Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Мянтуз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мянтуз
Клясыфікацыя
Бінамінальная намэнклятура
Lota lota

Мянту́з звыча́йны (па-лацінску:Lota lota) — адзіная прэснаводная рыба сямейства трасковых атраду траскападобных.

Пашыраны ў рэках і азёрахЭўразіі іПаўночнай Амэрыкі, у плыткіх прыбярэжных водахБалтыкі. УБеларусі жыве ў вадаёмах з халоднай чыстай вадой і камяністым дном, у ямах, пад берагамі. Актыўны ўвосень і зімой, летам упадае ў спячку. Народныя назвы:калека,мень,мянёк. Даўжыня да 1,7 м, маса да 32 кг (у Беларусі да 5 кг). Цела падоўжанае, акруглае, звужанае да хваста, ўкрытае вельмі дробнай луской. Сьпіна зяленаватая або аліўкава-зялёная з чорна-бурымі плямамі і палосамі. Галава шырокая, прыплюснутая. Верхняя сківіца выступае ўперад. На ніжняй сківіцы 1 вусік, 2 вусіка – ля ноздраў. Зубы шматлікія, шчацінкападобныя. Драпежнік. Прамысловае значэньне мае ўБраслаўскіх іНарачанскіх азёрах. Нерасьціцца пры блізкай да нуля тэмпэратуры вады і адкладаеікру пад ільдом. Аддае перавагу вадаёмам з камяністым дном і халоднайкрынічнай вадой[1].

Кухня

[рэдагаваць |рэдагаваць]

Мяса белае, шчыльнае, без дробных костак, смачнае, дыетычнае (19 %бялку, 0,6 %тлушчу).Далікатэсам лічыцца вялікая тлустая пячонка ментуза (51 – 67 % тлушчу, багатагавітамінаміA іD), у некаторых краінах яе ядуць сырой. Мянтуз асабліва папулярны ўфінскай нацыянальнай кухні, дзе далікатэсам лічыцца і ікра ментуза. Вельмі смачныяюшка з ментуза, смажаны, заліўны мянтуз,пірагі з начынкай з ментуза. Увогуле, ментуза можна гатаваць яктраску.

Беларусь

[рэдагаваць |рэдагаваць]

Мянтуз сустракаецца ў басэйнахДзьвіны,Нёмана,Буга,Дняпра,Сажа іПрыпяці, а таксама наБраслаўскіх (Віцебская вобласьць) іНарачанскіх азёрах (Менская вобласьць). Дазваляецца яго лоўля з сакавіка па сьнежань[1].

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць]
  1. ^абСяргей Расолька. У Ментуза — нераст //Зьвязда : газэта. — 24 сьнежня 2013. — № 242 (27607). — С. 2. —ISSN1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць]

Мянтузсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Мянтуз&oldid=2234063»
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp