Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Мэнтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэнтар (стар.-грэц.Μέντωρ) — пэрсанаж старажтнагрэцкай міталёгіі[1][2] з востраваІтака — сынАлкіма[3], стары сябраАдысэя, які, адпраўляючыся ўТрою, даручыў Мэнтару клапаціцца пра дом і гаспадарства. Таму Мэнтар стараўся перашкаджаць дакучлівым жаніхамПэнэлёпы; ён жа быў выхавальнікамТэлемаха, сына Адысэя.

УГамэра зьнешнасьць Мэнтара часта прымае прыхільная да Адысэя багіняАтэна, зьяўляючыся Адысэю альбо Тэлемаху. Так, у выглядзе Мэнтара Атэна дапамагае Адысэю ў яго барацьбе з жаніхамі і імкнецца замірыць яго з народам; пад выглядам Мэнтара яна суправаджае Тэлемаха ў Піляс[4], у Пілясе вылятае арлом[5]. На Ітаке Атэна прымае вобраз Тэлемаха, затым пераўтвараецца ў ластаўку[6]

Імя Мэнтар часта ўжываецца як агульнае імя, у сэнсе настаўніка альбо кіраўніка юнацтва.

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.139 (рас.)
  2. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 2. С. 383. (рас.)
  3. Гомер. Одиссея XXII 235 (рас.)
  4. Гомер. Одиссея III 13-24 (рас.)
  5. Гомер. Одиссея III 372. (рас.)
  6. Гомер. Одиссея XXII 206; XXIV 446. (рас.)
Гэта —накід артыкулапраантычную міталёгію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі,пашырыўшы яго.
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Мэнтар&oldid=1685293»
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp