
18 сакавіка 1848 году мілянцы паўсталі супраць аўстрыйскага панаваньня, падчас гэтак званых «Пяці дзён», і аўстрыйскі фэльдмаршалЁзэф Радэцкі быў вымушаны часова сысьці з гораду. У паўстаньне ўмяшаласяКаралеўства Сардынія дзеля дапамогі паўстанцам. Пасьля паводле вынікаў плебісцыту, праведзенага ў Лямбардыі, вобласьць была аб’яднаная з Сардыніяй. Пасьля перамогі Радэцкага ўбітве пры Кустоцы над сардынскім войскам 24 ліпеня 1848 году, Аўстрыя аднавіла кантроль над Мілянам і паўночнай Італіяй. Аднак, празь некалькі гадоў італьянскія нацыяналісты зноўку заклікалі да выгнаньня аўстрыйцаў зь Лямбардыі і аб’яднаньня Італіі. Сардынія і Францыя склалі зьвяз супраць Аўстрыі і атрымалі перамогу ў вырашальнайбітве пры Сальфэрына ў 1859 годзе[7]. Пасьля гэтага Мілян і астатняя частка Лямбардыі былі ўключаныя ў склад Каралеўства Сардыніі, якое неўзабаве набыла кантроль над большай часткай Італіі і ў 1861 годзе была перайменавана ўКаралеўства Італіі.
Палітычнае аб’яднаньне Італіі замацавала вядучае становішча Міляну на поўначы краіны, горад стаў камэрцыйным цэнтрам поўначы Італіі. Гэта таксама прывяло да будаўніцтва чыгункі, якая пачалася яшчэ за аўстрыйскім часам (напрамкіВэнэцыя—Мілян і Мілян—Монца), што зрабіла Мілян чыгуначным вузлом паўночнай Італіі. З адкрыцьцём чыгуначных тунэляў Мілян стаў галоўным паўднёваэўрапейскім чыгуначным цэнтрам пасажырскіх перавозак. Індустрыялізацыя і пашырэньне рынкаў дазволіла Міляну стаць вядучым прамысловым цэнтрам рэгіёну. У 1890-я гады Мілян стаў сьведкамгвалту Бава-Бэкарыса, то бок бунту ў сувязі з высокім узроўнем інфляцыі. Між тым, мілянскія банкі сталі дамінуючымі ўстановамі ў фінансавай сфэры ўсёй Італіі, а горад стаў вядучым фінансавым цэнтрам краіны.
Мілянскае разьмяшчэньне на поўначы краіны бліжэй да астатняй Эўропы забясьпечыла вядучую ролю гораду на палітычнай сцэне. Менавіта ў МілянеБэніта Мусаліні пабудаваў сваю палітычную і журналісцкую кар’еру, і ягоныя фашыстоўскіячорнакашульнікі ўпершыню згуртаваліся напляцу Сан-Сэполькра. Менавіта адсюль будучы дыктатар распачаў свой знакамітымарш на Рым 28 кастрычніка 1922 году. Празь вялікую колькасьць буйных прамысловых і транспартных аб’ектаў за часамДругой сусьветнай вайны горад трываў бамбаваньні з боку авіяцыі хаўрусьнікаў, праз што бомбы частам траплялі ў жылыя раёны[8]. Калі Італія капітулявала ў 1943 годзе, нямецкія войскі занялі і разрабавалі большую частку паўночнай Італіі, распальваючы нараджэньне маштабнага партызанскага руху[9]. 29 красавіка 1945 году амэрыканская 1-я бранятанкавая дывізія першай увайшла ў Мілян, але яшчэ да таго рух італьянскага супраціву захапіў горад і пакараў сьмерцю Мусаліні і ягоную палюбоўніцу поруч зь некалькімі афіцэрамі фашыстоўскага рэжыму.
За часам паваеннага эканамічнага буму, перабудовы і гэтак званага італьянскага эканамічнага цуду Мілян зьведаў вялікую хвалю ўнутранай міграцыі, асабліва зь сельскай мясцовасьці Паўднёвай Італіі. Насельніцтва павялічылася з 1,3 мільёнаў у 1951 годзе да 1,7 мільёнаў у 1967 годзе[10]. У гэты пэрыяд Мілян хутка будаваўся, то бок тут былі пабудаваныя мадэрновыя і інавацыйныя хмарачосыТорэ Вэляска івежа Пірэльлі, якія неўзабаве сталіся сымбалямі новай эры дабрабыту[11]. Эканамічны росквіт запаволіўся ў канцы 1960-х і пачатку 1970-х гадоў, і ў гэты час места стала сьведкам беспрэцэдэнтнай хвалі вулічнага гвалту, працоўных страйкаў і палітычнага тэрарызму. Знакавай падзеяй гэтага часу ўзрушэньня быў выбух ля Нацыянальнага аграрнага банку на пляцу Фонтану 12 сьнежня 1969 году. У выніку загінулі 17 чалавек, а яшчэ 88 былі параненыя.
У 1980-х, зь міжнародным посьпехам мілянскіх модных дамоў, як тоАрмані,Прада,Вэрсачэ іДольчэ-Габана, Мілян стаў адной з сусьветных сталіцаў моды. У горад павялічыўся міжнародны турызм, у прыватнасьці зЗША іЯпоніі. У гэты ж час як фондавая біржа павялічыла рынкавую капіталізацыю больш чым у пяць разоў[12]. У 1990-я гады Мілян моцна пацярпеў ад апэрацыі паліцыі, калі шматлікія палітыкі і бізнэсоўцы былі выкрытыя і асуджаныя за карупцыю. Мілян зьведаў сур’ёзны фінансавы крызіс, а таксама зьніжэньне вытворчасьці тэкстылю, аўтамабіляў і сталі[11]. ПраектыБэрлюсконі, вядомыя пад назовамі Мілян-2 і Мілян-3, былі найважнейшымі жыльлёвымі праектамі 1980-х і 1990-х гадоў, якія надалі гораду новую эканамічную і сацыяльную энэргію. У пачатку XXI стагодзьдзя ў Міляне быў зладжаны шэраг рэнавацыйных праектаў велізарных колішніх прамысловых раёнаў[13]. Два новыя бізнэсовыя раёны,Порта-Нуова іСіцілайф, былі ўзьведзеныя на працягу дзесяцігодзьдзя, што кардынальна зьмяніла гарадзкі ляндшафт. Гарадзкі выставачны цэнтар пераехаў у прадмесьцеРо. Доўгае зьніжэньне ў галіне традыцыйнай вытворчасьці кампэнсавалася разьвіцьцём і буйненьнем сфэры выдавецкай дзейнасьці, фінансаў, банкаўскай справе, модзе, інфармацыйных тэхналёгіяў, лягістыцы і турызму[14]. Пасьпяховы рэбрэндынг гораду як глябальнай сталіцы інавацыяў паспрыяў таму, што Мілян стаў месцам арганізацыі міжнародных мерапрыемстваў. Гэтак у горадзе ладзілася міжнародная выставаЭкспа-2015. У 2026 годзе Мілян будзе ладзіцьзімовыя Алімпійскія гульні.
Мілян разьмешчаны ў паўночна-заходняй частцы даліны ракіПо, прыкладна на паўдарозе паміж ракой По на поўдні і ў перадгор’яхАльпаў зь вялікай колькасьцю азёраў на поўначы, як тоКома,Маджорэ,Люгана, і ракойТычына на захадзе іАда на ўсходзе. Максымальная вышыня гораду складае ўсяго 122 мэтраў над узроўнем мора.
Адміністрацыйная камуна займае плошчу каля 181 км², а аглямэрацыя Міляну ахоплівае 1575 км². У цэнтры гораду месьціцца старажытная гарадзская сыстэма суднаходных каналаўНавільлі[15]. За апошнія стагодзьдзі горад пашыраўся ў асноўным на поўнач, паглынаючы шмат камунаў і амаль дасягнуў местаўВарэзэ,Кома, Лека іБэргама[16].
Узімку дзённая сярэдняя тэмпэратура можа апускацца ніжэй тэмпэратуры замярзаньня, што прыводзіць да выпадзеньня сьнегу. Гістарычна сьнежнае покрыва звычайна складае да 25 сантымэтраў у пэрыяд паміж 1961 і 1990 гады. Рэкордны слой сягаў 90 сантымэтраў у студзені 1985 году. У прадмесьцях гораду сярэдні паказьнік покрыва можа складаць 36 сантымэтраў. Прыкладна сем дзён на год лічацца сьнежнымі ў Міляне[18]. Узімку горад часта ахутаны густым туманам, але апошнім часам у самім месьце такая зьява значна паменшылася ў XX стагодзьдзі. Узровень забруджваньня паветра значна павышаецца ў зімовы час, калі халоднае паветра чапляецца глебы, у выніку чаго Мілян робіцца адным з самых забруджаных гарадоў Эўропы[19][20].
Лета ў Міляне звычайна гарачае з высокай ступеньню вільготнасьці. Пікавая тэмпэратура сягае 35 °C. Праз высокую вільготнасьць,гарадзкога цеплавога эфэкту і браку ветру, уноч у Міляне можа быць парнасьць у летнія месяцы[21]. Летам звычайна яснае неба, а колькасьць сонечнага часу складае больш за 13 гадзінаў на дзень[22]. Ападкі звычайна суправаджаюцца навальніцамі ці градам[22]. Вясна і восень мяккія зь сярэднімі тэмпэратура ў межах ад 10 °С да 20 °С. Гэтыя сэзоны характарызуюцца большай колькасьцю ападкаў, асабліва ў красавіку і траўні[23]. Адносная вільготнасьць звычайна вагаецца ад 45% і 95% на працягу года, рэдка апускаючыся ніжэй за 27%[22]. Вецер, як правіла, адсутнічае за выключэньнем летніх навальніцаў, калі вецер можа дзьмуць даволі моцна. Праз сваё геаграфічнае разьмяшчэньне Мілян, аточаны гарамі з трох бакоў, уваходзіць да ліку найменш ветраных гарадоў Эўропы[22].
У межах гораду (Comune di Milano) жывуць 1 295 989 чалавек (ліпень 2008)[24]. Пасьля 1971 году насельніцтва гораду паменшылася амаль утрая, у першую чаргу з-за расьсяленьня ў прыгарады і працэсу дэіндустрыялізацыі.
Мілян зважаецца сусьветнай сталіцай у галінепрамысловага дызайну, моды і архітэктуры[27]. У 1950-я і 1960-я гады як галоўны прамысловы цэнтар Італіі і адзін з самых дынамічна разьвіваных гарадоў Эўропы Мілян стаў сусьветнай сталіцай дызайну і архітэктуры. У 1952 годзе адбылася рэвалюцыйны зрух, гэтак яшчэ ў 1952 годзе мілянскі экспарт моды складаў 726 мільёнаў даляраў, а ужо да 1955 году гэты паказьнік узрос да 72,5 мільярдаў даляраў[28]. Менавіта ў гэтыя часы паўсталі сучасныя хмарачосы, як то вежаПірэльлі іТорэ Вэляска, а ў горадзе працавалі такія мастакі і дызайнэры, як тоБруна Мунары,Лючыё Фантана,Энрыка Кастэляні іП’ера Манцоні[29]. Сёньня Мілян па-ранейшаму захоўвае свой статус, у тым ліку вырабляючы якасную мэблю і дызайны інтэр’ераў. У Міляне месьціцца сядзіба фірмыФ’ера Міляна, якая ёсьць найбуйнейшай кампаніяў у Эўропе ў арганізацыі кірмашоў і выставаў. У горадзе стала ладзіццаМілянская мэблевая выстава — адная з самых прэстыжных міжнародных выставаў і кірмашоў мэблі і дызайну[30].
^John Lothrop Motley, «The Rise of the Dutch Republic» Vol. II (Harper Bros.: New York, 1855) — С. 2.
^Graham J. Morris.«Solferino». Battlefield Anomalies.
^Morgan, Philip (2008). «The fall of Mussolini: Italy, the Italians, and the Second World War» (Reprint. ed.). Oxford: Oxford University Press. — С. 67. —ISBN 978-0-19-921934-6.
^Cooke, Philip (1997). «Italian resistance writing: an anthology». Manchester: Manchester University Press. — С. 20. —ISBN 0-7190-5172-X.
^Ginsborg, Paul (2003). «A history of contemporary Italy: society and politics, 1943–1988». New York: Palgrave Macmillan. — С. 220. —ISBN 1-4039-6153-0.
^абJohn Foot (2001). «Milan since the miracle: city, culture, and identity». New York: Berg. — С. 119. —ISBN 1-85973-545-2.
^Mieg, Harald A/; Overmann, Heike. «Industrial heritage sites in transformation: clash of discourses». New York and London: Rutledge. — С. 72. —ISBN 978-1-315-79799-1.
^Ni, Pengfei (2012). «The global urban competitiveness report 2011». Cheltenham: Edward Elgar. — С. 127. —ISBN 978-0-85793-421-5.
^Raffaele Pugliese, Marco Lucchini (2009).«Milano città d'acqua: nuovi paesaggi urbani per la tutela dei navigli». Florence: Alinea. — С. 32. —ISBN978-88-6055-469-7.
^King, Russell (1985).«The industrial geography of Italy». London: Croom Helm. — С. 250—254. —ISBN0-7099-1501-2.